Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
з шырокай барадой, які нахіліў у роздуме галаву, напісаны так выразна, што не пазнаць Мсціслава Віктаравіча проста нельга.
Сяброўства з Андрыянам Віктаравічам у Рэпіна было куды больш моцнае і шчырае. Яны па сутнасці не маглі жыць адзін без аднаго. Часта сустракаліся, a калі такой магчымасці не выпадала, перапісваліся.
406
Захавалася 13 лістоў і адна паштоўка, адрасаваных Рэпіным Прахавумалодшаму. Сам зварот у іх гаворыць аб многім: «Мілейшы Андрыян Віктаравіч», «Мой добры Андрыян Віктаравіч», «Дарагі Андрыян», «Мілы Андрыян» і іншыя.
Упоперак аднаго ліста рукой Прахава зроблены надпіс: «Гэты ліст ёсць толькі новы доказ прыгажосці і высакароднасці душы Ільі. Наколькі прыгожыя гэтыя натуры, нават калі ім і не пашчасціць у жыцці».
Абодва разумелі, што мастацтва (у дадзеным выпадку выяўленчае) зможа развівацца належным чынам толькі ў тым выпадку, калі не страціць сваіх каранёў, не ператворыцца ў нешта адарванае ад глебы, якая жывіць яго.
Універсітэт Андрыян Віктаравіч скончыў у 1867 годзе і адразу накіраваўся ў замежную паездку, каб удасканаліць веды і сабраць паболей матэрыялу для будучай дысертацыі. Камандзіроўка прайшла паспяхова, і ў 1873 годзе Прахаў абараніў дысертацыю «Аб рэстаўрацыі ўсходняга франтона Эгінскага храма ў Афінах», пасля чаго атрымаў ступень магістра і пасаду дацэнта Пецярбургскага універсітэта, дзе пачаў выкладаць гісторыю мастацтва, а праз два гады адначасова чытаў лекцыі і па гісторыі і па тэорыі прыгожых мастацтваў у Акадэміі мастацтваў.
Працягваў і навуковадаследчыцкую работу. Гэтаму не перашкодзіла і праца з 1875 па 1879 год у рэдакцыі часопіса «Пчела». Доктарская дысертацыя «Дойлідства старажытнага Егіпта» ў 1879 годзе, як і кандыдацкая, была паспяхова абаронена. Прахаў неўзабаве стаў адным з першых прафесараў гісторыі мастацтваў.
Здавалася б, у гэтым напрамку ён будзе працаваць і ў далейшым, скіроўваючы найперш увагу на мастацтва, добра вядомае ва ўсім свеце. Тым больш, што шырокі рэзананс мела і праца «Крытычныя даследаванні па гісторыі грэчаскіх мастацтваў», якая з’явілася ў 1872 годзе. А ўслед за дысертацыяй Андрыян Віктаравіч закончыў «Крытычныя назіранні за помнікамі старажытнага мастацтва».
Але, як і кожны, пасапраўднаму таленавіты чалавек, Прахаў не мог абмяжоўваць свае творчыя мажлівасці нечым адным, няхай і вельмі важным. Ён належаў да людзей, якія пастаянна знаходзяць новы заня
407
так і дасягаюць належнага поспеху. У Андрыяна Віктаравіча гэта была аматарская тэатральная дзейнасць. Прыязныя адносіны ў яго склаліся з сям’ёй вядомага Мамантава, у якой Прахава лічылі сынам. Сваім чалавекам у гэтым гасцінным сямействе ён стаў не ў апошнюю чаргу таму, што родны сын Мамантава (на жаль, памёр у маладым узросце) з’яўляўся мастакомдэкаратывістам, таксама захапляўся тэатрам.
Ён задумаў разам з сябрамі стварыць хатні тэатр. Пачатак яму быў пакладзены ў 1878 годзе. Як успамінаў У. Стасаў, «пачалося ўсё з жывых карцін: «Дэман і Тамара», «Жніцы», «Русалкі», «Апафеоз мастацтва», пастаўленых 31 снежня... у маскоўскім доме С. I. Мамантава В. Д. Паленавым і A. В. Прахавым. Затым праз год трагедыя Майкава < Два светы» з музыкай, напісанай В. Д. Паленавым.
Славутыя мастакі, музыканты, літаратары часта збіраліся і на кватэры Андрыяна Віктаравіча. Гэтаму садзейнічала тое, што жонка Прахава Эмілія Львоўна была таленавітай піяністкай, адна дачка — Вольга — таксама пайшла дарогай маці, другая — Алена — стала вядомай мастачкайвышывальшчыцай. Сын Мікалай пазней стаў мастаком і мастацтвазнаўцам, пяць гадоў пражыў на Капры, дзе сустракаўся з Горкім, Луначарскім, Кацюбінскім. Пакінуў пасля сябе цікавую кнігу «Старонкі мінулага», што выйшла ў Кіеве ў 1958 годзе.
У гэтых мемуарных запісах расказваецца пра Андрыяна Віктаравіча, яго акружэнне, паўстае мастацкае жыццё Расіі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.
Апантанасць мастацтвам і прывяла Прахава ў Кіеў. He магла не прывесці. Тут да месца нагадаць ацэнку, якую даў Андрыяну Віктаравічу звычайна стрыманы на пахвалы вядомы рускі мастак М. Несцераў: «Таленавіты вучоны, прафесар гісторыі мастацтваў, захоплены лектар і суразмоўца, A. В. Прахаў увесь быў у мастацтве. Ён любіў мастацтва ўсімі сіламі душы. Ён пастаянна нешта адкрываў — ці паўзабытыя мазаікі і фрэскі старых цэркваў ці мастакоў з іх будучымі творамі».
А гэта прызнанне самога Прахава, што прагучала са старонак каталога выстаўкі «Кіеўскае мастацтва X, XI, XII стст.» (1882): «На працягу 1879 і 1880 года мяне пачынае захапляць усё больш і больш родная
408
даўніна. Адважыўшыся аддацца яе вывучэнню, я сустрэў спачуванне сваім навуковым планам і дзейснуіо падрыхтоўку з боку графа Д. А. Талстога... Дзякуючы яму, я мог усё лета 1880 года вывучаць старажытнасці Кіева, якія ўразілі мяне сваёй раскошай, перш за ўсё, канечне, бясцэнныя мазаікі, фрэскі і іншыя старажытнасці КіеваСафійскага сабора (XI ст.)».
Адразу ўзяўся за работу: «Вынікам гэтага вывучэння былі невялікія копіі акварэллю і алейнымі фарбамі, зробленыя мною з як мага большай дакладнасцю пры дапамозе здымкаў і калек...»
Ён не абмежаваўся знаёмствам з гэтым саборам: «Некалькі апошніх дзён, што яшчэ засталіся ў мяне, я выкарыстаў для знаёмства з Кірылаўскаю царквой (XII ст.) і, ачысціўшы два лікі анёлаў, якія віднеліся ў паўночным аркасоліі нартэса, таксама зрабіў з іх копіі».
У Kiev былі запрошаны многія, у тым ліку, і Кігн.
He абышлося аднак без цяжкасцей, што тычыліся фінансавання. Сродкі, выдзеленыя на рэстаўрацыйныя работы, былі абмежаваныя. Прахаў баяўся, ці ўдасца захаваць фрэскі ў іх першапачатковым варыянце. Такая небяспека ўзнікла, калі пачаў працаваць у Кірылаўскай царкве. Як успамінаў ён, «з вялікай цяжкасцю... удалося адстаяць у духавенства, гаспадароў царквы, права на захаванне ў поўнай недатыкальнасці, без рэстаўрацыі і дамалёвак, фрэскі... з адлюстраваннем самых галоўных падзей з жыцця і дзейнасці святога Кірылы, епіскапа александрыйскага. Я баяўся, каб дзеля эканоміі будаўнічая кантора, што загадвала царквой. не адрамантавала і не паставіла на сваё месца высокі драўляны іканастас XVII стагоддзя і не загарадзіла б ім зноў адкрытыя мною найцікавейшыя фрэскі».
Прахаў прапанаваў гэтай канторы ўзнавіць царкву ў яе першапачатковым выглядзе і «збудаваць аднаярусны, мармуровы іканастас у візантыйскім стылі». Яго заказалі італьянскай фірме, якая ў Кіеве галоўным чынам займалася вырабам надмагільных помнікаў. Але выйсця не заставалася, яшчэ добра, што пайшлі насустрач. Цяпер Андрыяна Віктаравіча непакоіла, каб у яго адсутнасць не даручылі напісаць абразы якомунебудзь мясцоваму мастаку, далёкаму ад сапраўднага мастацтва. Таму хацеў адшукаць для гэтай работы
409
кагонебудзь з таленавітых студэнтаў Акадэміі мастацтваў, які б згадзіўся працаваць за невялікую суму, адпушчаную царквой.
Вядомы прафесар П. Чысцякоў прапанаваў Прахаву тады яшчэ юнага Міхаіла Урубеля. Той згадзіўся, але ўзяў адтэрміноўку для заканчэння вучобы.
У 1881 —1882 гадахПрахаў з Кігнам вандраваў па Егіпце, Сірыі, Грэцыі і Еўрапейскай Турцыі. He толькі дзеля адпачынку сабраўся ён у няблізкую дарогу, а і для назапашвання новых уражанняў, знаёмства з выдатным помнікам сусветнага значэння. Гэта таксама натхняла, надавала душы творчага гарэння і назапашвала тую энергію, якая затым, па вяртанні дамоў, спатрэбіцца ў далейшай працы.
Кігн за час падарожжа мог яшчэ лепш і бліжэй пазнаёміцца з Андрыянам Віктаравічам. Яго ўражанні аб гэтай паездцы адначасова сталі і партрэтам Прахавачалавека — душэўнага, адкрытага, які ўмее знаходзіць паразуменне з людзьмі, лёгка сыходзіцца з імі: «...з каралём Гумбертам ён гаварыў гэтак жа, як з хедзівіам Цэўфікам; з хедзівіам — як з яго цырымоніймайстрам; з апошнім — як з венецыянскай кветніцай, з рымскім рамізнікам, з байруцкім гандляром. Усе гэтыя людзі, добрыя людзі, з якімі цікава і прыемна пазнаёміцца і пагаварыць галоўным чынам аб мастацтве, ўсе гэтыя людзі, ад каралёў да рамізнікаў, колькі я ні назіраў Андрыяна Віктаравіча адразу міжволі заражаліся гэтай дабрадушнасцю, бадзёрымі і добразычлівымі адносінамі і адказвалі яму тым жа...»
А што ўжо казаць пра працу ў Кіеве?! Дзякуючы Прахаву, па прызнанні Несцерава, што прагучала праз шмат гадоў, гэты горад «стаў як бы цэнтрам мастацкай Расіі».
Права «цэнтра» ён замацаваў за сабой яшчэ больш, калі з 1884 па 1886 год кіраваў унутраным аздабленнем Уладзімірскага сабора, з 1887 па 1897 год загадваў кафедрай гісторыі прыгожых мастацтваў Кіеўскага універсітэта.
Калі Прахаў пазнаёміўся з Уладзімірскім саборам, выдатны помнік знаходзіўся ў крытычным стане, існавала пагроза яго знішчэння. Праўда, гаворка ішла не пра фізічнае знішчэнне. Аднаўляць сабор збіраліся, але маглі даручыць гэтую адказную работу выпадковым
410
выканаўцам, у выніку першапачатковы выгляд страціўся б. Прахаў не мог дазволіць, каб Уладзімірскі сабор трапіў у рукі тых, хто далёкі ад сапраўднага мастацтва.
Хоць і з вялікай цяжкасцю, ён дабіўся, каб першапачатковы варыянт рэстаўрацыйных работ быў адхілены. Урэшце рэшт атрымаў права самому падбіраць мастакоў. I выкарыстаў гэтую магчымасць спаўна: у Кіеў былі запрошаны лепшыя жывапісцы з Пецярбурга, Масквы, самога Кіева, а з Рыма прыехалі браты Павел і Аляксандр Свядомскія, якія з’яўляліся ўраджэнцамі Расіі, але пастаянна жылі ў Італіі.
Кожны з іх працаваў плённа і натхнёна. Але на гэтых рэстаўрацыйных работах асабліва раскрыўся талент Віктара Васняцова. Уласна кажучы, аздабляючы Уладзімірскі храм, ён і сцвердзіў сябе як творца, схільны да ўважлівага стаўлення да старажытных каштоўнасцей.
3 Васняцовым Прахаў пазнаёміўся, калі той вучыўся ў Акадэміі мастацтваў. Яны разам бывалі на кватэры ў Мамантава, дзе тады, як ужо гаварылася, наладжваліся «жывыя карціны» і спектаклі. Паверыў Прахаў і ў яго мастакоўскія здольнасці. Аднак спачатку і падумаць не мог, што Васняцоў належным чынам раскрыецца ў рэлігійным жывапісе.
Куды лепш ведаў Васняцова і яго творчыя магчымасці Чысцякоў. Ен і падказаў Прахаву, каго ў першую чаргу запрасіць на рэстаўрацыю Уладзімірскага.сабора. He без ваганняў Андрыян Віктаравіч згадзіўся, хаця сумненні не пакідалі яго.
Васняцоў да прапанаванай работы адразу паставіўся надзвычай сур’ёзна. Каб не заставацца дылетантам у гэтай справе, на месяц паеха