Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
і Коннагрэнадзёрскі полк, а ў 1875 годзе Гурка быў прызначаны начальнікам 2й кавалерыйскай дывізіі. На гэтай пасадзе ён і заспеў пачатак вайны з Турцыяй, якую Расія аб’явіла Асманскай імперыі 24 красавіка 1877 года, каб прыйсці на дапамогу балгарскаму народу і вызваліць яго ад пяцісотгадовага рабства.
На гэты час прыпадаў уздым нацыянальнавызваленчага руху балканскіх народаў супраць турэцкай няволі. У 1875 годзе выбухнулі паўстанні ў Босніі і Герцагавіне, у 1875 і 1876 гадах — у Балгарыі. Асабліва жорстка было падаўлена апошняе, красавіцкае, якое адначасова стала і самым масавым народным выступленнем у Балгарыі супраць асманскага іга. У Расіі разгарнуўся шырокі грамадскі рух у абарону падняволеных балканскіх народаў, а яны, у сваю чаргу, кідалі позірк у бок Расіі, бачачы ў ёй адзіную ўратавальніцу.
Спадзяванні не толькі балгар, а і прадстаўнікоў іншых нацый, ярка выказаў у лістападзе 1876 года ў адным са сваіх вервіаў вядомы балгарскі паэт Іван Вазаў: «Па ўсёй Балгарыі цяпер... 1 стогн адзін, і кліч: «Расія».
Расія, уступаючы ў вайну з Турцыяй, мела і ўласныя інтарэсы. Яна імкнулася аднавіць сваё пануючае становішча на Балканах, што было страчана ў час Крымскай вайны 1853—1856 гадоў. Але гэта ніколькі не памяншае значэнне таго, што ў цяжкую хвіліну славяне ішлі на дапамогу славянам.
Бяда балгарскага народа знайшла балючы водгук і ў душах беларусаў, многія з якіх прынялі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях супраць Турцыі. Слынны ж Вінцэнт ДунінМарцінкевіч не абмінуў гэтыя падзеі ў сваім «гістарычным апавяданні ў 2 песнях» пад назвай
278
«Славяне ў XIX стагоддзі», напісаным у 1856 годзе. У адным з яго раздзелаў («Песня пра Дунай») гучыць заклік да барацьбы:
Гэй жа, прачніся, спрадвеку славянскі Дунаю!
Колькі цярпець будзем здзек і ліхую нядолю?
Хваляй успененай горда разліся па краю! —
Ворагаў знішчы Хрыста, дай уваскрошанне, волю!
Першымі бой супраць туркаў у асноўным прынялі беларусы. Вайну пачалі салдаты і афіцэры 54га Мінскага Беларускага гусарскага і Магілёўскага пяхотнага палкоў. У ноч з 14 на 15 чэрвеня 1877 года пачалі наступленне на горад Свіштоў.
Цяжар баявых дзеянняў супраць Турцыі быў ускладзены на Дунайскую армію, галоўнакамандуючым якой прызначылі брата Аляксандра II генералад’ютанта, вялікага князя Мікалая Мікалаевіча.
Тыя з вышэйшага ваеннага эшалона, хто трапіў пад яго непасрэднае кіраўніцтва (канечне, за выключэннем звычайных прыстасаванцаў) разумелі, што ў самыя адказныя моманты давядзецца разлічваць толькі на ўласнае майстэрства, празорлівасць, уменне кіраваць людзьмі. Вялікі князь належнага баявога вопыту не меў. Ведаў пра гэта і Гурка, які разам з іншымі генераламі апынуўся на Балканах.
Мікалай Мікалаевіч у час Крымскай вайны знаходзіўся на значнай адлегласці ад поля бою і толькі каля дзвюх гадзін правёў у раёне Інкерманскай бітвы, што, аднак, не перашкодзіла яму атрымаць Георгія 4й ступені. Перад пачаткам жа вайны з Турцыяй вялікі князь з’яўляўся галоўным камандуючым войскамі гвардыі і Пецярбургскай ваеннай акругі, быў генералінспектарам кавалерыі і па інжынернай частцы. Да ўсяго меў цяжкі характар — вялікае самалюбства, упартасць спалучаліся з адсутнасцю цвёрдай волі. Разам з тым гэта не перашкаджала яму навязваць свае меркаванні, не прызнаваць аўтарытэтаў, хваравіта ставіцца да крытыкі.
He намнога адышоў ад галоўнакамандуючага начальнік штаба генералад’ютант і генерал ад інфантэрыі Непакайчыцкі. Ён, праўда, удзельнічаў у Крымскай вайне, але звыш дваццаці гадоў знаходзіўся на адміністратыўных ваенных пасадах і меў цьмянае
279
ўяўленне аб сучасных метадах вядзення вайны. Акрамя таго, Непакайчыцкаму ўжо споўнілася 63 гады, што таксама сведчыла не на карысць яго дзелавых якасцей.
30 чэрвеня 1877 года галоўнакамандуючы Дунайскай арміяй аддаў загад аб стварэнні так званых трох атрадаў, у задачу якіх уваходзіла «імкнуцца авалодаць балканскімі пераваламі». Адзін з атрадаў — Перадавы — узначаліў Гурка. Канешне ж, гэта быў не атрад у яго традыцыйным разуменні, а вялікая вайсковая адзінка.
У Перадавы атрад уваходзілі зводная драгунская брыгада ,з двух палкоў і зводная брыгада, а таксама Данская казацкая брыгада. А яшчэ — 4я стралковая брыгада, шэсць дружын балгарскага народнага апалчэння, якімі камандаваў генералмаёр Сталетаў, дзве сотні кубанскіх пластуноў (што ў горных умовах вельмі дарэчы) і сотня ўральскіх казакоў — разам 4 батальёны, 6 дружын, 45 соцень і эскадронаў агульнай колькасцю 12 тысяч чалавек пры 40 гарматах.
Для Перадавога атрада задача канкрэтызавалася: выйсці к Сельвіі і Тырнава і авалодаць балканскімі горнымі пераваламі на шляху з Тырнава ў Андрыянопаль.
3 такім складаным па сваёй структуры падраздзяленнем і так справіцца нялёгка, а калі прыняць пад увагу неспрыяльную для паспяховага вядзення наступлення мясцовасць, і тым больш. Але каб жа толькі гэтыя цяжкасці.
Гурку, як камандзіра, не магло не хваляваць, што сярод афіцэраў нямала тых, у каго слабы баявы вопыт. Іосіф Уладзіміравіч разумеў, што пры пастаянным сутыкненні з праціўнікам вопыт прыходзіць хутка. A вось калі чалавек, як кажуць, нічога ў галаве не мае, тады нішто не дапаможа. Такім падарункам для Гуркі сталі герцагі Лейхтэнсбергскія. Пра іх у арміі інакш як «яны — звычайны нуль» не адзываліся, але гэта за вочы. А так даводзілася трываць, бо герцагі мелі ўплывовых апекуноў. Яны імкнуліся зрабіць усё, каб іх гадаванцы хоць у нечым маглі праявіць сябе. Таму кавалерыйская брыгада і была падзелена на дзве самастойныя — кожнаму герцагу па вайсковай адзінцы. А Гурку лішнія клопаты. I з пасады Лейхгэнсбергскіх не здымеш, і разлічваць на іх надта не даводзіцца.
280
У цэлым жа дух у Перадавым атрадзе быў пасапраўднаму баявы. Бо Іосіф Уладзіміравіч часта бываў сярод салдат і афіцэраў, разумеў, як добрае слова і своечасова сказанае можа намного ўзняць настрой войска. А яшчэ ён больш павышаўся, калі людзі бачылі, што словы ў генерала не разыходзяцца са справай. Гурка нібы прымаў толькі тыя рашэнні, якім загадзя быў наканаваны поспех. I толькі самае блізкае акружэнне ведала, як цяжка даводзіцца яму. Аднак ён выгляду не падаваў. Заўсёды бадзёры, падцягнуты, нязменны аптыміст.
Такім быў Гурка і 6 ліпеня 1877 года, калі прыняў рашэнне боем конніцы разведаць сілы праціўніка ў напрамку на Тырнава.
Перадавы атрад выйшаў да ракі Русіца на ўчастку ад Сухіндола да Нікюпа. На наступны дзень Гурка сам узначаліў 6ы конны атрад. 3 данясенняў разведкі Іосіф Уладзіміравіч ведаў, што ў Тырнаве знаходзіцца пяць табараў турак, батарэя і некалькі соцень чалавек ірэгулярнай конніцы, у якую ўваходзілі і прадстаўнікі іншых народаў, у прыватнасці чэркесы. Яны ж і паспрабавалі атакаваць узвод гвардзейскага эскадрона, які па загаду Гуркі быў пасланы наперадзе атрада.
Перавага была на баку чэркесаў, таму Іосіф Уладзіміравіч не стаў чакаць зыходу гэтага паядынку, a адразу накіраваў падмацаванне. Праціўніку нічога не заставалася, як павярнуць назад. Літаральна па пятах за імі ішлі шэсць эскадронаў драгун, дзве сотні казакаў і 16я конная батарэя.
Азарт блізкага бою захапіў атакуючых. Напорыстасці надало і тое, што ім было добра відаць, як з Тырнава адыходзіць на ўсход варожая калона. Значыць, праціўніка апанавала паніка. Ды і туркі, якія занялі пазіцыі на правым беразе Янтры, відаць, упэўненасці ў сваіх дзеяннях не адчувалі. Яны, праўда, вялі часты аружэйны агонь, але зза значнай адлегласці ён не мог прынесці наступаючым шкоды. Усё залежала цяпер ад хуткасці дзеянняў і іх прадуманасці.
Батарэя палкоўніка Арэуса пад’ехала бліжэй да Янтры і перанесла агонь на варожую пяхоту, прымусіўшы перад гэтым замоўкнуць гарматы праціўніка. Казацкая ж сотня, пасланая Гуркам для заняцця горада, паспела выйсці ў фланг турэцкай пазіцыі.
281
Пяхоце праціўніка давялося адыходзіць на ўсход. Паніку выкарыстаў Арэус. Ён перавёў сваю батарэю на правы бераг Янтры і з блізкай адлегласці — метраў каля 600 — ударыў з гармат па адступаючых. Адыход ператварыўся ў звычайныя ўцёкі. Туркі кідалі зброю, патроны, амуніцыю.
У гэты час галоўныя сілы Перадавога атрада ўпэўнена ўступалі ў Тырнава. Рашучасць націску, уменне хутка арыентавацца ў залежнасці ад таго, як разгортваюцца падзеі, дазволіла Гурку атрымаць перамогу з мінімальнымі стратамі. У баях за Тырнава загінулі — нават не верыцца! — толькі два артылерысты.
Цяпер можна было думаць, як авалодаць балканскімі праходамі. Наперадзе знаходзіліся чатыры перавалы — Шыпкінскі, Траўненскі, Хайнкейскі і Твардзіцкі. Кожны з іх меў, як кажуць, свае плюсы і мінусы. Па словах мясцовага насельніцтва, найбольш зручным для пераходу з’яўляўся Шыпкінскі, а найменш — Хайнкейскі. Але ад Шыпкінскага давялося адразу адмовіцца. У гэтым месцы туркі найлепш падрыхтаваліся да абароны і нават у тыле, ля Казанлыка размясцілі значныя рэзервы.
Гурка паспрабаваў высветліць, наколькі прыдатны для пераходу Траўненскі і Твардзіцкі перавалы. Але і тут нічога суцяшальнага не даведаўся. Траўненскі знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад Шыпкінскага і гэтаксама добра ахоўваўся. Ды і рэзервы маглі лёгка падвесці да яго. За Твардзіцкім перавалам праціўнік нязменна назіраў са Сліўны. Заставалася выбар спыніць на Хайнкейскім перавале. Ён, канечне, вельмі вузкі, з вялікімі кручамі. Але непрыступнасць яго, у чым Гурка быў упэўнены, мела і перавагі. Праціўнік і здагадацца не мог, што Перадавы атрад адважыцца на пераход менавіта праз гэты перавал. Таму нечаканасць, а ў многім і рызыкоўнасць акажуць добрую паслугу.
3 Гуркам пагадзіўся і яго намеснік Раух, цяпер ужо генерал, які з 10 па 12 ліпеня праводзіў рэкагнасцыроўку мясцовасці, што прылягала да перавалаў.
12 ліпеня войска прыступіла да пераадолення гэтай істотнай на сваім шляху перашкоды. Калі заглыбіліся ў горы, высветлілася, што цяжкасці чакаюць куды большыя, чым меркавалася. У асобных месцах перавал
282
Хайнкейскі перавал у Балканах. Гравюра. 1878 г.
быў такім вузкім, што гарматы і зарадныя скрынкі давялося несці на руках.
Рух запаволіўся, а ў выніку атрад расцягнуўся ў цясніне амаль на 20 вёрст. Ды Гурка з Раухам, які цяпер узяў непасрэднае кіраўніцтва на сябе, не сумняваліся ў поспеху. У атрадзе знаходзіліся не толькі
283
Шыпка. Помнік героям Шыпкі
балгарыапалчэнцы, а і праваднікі з мясцовага насельніцтва, якія ведалі ў гэтых г