• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    альства, даручыўшы Канстанціну Адамавічу раскапаць астанкі, адначасова дало і іншыя заданні. Валасовіч павінен быў заняцца геалагічнымі даследаваннямі паўднёвьгх берагоў Ляхаўскіх астравоў, што адносіліся да Новасібірскага архіпелага, і тундры паміж рэкамі Ленай і Індзігіркай.
    466
    Да Іркуцка дабіраліся чыгункай, а адтуль — дзе водным шляхам, а дзе ў кібітках — да Якуцка, шлях з якога ляжаў у Верхаянск. Найбольш запомнілася дарога да Алдана. Ехалі ўздоўж Лены — прыгожай і велічнай у гэтых мясцінах, дзе яна паварочвае ў паўночназаходнім кірунку і цячэ далей па перадгор’ях Верхаянскіх гор.
    Мароз стаяў моцны, але ў кібітках было цёпла.
    Канстанцін Адамавіч заўсёды неабыякава ставіўся да прыроды і нязменна, куды б ні закідваў яго лёс, знаходзіў у ёй сваіо вабнасць і хараство. Тут жа яго вабілі, клікалі да сябе схілы гор, пакрытыя соснамі, бярозамі, лістоўніцамі, якія месцамі ўтваралі непраходныя гушчары. Заснежаныя, яны былі быццам з нейкай чароўнай казкі. Гэтая незямная краса ўзмацнілася, калі з паўднёвага схілу шырокай даліны Алдана позірку адкрылася панарама пікаў Верхаянскага хрыбта. Яны тэрасамі ўзнімаліся на поўнач.
    Валасовіч не ўпершыню трапляў у гэтыя мясціны, але раней і ў галаву не прыходзіла, каб параўнаць гэтыя пікі з альпійскімі. Цяпер жа, угледзеўшыся ўважліва, зразумеў, што лепшага параўнання і не знойдзеш. Гэткая ж грацыёзнасць, дасканаласць і завершанасць форм. Адна хіба розніца: чалавек тут бывае вельмі рэдка, таму і захавалася такое хараство.
    Пасля Верхаянска і пачалася тундра. He адразу, праўда, а паступова. Спачатку лес непрыкметна парадзеў, а праз некаторы час засталіся адны лістоўніцы. Чым далей рухаліся на поўнач, тым іх сустракалася менш і менш, ды і тыя былі нейкія хілыя, крывыя, з пакрытымі цёмным мохам стваламі, яны нагадвалі дзіўных істот, на якіх нечакана абрынуўся агонь, паспрабаваў спапяліць іх да тла, аднак яны здолелі выстаяць, выжыць, толькі засталіся пакалечанымі і вартымі жалю. Хутка на даляглядзе зніклі і гэтыя адзінокія лістоўніцы, і пачалася тая бяскрайнасць прасторы, якая і палохала, і вабіла да сябе.
    У Казачае прыбылі 22 сакавіка, а перад гэтым напаткалі ў тундры якута Мікалая Гулімава. Ен славіўся як цудоўны паляўнічы, як свае пяць пальцаў ведаў тундру і Валасовічу быў добра знаёмы. Даведаўшыся пра мэту паездкі Канстанціна Адамавіча, Гулімаў ахвотна згадзіўся яго суправаджаць. У Kasa
    467
    чым удакладнілі знаходжанне астанкаў маманта — у сяло якраз з’ехалася шмат прамыславікоў, якія ведалі пра гэтую знаходку. Расказы іх дапамаглі Валасовічу лепш падрыхтавацца да далейшай дарогі, і ўжо першага красавіка ён разам з Пфіцэнмайерам і Растаргуевым пакінуў Казачае.
    Да СангаЮрахскай тундры заставалася прыкладна чатырыста вёрст. Ехалі хутка, і гэты шлях пераадолелі за шэсць сутак. У СангаЮрасе сустрэлі Джаргелі і казака Турунтаева, якія ахоўвалі знаходку да прыезду экспедыцыі. Валасовіч з таварышамі адразу прыступіў да раскопак, якія працягваліся тыдзень.
    Мамант захаваўся добра, быццам з часу, калі ён загінуў, і не прайшло некалькі дзесяткаў тысяч гадоў. Вечная мерзлата, як вядома, і стала некалі прычынай смерці гэтай жывёлы. Мамант загінуў на беразе ракі, пасля таго, як вада, размываючы берагі, агаліла выкапнёвы лёд. Пад промнямі сонца ён пачаў хутка раставаць, і на месцы вечнай мерзлаты ўтвараліся бурныя патокі гразі, перамешанай са снегам. Трапіўшы ў іх, маманты і вялізныя шарсцістыя насарогі не маглі выбрацца з гэтай пасткі. Гліна з вадой паглынала тушы, а мерзлата станавілася вечным кансервантам.
    Калі раскопкі былі закончаны, Валасовіч загадаў Пфіцэнмайеру даставіць прэпарыраваныя часткі маманта ў Пецярбург; а сам прыступіў да выканання другой часткі задання гэтай экспедыцыі — пачаў вывучаць востраў Вялікі Ляхаўскі і даследаваць прыбярэжжа прыморскай тундры, звярнуўпіы найпершую ўвагу на яго горныя пароды. Толькі выканаўшы гэтыя работы, вярнуўся ў сталіцу.
    У «Беларускай савецкай энцыклапедыі» (т. 2, 1970) аўтар артыкула пра Валасовіча A. В. Мельнікаў (Масква) сведчыць, што Канстанцін Адамавіч нарадзіўся 21 мая 1869 года ў вёсцы Старчыцы Слуцкага павета. Гэтыя звесткі паўтараюцца і ў артыкуле, аўтарства якога не ўказана, «Беларускай энцыклапедыі» (т. 3, 1996). Праўда, месца нараджэння Валасовіча, паводле сучаснага адміністрацынага падзелу, вёска Акцябр Салігорскага раёна. А вось В. П. Грыцкевіч у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (т. 2, 1994) сцвярджае, што Валасовіч родам з вёскі Ёдчыцы Слуцкага павета (цяперашняга Клецкага раёна).
    468
    Канстанцін Валасовіч
    Дзе ж праўда? Несумненна на баку — В. Грыцкевіча, які, дарэчы, першым шырока і грунтоўна расказаў пра Валасовіча ў нарысе «Па слядах мамантаў» (В. П. Грыцкевіч. «От Немана к берегам Тнхого океана». Мн., 1986). А дапамагла яму быць аб’ектыўным біяграфія Валасовіча, напісаная яго сынам, геолагам Канстанцінам Канстанцінавічам Валасовічам (1909—1973).
    Дарэчы, пра прозвішча В. Грыцкевіч сведчыць: «У сям’і Валасовіча помнілі і пра другое напісанне свайго прозвішча — Валасевіч». У Ёдчыцах (цяпер невялікая
    469
    вёска на мяжы Клецкага і Капыльскага раёнаў) Адам Валасовіч з’яўляўся хутчэй за ўсё прышлым. Якраз у сярэдзіне мінулага года ў Ёдчыцах, на загадзя насыпаным узгорку, пабудавалі драўляную царкву (захавалася і працуе па сённяшні дзень, з’яўляецца помнікам драўлянага культавага дойлідства і ахоўваецца дзяржавай), а калі прыход новы, то патрэбны і святар. Ім стаў бацька Валасовіча. Маці Канстанціна Адамавіча, у дзявоцтве Лісоўская, належала да шляхецкага роду.
    Бацька настойваў, каб сын таксама пайшоў яго. дарогай. Як быццам, Канстанціна ўдалося ўгаварыць, і ён паступіў у Мінскую духоўную семінарыю. Але хутка ў выбары расчараваўся — не закончыўшы і першага курса, здаў экзамены на атэстат сталасці і стаў студэнтам факультэта прыродазнаўчых навук Варшаўскага універсітэта. Праўда, У. Сазановіч («Сцежкамі мамантаў», «Голас Радзімы», 1988, № 45) сцвярджае, што Валасовіч усё ж скончыў духоўную семінарыю і паспеў папрацаваць псаломшчыкам у Бабруйскім і Навагрудскім паветах і толькі пасля гэтага вырашыў атрымаць свецкую адукацыю.
    Ва універсітэце пад кіраўніцтвам прафесара В. Амаліцкага Валасовіч вывучаў розныя геалагічныя дысцыпліны, хаця больш цікавіўся хіміяй.
    He стаяў у баку і ад рэвалюцыйнай барацьбы. На яго кватэры бывалі прадстаўнікі сацыялдэмакратьвіных гурткоў Масквы і Пецярбурга. Ён распаўсюджваў пракламацыі і падпольную літаратуру.
    Варшаўскі універсітэт Валасовіч скончыў у 1892 годзе і атрымаў ступень кандыдата прыродазнаўчых навук. Дарэчы, за даследаванні ў галіне хіміі. Адразу ж пераехаў у Пецярбург, дзе працаваў спачатку ў хімічнай лабараторыі Акадэміі навук, а потым у Лясным інстытуце. Па месцы асноўнай працы заробкі былі невысокія, таму Валасовіч адначасова ўладкаваўся хатнім настаўнікам у доме графа А. СтэнбокаФермора, які ў той час з’яўляўся адным з самых багатых людзей Расіі.
    Дапамога графа спатрэбіцца пазней, калі Канстанцін Адамавіч пачне займацца геалагічнымі даследаваннямі. А пакуль ён пра гэта не думаў. Хацеў адысці ад рэвалюцыйнай барацьбы. Але «след» за ім цягнуўся яшчэ з Варшавы. I калі ў 1894 годзе там у рэвалюцый
    470
    ных сацыялдэмакратычных арганізацыях адбыліся правалы, звольніўся з працы, пераехаў на новую кватэру. Ды царскія шпікі яго высачылі. Амаль два гады правёў за кратамі — у Петрапаўлаўскай крэпасці, а пасля ў Варшаўскай цытадэлі. За дзяржаўныя злачынствы яго адпраўлялі ў ссылку «пад нагляд паліцыі тэрмінам на тры гады».
    3 1896 па 1899 год Валасовіч адбываў пакаранне ў Архангельскай губерні. Чым займаўся там, відаць з тэксту аднаго з дакументаў Архангельскага жандармскага ўпраўлення і архангельскага паліцмайстра: «За час знаходжання паднагляднага К. А. Валасовіча ў г. Шанкурску і г. Архангельску яму быў дазволены выезд у Шанкурскі павет (Вялікамікалаеўскую, Ліпаўскую і Растоўскую воласці) для азнаямлення з смалакурэннем і шкіпінарнай вытворчасцю, на Мудзьюгскі маяк з навуковымі мэтамі, выязджаў таксама ў гарады Анегу і Кем».
    Пытаннямі смалакурэння Валасовіч заняўся, відаць, усур’ёз, бо хутка даваў мясцоваму люду парады, як лепш зрабіць высокапрадукцыйныя печы, з якіх пры тых жа затратах можна атрымаць больш смалы і шкіперу.
    На гэты час прыпадае і пачатак яго геалагічнай дзейнасці. Якраз у Архангельскай губерні апынулася экспедыцыя, якую ўзначальваў добра вядомы Канстанціну Адамавічу прафесар В. Амаліцкі. Пад яго кіраўніцтвам Валасовіч вывучаў геалагічную структуру берагоў Паўночнай Дзвіны, дзе былі выяўлены. марскія адкладанні паміж двума гарызонтамі валунных суглінкаў. Акрамя таго, даследаваў жывёльны свет Белага мора — такое даручэнне Валасовічу дало кіраўніцтва Заалагічнага музея Акадэміі навук.
    Даволі хутка Валасовіч набыў вядомасць у навуковых колах. На яго звярнулі ўвагу пасля таго, як вынікі сваёй працы прадставіў у артыкуле. У 1899 годзе Мінералагічнае таварыства дало Валасовічу невялікую субсідыю для збору калекцыі і даследавання чацвярцічных адкладаў на гэтай рацэ. Па завяршэнні работ ён напісаў свой чарговы артыкул.
    Канстанцінам Адамавічам зацікавіўся вядомы па^ лярны даследчык Э. В. Толь, які рыхтаваўся да чарговай экспедыцыі на караблі «Зара». Як чалавек бывалы,
    471
    які пабываў у розных складаных перыпетыях, ён мог прадугледзіць, якія цяжкасці ўзнікнуць падчас экспедыцыі. Калі судна будзе зацёрта ільдамі, назад давядзецца вяртацца па лёдзе. Дарога, канечне, зойме шмат часу, і каб уратавацца трэба мець семвосем прадуктовых баз, загадзя падрыхтаваных на розных астравах Новасібірскага архіпелага.
    Толь прапанаваў Валасовічу прыняць удзел у Рускай Палярнай экспедыцыі ў якасці геолага і начальніка дапаможнай саннай партыі. Канстанцін Адамавіч згадзіўся. Праз некаторы час пасля таго, як «Зара» адправілася ў плаванне, Валасовіч (а гэта было восенню 1900 года) таксама пакінуў Пецярбург. Праз Іркуцк, Якуцк і Верхаянск ён і прыбыў упершыню ў сяло Казачае, дзе наняў рабочых з карэннага насельніцтва. 3 імі арганізаваў некалькі дзесяткаў сабачых запрэжак, якія і павінны былі даставіць на астравы прадукты.
    Работа была працаёмкая. На месцы баз ствараліся невялікія пабудовы, каб пры неабходнасці можна было затрымацца ў іх на пэўны час. Толькі праз год Валасовіч паспяхова справіўся з заданнем Толя. 3 верасня 1901 года на востраве Кацельным адбылася іх сустрэча. Канстанцін Адамавіч паведаміў свайму непасрэднаму начальніку, што паспеў заняцца і геалагічнымі даследаваннямі. На востраве Новая Сібір яго зацікавілі выка