Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
дна. He да гэтага было. Курыльцы не тое што сустрэлі нязваных гасцей недружалюбна, а былі «вельмі жорсткія». Узброеныя коп’ямі, лукамі са стрэламі, з шаблямі, апранутыя ў кулякі (так называліся спецыяльныя панцыры), яны ўступілі з прышэльцамі ў рашучую бойку. Тым не менш, ясак удалося захапіць.
Набліжалася восень, якая ў гэтых мясцінах суправаджаецца моцнымі, шквальнымі вятрамі на моры, таму «без якараў і парусаў і без компасаў і іншых судавых (прыстасаванняў.— A. М.) і... прыпасаў і за малалюдствам» плыць далей Казырэўскі не адважыўся. Дый разумеў, што і так за кароткі прамежак часу зрабіў нямала. Клапоцячыся і аб будучых мараходах, устанавіў, пры якіх метэаралагічных умовах лепш плаваць у гэтых шыротах, даў характарыстыку асобным пралівам: «Першы пераліў, у лёгкіх суднах сваёй сілаю хутка можна да абеда з раніцы наперад і назад схадзіць». Пра трэці пісаў наступнае: «Гэты дробнымі байдаркамі хутка да паўдня, а з грузам, з жонкамі і дзецьмі дзень
41
ходу ў ціхі час». Другі ж быў «вярсты дзве ці менш тысячных».
Указаў Казырэўскі і адлегласць паміж адкрытымі астравамі. Ён склаў «чарцёж... Камчадальскага носу да Матмайскага і Ніфона астравоў». Матмайскі востраў — востраў Хакайда, самы паўночны ў Японіі. Гэты чарцёж быў пакладзены ў аснову карты тамашніх мясцін і пазней дастаўлены ў Маскву.
Важна і тое, што Казырэўскі ўважліва прыглядаўся да жыцця карэннага насельніцтва, высвятляючы тое, што варта пераймання. 3 сабой прывёз «апраткі крапіўныя, і дабінныя, і шаўковыя, і шаблі, і катлы». Крапіўныя — г. зн. з крапівы, а дабінныя — у нечым падобныя на баваўняныя. Вялікае значэнне мелі назіранні Казырэўскага аб адносінах курыльцаў з іх суседзямі «ніфонцамі», як назваў ён японцаў. Высветлілася, што японцы ад Матмайскага вострава далей на поўнач не плаваюць. Значыць, жыхары астравоў, размешчаных там, не з’яўляліся падданымі Японіі, а гэта аблягчала збіранне з іх ясаку.
Пасля вяртання з Курылаў, Казырэўскі ў 1714— 1715 гадах збфаў ясак на рэках Іча, Крутагорава, Канпакова на Камчатцы, наведваўся і на астравы Шумшу і Парамушыр. Затым на працягу двух гадоў кіраваў Камчаткай, пакуль у 1717 годзе і не пастрыгся ў манахі. I вось гэтая спрэчка ў 1720 годзе магла каштаваць жыцця.
Па дарозе ў Якуцк шмат перадумаў, неаднойчы перагарнуў у памяці старонкі пражытага. I чым далей разважаў, тым больш упэўніваўся, што дасягнуў многага. Як ні складзецца лёс, а здзейсніў шмат і нямала пабачыў. Канечне, хацелася б яшчэ пахадзіць па зямлі, па моры паплаваць, на невядомыя землі наведацца. A дзеля гэтага найперш трэба не здавацца. Вытрымаць любыя катаванні (што яны будуць — не сумняваўся), адагнаць прэч усе нагаворы і падазрэнні. Галоўнае: стаяць да канца ў тым, што нічога падобнага пра гасудара, што яму ставяць у віну, не гаварыў і гаварыць не мог, Атласава не забіваў. Удасца перанесці допыты — застанецца ў жывых.
Гэтая ўпэўненасць, вялікая сіла волі і жыццястойкасць дапамаглі Казырэўскаму. Ён не толькі апраўдаўся, а і заняў высокую пасаду ў Якуцкім манастыры.
42
На працягу чатырох гадоў займаўся пабудовай новых манастыроў — Пакроўскага, Спаскага... Дызноўзнайшліся нядобразычліўцы, абвінавацілі ў прысваенні грошай. Цяпер да ланцуга прыкавалі духоўныя ўлады. Усё ж вызваліўся, зпад стражы ўцёк.
Паратунак вырашыў шукаць у якуцкага ваяводы. Напісаў яму заяву, у якой паведаміў, што ведае шлях у Японію і запатрабаваў, каб як мага хутчэй яго адправілі ў Маскву, дзе гатовы даць адпаведныя паказанні. Аднак ваявода пра ўсё паведаміў толькі ў Табольск, дзе справа павісла ў паветры. Заяве не надалі належнай увагі, відаць, не прывыклі праяўляць уласную ініцыятыву. А паколькі ніякіх запытаў пра Казырэўскага з Масквы не было (і быць не магло), ён табольскія ўлады асабліва не цікавіў.
Аднаго дамогся ад якуцкага ваяводы — перастала праследаваць манастырскае начальства. Чым займаўся наступныя два гады, невядома, але ў 1726 годзе пра яго нечакана ўспомніў сам табольскі губернатар. I на тое былі асаблівыя падставы. У гэты час Вітус Берынг накіроўваўся на Камчатку, каб знайсці шляхі ў Амерыку. Губернатар і прапанаваў яму распытаць пра землі і астравы, адкрытыя Казырэўскім.
Гутарка Берынга з Іванам Пятровічам адбылася ў Якуцку 6 чэрвеня 1726 года. Казырэўскі перадаў Берынгу падрабязны чарцёж Курыльскіх астравоў, a таксама тлумачальную запіску, у якой указаў адлегласць паміж імі і ўмовы, пры якіх лепш плаваць. Ён агітаваў Берынга кіравацца ў Японію, прасіў узяць у сваю экспедыцыю. У Берынга ж, як вядома, была іншая задача, і шлях яго ляжаў не на поўдзень, а на поўнач. Таму палюбоўна развіталіся. Берынг застаўся задаволены чарцяжамі і звесткамі, а Казырэўскі — са сваім няпростым роздумам, як быць далей.
Мара аб далейшых плаваннях не пакідала яго. Нарэшце знайшоў сродкі для пабудовы ўласнага судна. Хутчэй за ўсё дзеля гэтага выкарыстаў манастырскія сродкі. Ажыццявіў плаванне па моры, якое цяпер называецца морам Лапцевых, а ад ракі Лены хацеў дабрацца да Амерыкі і Камчаткі, не ведаючы, як далёка адтуль да іх.
Плаванне з перапынкамі працягвалася з 1727 па 1729 год, пакуль Казырэўскага не пасцігла няўдача:
43
вясной 1729 года судна раструшчылі льды. Іншы б апусціў рукі, але ён быў не з тых, хто панікуе перад цяжкасцямі. Вырашыў на свой страх і рызыку падацца ў Маскву, каб самому дамагацца сродкаў на далейшае асваенне Камчаткі.
Дайшоў да Сената, які 23 кастрычніка 1730 года прыняў рашэнне аб пабудове на Камчатцы Успенскага манастыра і выдзеліў 500 рублёў на хрысціянізацыю камчадалаў. Казырэўскага ўзвялі ў сан іераманаха. У «СанктПетербургскнх ведомостях» з’явіўся артыкул аб яго падарожжах і адкрыццях. Праўда, да гэтай публікацыі хутчэй за ўсё меў дачыненне сам Казырэўскі. Пастараўся, каб звярнуць на сябе ўвагу. Аднак не драмалі і нядобразычліўцы. Зноў усплыла справа аб забойстве Атласава. Чарговы раз апынуўся за кратамі. Як не даказваў невіноўнасць, ніхто і слухаць не хацеў.
Нарэшце, каб разабрацца ў сутнасці справы, вырашылі запатрабаваць з Якуцка пэўныя дакументы. Яны прыйшлі толькі праз тры гады, калі Івана Пятровіча не было ў жывых: памёр Казырэўскі 2 снежня 1734 года.
Пайшоў з жыцця, належным чынам не ацэнены сучаснікамі.
Пайшоў, каб застацца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.
Назаўсёды!
У УсцьКамчацкім раёне ёсць гарадскі пасёлак Казырэўскі. Імем выдатнага выхадца з Беларусі названы горад і мыс на Курыльскіх астравах.
ЗА ПРАЛІВАМ — АЛЯСКА
ДЗМІТРЫЙ ПАЎЛУЦКІ
Грандыёзныя планы па ператварэнні Расіі ў магутную дзяржаву, з якой бы лічыліся ў свеце, не пакідалі Пятра I на працягу ўсяго яго царствавання. I хоць многага дасягнулі, ён не задавальняўся тымі шматлікімі паходамі, дзякуючы якім да краіны былі далучаны шматлікія далёкія землі, у тым ліку і ўсходнія ўскраіны. Землепраходцам і мараходцам паступалі новыя і новыя распараджэнні. Што да першых, то ў абавязак іх уваходзіла шукаць невядомыя астравы, а таксама найбліжэйшы шлях у Амерыку і Японію. Нарэшце, у канцы 1724 года, незадоўга да сваёй смерці, цар успомніў: «... тое, аб чым думаў даўно і што іншыя справы ажыццявіць перашкаджалі, гэта значыць пра шлях праз Ледавітае мора ў Кітай і Індыю... Ці не будзем мы ў даследаваннях такога шляху шчаслівейшымі за галандцаў і англічан?..»
У гэтым прызнанні важны адзін момант. Пётр I гаворыць не аб адкрыцці «шляху праз Ледавітае мора», а менавіта аб «даследаваннях такога шляху». Сумнення няма — цар ведаў пра існаванне праліва, які падзяляе Азію і Амерыку на Поўначы, а таму ён хацеў, каб гэты праліў быў належным чынам вывучаны як дзеля плавання паміж двума мацерыкамі, так і дзеля асваення поўначы Амерыкі, а значыць і далучэння яе да Расіі.
У хуткім часе Пётр I аддаў загад аб стварэнні спецыяльнай экспедыцыі, што ўвайшла ў гісторыю, як Першая Камчацкая... Гонар узначаліць яе выпаў Kani
45
тану 1га рангу, датчаніну па паходжанню Вітусу Берынгу. Планы экспедыцыі былі глыбока засакрэчаны. Толькі сам Берынг (ён служыў расійскаму прастолу верай і праўдай ужо дваццаць адзін год, і таму яго часта называлі нават не Вітус Іёнссен, а Іван Іванавіч) і таксама найбольш прыбліжаныя да цара і Берынга людзі ведалі змест інструкцыі, дадзенай перад далёкай і нялёгкай дарогай.
Паводле гэтага ўказання, Берынг павінен быў спярша дабрацца да Камчаткі, дзе трэба было зрабіць адзін ці два боты, каб на іх плысці «каля зямлі, якая ідзе на норд (поўнач.— A. М.), і каб высветліць, «дзе яна сышлася з Амерыкай», а затым высадзіцца на бераг і, «паставіўшы на карту, вяртацца сюды».
Як мяркуюць некаторыя даследчыкі, цар, аддаючы загад Берынгу, меў пад рукой карту пад назвай «Камчадалія», складзеную ў 1722 годзе нюрнбергскім картографам I. Гоманам (іншы варыянт — I. Хоман). На гэтай карце бачылася і частка сушы пад назвай «Зямля ЖуанадаГамы», што знаходзілася паблізу Камчаткі ў паўночназаходнім кірунку. Берынг і павінен быў высветліць размяшчэнне гэтай сушы, а таксама даведацца, ці злучаецца яна з Паўночнай Амерыкай. А калі паміж імі існуе праліў, высветліць прыдатнасць яго для плавання.
Экспедыцыя адправілася з Пецярбурга 24 студзеня 1725 года, не ведаючы, што праз тры дні Пятра I не стане. Дарога да Ахоцка — дзе на конях, дзе пешшу, дзе па рэках — заняла два гады. Апошняя група прыбыла туды 6 студзеня 1727 года. Да выканання ж пастаўленай задачы прыступілі толькі 14 ліпеня, калі пабудавалі бот «Св. Гаўрыіл» і выйшлі на ім у мора.
У Пецярбург Берынг вярнуўся праз пяць гадоў пасля адпраўлення экспедыцыі. Разам з лейтэнантам Аляксеем Чырыкавым і мічманам Пятром Чапліным намаляваў карту адкрытых зямель, якая пазней была высока ацэнена такім знакамітым мораплаўцам, як Д. Кук. Хаця, калі паглядзець на яе з пазіцыі нашых сённяшніх геаграфічных уяўленняў, то яна ў многім недасканалая. На гэтай карце няправільна пазначаны абрысы Чукоцкага паўвострава, куды меншы памерам, чым у сапраўднасці, Анадырскі праліў. I Камчатка атрымалася «ўрэзанай».
46
Бот «Св. Гаўрыіл»
Ды сапраўдная недапрацоўка не ў гэтым: экспедыцыя Берынга так і не здзейсніла галоўнай задачы, пастаўленай Пятром I: пабываць на паўночнаўсходнім узбярэжжы Амерыкі. Гонар стаць адкрывальнікам яе выпаў іншай эксп