• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
     якія трэба было тэрмінова заняць. У тым ліку і Ташкент з яго стотысячным насельніцтвам. I вось Чымкент, як тая костка ў горле.
    Ад доўгай і безвыніковай гаворкі Міхаіл Рыгоравіч адчуў, як запяршыла ў горле. Падышоў да стала, наліў шклянку вады. I тут яго нібы асяніла:
    — Прадуктаў хапае. А з вадой як? 3 вадой?
    255
    Палонны ажно здрыгануўся ад такога нечаканага запытання.
    — 3 вадой? Нармальна, водаправод ёсць.
    Чарняева такі, здавалася б, вычарпальны адказ не задаволіў, бо яго цікавіла іншае:
    А як вада трапляе ў крэпасць? Дзе той самы водаггравод пралягае?
    Апошняе запытанне чалавеку недасведчанаму, не знаёмаму з гэтай мясцовасцю, магло б гіадацца дзіўным.
    I сапраўды, якая розніца, дзе знаходзіцца водаправод? He будзеш жа адкопваць трубы, каб узрываць іх. Гэта ж тое самае, што рабіць падкоп пад сцены, усё адно заўважаць і перашкодзяць. А калі нават удасца, давядзецца нямала часу чакаць, пакуль абаронцы не змогуць трымацца без вады.
    Уся справа ў тым, што водаправоды ў Сярэдняй Азіі рабіліся з труб вялікага аб’ёму. Там, дзе яны праходзяць праз сцяну, абавязкова павінны быць «створкі». Таму ў галаве Міхаіла Рыгоравіча і з’явіўся дзёрзкі план такім чынам трапіць у крэпасць. Цяпер ён і выпытваў у палоннага пра месцазнаходжанне водаправода.
    — Калі трэба, пакажу.
    Чарняеў зразумеў, што запытаўся крыху недакладна і мусіў дадаць:
    — Мне важна ведаць не тое месца, дзе водаправод пралягае, а дзе праходзіць праз сцяну.
    — I гэта пакажу!
    Палонны, зразумеўшы, што небяспека яго жыццю не пагражае і адчуўшы добразычлівасць з боку Чарняева, гатовы быў на ўсё, абы толькі не ўскладняць узаемаадносіны і не выклікаць нечаканы гнеў.
    Узяўшы для аховы салдат, Міхаіл Рыгоравіч пайшоў з палонным туды, дзе і пралягаў водаправод. Уважліва агледзеў мясцовасць, выбраў месца, адкуль можна было б непрыкметна падабрацца да сцяны.
    На наступны дзень так і зрабілі. А потым наперад рушылі самыя смелыя. Хоць і з неймавернай цяжкас цю, але дабраліся да таго месца, дзе водаправод праходзіў праз сцяну крэпасці і апынуліся на яго тэрыторыі. Абаронцы такой смеласці не чакалі і разгубіліся.
    Чымкенцкі гарнізон здаўся без супраціўлення.
    256
    Шлях атрада ляжаў далей, дзе знаходзіўся Ташкент, умацаваны яшчэ лепш, чым Чымкент. Мусілі адступіць. Пра няўдачу было паведамлена вышэйшаму камандаванню. Паступіў загад чакаць далейшых распараджэнняў. Такі' адказ Міхаіла Рыгоравіча не задаволіў, хоць, па ўсім відаць, можна было спадзявацца на падмацаванне. Аднак для гэтага патрэбен час, a праціўнік таксама не будзе драмаць. Становішча ўзнікла, як быццам, безвыходнае. I тады Чарняеў узяў усю адказнасць на сябе.
    Аддаючы загад аб чарговым штурме Ташкента, рызыкаваў, бо ў выпадку яшчэ адной няўдачы запатрабуюць строга. Ды, як заўсёды, рызыку любіў. На штурм пайшоў, як ужо гаварылася, у ноч з 14 на 15 чэрвеня 1865 года.
    Штурм даўся няпроста. У атрадзе было не больш дзвюх тысяч салдат і ўсяго 12 гармат, а Ташкент выставіў 30 тысяч байцоў. Але Чарняеў прывык ваяваць і дасягаць поспеху не колькасцю, а ўменнем. Ташкент здаўся. Атрад захапіў 63 гарматы праціўніка, шмат пораху і зброі.
    Рашучасці Чарняеву надало і тое, што ва ўзяцці горада як мага раней ён быў зацікаўлены і па той прычыне, што быў прызначаны ваенным губернатарам Туркестанскага краю з цэнтрам у Ташкенце. Але «ўехаўшы» ў горад пераможцам, ён, разумеючы, што тут яму жыць і працаваць, валодаючы добрым, пакладзістым характарам, не збіраўся адразу ўсталёўваць свой парадак, распраўляючыся з тымі, хто аказаў супраціўленне. Мясцовае насельніцтва не магло не заўважыць гэтага. 3 павагай паставілася да Чарняева і знаць. I ўжо на другі дзень Міхаіл Рыгоравіч змог спакойна, не асцерагаючыся, усяго з двума казакамі аб’ехаць горад, а вечарам, без вялікай аховы, накіраваўся ў ташкенцкую лазню.
    У цэлым жа жыццё Чарняева не было спакойным. Бухарскі эмір не мог змірыцца з захопам Ташкента, даводзячы, што горад належыць яму. Гэта ўскладняла ў Сярэдняй Азіі абстаноўку. Умяшалася брытанская дыпламатыя, надаючы канфлікту сур’ёзны міжнародны характар. Няпроста складваліся ў Чарняева і ўзаемаадносіны з яго нядаўнімі ворагамі. Сам Міхаіл Рыгоравіч паранейшаму знаходзіў паразуменне, яго па
    I) Зак. 33!М>
    257
    важалі, але ён быў празмерна даверлівым, чаго не маглі не выкарыстаць некаторыя з акружэння Чарняева, хоць ён і абмежаваў колькасць чыноўнікаў да шасці чалавек. Яны нярэдка самастойна прымалі рашэнні, злоўжывалі ўладай. А скаргі ж у Пецярбург паступалі на Чарняева, у выніку ён адказваў за чужыя дзеянні.
    Да ўсяго начальства недалюблівала яго за незалежны характар, нежаданне прыстасоўвацца да абставін. Выклікала незадавальненне і дэмакратычнасць Міхаіла Рыгоравіча. Ён паранейшаму жыў у наспех складзенай салдацкай зямлянцы, нібы кідаў выклік усім, хто ўзводзіў для сябе хароміны.
    Скончылася тым, чым і павінна было рана ці позна скончыцца: адстаўкай. А яшчэ такімі нечаканымі провадамі, якія далі зразумець Чарняеву, што на пасадзе ваеннага губернатара знаходзіўся недарэмна.
    Пайшоўшы ў адстаўку, паехаў у Маскву, дзе вырашыў стаць натарыусам. Паспяхова вытрымаў патрэбныя экзамены, рыхтаваўся адкрыць сваю кантору. Але ад шэфа жандармаў П. Шувалава прыйшло распараджэнне забараніць яму займацца такой дзейнасцю. Доўгі час Чарняеў знаходзіўся без пэўнага занятку.
    Толькі ў 1873 годзе пачаў выдаваць у Пецярбургу газету «Русскнй мнр», якая з першых нумароў наоыла кансерватыўны характар. I, бадай, не столькі зза поглядаў самога Міхаіла Рыгоравіча, колькі зза пазіцыі яго кампаньёна па выдавецкай дзейнасці генерала Р. Фадзеева, які з’яўляўся фактычным рэдактарам. Фадзееў выступаў абаронцам саслоўнадваранскіх інтарэсаў. Такую палітыку праводзіў і на старонках «Русского мнра».
    Чарняеў паступова зблізіўся з маскоўскім гуртком славянафілаў. Падтрымліваў тыя іх пазіцыі, што былі звязаны з непрыманнем бюракратызму, нізкапаклонства перад усім замежным. Рэзка крытыкаваў ваенныя рэформы, якія распрацаваў і праводзіў у жыццё ваенны міністр Расіі граф Д. Мілюкоў. А ў выніку Чарняеў апынуўся ў эпіцэнтры крытыкі тых, хто з ім не пагаджаўся. Яго не прымалі і злева, і справа. Крытыка дасягнула свайго апагею, калі ён выступіў абаронцам сербскага народа.
    Вясной 1875 года пачалося паўстанне ў Герцагавіне. Чарняеў, які цяпер афіцыйна хоць і не з’яўляўся
    258
    ваенным чалавекам, уважліва сачыў за палітычнымі падзеямі ў свеце, асабліва калі яны прыводзілі да ваенных канфліктаў. У паўстанні ён убачыў пачатак буйнога міжнароднага крызісу, што мог у далейшым паўплываць на лёс усіх усходніх славян. Таму і не мог застацца ўбаку. Звязаўся з сербскім урадам і выказаў жаданне прыйсці на дапамогу. У Сербіі прапанову ахвотна прынялі, бо ў гэты час князь Міланаў задумаў шырокае выступленне супраць акупацыйных турэцкіх улад. Вопыт чалавека, загартаванага ў баях, быў не лішні.
    Але расійскае ваеннае ведамства не было зацікаўлена ў пагаршэнні адносін з Турцыяй. Праз дыпламатычныя каналы ў Расіі даведаліся аб сакрэтных перамовах Чарняева з Сербіяй. Паступіў загад ні пры якіх абставінах яго не выпускаць за мяжу. Міхаіл Рыгоравіч загадзя прадугледзеў падобны варыянт, таму не стаў дабівацца выдачы замежнага пашпарта ў сталіцы, каб не прыцягваць да сябе ўвагу, а спакойна паехаў у Маскву, без якіхнебудзь цяжкасцей і атрымаў патрэбны дакумент.
    Загад аб затрыманні Чарняева, які паступіў па тэлеграфу, запазніўся: Міхаіл Рыгоравіч быў ужо ў дарозе. Загадзя прадугледзеў як пераадолець мытню. Граніцу перайшоў на таможняй станцыі трэцяга разраду, якую высокапастаўленыя чыноўнікі звычайна абміналі.
    На вайну, а пакуль у Бялград, ехаў поўны рашучасці, адвагі, смеласці і ўсяго з 5 тысячамі рублёў, уручаных старшынёй Славянскага камітэта I. Аксакавым. У Бялград прыбыў у чэрвені 1876 года, дзе яго адразу прызначылі галоўнакамандуючым сербскай арміяй.
    Аб гэтым стала вядома не толькі ў Расіі, а і ў іншых краінах. Тыя, хто чулі пра Чарняева раней, цяпер вырашылі выкарыстаць магчымасць ваяваць пад яго камандаваннем. У Сербію прыехалі тысячы добраахвотнікаў.
    20 ліпеня 1876 года Сербія і Чарнагорыя аб’явілі Турцыі вайну. Паядынак быў няроўны. Праціўнік выставіў больш за 130 тысяч чалавек, шмат гармат, іншага ўзбраення. Аб’яднанае войска добраахвотнікаў, сербаў і прадстаўнікоў іншых народаў, што выступілі
    259
    супраць асманскага іга, значна ўступала ў колькасці, мела горшае ўзбраенне, а да ўсяго многія абаронцы з’яўляліся цывільнымі людзьмі, якія дагэтуль не трымалі ў руках зброі.
    Тым не менш барацьбіты за свабоду змаглі стрымліваць націск туркаў на працягу чатырох месяцаў. Апошняя, рашаючая бітва адбылася 16 кастрычніка 1876 года пры Дзюнішы. Туркі выставілі са свайго боку 104 тысячы салдат, 250 гармат, а аб’яднаныя сербскія сілы толькі 28 тысяч байцоў і 20 гармат. Становішча ўскладніла тое, што Румынія, якая фармальна ў канфлікт не ўмешвалася, не дазволіла правезці праз сваю тэрыторыю свінец для арміі Чарняева.
    Міхаіл Рыгоравіч звярнуўся да міністра замежных спраў Расіі князя Гарчакова. Просьба была пакінута без адказу. Хаця спадзяванняў на перамогу не заставалася, Чарняеў ад бою не адмовіўся. За дзень да яго сабраў камандзіраў рознага ўзроўню і звярнуўся да іх з прамовай, у якой лішні раз нагадаў, што ў такой крытычнай сітуацыі можна выстаяць толькі пры ўмове, калі кожны ўласным прыкладам натхніць байцоў.
    I ўсё ж націск туркаў стрымаць не ўдалося. Яны занялі шмат населеных пунктаў Сербіі. Але далейшае наступленне Турцыі пагражала інтарэсам Расіі, таму яна тэрмінова прад’явіла турэцкаму ўраду ультыматум, пасля якога ў канцы 1876 года ваюючыя бакі заключылі перамір’е. Пазней, у лютым 1877 года, Сербія заключыла з Асманскай імперыяй мір. Ужо без Чарняева. Міхаіл Рыгоравіч адразу пасля перамір’я паехаў у Прагу, бо шлях у Расію для яго заставаўся закрытым.
    Ехаў як нацыянальны герой Сербіі. Гэтага найвышэйшага звання братні народ удастоіў Чарняева за падтрымку ў барацьбе з ненавісным ворагам, за асабістую мужнасць і гераізм. Сербы праводзілі Міхаіла Рыгоравіча са слязьмі як самага дарагога ім чалавека. Пасля Прагі — у Лондан, дзе ў гонар яго наладзілі банкет.
    Дазвол вярнуцца на радзіму атрымаў толькі ў красавіку 1877 гадоў. Яму было загадана прыехаць у Кішынёў. Якраз пачалася рускатурэцкая вайна 1877—1878 гадоў. Міхаіл Рыгора