• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    этага паселішча пад Мінскам.
    Найбольшае задавальненне атрымаў Карусь той ноччу, якая сваёй самотнай сцішанасцю і нейкай гнятлівай маўклівасцю падштурхнула ўвасобіць на паперы, пра што даўно думаў і што пастаянна не давала спакою. I ў Мінску, і ў Маскве часта ўспаміналася вясковае жыццё, і ад гэтага станавілася прыкра. I нават не столькі зза галечы, беспрасветнасці, бо кус хлеба ўсё ж неяк можна зарабіць, а зза цемнаты духоўнай. Ды каб жа толькі ў вёсцы! У Мінску з адным пагаворыш, з другім. Як быццам і чалавек культурны, і родзічаў не цураецца, якія засталіся на сяле, а слова свайго ад яго не пачуеш. На трасянцы размаўляе, a імкнецца даказаць, што «гарадскі».
    455
    Калі пісаў, нібыта ўголас размаўляў, таму і назваў гэтыя развагі менавіта так — «Прамова». Адсюль і адпаведная поклічнасць, пафаснасць з’явілася:
    «Гэй, хлопцы, брацця мае, а сыны Зямлі Беларускай, каторая раскінулася ад Гродна да места Смаленска і ад Прыпяці аж на другі бок ракі Дзвіны перакінулася. Кіпьце ўвакол вокам, сабярыце харашэнька думкі і скажэце, ці павінна так быць, як цяпер ёсць? Ці справядліва гэта — усяго, што сваё, цурацца: і мовы сваёй, і звычаю свайго, і апраткі сваёй? А ведаеце тое, што мова наша калісь слаўнай была, і быў час, калі наша мова працвітала пры дварэ каралёў польскіх. Ведайце, што спамеж вас больш, як спамеж другіх народаў славянскіх, слаўных людзей выходзіла даўней і цяпер выходзіць і розумам і ваеннымі заслугамі.
    Колькі то вучоных людзей, колькі то слаўных казакоў, ваяводаў і гетманаў наша зямліца выгадавала?»
    I гучала трывога ад таго, што губляюцца нацыянальныя карані: «... і здаецца мне, што хутка саўсім загіне наш народ, бо яшчэ за гадоў трыста таму, як паны, так і халопы свае мовы не саромеліся: і гаварылі, і пісалі ўсё пасвойму. Потым малапамалу паны сталі сваіх звычаяў цурацца, сталі свае парадкі і мову сваю пакідаці ды польскую пераймаці і так, што далейболей, аж саўсім палякамі сталі. На паноў гледзячы, сталі і сяляне апратку мяняць на нямецкую і мову калечыць. Нават сваіх спяванак пачынаюць саромяцца, мужыцкімі называюць».
    Ён стараўся перасіліць трывогу, імкнуўся перш, чым надаць упэўненасці іншым, усяліць яе ў сябе:
    «Але не! Наш народ не загіне, і прыйдзе такая часіна, што прачнецца наш русьняк і скажа суседзям так: «Служылі мы вам — заплацеце вы нам! Нам грошай не трэба, бо свайго хопіць хлеба. А скажэце нам толькі: «Беларусы вы!» Вось толькі!»
    Тым не менш у канцы мусіў зноў з жалем канстатаваць:
    «Мы — не знаем, хто мы такія...»
    I дапісаў унізе: «1893 г., в. Лісі Норы, Мінск, губ. і пав.>
    He ведаў ён, што праз шэсць гадоў у гэтым урочышчы ля самага Прымагілля, ажаніўшыся з Ганнай Пракаповіч, паселіцца назаўсёды.
    456
    Пасяліўся Каганец у гэткай жа сялянскай хаце. 3 саламянай страхой, з падслепаватымі акенцамі, без сенцаў, таму ўваходзіў праз хлеў — гэтае несамавітае жытло Каганца ў 1928 годзе сфатаграфаваў адзін з першых даследчыкаў яго творчасці і біёграф пісьменліка Мікалай Каспяровіч.
    Каб выжыць, звесці канцы з канцамі, паранейшаму даводзілася займацца рознай вясковай работай, якая, на жаль, пракарміць сям’ю не магла. А яна павялічвалася. Таму часта адлучаўся з дому ў пошуку больш прыстойных заробкаў. I выязджаў надоўга — працаваў у мастацкай майстэрні ў Рызе, у Мінскім таварыстве дабрачыннасці, прымаў нават удзел у будаўніцтве чыгункі Балагое—Сядлец.
    Гэта аднак не перашкаджала знаходзіцца ў цэнтры нацыянальнавызваленчага руху. Ён з’яўляўся членам Беларускай сацыялістычнай грамады, а ў час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў праводзіў агітацыю сярод сялян Койданаўшчыны. Гэтая дзейнасць уладамі была належным чынам «ацэнена», і ў снежні 1905 года Каганец апынуўся ў Мінскай турме, у якой знаходзіўся да мая 1906 года. Пасля вызвалення прыстойную работу знайсці стала яшчэ цяжэй. Таму перабіваўся выпадковымі заробкамі, працаваў у лясніцтве на Крычаўшчыне, выкладаў маляванне ў Вільні.
    Як неўзабаве высветлілася, улады пра яго рэвалюцыйную дзейнасць забываць не збіраліся, лічачы, што знаходжання ў Мінскай турме ў якасці пакарання недастаткова. Чарговы раз лёс Каганца вырашыла Віленская судовая палата, што прыгаварыла яго да зняволення ў Мінскай крэпасці, дзе і знаходзіўся з 26 ліпеня 1910 года роўна год. Дарэчы, ён адбываў тэрмін пакарання разам з Якубам Коласам.
    Пасля выхаду на свабоду з працаўладкаваннем стала яшчэ цяжэй. Толькі ў 1912 годзе нарэшце пачаў служыць аканомам у фальварку Жортай на Барысаўіпчыне, які належаў нейкаму пану Копацю. Служба працягвалася да вясны 1918 года, пакуль не абвастрылася хвароба лёгкіх, на якую пакутаваў даўно, таму вярнуўся ў Прымагілле. Памёр ён 20 мая раптоўна падчас наведвання сваякоў. Пахавалі Каганца на вясковых могілках у Навасёлках.
    457
    Сялян ён ніколі не цураўся, сярод іх знайшоў і апошні прытулак. Увогуле быў сваім сярод простага люду і імкнуўся не вельмі вылучацца. Вось як выразна перадае гэта Сцяпан Александровіч: «На вуліцах губернскага Мінска ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя можна было сустрэць прысадзістага, барадатага чалавека ў сялянскай вопратцы. Зімою ён звычайна быў у жоўтым кажусе, падпяразаным поясам, у высокай аўчыннай шапцы, у юхтовых ботах. Улетку таксама нічым асаблівым не вылучаўся сярод сялян зпад Койданава, хіба толькі тым, што паверх палатнянай каіпулі заўсёды насіў суконную світку, каб не так кідаўся ў вока горб. 3 усімі, нават панамі і падпанкамі, гаварыў толькі пабеларуску. Ва ўсёй яго постаці і ў абліччы адчувалася моцная сіла волі чалавека працы, з глыбокім перакананнем гаварыў ён любімыя словы: «Беларусь трэба падымаць!»
    Сцяпан Хусейнавіч прыклаў усе намаганні, каб як мага паўней данесці творчую спадчыну Каганца да нашчадкаў. Зрабіць гэта было няпроста. Бо пры жыцці пісьменнік друкаваўся не часта. I на тое, ва ўсякім разе, дзве прычыны. Папершае, не ставала часу шліфаваць напісанае, даводзіць яго да належнага стану, а гэта, у сваю чаргу, магло выклікаць прэтэнзіі ў супрацоўнікаў рэдакцый. А, падругое, Каганец не любіў, калі яго правілі, прытрымліваючыся нязменнага правіла: «...друкуйце, як яны (творы.— A. М.) напісаны, не зменьваючы правапісьма». Ды і не было ў яго часу, асабліва зза пастаянных выездаў на заробкі, абіваць парогі перыядычных выданняў.
    У выніку і сталася так, што яго апрацоўкі легендаў, а таксама артыкулы былі ўпершыню апублікаваны ў газетах «СевероЗападный край» і «Мннскнй лнсток» толькі ў 1902 годзе. Што да згаданай «Прамовы», дык яна трапіла на старонкі «Нашай нівы» і куды пазней, у 1909 годзе. А архіў Каганца, што захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, далёка няпоўны.
    Але, прымаючы пад увагу ўсе гэтыя акалічнасці, нельга не засведчыць, што кніга Каганца «Творы» (укладанне, прадмова і каментарыі Сцяпана Александровіча, што пабачыла свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 1979 годзе) сёння, зразумела, стала
    458
    бібліяграфічнай рэдкасцю, бо дае найбольш поўнае ўяўленне аб творчасці гэтага самабытнага празаіка, паэта, публіцыста, дзіцячага пісьменніка і мастака — прынамсі, творы гэтых розных жанраў сабраны пад адной вокладкай, тут жа змешчаны рэпрадукцыі яго асобных работ. А яшчэ Каганец быў фалькларыстам, педагогам, выкладчыкам, скульптарам, вучоныммовазнаўцам, аўтарам першых беларускіх падручнікаў.
    Галоўнае — ён пісьменнік, таленавіты празаік, пра што засведчыў ужо сваім першым апавяданнем «Прылукі» (магчыма, яно было і не першым, бо, як пера кананы некаторыя даследчыкі, тое, што піс'алася дагэтуль, магло згубіцца ў рукапісах).
    Маючы на ўвазе «Прылукі» і іншыя раннія празаічныя творы Каганца, Максім Багдановіч слушна зазначыў: «Рэзка індывідуальную фізіяномію маюць творы К. Каганца, ад якіх вее язьгчаскай Руссю». А подых даўніны адчувальны ці не з першых радкоў. Прытым даўніны, якая падаецца такім чынам, што быццам знаёміўся з якой легендай: «I вот на прысадах тых, у прыятным прахалодзе, любуючыся прыродаю і самімі сабою, прахаджваліся малады баярын Яраслаў са сваёю паняю, маладою жаною, краскаю Люблянаю. Ходзяць яны і цешацца, ажно дарога задуднела і на ўзмыленым кані паявіўся ўвесь запылены княжны ганец і, сукланіўшыся баярству, павяшчае нядобрую навіну, што вораг рубеж перайшоў і дужа наш край пустошыць і што князь прыказаў усім сваім баярам на вайну, чым дужы, паспяваць».
    Моцная народная аснова і ў апавяданнях «Адкуль зязюля ўзялася», «Бутрымава прыгода», «Машэка». Сярод іх асабліва вылучаецца «Скрыпач і ваўкі», у якім ярка выявіліся гумарыстычныя задаткі таленту. KaraHeu і гэтым разам расказаў гісторыю, якую, відаць, чуў ад некага са сваіх землякоў. А падобныя бываліцы на Беларусі бытавалі ці не паўсюдна. Тыя, хто расказваў іх, захапляўся кемнасцю людзей, здатных нават у самых неспрыяльных абставінах знайсці годнае выйсце з сітуацыі, якая нечакана ўзнікла. «Скрыпач Ахрэм» Каганца — менавіта з такіх. Вяртаючыся позна з вяселля, на якое Ахрэма запрасілі, як музыку, ён праваліўся ў яму, дзе ўжо сядзеў воўк: «Залез Ахрэм у куток, а воўк у другім». I думае скрыпач: «Гэта ён цяпер
    459
    спалохаўся, дык не чапае, а як ачухаецца, то з костачкамі з’есць мяне». I вырашыў, каб адцягнуць увагу драпежніка, граць на скрыпцы: «Воўку, маоыць, спадабалася,— пачаў ён пад музыку выць. Скрыпач грае, а воўк вые. Калі чуе Ахрэм, ажно з лесу яшчэ воўчыя галасы адазваліся». Нездарма кажуць, што адна бяда не ходзіць: «Ахрэм усё іграе. Ніколі яшчэ ён так шчыра не іграў, як цяпер, бо думаў, што як кіне іграць, то воўк зараз да яго ды з’есць...»
    У іншым плане напісана апавяданне «На сплаве». У ім навідавоку рэалістычныя традыцыі, калі пісьменнік, няхай і скупымі словамі здатны перадаць адметнасць працы персанажаў, іх паўсядзённы побыт: «Вось у тумане на кругазоры паказаліся дзве чалавечыя постаці, каторыя з даўжэзнымі каламі бегаюць то ўлева, то ўправа, то адпіхаюцца, то плыт падлегчаць. Гэта ішоў вялізны плыт, лавак з дваццаць, а два плытнікі — ужо нам знаёмыя савіцкія мужычкі Яўхім з сынам Астапам. Трудна ім было ўпраўляцца, бо вецер шыбаў плытам і трэба было ім вельмі пільнавацца, каб не выкінула на бераг».
    Паэзія Каганца таксама «гадавалася» на народнай традыцыі, у ёй моцная фальклорная аснова. Але гэта паэзія і поклічная, народжаная часам абуджэння народа, які, праўда, пакуль на першы план ставіў пытанні сацыяльнай справядлівасці, але паэт разумеў, што належным чынам яны будуць рэалізаваны толькі пры ўмове нацыянальнага разняволення. Аб гэтым адзін з лепшых яго вершаў «Наш сымболь»:
    Адважна, брацця, наперад ідзеце Цвёрдай і правай ступою! Кожнаму смела ў вочы глядзеце, Праўду нясеце з сабою!
    За родну краіну, звычай і мову, За гонар груддзю ставайце!
    Да будзьце верныя сваему слову, 3 праўдай заўсёды трывайце! Тады вы усякую зможаце сілу, Ворагам прыйдзе скар