Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
зесятым павільёне не зацягнулася. Ужо 12 мая 1887 года абвясцілі прыгавор, паводле' якога Марыю Багушэвіч адпраўлялі ў ссылку ва Усходнюю Сібір. Разам з Марыяй былі брат Іван, Манцэвіч і іншыя.
У Брэсце дазволілі развітацца з блізкімі. Развітвалася, тоячы душэўны боль, бо разумела — гэтае развітанне назаўсёды. Адчувала сябе блага. Месяцы, праведзеныя ў сырых казематах, не прайшлі марна. Сухоты
15 Зак. 3396
449
абвастрыліся. А знешне яна заставалася спакойнай, любіла жартаваць, і Манцэвіч пастаянна падбадзёрваў: «Ты ж каралева! Дык каралевай і заставайся...»
Міхал падахвоціў яе пачаць рабіць запісы аб пражытым і перажытым. Спачатку, пачуўшы такую прапанову, успыхнула, не хаваючы нездавальнення:
— Што, хаваць мяне сабраўся?
Манцэвіч сумеўся, вінавата пачаў апраўдвацца, што падобнага і ў думках не было.
Па шчырасці, з якой гаварыў, зразумела, што і на самой справе так:
— Прабач, Міхале, прабач.
Слёзы засцілі ёй вочы:
— Прабач за рэзкасць, прабач, хворая я.
Да парады Марыя прыслухалася. Калі спыняліся на чарговы пастой, а часам у якімнебудзь горадзе затрымліваліся надоўга і іх размяіпчалі ў мясцовых турмах, на невялікіх лістках запісвала тое, што ажывала ў памяці. Вярталася ў думках на радзіму, у родную Цапэрку, прыпамінала паездку з бацькам у Сяхновічы. Храналагічнай паслядоўнасці ў запісах не прытрымлівалася. Ды і зрабіць гэта ў дарозе было нялёгка, калі пастаянна сочацьвіжуюць за табой. А яшчэ з кожным днём адчувала сябе ўсё горш і горш.
Манцэвіч падбадзёрваў добрым словам, прасіў начальніка канвою, каб дазволіў затрымацца. Але што таму нейкая Марыя Багушэвіч, калі ў яго не адзін дзесятак «палітычных злачынцаў», якіх неабходна даставіць да месца прызначэння як мага хутчэй. А калі хто і памрэ ў дарозе, ніхто за гэта не пакарае. Але калі дабраліся да Краснаярска, злітаваўся, а хутчэй не захацеў браць на сябе лішніх клопатаў. Марыя ўжо і стаяць на нагах не магла. Таму, калі накіроўвалі яе ў турэмны шпіталь, для нагляду пакінулі Манцэвіча, якому начальства дазволіла пастаянна знаходзіцца побач. Здагадваліся, што жыць ёй засталося нядоўга.
Адчуваў гэта і Манцэвіч. А Марыя занядужала так, што ўжо не магла падняцца. Манцэвіч на руках выносіў яе з душнага памяшкання, якое назваць палатай язык не паварочваўся — столькі хворых знаходзілася адначасова. На свежым паветры Марыі станавілася крыху лягчэй, але спадзяванняў на лепшае ў яе ўжо не было. I падманваць сябе марнай надзеяй яна не збіралася.
450
Яна не шкадавала, што стала на шлях рэвалюцыйнай барацьбы. Гэта засведчыла і ў адным са сваіх запісаў, які зрабіла яшчэ па дарозе ў Краснаярск: «Агульныя прынцыпы сацыялістаў былі мне добра вядомы, а іх імкненні я горача любіла яшчэ з дзяцінства».
Адно непакоіла яе апошнім часам. Цяпер, знаходзячыся на крок ад смерці, перажывала неаднойчы хвіліны, калі здавалася, што яна ў нечым вінавата перад Манцэвічам. Думалася, а можа яны знайшлі б сваё сапраўднае шчасце, калі поруч ішлі б не толькі па рэвалюцыйнай дарозе. Магчыма і пайшлі б, калі пражыла больш. Ды нічога не вернеш назад і нішто не паправіш.
Аб сваіх сумненнях і ўнутраных развагах Манцэвічу старалася не гаварыць, але, відаць, часам і ў яго ў думках узнікала нешта падобнае, бо нярэдка да яе адносіўся асабліва пяшчотна і ўважліва.
Пра іх даведаліся ў горадзе. Да ссыльных, пасяленцаў Краснаярск даўно прывык, але каб так уважліва ставіўся рэвалюцыянер да сваёй паплечніцы па барацьбе, раней не бачылі. Найбольш цікаўныя падыходзілі да шпіталя, спрабавалі перакінуцца з Манцэвічам словам, другім. Ды ў чым яны маглі дапамагчы? Хіба спагадлівасцю, звычайнай уважлівасцю. Уратаваць Марыю ўрачы былі бяссільны.
Калі яе не стала, нехта з гараджан прыслаў дарагую труну, якая ў час пахавання літаральна патанула ў кветках.
Манцэвіч, не саромеючыся, плакаў, як дзіця. Плакалі і невядомыя яму людзі, у сэрцах якіх не згасла спагада, засталося месца чалавечнасці. Таму і перакананы быў Манцэвіч, што дзеля такіх людзей і іх нашчадкаў ён абавязкова павінен быў паклапаціцца, каб зберагліся лісткі, спісаныя роўным, дробным почыркам Марыі. Іх засталося не шмат, усяго дванаццаць асобных картачак. На некаторых алоўкам засведчана перажытае, на іншых — чарнілам. Міхал паспяшаўся схаваць іх у кішэні, калі забіраў штокольвечы з няхітрых рэчаў, якія засталіся пасля яго фіктыўнай нарачонай.
I зрабіў гэта своечасова, бо пасля пахавання Марыі затрымацца ў Краснаярску яму не дазволілі. Адправілі
451
далей у Сібір, дзе ўжо адбывалі пакаранне таварышы Манцэвіча па барацьбе.
Запісы Марыі ён усё ж збярог і цяпер яны, старанна пераплеценыя, знаходзяцца ў рукапісным аддзеле Варшаўскай публічнай бібліятэкі.
А лёс аднаго з паплечнікаў Марыі па «Пралетарыяту» Войніча закінуў у Лондан. У Сібір ён быў адпраўлены яшчэ ў красавіку 1885 года, адкуль з дапамогай народавольцаў улетку 1890 года змог уцячы. У Лондане Войніч пазнаёміўся з маладой пісьменніцай Э. Д. Буль, на якой у 1892 годзе ажаніўся. Буль узяла сабе прозвішча мужа і стала Э. Войніч, а пазней напісала сусветна вядомы раман «Авадзень». У гэтым творы, які ведае не адно пакаленне чытачоў, як вядома, расказваецца пра мужнага рэвалюцыянера, барацьбіта за свабоду і незалежнасць італьянскага народа. Але Войніч, пішучы раман, выкарыстала ўспаміны свайго мужа пра падзеі, што адбываліся не без яго ўдзелу на Польшчы і Беларусі. He мог Міхаіл Леанардавіч не расказваць ёй і пра Марыю Багушэвіч. Праўда, дакладных пацвярджэнняў, што Э. Войніч пра яе ведала, няма. Ды не ведаць не магла.
Усё ж Марыя Багушэвіч вельмі неардынарная постаць у рэвалюцыйным руху канца XIX стагоддзя.
ЕЯ^^М
КАБ ЗНАЛІ, ХТО МЫ ТАКІЯ
КАРУСЬ КАГАНЕЦ
За вокнамі — ноч. Маленькія, падслепаватыя, яны і днём асабліва не прапускаюць святла — прамень, другі паспрабуе зазірнуць у пакой, затрымаецца на стале, зробленым з тоўстых дошак, сцішыцца на лаве, што таксама не лепшага выгляду і, нібы спалохаўшыся, высвеціць пасмы павуціння, якія звісаюць з нізкай столі. А цяпер тым больш змрочна. Фіранак на вокнах няма, і яны палохаюць сваёй чарнатой. Праўда, калі падысці бліжэй, сагнуўшыся ледзь не долу, зазірнуць у каторае, дык сямтам на небасхіле бліснуць адзінокія зоркі, якім таксама няўтульна гэтай ноччу, што, здаецца, назаўсёды ахінула сваімі крыламі наваколле.
Але гаспадару гэтай хацінкі не да таго, каб узіраца ў начное неба. Балазе, ён, нарэшце, апынуўшыся адзін — блізкія ўжо паснулі, можна сабрацца з думкамі, адвесці душу за лістком паперы. Пішацца лёгка і хутка, бо яіпчэ днём, калі выконваў звычайную сялянскую працу, усё было старанна ўзважана і асэнсавана. Цяпер застаецца толькі занатаваць. I чалавек схіліўся нізка над сталом, выводзячы літару за літарай.
Пакой асвятляе не лямпа і нават не свечка, а, як у народзе кажуць, каганец. На стале збоку, каб асабліва не перашкаджала, стаіць невялікая пасудзіна, напоўненая тлушчам, а з яе змейкай падымаецца ўгору невялікі кнот, спрадзены з кудзелі. Верхні канец яго абвугліўся, таму ў пакоі дымна, але хапае святла, каб свабодна
453
пісаць. Ды і добра, што не вельмі светла, усё ж лепш, калі сямейнікам нішто не перашкаджае спаць. А самому ў гэтым паўзмроку ўтульна і неяк асабліва пасвойску.
Каганец гаспадару падабаецца яшчэ з гадоў маленства. Дакладней, з шасцігадовага ўзросту, калі з Сібіры, дзе нарадзіўся, змог з бацькамі вярнуцца на радзіму. Тады і пабачыў упершыню ў адной з сялянскіх хат гэтую дзіўнуіо пасудзіну, якая выкарыстоўвалася ў якасці асвятлення. А калі падрос, з’явілася жаданне пісаць, прыгадаў яе і вырашыў узяць сабе адпаведны псеўданім — Каганец, Карусь Каганец.
Бацька Каруся Каганца Карл Кастравіцкі паходзіў з даўняга баярскаіа роду. Ён быў чалавекам вольналюбівых поглядаў, таму, калі пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, не вагаючыся прымкнуў да тых, хто змагаўся супраць царызму. У паўстанні 1863 года прымаў удзел і сваяк бацькі, штабскапітан рускай арміі МіхаілАпалінарый Кастравіцкі. Калі паўстанне было разгромлена, абодвум давялося нялёгка. Праўда, МіхаілАпалінарый змог уцячы ў Італію, а бацьку Каганца накіравалі ў высылку ў Сібір.
У дачкі МіхаілаАпалінарыя Ангелікі ў 1880 годзе ў Рыме нарадзіўся сын, які пазней стаў знакамітым французскім паэтам Гіёмам Апалінэрам, абраўшы сабе такі псеўданім у памяць аб дзедзепаўстанцу. У Карла Кастравіцкага таксама нарадзіўся сын. Толькі ў Табольску і значна раней — 10 лютага 1868 года. Яму далі імя Казімір.
Бацькі яго і да высылкі ў Сібір жылі бедна — Карл Кастравіцкі валодаў толькі фальваркам Навасёлкі недалёка ад Койданава, і належала яму ўсяго шэсць сялянскіх двароў, гаспадары якіх плацілі чынш. Пасля пакарання і гэта страцілі — зямля і маёмасць у Навасёлках былі канфіскаваны. Таму, калі Кастравіцкія ў 1874 годзе вярнуліся на радзіму, давялося ісці ў наймы, пасяліўшыся ў вёсцы Засулле пад Стоўбцамі. He прымусіла чакаць яшчэ адна бяда — бацька неўзабаве памёр, і Казіміру давялося ў шасцігадовым узросце стаць пастухом, і з гэтай працай ён не разлучаўся пяць гадоў.
454
He надта палягчэла', калі маці ў другі раз выйшла замуж — айчым аказаўся простым селянінам і яго гаспадарка ў Прымагіллі каля Койданава, куды неўзабаве ўсе перабраліся, патрабавала працы і працы — аднастайнай, нуднай, якая да ўсяго далёка незаўсёды прыносіла жаданы плён. Ды Казімір, як мог, стараўся дапамагаць, хоць і давалася яму гэта куды цяжэй, чым іншым. Справа не ва ўзросце. Гадаваўся калекам. Яшчэ ў Табольску, калі быў немаўлём, па неасцярожнасці ўпаў з высокага акна на вуліцу. У Засуллі ж трапіў пад цяжкія вароты, якія невядома чаму сарваліся і прыціснулі хлапчука да зямлі. Пасля гэтага ў Казіміра вырас горб. Як нейкае насланнё, наканаванасць лёсу — бацька яго быў гарбатым ад нараджэння.
Але ўжо ў раннім узросце Казімір навучыўся пераадольваць фізічнуіо немач. Рана захапіўся маляваннем, цудоўна ляпіў з гліны, пазней выразаў з косці, дрэва. Маці і айчым, хоць і нялёгка жылося ім, даводзілася шанаваць кожную капейчыну, зрабілі ўсё, каб Казімір змог вучыцца. Спачатку ў гарадскім вучылішчы ў Мінску, а ў 1885—1888 гадах у знакамітым Маскоўскім вучылііпчы жывапісу, ваяння і дойлідства.
Вабіла юнака і літаратура, кнігі, пісаныя на роднай, «мужыцкай», але такой блізкай і дарагой мове. У 1893 годзе ён сам узяўся за прозу. Дагэтуль меў ужо некалькі вершаў, але пад уражаннем фальклору, захацелася ажыццявіць нешта больш сур’ёзнае, так здавалася дваодаціпяцігадоваму юнаку. У вьшіку і з’явілася апрацоўка народнага падання «Прылукі», у якім тлумачыцца паходжанне