• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    шы рапарт, згадзіўся з дзеяннямі Генса і загадаў наступным летам ісці на «Св. Гаўрыіле» да Анадырскага вусця, а далей да Вялікай зямлі, каб даведацца, якія людзі там жывуць і ўзяць з іх ясак. Ведаючы, што Генс хворы (у яго балелі ногі, прагрэсіравала слепата), сказаў аб магчымым яго далейшым удзеле ў экспедыцыі. Думаў, што калі той выздаравее, акрэпне, няхай працягвае выконваць свае абавязкі. У іншым выпадку каманду павінен узначаліць Гвоздзеў.
    Паўлуцкі праявіў звычайнуіо тактоўнасць і чалавечнасць, бо разумеў, што Генс наўрад ці акрыяе для плавання. Але даваў яму магчымасць самому прыняць канчатковае рашэнне.
    У адказе Паўлуцкаму Генс, зразумела, адмовіўся ад далейшага паходу. Невыпадкова быў спынены выбар на Гвоздзеве, бо Фёдараў пасля цяжкага ранення адчуваў сябе кепска.
    Паводле ордэра Паўлуцкага, датаванага 11 лютым 1732 года, кіраўніком будучага плавання да Вялікай зямлі прызначаўся Гвоздзеў. Сам Дзмітрый Іванавіч у гэты час выконваў не менш важную задачу, дакладней, тую частку яе, якая найперш і ставілася перад экспедыцыяй Шастакова, а цяпер яго, экспедыцыяй Паў луцкага: рабіць падданымі Расіі «нямірных іншаземцаў». Імі ж, як вышэй гаварылася, у асноўным з’яўля ліся чукчы.
    Гэта не значыць, што ўлады адкрыта ішлі на абвастрэнне з імі адносін. Наадварот, па магчымасці імкнуліся справу ўладжваць мірна. Нават ва ўказе Сібірскага прыказа ад 10 жніўня 1731 года, паводле якога Паўлуцкі афіцыйна назначаўся начальнікам экспедыцыі, гэта агаворвалася. Дзмітрыю Іванавічу загадвалі «на чукчаў не хадзіць (не ваяваць з імі.— A. М.), а заклікаць іх ласкай».
    Ды адно — на паперы, а іншае — на справе. Чукчы нярэдка самі правацыравалі сутыкненні, жорстка распраўляючыся з пасяленцамі. Забойства Шастакова — не адзінкавы прыклад. Становішча абвастрылася, калі
    53
    паўсюдна ўзніклі астрогі. На іх пачаліся частыя набегі чукчаў. Паўрад ці трэба ў такіх выпадках было чакаць ад першапраходцаў асаблівай літасці. He меў яе і Паўлуцкі, бачачы ў чукчах сваіх ворагаў, што перашкаджалі здзяйсненню пастаўленай перад ім задачы. Чукчы ж, у сваю чаргу, такім ворагам лічылі Паўлуцкага. Дарэчы, як і ўсіх пакаральнікаў Сібіры, Далёкага Усходу, Крайняй Поўначы. I ад гэтых рэалій нікуды не падзенешся, бо такая гісторыя.
    Прыбыўшы са сваім атрадам 3 верасня 1730 года ў Анадыр, Дзмітрый Іванавіч даведаўся, што ў яго адсутнасць чукчы неаднаразова нападалі на астрог. Яно і зразумела: баяцца ім не было асабліва чаго. Усяго ў гэтым паселішчы разам са служылымі, якія ўваходзілі ў экспедыцыю Шастакова, знаходзілася ўсяго 235 чалавек. Яны займаліся толькі тым, што стараліся давесці да ладу будынкі, якія ўжо амаль разбурыліся. Умацаванне астрога і выпала па долю Паўлуцкага.
    Работы завяршылі вясной 1731 года, па сутнасці нанава адбудаваўшы астрог. Гэта не магло не цешыць вока і выклікала задавальненне Паўлуцкага. Але Дзмітрыю Іванавічу станавілася не па сабе, калі ўспамінаў, як ваяўніча паводзяць сябе чукчы: бывалі выпадкі, што яны падыходзілі да астрога і ў час яго абнаўлення. I хоць не асмельваліся нападаць, нерваў папсавалі шмат.
    Паўлуцкі не мог забыць, што 30 лістапада 1730 года да яго прыходзілі са скаргай ясачныя каракі. Адкрыта гаварылі: так і так, начальнік, хто, калі не ты, нас абароніць. Мала таго, што чукчы нас здаўна не любяць, дык цяпер праследуіоць яшчэ і за тое, што плоцім ясак. Тады Дзмітрый Іванавіч як мог заспакоіў пасланцаў. Іншага зрабіць не мог — не пакідаць жа Анадыр, калі пачатая работа не даведзена да канца. Адно паабяцаў вясной прыйсці на дапамогу.
    Значыць, цяпер трэба выконваць абяцанне. Толькі як быць з абаронай Анадыра? Калі шмат людзей узяць у паход, чукчам гэта толькі на руку. Але ж і з невялікім атрадам збірацца ў дарогу не выпадае. Праціўнік моцны і ў такім разе наўрад ці справішся з ім, хіба толькі напалохаеш. Пасля роздуму Паўлуцкі вырашыў узяць у саюзнікі тых, хто прасіў дапамогі, а ў выніку атрад папоўніўся 160 каракамі. Згадзіліся сумесна
    54
    выступіць супраць чукчаў і юкагіры, сярод якіх знайшлося 60 добраахвотнікаў.
    Асноўны касцяк атрада склалі служылыя людзі — 215 чалавек, а яшчэ і тыя, з кім Дзмітрыю Іванавічу даводзілася неаднойчы бываць у паходах. Новыя саюзнікі выдзелілі Паўлуцкаму вялікую колькасць аленяў, што аблегчыла рух наперад.
    Шлях праходзіў праз непраходныя раёны лесатундры і тундры. Самі на аленях ехалі зімой, цяпер жа, вясной, а пазней летам і восенню ішлі пешшу. Уючныя ж алені неслі па паўтарадва пуды грузу. Кожная вярста давалася з неймавернай цяжкасцю: за суткі праходзілі не больш дзесяці. Паўлуцкі меў намер, дайшоўшы да Ледавітага акіяна, скіравацца ўздоўж берага на ўсход, каб адолець усю тэрыторыю Чукоткі да вусця ракі Анадыр.
    Нягледзячы на цяжкасці, нішто не ўносіла змен у першапачатковы план і ўжо 9 мая наперадзе паказалася першая юрта чукчаў. Гэта былі аседлыя жыхары тамашніх мясцін, і зза свайго ладу жыцця яны не мелі ніякага дачынення да разбойных нападаў суродзічаў.
    Паўлуцкі цяпер і пазней часта дзейнічаў, як той паляўнічы, які, напаткаўшы здабычу, ніяк не хацеў адпускаць яе. I хоць чукчы не збіраліся аказваць супраціўлення, 6 мужчын адразу былі забіты. Невядома, якая б доля напаткала жанчын і дзяцей, але тыя, як гэта адбывалася часта сярод чукчаў у такіх выпадках, не пажадалі скарыцца ворагу і добраахвотна развіталіся з жыццём. Жанчыны закалолі дзяцей, a потым сябе.
    Страшная, недарэчная і непатрэбная нікому смерць. I гэта дзеля сотні аленяў, якіх прыхапіў з сабой! Жорсткім чалавекам паўстаў і тады, калі абышоўшы ноччу невялікую бухту — магчыма, баяўся праследаванняў, таму і не спыняўся на адпачынак, заўважыў яшчэ адну юрту. Таксама 6 чалавек былі забіты. А вось 17 чэрвеня, наблізіўшыся да ваколіц мыса Дзяжнёва, давялося цяжэй. Атрад Паўлуцкага напаткалі да 700 узброеных чукчаў. Дзмітрый Іванавіч цяпер хацеў мірна разысціся. Аднак чукчы не пажадалі скарыцца і самі распачалі бойку. Сутыкненне атрымалася жорсткім і не на карысць чукчам. Калі ў Паўлуцкага было ранена 70 чалавек і забіты двое — казак і пяцідзесят
    55
    нік Чырыкаў, дык чукчаў загінула 450, a 150 мужчын, жанчын і дзяцей трапілі ў палон. Атрад захапіў і 500 аленяў.
    Праз некаторы час Паўлуцкі пакінуў марскі бераг, маючы намер дабрацца да ўзбярэжжа Усходняга мора. Для гэтага трэба было ісці на паўднёвы захад.
    Мясцовасць аказалася бязлюднай, што не магло першапраходца не радаваць. Аднак яна была гарыстай і бязлесай. Гэта выклікала новыя цяжкасці, бо даводзілася часта спыняцца, каб адпачыць. Узнікла і праблема з гарачым харчаваннем, але паклапаціліся загадзя. Для невялікага цяпельца звычайна выкарыстоўвалі сухі мох, якога наўкола хапала. Агонь раздзьмувалі спецыяльнымі мяшкамі, узятымі ў дарогу. Асабліва добруіо паслугу яны аказвалі зімой, калі адначасова з прыгатаваннем ежы можна было хоць крыху сагрэцца.
    29 чэрвеня атрад дасягнуў сярэдзіны Чукоцкага мыса. Нішто не прадракала бяды, яна, як заўсёды, з’явілася нечакана.
    Неспадзявана на гарызояце паказаліся аленевыя чукчы — тыя, якія разам з вялікімі статкамі аленяў у пошуках пашы рухаліся з месца на месца. Гэтыя, як пазней высветлілася, складаліся з двух атрадаў і прыйшлі з калымскага і ўсходняга берагоў. Іх налічвалася да тысячы чалавек. Каб мірна разысціся, і гаворкі не магло ісці. Чукчы да ўсяго пазналі Паўлуцкага, пра якога нямала начуліся, таму прагнулі помсты.
    Паўлуцкі ж і ў думках не разлічваў на адступленне, а таму адразу аддаў загад уступіць у бой, які, паколькі і з аднаго, і з другога боку рашучасці хапала, у гэты дзень так і не прыйшоў да завяршэння. Хоць чукчы панеслі шмат страт, разграміць іх не ўдалося. Бойка працягвалася 30 чэрвеня з самага ранку і да поўдня. Перамога была за Паўлуцкім. Яго атрад забіў да 300 чукчаў, у палон узяў дзесяць чалавек, а астатнія, разумеючы, што далей змагацца няма сэнсу, разбегліся. Паўлуцкі не страціў ніводнага чалавека. Ад палонных ён даведаўся, што непадалёку знаходзіцца вялікі статак аленяў. Усіх іх гнаць з сабой не выпадала магчымасці, таму прыхапілі толькі 40 тысяч жывёлін.
    Самалюбства Дзмітрыя Іванавіча сагравала тое, што ён адпомсціў за забойства Шастакова. Удалося нават
    56
    захапіць асабістыя рэчы таго. Таму сумнення не заставалася — Афанасій Фядотавіч загінуў пры сутычцы менавіта з гэтымі атрадамі чукчаў.
    Атрад вярнуўся ў Анадыр 21 кастрычніка 1731 года. Астатні шлях прайшлі большменш спакойна, калі не прымаць пад увагу яшчэ адну сутычку з чукчамі ў сярэдзіне ліпеня. I гэтым разам перамога была за Паўлуцкім.
    За час паходу Дзмітрый Іванавіч страціў толькі Чырыкава, 2 казакаў, аднаго юкагіра і 5 каракаў. A яшчэ ў завіруху згубіўся якуцкі служылы і памерла 8 дзяцей. I гэта ў той час, што неаднаразова даводзілася глядзець смерці ў вочы, а плошча тэрыторыі, што была абследавана, налічвала да 80 тысяч квадратных кіламетраў.
    Аб выніках паходу ён падрыхтаваў падрабязную справаздачу, што стала зместам такога дакумента: «Праўдзівае данясенне Паўлуцкага ў Табольскую губернскую канцылярыю. 10 лютага 1732 года». У данясенні дадзена характарыстыка абследаванай тэрыторыі, якая, як відаць са сведчанняў Паўлуцкага, не вельмі ўразіла яго. Ён, у прыватнасці, сведчыў: «Чукоція, вакол Анадырскага носу, самая малая і пустая зямля; няма ні лясоў, ні іншых угоддзяў, рыбных і звярыных промыслаў ніякіх, а шмат камяністых гор.., а акрамя гор і вады нічога няма на гэтай зямлі».
    Затое з вялікай павагай пісаў пра чукчаў, бачачы ў іх смелага праціўніка, сысціся з якім у баі лічыў за гонар, але (гэта не выклікае сумнення) і «прымерваўся», наколькі яны будуць карыснымі дзяржаве, калі стануць падданымі Расіі: «Чукчы народ моцны, рослы, смелы, плячысты, ладнага складу, разважлівы, справядлівы, які любіць свабоду і не церпіць падману, помслівы, але ў час вайны, апынуўшыся ў небяспечным становішчы, сябе забівае». Праўда, агаворваўся: «Страляюць з лукаў і кідаюць камяні, але не вельмі памайстэрску». Гаварыў і пра лад іх жыцця: «У час перамяшчэнняў ужываюць лёгкія юрты з аленевых скур. Акрамя аленяў ніякіх жывёл не маюць. На промыслы заўсёды ходзяць пешшу, а ў далёкіх пераходах на аленях, па мору плаваюць у скураных байдарках».
    57
    Паўлуцкі быў упэўнены, што «прывесці чукчаў у падданства немагчыма, таму што ў іх няма нічога святога: дзеці адмаўляюцца ад бацькоў, бацькі ад дзяцей». У якасці прыкладу згадваў эпізод, як у 1730 годзе адзін чукча пакінуў трох маленькіх сыноў на волю лёсу і не вярн