• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    огія яе члены былі арыштаваны.
    Суд над «нячаеўцамі», які адбыўся летам 1871 года, стаў першым вялікім палітычным працэсам у Расіі, што праводзіўся адпаведна новым судовым статутам — га
    308
    лосна і са свайго роду «спаборніцтвам» бакоў. Акрамя таго, да вядзення справы была прыцягнута Пецярбургская судовая палата. За гэтым працэсам уважліва сачыў сам Аляксандр II і, трэба сказаць, вынікам яго застаўся незадаволеным. У далейшым для разгляду падобных спраў была зацверджана Асобая прысутнасць сената. Ды і галоснасць пры правядзенні палітычных працэсаў абмяжоўвалася, каб не ўзнікала вялікага грамадскага рэзанансу, як атрымалася са справай Нячаева, якая аказала вялікі ўплыў на рэвалюцыйна настроенуіо моладзь.
    Нячаеву ўсё ж удалося ўцячы за мяжу. Але ў 1872 годзе швейцарскія ўлады выдалі яго як крымінальнага злачынцу, і авантурны бунтар трапіў у казематы Петрапаўлаўскай крэпасці, дзе і памёр праз дзесяць гадоў.
    Калі паставіцца да «нячаеўшчыны» з пазіцыі сучаснага разумення пытанняў маралі, чалавечнасці, годнасці, дык у дзеяннях Нячаева лёгка заўважыць не толькі юнацкі максімалізм, які нязменны ў любым юным узросце, а і максімалізм, што вядзе да тэрору, забойства, насілля над асобай. У час жа, калі жыў і іірацаваў Спасовіч, да ўсяго гэтага было куды іншае, чым цяпер, стаўленне. Але ці толькі Уладзімір Данілавіч у дадзеным выпадку (ды і ў іншых падобных выпадках) выступаў супраць той сістэмы, якая ламала чалавека, ператварала яго ў злачынцу? Зразумела, не. Яго апазіцыйнасць да тагачасных парадкаў не перашкаджала яму ставіць і звышзадачу, маючы на ўвазе тое, што Коні сфармуляваў наступным чынам: «У абарончых прамовах па палітычных працэсах ён (Спасовіч.— A. М.) развіваў строга сфармуляваную ім сістэму развіцця дзяржавы, не адмаўляючы значэння паступовай дэмакратызацыі грамадства».
    Гэтым кіраваўся Спасовіч і ў час «працэсу 193х» — самага буйнога палітычнага працэсу ў Расіі ў мінулым стагоддзі — колькасць арыштаваных па ім перавышала 4 тысячы чалавек. Сярод тых, каго ўлады абвінавачвалі ў антыдзяржаўнай дзейнасці, называлі палітычнымі злачынцамі, былі і такія вядомыя рэвалюцыянеры як Андрэй Жэлябаў, Соф’я Пяроўская, дарэчы, і наш зямляк (нарадзіўся ў вёсцы Сваткавічы Чэры каўскага павета, у маёнтку бацькі, адстаўнога пал~ коўніка), вядомы арганізатар народніцкага руху ў Расіі
    309
    Сяргей Кавалік. А наколькі Кавалік і яго таварышы аказвалі моцны ўплыў на новыя пакаленні рэвалюцыянераў, добра відаць з такога прызнання Пляханава: «Вядомыя тады рэвалюцыянеры Краўчынскі, Клеменц, Рагачоў, Кавалік уяўляліся мне людзьмі недасягальнай велічыні, я быў гатовы схіляцца перад імі».
    У тым, што многія, хто праходзіў па гэтым працэсе, атрымалі прысуд куды больш мяккі, чым меркавалася, несумненная заслуга і Спасовіча, які яіпчэ раз даказаў, як умее ён адстойваць праўду і змагацца за яе.
    Пасля гэтых гучных працэсаў ва ўладных структурах з ім ужо не маглі не лічыцца. Паводле ўспамінаў С. Андрэеўскага («Сяргей Аркадзьевіч Андрэеўскі быў чалавек, выдатнейшы ў многіх адносінах. Паэт і судовы прамоўца, крытык і таленавіты лектар» (А. Коні), «уся царская адміністрацыя — міністры, сенатары і пракуроры — міжволі глядзелі на яго (Спасовіча.— A. М.) знізу ўверх. Агромністы навуковы запас, культура, суровая сумленнасць і цудоўнейшыя фарбы мастака давалі яму мажлівасць калі не перамагчы, дык ператварыць у смяхоцце сваіх праціўнікаў».
    Менавіта С. Андрэеўскі заслужана назваў Уладзіміра Данілавіча «каралём адвакатуры». А «кароль» знаходзіў сабе ўсё новыя і новыя справы. I не прахадныя, а такія, што патрабавалі адвакацкага майстэрства і палітычнай прынцыповасці. У прыватнасці, у 1885 годзе Спасовіч выступіў у якасці галоўнага абаронцы па справе партыі «Пралетарыят», якая сваёй дзейнасцю паклала пачатак польскаму рэвалюцыйнаму руху.
    У 1887 годзе яго адвакацкая дзейнасць была звязана з судом па справе Германа Лапаціна — першага перакладчыка «Капітала» Карла Маркса на рускую мову, які з’яўляўся адначасова членам Генеральнага Савета 1га Інтэрнацыянала. Лапацін з групай рэвалюцыянераў адрадзіў разгромленую царызмам «Народную волю». На судзе Спасовіч абараняў паэта рэвалюцыйнага народніцтва Пятра Якубовіча.
    I ў час гэтага палітычнага працэсу, і іншых, пра якія гаварылася вышэй, за сваю працу ён не браў ні капейкі. Ці не яшчэ адно найлепшае пацвярджэнне, што гэтая работа выконвалася і па ідэйным перакананні!
    310
    Само сабой напрошваецца пытанне, а якія ж стасункі былі ў Спасовіча з Беларуссю — з зямлёй, яму роднай, а таму асабліва дарагой? Ды самыя выдатныя, каб падмацаваць гэтую думку, нельга абмежавацца аднымдвума сведчаннямі. Прычына зразумелая, яна — у часе, у якім Уладзімір Данілавіч жыў і які фарміраваў яго характар, светапогляд.
    Па словах Коні, «лічачы сябе палякам па паходжанню, густах і традыцыях і чыстасардэчна аб гэтым заяўляючы паўсюдна, ён захапляўся сваёй любоўю да мінулага Польшчы», «яго адразу ж спяшаліся папракнуць, што ён абасабляецца ад усяго рускага». Коні далей спяшаецца як бы апраўдаць Спасовіча: «Не чужым рускаму грамадству быў той, хто сеяў зерне здаровай навукі і крытыкі, хто прыняў гэткі жывы і сардэчны ўдзел у справе развіцця судовых прыёмаў і ідэалаў,— не чужы быў той, хто прымушаў сваім жывым словам біцца сэрцы слухачоў, хто несупынна, сярод недаверу і глухіх абвінавачванняў выкарыстоўваў усе даступныя яму духоўныя сродкі, каб развіць, замест адчужэння, узаемнае разуменне і павагу ў двух роднасных славянскіх плямёнах, якім наканавана ў будучым ісці да агульначалавечых мэт не толькі рука аб руку, але і душа з дупіой».
    Але Полыпча для Спасовіча, як відаць з іншых згадак Коні, гэта і Беларусь з іх агульнай вялікай і багатай гісторыяй, з іх традыцыямі. «Невыпадкова,— чытаем у Коні,— у 1871 годзе ў сваёй знакамітай прамове па Нячаеўскім працэсе, за якую Каткоў навесіў на яго несправядлівую, але эфектыўную бірку чужога: супрацьпастаўляў ён польскага юнака, «перад вачыма якога ўзнікае ў пурпуры і золаце і ў дзіўнай велічы багатае мінулае, ад якога па сённяшні дзень уздрыгвае сэрца ў сучаснікаў і ў якое гэты юнак кідаецца, каб ажыццявіць свае дэмакратычныя мары», юнаку рускаму, «размашысты радыкалізм якога бярэ пачатак ад адсутнасці культуры, ад таго, што мінулае яго не такое багатае, а сённяшняе сухое, беднае, голае, як стэп гулкі, у якім можна разгуляцца, ды няма на чым спыніцца, няма на што абаперціся».
    А гэта ўжо канкрэтныя стасункі з Беларуссю. Як вядома, летам 1855 года Кастусь Каліноўскі з братам Віктарам перабраліся ў Пецярбург, дзе Кастусь паспя
    311
    хова здаў уступныя экзамены ва універсітэт і быў залічаны студэнтам першага курса юрыдычнага факультэта. Тады будучаму кіраўніку паўстання 1863— 1864 гадоў споўнілася 20 гадоў. Спасовіч, які, як ужо гаварылася, з’яўляўся прафесарам згаданага універсітэта, меў не на шмат гадоў больш — 28. Каліноўскі не мог не слухаць яго лекцый, тым больш, што Уладзімф Данілавіч карыстаўся, пра што таксама гаварылася, вялікай папулярнасцю ў моладзі.
    Як адбывалася гэта, пераканаўча сцвярджае ў артыкуле «Прыцяжэнне таленту» («Нёман», 1984, № 3) Вячаслаў Шалькевіч. У сваіх лекцыях Спасовіч даваў хоць і кароткую, але дакладную выкладку асноўных філасофскіх сістэм ад Бэкана і Дэкарта да Іерэмія Бантама. Пры гэтым ён шмат увагі засяроджваў на класічнай нямецкай філасофіі, якую цудоўна ведаў і якой аддаваў перавагу. Уладзімір Данілавіч не мог не падкрэсліваць антыфеадальнасць ідэй I. Канта. He абыходзіў увагай і нямецкага філосафа, так званага суб’ектыўнага ідэаліста Іагана Фіхта Готліба, які «выказваў меркаванне, што дзяржава ўзнікла як дагавор і трымаецца дагаворам і ёсць свабоднае, адвольнае спалучэнне людзей, якія, абмяжоўваючыся ўзаемна ў супольным жыцці, згадзіліся падначаліцца агульнай норме закона».
    Шалькевіч пераканаяы: «Прамы водгук гэтых ідэй мы сустракаем у далейшым на старонках «Мужыцкай праўды». У прыватнасці, у чацвёртым нумары К. Каліноўскі пісаў: «... не народ зроблены для ронду (урада), а ронд для народа». У другім нумары ў поўнай адпаведнасці з тэорыяй грамадскага дагавора адзначалася: «Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў адзінакую душу, так скуль жа ўзялося, што адзін марнуе і над людзьмі збыткуе, а другі бедны паньшчыну служыць альбо аброкі ў казну плоціць».
    Атрымліваецца, што Спасовіча ў пэўнай ступені можна назваць ідэйным настаўнікам Кастуся Каліноўскага. Ды і сам Уладзімір Данілавіч не застаўся ў баку ад паўстання 1863—1864 гадоў. Але пакуль не пра гэта...
    Фарміраванне светапогляду Спасовіча, як і любога чалавека, вядома, адбывалася паступова і на гэта ўплывалі розныя акалічнасці. Тым не менш відавочна,
    312
    што значныя i адначасова ўпэўненыя крокі ў гэтым кірунку былі зроблены ім яшчэ ў гады юнацтва, калі вучыўся ва універсітэце. Поруч з іншымі студэнтамі ён увайшоў у тайны рэвалюцыйны гурток. Аднак гэта не значыць, што сам факт звароту да барацьбы з самадзяржаўем мог пацвердзіць выразнасць выбранай пазіцыі. Як і многія іншыя, Валодзя Спасовіч да пары знаходзіўся як бы ў «падвешаным становішчы».
    Моладзь прагла актыўнасці, але моладзь (успомнім вышэй названага Нячаева) часам кідалася ў крайнасці, а гэта наўрад ці магло прынесці ў цэлым належныя вьшікі. Дапамог Спасовічу акрэсліць пазіцыю Кавелін. Ён хоць і быў не намнога старэй за Спасовіча (Кавелін нарадзіўся ў 1818 годзе), па прызнанні Уладзіміра Данілавіча, якое прагучала ўжо ў сталым узросце, «зрабіў вялікі ўплыў на канчатковую выпрацоўку яго светапогляду».
    Ва «Успамінах пра К. Д. Кавеліна» ўдзячны вучань па сутнасці падае эвалюцыю свайго духоўнага і рэвалюцыйнага абуджэння пасля сустрэчы з гэтым чалавекам. Аднак нашмат больш дало цеснае збліжэнне Спасовіча з яго былым аднакласнікам па Мінскай гімназіі, а пасля аднакурснікам па універсітэце Іасафатам Агрызкам. Агрызка, як вядома, таксама належаў да актыўных удзельнікаў грамадскага і рэвалюцыйнага руху 1860х гадоў, з’яўляўся ўплывовым выдаўцом і журналістам. У 1899 годзе Іасафат Пятровіч пачаў выдаваць на польскай мове газету «Слова». У рэдкалегію акрамя самога Агрызкі і Саповіча ўваходзілі Эдвард Жэлігоўскі, Зыгмунт Серакоўскі