Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
анне, паколькі маршрут знаёмы, вялікіх цяжкас
438
цей не выклікала. Але так працягвалася да 21 жніўня, калі ледаколы нечакана спыніліся, сутыкнуўшыся з так званымі пакавымі ільдамі. Адзінае выйсце — абход. Што і зрабілі. Як жа здзівйііся, калі раптам убачылі ў паўночным кірунку пакрытыя снегам вяршыні гор. Hi на адной карце суша ў гэтых каардынатах не значылася. I ў той жа час у сапраўднасці яна існавала.
Прайшлі адзін дзесятак міль, другі, а невядомы мацярык, здавалася, ніколі не кончыцца. Вакол стаялі маўклівыя непрыступныя скалы. Праз некаторы час заўважылі, што бераг стаў куды больш палогі, скалы адступілі; быў загад высаджвацца.
На беразе, хоць і не без цяжкасці — снег быў глыбокі — знайшлі некалькі камянёў, склалі іх у выглядзе пірамідкі, зрабіўшы так званы астранамічны гурый, на якім устанавілі расійскі флаг. А неўзабаве на картах з’явілася Зямля Мікалая II (цяпер — Паўночная Зямля). Поруч з ёй знаходзяцца астравы, а агульная плошча іх дасягае амаль тэрыторыі сучасных Нідэрландаў.
Андрэй Іпалітавіч да гэтага адкрыцця, якое ўскалыхнула ўвесь свет, не дажыў. Пачынаючы з 1910 года, ён цяжка хварэў'і, па словах Мардовіна, апошнія тры гады жыцця Вількіцкага «ўяўляюць сабой малюнак жорсткай барацьбы энергіі яго духу з упадкам фізічных сіл».
Апошні раз ён быў у Галоўным упраўленні і нават прысутнічаў на дакладзе Адміралцейскаму Савету 6 лютага 1913 года. Тады ж, адчуваючы сябе блага, «узяў водпуск па хваробе на 3 тыдні». Як сведчыць Мардовін, «гэты апошні яго разлік, як заўсёды, стаў дакладным — роўна праз тры тыдні мы прачыталі абвестку аб яго смерці».
He стала Андрэя Іпалітавіча 26 лютага 1913 года.
ІІІІіШ^
КАРАЛЕВА РЭВАЛЮЦЫЯНЕРАЎ ВАРШАВЫ
МАРЫЯ БАГУШЭВІЧ
Урачыстыя, быццам нейкія незямныя паланезы... Спакойныя, але разам з тым не пазбаўленыя ўзнёсласці, вальсы... Заліхвацкія полькі, якія так захапляюць сваёй вірлівасцю, што не адразу прыйдзеш у сябе... Яны змяняюць адзін аднаго безупынку, уступаючы месца падыспану, кракавяку. Здаецца, ніколі не будзе канца гэтай весялосці, бесклапотнасці, і ніколі не будуць сумнымі твары тых, хто сабраўся ў вялікай, але пахатняму ўтульнай зале, каб правесці разам сцюдзёны зімовы вечар.
Марыя, стомленая, узбуджаная, бо танцавала шмат і бесперапынку, нарэшце адышла ў бок, прыхінулася да сцяны, як бы іпукаючы апоры. Уважлівым позіркам акінула танцуючых. Убачыла знаёмыя твары, але куды больш сабралася маладых людзей, якіх яна не ведала, і яны яе таксама. Для іх яна звычайная дзяўчына. Магчыма, сярод танцуючых ёсць нехта адзін (а можа іх некалькі), хто даўно цікуе за рэвалюцыянерамі. Толькі, здаецца, сёння ім наўрад ці пашанцуе.
Баль працягваецца не періпую гадзіну, а ніхто і не здагадваецца, якую мэту паставілі перад сабой яго арганізатары. Ведаюць хіба Марыя і яе паплечнікі, але ж яны і сталі ініцыятарамі правядзення гэтага святочнага мерапрыемства, якое, сабраўшы шмат наведвальнікаў, дазволіць папоўніць партыйную касу немалой сумай, паколькі і ўваход сюды платны, ды і абслу
440
гоўванне прынясе значную выручку — ахвотнікаў вы піць чарку віна, ці чаго мацнейшага, шмат.
Позірк Марыі сустракаецца з позіркам Манцэві ча — яна, відаць, і сапраўды вельмі задумалася, ці хутчэй сказалася стомленасць, калі ні на што і ні на каго не хочацца звяртаць увагі, і не заўважыла, што Міхал стаіць насупраць, ля сцяны. Манцэвіч хацеў падысці, але прыкмеціў ледзь заўважаны рух яе галавы. Зразумеў — не цяпер. Марыя не хацела выдаць іх знаёмства — для многіх яны даўно муж і жонка, нават не ўсе здагадваюцца, што жаніцьба іх фіктыўная, прадыктаваная ўмовамі падпольнай барацьбы. Зайгралі зноў польку і Багушэвіч убачыла, як да яе кіруецца малады чалавек, каб запрасіць на танец. I адмаўляць яму не хацелася, ды і польку любіла, як ніводзін іншы танец, яна надавала бадзёрасці, упэўненасці.
Запрашэнне прыняла з задавальненнем і ледзь не з месца пайшла ў скокі. Стому як рукой зняло, Марыя паранейшаму стала бесклапотнай. Ад узбуджанасці яе вочы загарэліся, на твары з’явілася чароўная ўсмешка. А што чароўная, ведала добра, бо неаднойчы даводзілася чуть ад мужчын (і не толькі ад добра знаёмых, a і падчас розных баляў, вечароў): «Пані Марыя, калі вы ўсміхаецеся, гэта проста цудоўна!» Канешне, такія словы можна было палічыць і за звычайны камплімент, але падобнае часам гаварылі і жанчыны, з якімі шчыра сябравала (а адна жанчына рэдка пахваліць другую).
Марыя так захапілася танцам, што калі музыка змоўкла, гэта стала нечаканасцю. Па інерцыі яшчэ прайшлася ў скоках. Кавалер, які запрасіў Марыю на танец, палічыў гэта звычайным жартам, пічыра ўсміхнуўся:
— О, пані — цуд!
Гжэчна ўзяў яе пад руку, каб правесці на месца. Адчувалася, што Марыя яму спадабалася. Вырашыў затрымацца. Яго позірк сведчыў, што гэтае запрашэнне на польку было невыпадковым. Малады чалавек даўно назіраў за Марыяй і з дзесяткаў іншых дзяўчат і жанчын выбраў яе, бо хацеў пазнаёміцца. Цяпер працягваў гаварыць кампліменты, жартаваў. Яна слухала ўважліва — якой жанчыне гэта не падабаецца! Але калі зірнула ў бок Манцэвіча і іх позіркі зноў
441
сустрэліся, непрыкметна кіўнула, каб падыходзіў. Заўважыўшы Міхала, малады чалавек усміхнуўся:
— Каханак, пані?
I не чакаючы адказу, ветліва развітаўся, паабя цаўшы яшчэ раз запрасіць на польку. Марыя ў знак згоды кіўнула галавой.
— Паклонніка знайшла? — усміхнуўся Манцэвіч.
— А што, нельга? — адказала жартам на жарт.
Зайгралі вальс, і гграз якую хвіліну Міхал і Марыя апынуліся сярод танцуючых. Назіраючы за імі, можна было падумаць, што гэта, калі не муж і жонка, дык закаханыя, якія сапраўднае шчасце адчуваюць, знаходзячыся поруч.
Гукі вальса былі такія чароўнапяшчотныя, што ні пра што не хацелася думаць, апроч самой святочнасці. I жадалася надалей заставацца бесклапотным. Але Марыю да рэальнасці вярнуў Манцэвіч:
— Ну, што, Рэгіна, у нас з гэтым балем?
Назваў яе не. сапраўдным імем, а ўжыў адну з партыйных клічак, і Марыя, захопленая танцам, далёкая ад усяго, акрамя музыкі, не адразу зрэагавала на яго пытанне. А калі зразумела, зірнула Міхалу ў вочы, усміхнулася. Толькі ўсмешка атрымалася не вясёлая. Манцэвіч не мог гэтага не заўважыць. Каб змякчыць ніякаватасць, пастараўся супакоіць Марыю:
— Ты ўжо прабач, што я ўсё пра справы, але сама ведаеш.
Яна ведала, як і Манцэвіч, што ўся выручка ад балю мае канкрэтнае прызначэнне. Рыхтавалася першае выданне «Капіталу» Карла Маркса ў перакладзе на польскую мову, і, як звычайна бывае, калі трэба зрабіць штосьці тэрміновае і важнае, атрымліваецца фінансавая нявыкрутка.
Так сталася і гэтым разам. Падлічылі і высветлілася, што загадзя сабраных грошай не стае. Пачалі прыкідваць, інукаць розныя варыянты, але яны не падыходзілі, бо сродкі патрабаваліся як мага хутчэй, чакаць не даводзілася. Пераклад быў гатовы, трэба было толькі расплаціцца з выдаўцамі.
Калі становішча, здавалася б, стала безвыходным, нехта прапанаваў правесці баль. Яго адразу падтрымалі, зрабіўшы асобныя ўдакладненні, як лепей гэта
442
наладзіць. Толькі здзіўляліся, як падобная думка адразу не прыйшла ў галаву.
— Навошта прасіць прабачэння? — ціха сказала Міхалу.— Такая доля ўжо наша.
— Доля? — гэтаксама ціха перапытаў Манцэвіч, сабраўся з думкамі: — He, Марыя, не доля гэта. Доля... Доля, калі штосьці наканаванае і чалавек наўрад ці можа нешта змяніць.
Ён зразумеў, што тут не месца ўдавацца ў развагі, ды і трэба асцерагацца, каб хтонебудзь не пачуў усяго. Але музыка лілася гучна, а кожная пара была заклапочана толькі сабой, таму Міхал працягваў:
— Мы самі выбралі свой шлях. I шлях свой і свой лёс.
Яны ўважліваўважліва зірнулі адзін аднаму ў вочы. Звычайна бледпаваты твар Марыі расчырванеўся, а яе цёмнаблакітныя вочы сталі асабліва вабнымі і прыгожымі.
Манцэвіч здзівіўся: як гэтага не заўважаў раней. Хацеў пра ўсё сказаць ёй, ды разумеў, што такія словы пададуцца Марыі не натуральнымі.
Ды і навошта гэта. Свае ўзаемаадносіны яны вызначылі раз і назаўсёды — абодва толькі таварышы па партыі. Аднадумцы, людзі блізкія па светапоглядзе. Навошта кампліменты?
Плаўна кружыліся ў вальсе пары. I сярод іншых Міхал з Марыяй нічым асабліва не вылучаліся. Такія ж маладыя, такія ж прыгожыя. Але прыгожыя не толькі знешне, бо прыгажосць рэч у многім суб’ектыўная. Таварышы даўно ацанілі іх духоўную вабнасць.
Заўсёды, калі Марыя ўспамінала маленства (згадкі гэтыя адносіліся да самых ранніх гадоў), нязменна паўставаў у яе памяці невялікі драўляны домік, які прытуліўся ля самай рэчкі. Рэчка, як памятае Марыя (нарадзілася М. Багушэвіч 4 студзеня 1865 года), называлася Цапра, а фальварак — Цапэрка.
Як быццам, лёгка здагадацца, адкуль пайшла такая назва. Канешне ж, яе «падказала» сама рэчка, тым больш, што непадалёку ад Цапэркі знаходзілася і вёска Цапра. Праўда, сёйтой з мясцовых сялян, пра гэта гаварыў яе бацька, паселішча называў іначай — «Цяперка», укладаючы тым самым у слова свой сэнс. У гэтых мясцінах пасвойму прамаўлялі найменне, што
443
азначала нешта даўняе, мінулае. Для прыкладу гаварылі: «Цяперсе пайшоў, дагэтуль няма».
Над паходжаннем назвы фальварка Марыя задумалася пазней, калі падрасла. Тады ж пачала цікавіцца і сваім радаводам. I даведалася шмат таго, што дазваляла ганарыцца продкамі. Як расказваў бацька Марыі, Станіслаў Багушэвіч з’яўляўся ў свой час паслом сейма ад Мінскага ваяводства, а яе прабабка была роднай сястрой Тадэвуша Касцюшкі.
Пра паўстанне пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў доме любілі расказваць, прыгадваючы часам такія падрабязнасці, якія ператвараліся ледзь не ў сямейныя паданні. Успаміналі нядаўняе паўстанне на чале з Кастусём Каліноўскім. Аднак тут гаварылі больш асцярожна. Гэтыя падзеі яшчэ не забыліся ўладамі, а бацьку Марыі Уладзіміру Багушэвічу бьыо чаго асцерагацца. Ён у 1863 годзе, калі даведаўся, што ў тутэйшых лясах аказаліся паўстанцы, нядоўга думаючы, разам са слугой падаўся да іх. Толькі па шчаслівай выпадковасці, калі паўстанне было жорстка падаўлена, уратаваўся, не трапіў на вочы прыспешнікаў Мураўёвавешальніка.
Уладзімір Багушэвіч належаў да перадавой часткі тагачаснага грамадства. На яго светапогляд вялікі ўплыў аказала вучоба ў Мінску і Маскве. Вярнуўшыся на Беларусь, ён узяў фальварак Цапэрку ў арэнду. Фальвар