Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
авараабароту».
Канечне, у словах Мардовіна лёгка заўважыць і пэўную эмацыянальнасць — урэшце, зразумелую, бо гэта слова на магілу таго, каго ён так любіў і паважаў. Дарэчы, пра гэта і сам гаворыць незнарок, ды пры ўсім
433
блізкі да ісціны: «Рускую гідраграфію ён (Вількіцкі.— A. М.) знайшоў у вобліку запёртага кудысьці ў падполле дзіцяці — галоднага, забытага, якім усеўсе грэбуюць і пагарджаюць, заўважыў у ім прыроднае здароўе і прыгажосць, памыў, накарміў, прыадзеў, вывеў на свет Божы — і можна цяпер быць упэўненым, што гэтае занядбанае дзіця пераўі'ворыцца ў прыгожую квітнеючую дзяўчыну».
У маі 1894 года Андрэй Іпалітавіч узначаліў экспедыцыю Галоўнага гідраграфічнага ўпраўлення Марскога міністэрства. Якраз стаяла пытанне аб будаўніцтве Сібірскай чыгункі, а значыць, прымалася пад увагу і наяўнасць пад’язных шляхоў. У якасці іх меркавалася выкарыстаць рэкі Енісей і Об. А экспедыцыя павінна была даследаваць Карскае мора.
Тады Вількіцкі быў у званні падпалкоўніка. У архівах захаваўся «Кароткі агляд работ...», праведзеных гэтай экспедыцыяй. Андрэй Іпалітавіч не абмежаваўся толькі фіксацыяй таго, што мела непасрэднае дачыненне да задач, пастаўленых перад ім. Ён занатаваў і ўражанні аб жыцці насельніцтва гэтага рэгіёна. А іх, калі 9 ліпеня 1894 года паплылі ўніз па рацэ, адправіўшыся з Енісейска, было шмат.
Малюнкі, якія адкрыліся позфку Вількіцкага, пераконвалі, што прасторы Расіі яшчэ трэба абжываць і абжываць, бо яны і на самой справе бяскрайнія. Нават непадалёку ад Енісейска берагі ракі былі слаба заселены, а што казаць пра іншыя мясціны, дзе спачатку непраходная тайга, а пасля тундра пачынаюцца ледзь не ад самага берага.
Толькі месяцамі бачыліся зімнікі, ды і тыя найчасцей даўно пакінутыя людзьмі, аб чым сведчылі раскіданыя, прагніўшыя бярвенні, віто некалі служылі сценамі. А яшчэ, як даведаўся Андрэй Іпалітавіч, часам паселішчы пакідаліся не па добрай волі. Неяк давялося яму разгаварыцца з адным селянінам. Той некалі жыў у Крастоўскім зімніку. Ды пачалася нейкая эпідэмія. Са сталіцы спешна загадалі мясцовым уладам, каб сачылі за ўзроўнем смяротнасці. Тыя ж, выконваючы распараджэнне зверху, і сагналі жыхароў з зімнікаў у адно месца. Пры гэтым нікога не хвалявала, што пры скучанасці людзей хвароба пачне яшчэ больш лютаваць. Галоўнае — так прасцей весці ўлік тых, хто аддаў
434
душу Богу. Расказаў Вількіцкі і пра жыццё, побыт, звычаі народаў Поўначы. Праўда, паколькі ў яго стаяла іншая мэта, ён у асноўным быў нешматслоўны. Хоць і нельга адмовіць яму ў цікавых назіраннях. Прынамсі, заўважыў, што ненцы — тады іх называлі самаедамі — з вялікай любоўю і павагай ставяцца да сваіх жонак, а яшчэ вельмі любяць дзяцей.
Асноўным заняткам Вількіцкага, як і іншых членаў экспедыцыі, было правядзенне розных гідраграфічных работ. Даследчыкі дэталёва абследаваўшы вусце Енісея, шмат разоў замяраючы ў розных месцах глыбіню, прыйшлі да высновы, што нават буйныя марскія судны змогуць без перашкоды, не баючыся сесці на мель, плысці па гэтай рацэ 350 міль. А пасля грузы трэба будзе перамясціць на рачныя судны, якія меншых памераў, а таму менш асядаюць.
Экспедыцыя праводзіла даследаванні і на сушы. Было ўдакладнена геаграфічнае становішча астравоў Дзіксан і Сібіракова. Высновы, зробленыя Вількіцкім, атрымалі навуковае абгрунтаванне і спатрэбіліся не толькі ў пачатку XX стагоддзя, калі ў гэтай частцы Азіяцкай Расіі ствараліся ўмовы для суднаходства, а і пазней. Напрыклад, пасля рэвалюцыі з’явіўся порт Ігарка. Яго будаўнікі карысталіся вынікамі экспедыцыі.
Плённым быў не толькі першы год, а і наступныя — 1895 і 1896я. Каб апісаць Обскую губу і вусце Обі, марскім шляхам перабраліся туды з Енісея. У гэтых мясцінах расійскія першапраходцы, вядома, бывалі і раней. Пачатак даследаванню Обскай губы паклала яшчэ Вялікая Паўночная Экспедыцыя ў 30х гадах XVIII стагоддзя. Тады і былі складзены першыя карты, якімі доўгі час карысталіся мараходы.
Дзейнічаў па прынцыпу: давярай, але і правярай. Са сваімі падначаленымі ён прыступіў да новых замераў губы, удакладнення яе геаграфічнага становішча. У выніку высветлілася, што шырыня Обскай губы куды меншая, чым меркавалася. Ды і нельга лічыць яе ўвесь час, як было паказана на картах, прамой. Андрэй Іпалітавіч устанавіў каардынаты, дзе губа спачатку крута паварочвае на захад, а дзе зноў «схіляецца» на ўсход, каб пасля працягваць «ісці» ў
435
паўднёвымкірунку. Але ён розніўся ад пазначанага на картах на 30—35 міль.
Вількіцкі ўдакладніў правільнае месцазнаходжанне Тазоўскай губы. Тут разыходжанне з ранейшымі картамі атрымалася яшчэ большым — ажно 55 міль. Пасля ўсяго можна было лёгка растлумачыць прычыну двух драматычных выпадкаў, што мелі месца ў гэтых мясцінах,— крушэнне парахода «Луіза» і шхуны «Масква», якія ішлі ў Тазоўскую губу.
Умовы для плавання ў Тазоўскай губе былі далёка не ідэальныя. У гэтым упэўніліся члены экспедыцыі, калі нечакана на іх параходы абрынуўсяшквал паўднёвага ветру. Судна «Лейтенант Овцын» сарвала з якара і пачало так моцна разгойдваць, што крэн у кожны бок складаў больш за 40 градусаў. Хоць параход і знаходзіўся «пад парамі», наступалі да таго крытычныя моманты, што, здавалася, трагічны зыход не міне.
Перажытае ў будучым таксама магло стаць перасцярогай для іншых, таму Андрэй Іпалітавіч і згадаў пра яго ў сваёй справаздачы.
Але, знаходзячыся за Палярным кругам, Вількіцкі надаваў вялікае значэнне даследаванню не толькі марскога прыбярэжжа, водных артэрый, а і навакольных тэрыторый. Ён першы вырашыў выкарыстаць запасы каменнага вугалю ў раёне Нарыльска, дзе цяпер, як вядома, знаходзіцца буйнейшы расійскі запалярны горад. У 1894 годзе была здабыта невялікая партыя вугалю, якую з усталяваннем зімняга шляху даставілі для патрэб экспедыцыі.
I ўсё ж у асноўным вялася мэтанакіраваная работа па ўдакладненні старых і складанні новых карт. Новыя тычыліся ўзбярэжжа Карскага мора, Енісея і Енісейскага заліва, Обскай губы. Тым самым Вількіцкі навукова абгрунтаваў гідраграфічнае забеспячэнне плавання ў вусці Обі і Енісея.
У 1901 годзе Андрэя Іпалітавіча прызначылі выконваючым абавязкі начальніка Галоўнага гідраграфічнага ўпраўлення. Меў ён і навуковыя заслугі і належны аўтарытэт, таму яго веды, вопыт спатрэбіліся, калі вырашалася пытанне з асваеннем Паўночнага марскога шляху.
У 1905 годзе Міністэрства шляхоў зносін вырашыла правесці караван з дваццаці двух суднаў з еўрапейскай
436
часткі Расіі праз Карскае мора ў Енісей. Суправаджаць яго даручылі Вількіцкаму. Плаванне прайшло паспяхова, была даказана на практыцы магчымасць водных зносін на гэтай тэрыторыі. Значыць, наспявала і неабходнасць хуікага асваення далейшага адрэзка Паўночнага марскога шляху, каб нарэшце атрымаць выхад на Далёкі Усход.
У ліпені 1906 года, калі першыя хваляванні пасля паражэння ў вайне з Японіяй улягліся і можна было спакойна прааналізаваць не толькі яго прьгчыны, а і задумацца аб заўтрашнім дні, марскі міністр Бірылёў указваў на неабходнасць «высветліць раз і назаўсёды пытанне аб утылітарным значэнні для нас гэтых (паўночных.— A. М.) уладанняў наогул і прахода гэтым шляхам да Ціхага акіяна ў прыватнасці».
Па яго ж распараджэнні пры Марскім міністэрстве была створана спецыяльная «Камісія па пытанні прадаўжэння гідраграфічных работ у Паўночным Ледавітым акіяне», якую ўзначаліў адмірал В. Вярхоўскі. У гэтую камісію ўвайшоў і Вількіцкі. Андрэй Іпалітавіч прапанаваў правесці экспедыцыю на поўнач і ўсход ад паўвострава Таймыр, выкарыстаўшы два ледаколы. Чарговы раз запэўніваў, наколькі важна як мага хутчэй правесці ўсебаковае даследаванне гэтага рэгіёна. Аргументуючы свае высновы, звяртаўся і да нядаўняй ваеннай кампаніі. Вількіцкі падкрэсліваў, што вайна з Японіяй «наглядна паказала ўсё стратэгічнае значэнне паўночнага шляху, які неабходна і для плавання ваенных суднаў і для перавозкі войск і грузаў. Гэты шлях паслужыць штуршком для ажыўлення ўсёй нашай Поўначы, развіццё прамысловасці якой не павінна стаяць на адным месцы... He недаступнасць марскога сібірскага шляху перашкаджала да гэтага часу пакарыстацца ім, а простае няведанне яго. Трэба перамагчы гэтае няведанне, трэба зрабіць смелы крок, і ваенны шлях будзе шырока адчынены для нашай радзімы і саслужыць ёй добрую службу, ад якой нельга з лёгкім сэрцам адмаўляцца».
У 1907 годзе Вількіцкі ўзначаліў Галоўнае гідраграфічнае ўпраўленне, што таксама засведчыла, наколькі высокі яго аўтарытэт. Праз год, калі Міністэрства прамысловасці і гандлю прапанавала правесці так званую наглядную экспедыцыю ўздоўж узбярэжжа
437
Ледавітага акіяна паміж вусцем Лены і Берынгавым пралівам, Андрэй Іпалітавіч падтрымаў яе. Вынікі экспедыцыі 1909 года аказаліся паспяховымі, была праведзена здымка ўзбярэжжа, выкананы некаторыя іншыя работы.
Гэты год стаў для Вількіцкага радасным не толькі таму, іігго яго намаганні па вывучэнні паўночнага шляху даюць усё больш жаданыя вынікі — яму прысвоілі званне генераллейтэнанта корпуса флоцкіх штурманаў. I ў гэтым жа годзе, таксама дзякуючы клопатам і намаганням Вількіцкага, было пастаўлена пытанне аб пасылцы ў Паўночны Ледавіты акіян яшчэ адной экспедыцыі. Цяпер — з Уладзівастока, каб адтуль яна дайшла да вусця Лены. Тым самым мелася на ўвазе спалучыць работы па даследаванні, што вяліся з абодвух кірункаў — раней з заходняга, а цяпер і з усходняга, а ў выніку паспяховага завяршэння якіх і павінен быў адкрыцца марскі шлях з Еўропы на Далёкі Усход.
Нарэшце 31 жніўня 1910 года ўрад вырашыў стварыць Гідраграфічную экспедыцыю для даследавання Паўночнага Ледавітага акіяна ад Берынгава праліва да вусця Лены. Для яе спецыяльна былі пабудаваны ледаколы «Таймыр» і «Вайгач». Экспедыцыю ўзначаліў палкоўнік М. Сяргееў. Сам Вількіцкі, як ні хацелася яму гэтага, прыняць удзел у плаванні не змог. Пагоршылася здароўе, і гаворкі не магло ісці, каб збірацца ў такую нялёгкую дарогу. Але ў склад экспедыцыі ўключылі сына Вількіцкага.
Барыс Андрэевіч скончыў Ваеннамарскую акадэмію, прымаў удзел у рускаяпонскай вайне, быў абаронцам ПортАртура, як і бацька, зацікавіўся даследаваннямі марскога шляху.
Ледаколы «Таймыр» і «Вайгач» чатыры разы праходзілі праз Ледавіты акіян. Апошні раз выйшлі з Уладзівастока ў ліпені 1913 года. Планавалася не толькі прайсці знаёмым шляхам, а і паспрабаваць даплысці да Архангельскага. На жаль, у дарозе захварэў і памёр начальнік экспедыцыі М. Сяргееў. Тады кіраўніцтва на сябе ўзяў старшы лейтэнант Б. Вількіцкі.
Як і дагэтуль, праводзілі шэраг работ, запланаваных загадзя. Па сутнасці працавалі ў звычайным рэжыме, не адхіляючыся ад праграмы даследаванняў. Ды і плав