• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    аўшы ад дачкі ліст, у якім падрабязна расказвалася і пра сам баль, і пра падарункі Напалеона, яны ў адказ нічога не напісалі. Ведалі, што пісьмо будзе ісці доўга, а трэба дзейнічаць як мага хутчэй. Тым больш, што вучоба завершана, навошта ў Варшаве затрымлівацца.
    Убачыўшы ў сваім пакоі праз які тыдзеньдругі маці, Аня ледзь не жахнулася. Цяжка было паверыць, што
    354
    перад ёй самы дарагі з маленства і добра знаёмы чалавек. Маці была нейкая спалоханая, знерваваная. Яна і слухаць не хацела пра Напалеонавы дарункі, якія дачка спяшалася паказаць.
    — Дачушка, не да гэтага.
    — Мама? Што з табою, мама? — спытаўшы, заплакала Ганна.
    Маці і слухаць нічога не хацела, а слёзы дачкі ў яе выклікалі толькі раздражненне:
    — Хопіць,— як адрэзала.
    1 ўжо ледзь не пераходзячы на крык:
    — Хопіць макрату разводзіць!
    Ганка нічога не разумела. А яшчэ больш здзівілася, калі маці дастала мужчынскую апратку:
    — Пераапранайся хутчэй, памер невялікі. Падумаюць, няйначай хлапчук.
    Толькі сказаўшы гэта, дазволіла сабе ледзь прыкметна ўсміхнуцца. Аднак Ганьчына: «Навошта?» — зноў вывела яе з сябе.
    — Хутчэй, кажу! — як адрэзала.— Навошта, патлумачу!
    Пераапрананнем аднак усё не скончылася. Ужо ў дарозе на Рослаўль, дзе жылі бацькі, ад Варшавы свет не блізкі, маці ўвесь час захутвала яе ў штонебудзь, баючыся, што знойдзецца той, хто пазнае ў гэтым «хлапчуку» дзяўчыну.
    Лягчэй усё гэта назваць празмернай асцярогай, якая ў многіх маці, калі яны баяцца за сваё дзіця, не ведае меры і межаў. Ды справа ў тым, што падставы для такой асцярогі ўсё ж былі. Відаць, Ганьчыны бацькі чулі пра тое, чаго не ведала (ды і не магла ведаць!) яна сама. Дэспатызм Напалеона, пра што хадзілі пагалоскі, праяўляўся нават там, дзе,. здавалася б, імператару не можа быць ніякай справы. Нярэдка даходзіла да таго, што сярод чыноўнікаў у вышэйшым эшалоне і генералітэце жаніліся па яго жаданні, што адразу ператваралася ў загад. I гэтаксама Напалеон, калі яму хацелася, мог кагонебудзь развесці, хоць той і жыў з жонкай і дзецьмі ў любові і згодзе.
    Таму і западозрыла Ганьчына маці ў гэтых дарунках штосьці нядобрае. Асабліва занепакоіла яе чайная ружа. Падумала — не проста так перадаў яе. Значыць,
    355
    нейкія планы з’явіліся і наконт Ганькі. А таму лепей ад граху далей.
    Хто яго ведае, што меў на ўвазе французскі імператар, перадаючы ружу прыгожай выпускніцы. Ды, як гэта і заўсёды бывае ў жыцці, кожны, нават непрыкметны выпадак, цягне за сабой ланцужок падзей. Ці, кажучы словамі несмяротнага Бальзака: «Самы вялікі раманіст — жыццё».
    Калі б не вярнулася тады Ганна Барташэвіч у Рослаўль, магло б і сапраўды стацца так, што ёй падшукалі б жаніха ў Варшаве. А так — знайшоўся ў Рослаўлі. Мясцовы селянін Восіп Мікешын. А паколькі і сям’я Барташэвічаў вялікага дастатку не мела, дык лепшай пары для дачкі і не патрэбна.
    У 1812 годзе яны і павянчаліся — 16гадовая Ганна Барташэвіч і 22гадовы Восіп Мікешын. Давялося жыць не столькі ў гэтым гарадку, колькі ў розных вёсках колішняга Мсціслаўскага павета. А калі апынуліся ў Максімаўцы (цяпер Клімавіцкі раён), сям’я, якая на той час мела некалькі дачок, дачакалася сьша. 21 лютага 1835 года ў Мікешыных нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Мішам.
    Гэтаму Мііпу і было наканавана лёсам праславіць сям’ю. I не толькі сям’ю, а і беларускую зямлю, засведчыўшы яшчэ раз, наколькі яна багатая на таленты — Мікешын стаў знакамітым скульптарам, аўтарам вядомага помніка ў Ноўгарадзе «Тысячагоддзе Расіі». Хораша заявіў аб сабе і як мастакрысавалыпчык, меў задаткі празаіка, у чым лёгка ўпэўніцца, калі пазнаёміцца з яго падарожнымі нарысамі, замалёўкамі, успамінамі, якія з сярэдзіны 1870х гадоў друкаваліся на старонках часопісаў «Русь», «Пчела», «Русская старнна». Часта гэтыя матэрыялы суправаджаліся ілюстрацыямі, а малюнкі пісаліся ў час паездак па Расіі ці дома, з накідаў, падрыхтаваных у дарозе.
    3 асаблівым задавальненнем Мікешын ездзіў па Беларусі, якуто вельмі любіў. У адным з яго запісаў ёсць такое прызнанне: «Вастру сваю зброю — аловак і зноў хачу славіць сваю «Эльвіру». Сваю ўбогую Радзіму — Беларусь». Праўда, гэты запіс пры жыцці Мікешына ў друк так і не трапіў, застаўся ў яго архівах, разам з іншымі занатоўкамі. Аднак нешта пасля смерці бацькі змог апублікаваць яго сын, таксама мастак
    356
    Барыс Мікешьш. Гадоў трыццаць назад запісы — як з прыжыццёвых публікацый Міхаіла Восіпавіча, так і з пасмяротных, падрыхтаваныя К. Рамезавай, пад назвай «Успаміны мастака» былі змешчаны ў адзінаццатым нумары часопіса «Нёман» за 1969 год. 3 іх старонак і паўстае прывабны воблік самога аўтара і людзей з яго акружэння, таксама расказваецца пра працу над помнікам «Тысячагоддзе Расіі». Увогуле, аўтабіяграфічныя матэрыялы дазваляюць вельмі поўна ўявіць, як адбывалася фарміраванне характару Мікешьша, як паступова ўваходзіў ён у мастацтва.
    Самыя светлыя старонкі ён прысвяціў найбольш блізкім людзям: маці, якая, як прызнаецца, паходзіла з польскага роду БарташэвічАдалянскіх; бацьку, дзеду, няньцы... Расказваецца ва ўспамінах і аб тым, як Напалеон прысутнічаў на балі вьшускніц жаночага інстытута ў Варшаве і поруч з іншымі звярнуў асаблівую ўвагу на будучуіо маці Міхаіла Восіпавіча. У гэтых жа запісах адзін з раздзелаў называецца «1812 год». Да з’яўлення на свет Мікешына заставалася яшчэ трынаццаць гадоў, ды ён меў права сказаць, што «выйшаў» менавіта з гэтага, такога памятнага для ўсёй Расіі года.
    Восіп Мікешын спачатку ўдзелу ў баявых дзеяннях не прымаў, за зброю ўзяўся, калі пераканаўся, што французы, абяцаўшыя свабоду і вызваленне, аказаліся звычайнымі захопнікамі. Разам з многімі юнакамі з Рослаўля ён увайшоў у народную дружыну, якая змагалася з варожымі марадзёрамі, ачышчаючы ад іх навакольнуіо мясцовасць. У адным з баёў быў цяжка паранены, калі схапіўся ў рукапашнуіо на шаблях. Трапіў у палон, уцёк, але і пасля гэтага застаўся ў страі, паранейшаму змагаючыся з ворагам і трапляючы ў самыя нечаканыя сітуацыі. Ганна Дзмітрыеўна, непакоячыся за лёс мужа, часта была вымушана адпраўляцца на яго пошукі. А каб не прыцягваць да сябе вялікай увагі, яна грыміравалася графітным алоўкам, хаваючы прыгажосць. Нярэдка — пад старую, дабіраючыся да Смаленска.
    Чуў, відаць, пра яе і аўтар шэрагу гістарычных твораў Грыгорый Данілеўскі. У прыватнасці, у яго вядомым рамане «Спаленая Масква», напісаным у 1885 годзе, ёсць эпізод, дзе Мікешына называецца... памешчыцай. Хутчэй за ўсё ў асобных выпадках яна так
    357
    прадстаўлялася сама, каб бяспечней было шукаць мужа. Але, шукаючы любага чалавека, Ганна Дзмітрыеўна адначасова не растраціла чалавечнасці, чуласці і да тых ворагаў, якія ўжо няздатны былі трымаць зброю, а да ўсяго над іх жыццём навісла небяспека.
    Каб лепш зразумець, наколькі высакароднай была маці Міхаіла Мікешына, есць неабходнасць працытаваць гэты эпізод:
    «Более всего Авроре остался памятен однн случай в окрестностях Рославля. Фнгнеру от начальства было прнказано, ввнду начавшейся опепелй, собрать н сжечь валявшнеся у этого города трупы лошадей н ублтых н замерзшмх французов. Он, дав отдых своей команде, поручнл это дело находнвшнмся в его отряде калмыкам н кнргнзам. Те стаіцнлн трупы в кучн, переложнлн нх соломой н сталн поджнгать. Ряд страшных костров задымнлся н запылал по сторонам дорогн. В это время нз деревушкм, блнз Рославля, ехала в Смоленск проведать о своем томнвшемся там в плену муже помеіцнца Мнкешнна. Ее возок поровнялся с одною нз пршотовлснных куч. Калмыкн уже подожглн солому. Путннца увндела, как огонь быстро побежал кверху по соломе. Вдруг послышался голос кучера:
    — Матушка, Анна Дмнтрневна! Гляньте... жгут жнвых людей.
    Мнкешмна выглянула нз возка н увндела, что солома наверху кучн прнподнялась н сквозь нее сперва просунулась, судорожно двнгаясь, жнвая рука, потом обезумевшее от ужаса жнвое лнцо. Подозвав калмыков, поджнгавшнх кучн, Мнкешнна co слезамн стала молнть нх спастн несчастного француза н за червонец купнла его у нмх. Онн вытаіцнлн несчастного нз кучн н положмлн к ней в ногм. Возок поехал обратно в деревушку Мнкешнных Платоново».
    «Начальнік тамашніх партызан» Фігнер, даведаўшыся пра ўсё, загадаў забраць палоннага назад. Аўрора, выконваючы загад, вярхом на кані нагнала вазок Ганны Дзмітрыеўны, перадала ёй загад Фігнера:
    «Мзпод полосьн, co дна возка, прнподнялась страшно нсхудалая, с отмороженным лнцом, жалкая фнгура. Мертвеннотусклые, впалые глаза с мольбой устремнлнсь на Аврору.
    — О, господнн, господнн... во нмя бога, поіцадмте! — прохрнпел француз.— Мне не жнть... но не
    358
    мучьте, дайте мне умереть спокойно, дайте молнться за русскнх, монх спаснтелей.
    Этн глаза н этот голос поразнлн Аврору. Она едва усмдела на коне. Пленный не узнал ее. Она его узнала: то был ее недавннй поклонннк, взятый соотечественннкамн в плен, эмнгрант Жерамб. Аврора молча повернула коня, хлестнула его н поскакала обратно к бнваку.
    — Ну, что же? Где выкупленный мертвец? — спроснл ее, улыбаясь, Фнгнер.
    — Он вторнчно умер,— ответнла, не гляда на него, Аврора».
    Так Жэрамб быў уратаваны.
    Працяг гэтай гісторыі наступны...
    Паводле рамана Данілеўскага:
    «В начале весны 1813 года Тропмннн получнл от одного нз смоленскнх знакомых пнсьмо, в котором тот нзвеіцал его, что недавно был в Рославле н узнал, что в окрестностях этого города, у помеіцнцы Мнкешнной, прожнвает спасенный ею от партнзанского костра пленный, Шарль Богёз, нзвестный москвнчам под фамнлней эмнгранта Жерамба. В благодарность своей спаснтельннце он, когдато учнвшнйся в йталнн жнвопнсн, хотя м с отмороженнымн ногамн м в чахотке, нарнсовал маслянымн краскамн портрет ее мужа, бежавшего нз плена в Смоленске незадолго до вторнчного вступлення туда Наполеона. По словам Жерамба, он вндел Перовского в Москве в день вступлення туда французов, но о дальнейшей его судьбе ннчего не знал».
    А гэта як бы ўдакладненне Мікешына. У яго нататках ёсць такое прызнанне: «Напісаў алейнымі фарбамі распяцце Хрыста і потым ціха памёр. Пахаваны ў нашай сядзібе паміж дзвюх старых бяроз і пастаўлены крыж. Калі мне было 12 гадоў, тое распяцце было першай карцінай фарбамі, з якой я старанна зняў копію».
    Эпізод з уратаваннем палонніка француз