Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
пра Кайгародава — аднаго з нашых выдатных землякоў, які большую частку жыцця правёў за межамі Радзімы, але самааддана працаваў на карысць Беларусі.
ПАЎНОЧНЫМ ШЛЯХАМ
АНДРЭЙ ВІЛЬКІЦКІ
Вайна з Японіяй засведчыла, што Расія няздатна належным чынам весці баявыя дзеянні, тым больш — на моры. Паражэнне, у якое вышэйшыя камандныя чыны не хацелі верыць, адбылося хутка і стала ганебным для рускіх войск. Падобнага зыходу трэба было чакаць з самага пачатку. Бяздарны генералітэт праявіў нерашучасць і няздатнасць прымаць правільныя рашэнні, і няўменне належным чынам ацаніць моц і магчымасці праціўніка.
Адбылося тое, што і павінна было адбыцца, але яно не з’явілася нечаканасцю для часткі грамадства, якая даўно ведала, наколькі айчынная ваенная машына дае збоі, і якая патрабавала дзейных мер для выратавання становішча, што склалася ў арміі і на флоце. Беды апошняга ў сувязі з японскай кампаніяй і ўсплылі на паверхню.
Яшчэ ў пачатку вайны абвастрылася пытанне аб правядзенні баявых караблёў Балтыйскага флоту на Далёкі Усход праз Паўночны Ледавіты акіян. Яно абмяркоўвалася не толькі на дзяржаўным узроўні, а і прыцягнула ўвагу перыядьгчнага друку. Гэтай праблемай зацікавіліся не толькі расійскія выданні, а і некаторыя замежныя, што лішні раз сведчыла, наколькі ўсё актуальнае. He засталася ў баку і газета «Новостн н бнржевая газета». У 62м нумары за 1904 год, што выйшаў 3 сакавіка, была змешчана гутарка з вядомым гідрографам А. Вількіцкім. На пытанне карэспандэнта
428
аб магчымасці прахода расійскай эскадры паўночнымшляхам у Ціхі акіян, Андрэй Іпалітавіч адказаў, што на працягу пэўнага перыяду акіян для праходу караблёў даступны амаль кожны год. I ўдакладніў, што для часткі шляху да возера Таймыр (трэць шляху), ужо складзены дакладныя марскія карты, і там можна прайсці без цяжкасцей. Што да астатніх двух трэцяў — яны, хоць і вельмі слаба даследаваны, але, мяркуючы па плаваннях Нардэншэльда і Толя, таксама «лёгка пераадольваюцца».
А яшчэ Вількіцкі засведчыў, што «час, калі Ледавіты акіян больш даступны, рускім маракам вядомы, і менавіта гэты час можа выкарыстаць эскадра, прычым тэмпературныя ўмовы не складуць асаблівай перашкоды ні для суднаў, ні ддя экіпажаў; шлях праз Поўнач намнога (на 5,5 тыс. міль) карацей, чым праз паўднёвае мора, і, акрамя таго, выгадны тым, што ў дарозе эскадра можа выкарыстаць для сваіх патрэб вугаль з раёна Дудзінкі».
Але, як вядома, аператыўныя, пры тым аргументаваныя публікацыі могуць толькі падказваць выхад са становішча, а апошняе слова стаіць за адпаведнымі інстанцыямі. Так атрымалася і гэтым разам. 19 сакавіка 1904 года на агульным сходзе Таварыства суднаходства быў заслуханы даклад Л. Брэйтфуса «Марскі Сібірскі шлях на Далёкі Усход». Паказаўшы добрае веданне ўзнятай праблемы і засведчыўшы зацікаўленасць ёю, прамоўца ўсё ж канстатаваў, што аб плаванні баявых караблёў па згаданым шляху пакуль рана гаварыць. Неабходна, каб ён быў вывучаны ў гідраграфічных адносінах, з’явіліся маякі, тэлеграф, былі пабудаваны партыпрыстанішчы і склады вугалю. Да таго ж часу, даводзіў Брэйтфус, пакуль гэтага не будзе, паўночны шлях «не можа мець абсалютна ніякага практычнага значэння не толькі для ваеннага флоту, a і нават для камерцыйнага».
У Брэйтфуса знайшліся як прыхільнікі, так і апаненты. Кожны імкнуўся пераканаць у правільнасці сваіх меркаванняў. А калі страсці накаліліся, слова ўзяў Вількіцкі, які заявіў рашуча і катэгарычна: «...Паўночны марскі шлях, пры належным вывучэнні яго і абследаванні, можа стаць даступным для плаван
429
ня, а важнасць гэтага шляху для Расіі, зразумела, не падлягае сумненню».
Меркаванне Вількіцкага не проста было прынята да ведама, як гэта часта назіраецца ў падобных выпадках. Дзеля больш падрабязнага і дэталёвага разгляду гэтага пытання Таварыства стварыла спецыяльную камісію, якую і было даручана ўзначаліць Андрэю Іпалітавічу.
Камісія працавала хутка і аператыўна. На працягу сакавіка—красавіка 1904 года быў распрацаваны праект работ, з выкананнем якіх і можна оудзе гаварыць аб практычным выкарыстанні паўночнага марскога шляху. Паводле іх меркавалася правесці шэраг даследаванняў гідраграфічнага плана. Найперш у Карскім моры і ў раёне архіпелага Нардэншэльда. Дзеля гэтага планавалася стварыць 16 пастаянных станцый адпаведнаіа профілю. Указвалася і месца іх размяшчэння: у пралівах і на паўночнай ускраіне Новай зямлі, у праліве Малыгіна, на рэйдзе стаянкі судна «Зара» і на мысе Чалюскіна, у вусці Лены, на Новасібірскіх астравах, у Калючынскай губе, на мысе Дзяжнёва, а таксама на некаторых суднах.
Характэрна, што пераважная большасць членаў намісіі выказалася за тое, каб дзеля гэтага выкарыстоўваліся звычайныя караблі, а не спецыяльныя, што магло даць значную эканомію матэрыльных сродкаў. A гэта важна, бо ўрад на той час меў вялікія фінансавыя цяжкасці. А яшчэ, каб зменшыць выдаткі, камісія, па прапанове Вількіцкага, аб’явіла аб зборы дабрачынных ахвяраванняў на будучыя работы. А расходы чакаліся немалыя — прыкладна тры мільёны рублёў.
У рашэнні камісіі гаварылася і аб стварэнні трох даследчыцкіх груп на суднах, якія павінны былі працаваць на працягу трох гадоў. Першая — ад вострава Дзіксана на ўсход, другая — ад вусця Лены ў абодвух накірунках і, нарэшце, трэцяя — ад мыса Дзяжнёва на захад.
Апошняе слова заставалася за ўрадам, і Вількіцкі мог з чыстым сумленнем чакаць прыняцця канкрэтных захадаў па вывучэнні паўночнага марскога шляху, бо ўсё, што залежала ад яго, зрабіў.
Вядомы гідрографгеадэзіст Вількіцкі — наш зямляк. Нарадзіўся Андрэй Іпалітавіч у 1858 годзе ў колішнім Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Ila
430
Андрэй Вількіцкі
ходзіў са шляхетнага роду. 3 маленства Андрэя вабіла мора, чаму нямала садзейнічалі прачытаныя кнігі, і васемнаццацігадовым юнаком ён падаўся ў сталіцу, стаў юнкерам. А праз год, у 1877 годзе, маючы чьін мічмана, паступіў у Мікалаеўскую Марскую Акадэмію, якую скончыў у 1880м.
Навуковадаследчыцкую дзейнасць пачаў з вывучэння Балтыйскага мора і Анежскага возера. Працаваў паспяхова, чым звярнуў на сябе ўвагу дырэктара Гідраграфічнага дэпартамента генераллейтэнанта
431
А. Вясёлага, na распараджэнні якога неўзабаве быў прыкамандзіраваны да Мікалаеўскай Астранамічнай Абсерваторыі ў Пулкаве. Спалучаючы работу з вучобай, удасканальваў веды — за тры гады разам з афі цэрамі Гідраграфічнага аддзялення Акадэміі прайшоў спецыяльны курс астраноміі і геадэзіі. А паколькі паказаў выдатную тэарэтычную падрыхтоўку, у 1885 годзе пачаў весці практьвіныя заняткі ў Марской акадэміі па астраноміі.
Выкладчыцкая дзейнасць Андрэя Іпалітавіча працягвалася з перапынкамі да 1908 года. Перапынкі ж былі звязаны з тым, што ён доўга не заседжваўся ў цішы кабінетаў і аўдыторыі не маглі яго цалкам задаволіць. Пытлівая натура Вількіцкага прагнула навуковага пошуку. У прыватнасці, ён узяўся за даследаванне праблем, звязаных з паскарэннем сілы зямнога цяжару. Для гэтага выкарыстаў спецыяльныя маятнікі.
Па даручэнні Імператарскага Геаграфічнага таварыства ў 1887 годзе Вількіцкі ўзначаліў навуковую экспедыцыю, якая на судне «Бакан» наведала Новую Зямлю. За дасягнутыя поспехі ён быў узнагароджаны малым залатым медалём і залатым медалём імя графа Літке Геаграфічнага таварыства.
У гэты ж час, адчуўшы, што даследчыцкія памкненні не праходзяць марна, працягваў займацца, здавалася б, вузкаспецыяльнымі праблемамі. У прыватнасці, вызначыў рознасць геаграфічнай даўгаты ў прамежку Архангельск — Пулкава і Енісейск — Краснаярск, правёў шэраг вышукаў па вызначэнні каардынат розных населеных пунктаў у еўрапейскай і азіяцкай частках Расіі і па пазначэнні на гэтых пунктах магнітных элементаў зямлі. I, на што была звернута асаблівая ўвага навуковай грамадскасці, прапанаваў вельмі просты і зручны ў карыстанні прыбор для вылічэння шырыні месца па блізкамерыдыяльнай вышыні свяЦІлаў.
Пра прыбор хутка даведаліся за мяжой і таксама далі яму высокую ацэнку. За гэтае вынаходніцтва Вількіцкі быў узнагароджаны як расійскімі, так і замежнымі залатымі медалямі і граматамі — «ганаровымі лістамі», як гаварылася ў той час.
Пытанні, якімі пачаў займацца Андрэй Іпалітавіч, у многім вузкаспецыяльныя, але іх рашэнні даюць
432
вялікія практычныя вынікі. Тое, чаго не маглі зразумець людзі, далёкія ад гідраграфіі, цудоўна разумеў Вількіцкі, аддаючы любімай справе свае веды, знаходзячы ў ёй сапраўднае прызванне.
Тут не лішне прыслухацца да меркавання яшчэ аднаго вядомага даследчыка К. Мардовіна, які шмат гадоў працаваў поруч з Андрэем Іпалітавічам, а таму добра ведаў яго. Калі Вількіцкага не стала, Мардовін выступіў з успамінамі і перш чым сказаць пра яго навуковыя дасягненні, спыніўся на вызначэнні самога паняцця «гідраграфія» і канстатаваў: «Для вялізнай часткі нашай інтэлігенцыі гідраграфія — незразумелае слова, пусты гук, які нічога не гаворыць. Для астатніх, нават для большасці саміх гідрографаў, гэта вузкая, нязначная спецыяльнасць. Грамадства карыстаецца вынікамі гідраграфіі, не падазраючы нават аб яе існаванні. Я ўжо не кажу пра нядаўняе мінулае, калі многія вышэйшыя марскія дзеячы лічылі гідраграфію ў чымсьці падобным на самую чорнуіо работу, не вартую ўвагі флоцкага афіцэрства, і самі гідрографы глядзелі на сваю працу як на сумны і карпатлівы занятак «прамерквадратам» і «здымкай кусцікаў і ўзгоркаў» з панясеннем усяго гэтага на расфарбаваныя ўсімі колерамі вясёлкі лісты ватманскай паперы для выстаўлення на агледзіны начальства і для захоўвання затым у архівах».
Чаго не маглі (ці не жадалі) усвядоміць іншыя, ва ўсёй значнасці адчуў Вількіцкі: «Андрэй Іпалітавіч разумеў, што такое гідраграфія, і хацеў завяршыць жыццё, прымусіўшы зразумець гэта грамадскасць, і ўрад, і саміх гідрографаў. Ён разумеў проста і выразна, як разумеюць гэта таленавітыя людзі, што да задач гідраграфіі, акрамя навуковых праблем высокай значнасці, адносіцца ўсебаковае забеспячэнне мараплавання, і ўжо па аднаму гэтаму правільна арганізаваная гідраграфія кожнай краіны мае вялізнае не толькі дзяржаўнае, а і міжнароднае значэнне, бо ўсе шляхі мараплавання — гата святло галоўных артэрый і вен сусветнага