Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
у іх маглі ўмяшацца іншаземцы і пачалі аказваць дапамогу пэўнаму боку. А каб ізаляваць Японію ад свету, усе марскія судны, што мелі магчымасць плаваць на вялікую адлегласць, знішчылі.
Атласаў, калі ў 1700 годзе рабіў справаздачу аб сваім паходзе, відаць, спасылаўся і на сведчанні Дамбэя: «А супраць Першай курыльскай ракі, на моры, бачылі ўдалечыні, як астравы, здаецца, і чужаземцы кажуць, што на самой справе там астравы ёсць, і на тых астравах гарады мураваныя, і ў іх людзі жывуць царственныя, а якой дзяржавы і якія людзі, пра гэта сказаць не ўмеюць».
Гэта періпы напамін аб Курыльскіх астравах і Японіі ў данясеннях рускіх першапраходцаў. Двума гадамі пазней сведчанне, па змесце блізкае данясенню Атласава, можна сустрэць у справаздачы Міхайлы
36
Наседкіна, які быў пасланы прыказчыкам Васілём Колесавым у «Курыльскую зямлю на нямірных людзей». Наседкін з яго атрадам «дайшлі ў гэтую зямлю на сабаках і высвятлялі ад Курыльскага астрогу далей у нос зямлі, і ад таго месца да месца далей у нос зямлі няма, прыйшло мора, толькі відаць у моры за пралівамі зямля, а дасягнуць той зямлі няма на чым».
Як відаць з гэтага сведчання, Наседкін пабываў на поўдні Камчаткі, на носе, а пасённяшняму, на мысе Лапатка і бачыў Курыльскія астравы, дасягнуць якіх аднак не змог. Ды толькі пакуль было не да пакарэння іх, працягвалася заваёва Камчаткі. Разам з іншымі першапраходцамі быў і Пётр Казырэўскі. Ён загінуў у 1705 годзе ў сутычцы з камчадаламі ля левага прытоку рэчкі Камчаткі, які з таго часу называецца яго імем.
Іван Казырэўскі спачатку служыў радавым казакам і ўдзельнічаў «у многіх паходах у Камчадальскай і ў іншых землях», пакуль лёс не звёў яго з Атласавым. «Камчацкі Ярмак», як сказаў пра Атласава Аляксандр Пушкін, пасля дакладу ў Маскве аб паходзе на Камчатку, быў прызначаны казацкім галавой і накіраваны назад. Праўда, да Камчаткі не дабраўся. Трапіў пад падазрэнне, што па дарозе, на Ангары, захапіў тавары памёршага рускага купца. Апраўдалі Атласава толькі праз некалькі гадоў, на працягу якіх ішло следства, і паслалі прыказчыкам на Камчатку, дзе, паводле скаргаў, якія паступалі ў Маскву, казакі бясчынствавалі ў дачыненні да мясцовага насельніцтва.
Атласаву загадалі дзейнічаць «супраць іншаземцаў ласкай і прывітаннем» і жорстка караць тых, хто люта абыходзіцца з камчадаламі. Але не паспеў ён дабрацца да Анадырскага астрога, як пасьшаліся даносы на самога. I пісалі казакі, уціхамірваць якіх Уладзімір Уладзіміравіч збіраўся. Праўда, на гэта начальства асаблівай увагі не звяртала, разумеючы, што абураюцца тыя, хто баіцца пакарання. Тады казакі ў ліпені 1707 года, пасля прыбыцця Атласава на Камчатку адкрыта выступілі супраць яго. Пасадзілі Уладзіміра Уладзіміравіча ў «казёнку» (у турму), выбралі сабе новага начальніка, а ў Якуцк накіравалі чарговы рапарт са скаргай на самаўпраўства Атласава і нязгодай знаходзіцца пад яго кіраўніцтвам.
37
Справа прыняла сур’ёзны паварот. Якуцкі ваявода звярнуўся з запытам у Маскву, як быць далей. У сталіцы вырашылі не ўнікаць у сутнасць рознагалоссяў паміж казакамі і ў 1709 годзе накіравалі на Камчатку новага прыказчыка Пятра Чырыкава. Аднак ужо восенню наступнага года чамусьці паслалі яму на змену Восіпа Ліпіна (па некаторых дакументах Міронава) з атрадам у 40 чалавек. Але, паколькі Атласава афіцыйна ад пасады ніхто не вызваляў, на Камчатцы адначасова знаходзіліся тры прыказчыкі.
Працягвацца так доўга не магло. Чырыкаў, разумеючы гэта, паспяшаўся здаць Ліпіну Верхнекамчацк і са сваімі людзьмі пераправіўся на лодках у Ніжнекамчацк, дзе збіраўся перазімаваць. Але там, як вядома, знаходзіўся Атласаў. У студзені 1771 года па справах прыбыў туды і Ліпін. Ніякіх непаразуменняў паміж трыма прыказчыкамі не ўзнікла і разышліся яны, як кажуць, палюбоўна. Ліпін нават забраў з сабой у Верхнекамчацк Чырыкава. Аднак па дарозе назад і адбылася першая трагедыя.
Казакі, сярод якіх знаходзіўся і Іван Казырэўскі, узбунтаваліся. Яны забілі Ліпіна, а Чырыкаву далі час на пакаянне. А самі кінуліся назад у Ніжнекамчацк, каб расправіцца з Атласавым. Наконт далейшых падзей існуюць дзве версіі.
Найбольш распаўсюджаная пераказаная A. С. Пушкіным: «Не даехаўшы за паўвярсты (да Ніжнекамчацка.— A. М.), накіравалі яны трох казакаў да яго з пісьмом, прадпісаўшы ім забіць яго, калі стане ён яго чытаць... Але заспелі яго спячым і зарэзалі. Так загінуў камчацкі Ярмак!.. Бунтаўшчыкі ўступілі ў астрог... раскралі пажыткі прыказчыкаў... выбралі атаманам Анцыферава, Казырэўскага есаулам, з Тыгіля прывезлі пажыткі Атласава... ядомыя прыпасы, парусы і снасці, прыгатваныя для марскога шляху ад Міронава і паехалі ў Верхні астрог, а Чырыкава кінулі закаванага ў палонку, сакавіка 20га 1711 года».
Іншага варыянту прытрымліваецца сучасны расійскі гісторык Б. Палявой. Атласаў, на яго думку, сустрэў няпрошаных гасцей, узяў з іх рук «фальшывую грамату», паднёс яе да свечкі, каб высветліць, што там напісана, і ў гэты момант атрымаў здрадніцкі ўдар нажом у спіну.
38
Што да дзеянняў Казырэўскага, дык пазней сын Атласава Іван засведчыў, што яго віны тут няма. Аднак сам Іван Пятровіч ускосна адчуваў яе ўжо і тады. Як і, дарэчы, Анцыфераў. Выбранне начальнікамі (есаул — г. зн. памочнік атамана) сведчыць аб іх высокім аўтарытоце. А, значыць, калі б захацелі, маглі паўплываць на незадаволеных, калі думка аб забойстве яшчэ выспявала. Ды маральную віну да справы не прышыеш. Таму і Анцыфераў, і Казырэўскі засталіся на свабодзе, хоць і былі біты бізуном. ІІепасрэдных жа зачыншчыкаў бунту пакаралі смерцю.
Анцыфераў і Казырэўскі павінны былі прадоўжыць справу, якую не паспеў завяршыць Атласаў. Ім даручылі ўзначаліць атрад казакаў і камчадалаў, які накіраваўся да Курыльскіх астравоў у іюшуках шляха ў Японію.
Атрад адправіўся з Бальшарэцка на веславых байдарках і ў жніўні таго ж 1711 года дайшоў да мыса Лапатка, які ў той час называлі Камчадальскім носам. Ад яго паплылі да самага паўночнага з Курыльскіх астравоў — Шумшу. Адлегласць была невялікай і праз тры гадзіны падарожнікі дасягнулі сушы. Надвор’е спрыяла хуткай высадцы на бераг.
На гэтым іх плаванне да Курылаў спынілася. Праўда, Анцыфераў і Казырэўскі прыпісвалі сабе адкрыццё яшчэ адпаго вострава — Парамушыр, піто знаходзіўся на поўдзень ад Шумшы. I пазней нават нанеслі яго на карту. Аднак гэта жаданне выдаць магчымае за рэальнае. У атрад уваходзіў і актыўны ўдзельнік бунту супраць Атлаеава Грыгорый Пераломаў. Калі ўлады зноў звярнуліся да справы аб забойстве, Пераломава разам з іншымі падверглі жорсткім катаванням. Тады ён і прызнаўся, што на «другім марскім востраве» не былі, а схлусілі наконт адкрыцця.
29 верасня 1711 года Анцыфераў і Казырэўскі вярнуліся ў Балыпарэцк. Дарэчы, гэты астрог на рацэ Вялікай (Большой) і быў закладзены Іванам Пятровічам яшчэ да плавання. Аб выніках пахода неўзабаве паслалі данясенне цару. У гэтым паведамленні гаварылася: «А ў цяперашнім, гасудар, у 1711 годзе, мы, рабы твае, з Вялікай ракі, жніўня 1 чысла, у тую Курыльскуіо зямлю ўскрай Камчадальскага носу хадзілі. I дзе раней служылыя людзі з Курыльскага астрогу былі, і
39
ад таго месца да самага краю Камчадальскага носу 2 дні ходу, а з таго носу, мы, рабы твае, у мелкіх суднах і байдарках за пералівамі на моры на астравах былі і да той зямлі даходзілі, дзе загадана нам, рабам тваім... разведаць і даць той зямлі асобны чарцёж. I будучы мы, рабы твае, за перпіым пералівам, на першым востраве, ля вусця Кудтугана ракі, тыя курыльскія мужыкі, скапіўшыся ў шматлюдстве, далі з намі бой вялікі».
«Курыльскія мужыкі» — прадстаўнікі мясцовага насельніцтва, якое з’яўлялася патомкамі камчадалаў і айнаў. Гэтых мяцісаў рускія называлі бліжнімі курыламі, а саміх айнаў — «махнатымі людзьмі» ці дальнімі курыламі.
Казырэўскі пакінуў пра іх запісы. Насельніцтва вострава Шумшу, паводле яго прызнання, «галовы свае голіць да патыліцы». Наведваліся ж «курыльскія мужыкі» да сваіх суседзяў, якія жылі на астравах, «дзеля куплі і баброў, і лісіцы, і арлоў, і арлінага пер’я». Пер’е выкарыстоўвалі для ўцяплення апраткі, якую звычайна шылі са скур нерпы.
Дзень вяртання Анцыферава і Казырэўскага ў Бальшарэцк — 29 верасня 1711 года — і лічыцца афіцыйным адкрыццём Курыльсг:х астравоў. Далейшае асваенне іх давялося праводзіц» аднаму Казырэўскаму, бо Анцыфераў у лютым 1712 года быў забіты разам са сваімі 25 служылымі людзьмі ў час збору ясака.
Па словах Казырэўскага, гэта адбылося яшчэ ў час паходу на раку Авачу, куды Данііл Якаўлевіч быў накіраваны новым камчацкім прыказчыкам Васіліем Севасцьянавым. А вось як выглядае ўсё паводле Аляксандра Пушкіна: «Даведаўшыся аб яго (Анцыферава.— A. М. ) хуткім прыбыцці... зрабілі яны (камчадалы.— A. М.) прасторны балаган з патаемнымі трайнымі пад’ёмнымі дзвярыма. Яны прынялі яго з пашанай, ласкай і абяцаннямі; далі яму некалькі аманатаў з лепшых сваіх людзей і адвялі ў яго распараджэнне балаган. На наступную ноч яны спалілі яго. Перад запальваннем балагана яны прыпаднялі дзверы і клікалі сваіх аманатаў, каб тыя хутчэй уцякалі. Няшчасныя адказвалі, што яны прыкаваны і не могуць скрануцца з месца, але загадалі сваім таварышам паліць балаган і іх не шкадаваць, абы толькі згарэлі казакі».
40
Васілій Колесаў, які не так даўно распраўляўся з забойцамі Атласава, зноў быў накіраваны на Камчатку. Ён захацеў атрымаць ад Казырэўскага карту праліваў і астравоў за «носавай зямліцай». Канечне ж, той не мог не выканаць гэтую просьбу, а ў выніку ў 1712 годзе з’явіўся «Чарцёж зноў Камчадальскай зямліцы і мора». Паколькі папярэдні чарцёж, датаваны 1711 годам, не захаваўся, то другі і трэба лічыць першай картай Курыльскага архіпелага.
У наступным годзе Казырэўскага адправілі «для праведвання ад Камчацкага Носу за пералівамі марскіх астравоў і Японскай дзяржавы». Да паходу ён падрыхтаваўся належным чынам. У Бальшарэцку пад яго кіраўніцтвам было пабудавана некалькі лёгкіх суднаў, на якія ўзялі гарматы, шмат агнястрэльнай зброі. Атрад складаўся з 55 служылых і 11 камчадалаў. На борце аднаго з суднаў знаходзіўся японец Сана, які ў свой час пацярпеў караблекрушэнне на рацэ Жупанавай і, як гэткія ж яго суродзічы, застаўся жыць сярод камчадалаў.
У час гэтага паходу Казырэўскі і наведаў нарэшце востраў Парамушыр, яшчэ раз пабываўшы на Шумшу. Па некаторых звестках плаваў ён і да трэцяга вострава Анекатане, хоць апошняе мала вераг