• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    узскую мову. А ўрокі жыцця даваў дваровы Карней Канавалаў — рускі па паходжанню.
    Яшчэ не пачаўшы чытаць, Міша разам з братам і сёстрамі чуў чатыры мовы. Папольску часта размаўлялі госці, якія наведваліся ў Тубышкі, пабеларуску — мясцовыя сяляне, а дома гучала і французская, і руская. Гэта не прайшло бясследна. Міхаіл Рыгоравіч стаў чалавекам высокаадукаваным і культурным.
    250
    Бацька ж рабіў усё, каб сын умацаваў здароўе. Калі Мішу споўнілася дзевяць гадоў, купіў яму невялічкае ружжо, і яны ўдвух хадзілі на паляванне. Разам вудзілі рыбу, плавалі на плыце па рэчцы Вабіч, якая працякала на ўсходняй ускраіне вёскі і ўпадала ў Друць. Хутка авалодаў Міша і верхавой яздой. А з сялянскімі дзецьмі хадзіў у лес па ягады — чарніцы, суніцы, буякі. А падрасталі грыбы, знаходзіў сабе чарговы занятак. Астатні ж вольны час праводзіў за кнігамі.
    Рыгор Мікітавіч і сам захапляўся літаратурай, таму выпісваў у Тубышкі шмат газет і часопісаў, а выязджаючы ў гарады, вяртаўся з новымі кнігамі для хатняй бібліятэкі, якая ў яго была багатая і разнастайная. Шмат месца займала і літаратура па гісторыі. I не толькі мастацкая, а і мемуары, даследчыцкія працы. Да чытання іх змалку прыахвоціўся і Міша. Багатая мінуўшчына зачароўвала яго, а на што не знаходзіў адказу ў кнігах, звяртаўся з запытаннямі да бацькі. Рыгор Мікітавіч ахвотна прыходзіў на дапамогу. Расказваў і пра свае баявыя паходы, пра таварышаў, з якімі ваяваў, успамінаў тых, хто ў розны час праславіў Радзіму ратнымі справамі і подзвігамі.
    Сапраўдны ўрок грамадзянскасці, мужнасці, гісторыі Міша атрымаў нечакана. Расія рыхтавалася адзначыць 25годдзе Барадзінскай бітвы. У Маскве ў гонар урачыстай даты рыхтавалася свята, на якое збіраліся запрасіць удзельнікаў гэтай трыумфальнай падзеі. Атрымаў запрашэнне і Рыгор Мікітавіч, а ехаць на юбілей вырашыў не адзін, а з Мішам. Пра такую паездку ён мог толькі марыць. He думаў не гадаў, што ўдасца на свае вочы пабачыць Маскву, наведаць Барадзіно, сустрэцца з тымі, хто стаяў насмерць, змагаючыся з французскімі захопнікамі.
    Бацька падводзіў сына да многіх сваіх знаёмых. Падышлі і да слаўных грэнадзёраў. Вочы Мішы іскрыліся ад шчасця:
    — Тата, дамоў бы хутчэй!..
    — Дамоў? Няўжо не падабаецца?
    — Падабаецца, яшчэ як падабаецца! — вочы Мішы свяціліся радасцю.— Але так хочацца расказаць пра ўсё Філіпу, сёстрам. I сябрам. Яны не павераць!
    — Павераць,— Рыгор Мікітавіч падзяляў сынава захапленне.
    251
    Ён невынадкова ўзяў Мішу на ўрачыстасці. Глыбока ў душы баявога воіна цяплілася надзея, што сын, калі падрасце, пойдзе па яго шляху. I няважна, што спачатку рос хваравітым. За гады, праведзеныя ў Тубышках, нібы нанава нарадзіўся. Падрос, акрэп. I даўно не хварэе, дык чаму б не пайсці на ваенную службу, якая, а ў гэтым Чарняеўстарэйшы быў перакананы, гонар для кожнага сапраўднага мужчыны.
    Па вяртанні дамоў Мішу было не пазнаць. Яшчэ больш часу праводзіў за кнігамі па гісторыі, аддаючы пераваіу тым, у якіх узнаўляліся падзеі вайны 1812 года. Ды і на ўвесь свет глядзеў іншымі вачыма. У іх не толькі было захапленне, а бачылася тая сталасць, якая прыйшла не па гадах рана. I з бацькам Міша праводзіў больш часу. А Рыгор Мікітавіч быў заняты ўпарадкаваннем маёнтка.
    Яшчэ ў 1833 годзе на могілках, дзе былі пахаваны блізкія з роду Чарняевых, ён пабудаваў невялікую мураваную царкву імя Свяціцеля Мікалая. Цяпер узводзіліся розныя гаспадарчыя пабудовы. Работы ставала. Тым оольш, што за ўсім сачыў сам, даючы канкрэтныя ўказанні будаўнікам. Як дарослы, паводзіў сябе на будоўлі і Міша.
    Летам 1838 года сабраліся Чарняевы на сямейную раду. За вялікім сталом у зале, за якім звычайна прымалі гасцей, уселіся не толькі бацькі, а і дзеці. Заўсёды, калі вырашалася нейкае важнае пытанне, запрашалі на «веча» і іх. Тым самым прывучалі да самастойнасці, спрыялі больш хуткаму сталенню. Цяпер гаворка ішла аб тым, куды ісці вучыцца Мішу.
    Кожны ўносіў свае прапановы. Рыгор Мікітавіч уважліва выслухоўваў іх, некаторыя адхіляў адразу, над асобнымі задумваўся. I не таму, што не мог лёгка прыняць канчатковае рашэнне. Усё чакаў, што выкажацца сам Міша. А Міша ўжо вырашыў кім быць. Адразу пасля наведвання Барадзіна. Але сваімі планамі не дзяліўся. Ды і цяпер да пары маўчаў. Толькі калі бацька прама запытаўся: «А як сам думаеш?», сказаў, ніколькі не сумняваючыся:
    — Хачу стаць такім, як ты!
    — Як я?
    Рыгор Мікітавіч, у душы радуючыся за сынаў выбар, усё ж вырашыў не паказваць гэтага.
    252
    — Як я? Значыць, у армію. А ці вытрымаеш?
    — Вытрымаю! — упэўнена адказаў Міша.
    Тым не менш у верасні таго ж 1838 года Мішу накіравалі ў Магілёўскую мужчынскую гімназію. Хацелі, каб крыху асвоіўся, навучыўся жыць у калектыве. А праз два гады Міхаіл Чарняеў ужо быў у Пецярбургу. Пасля заканчэння другога курса гімназіі ён паступіў у кадэцкі корпус ці, інакш кажучы, Дваранскі інстытут. А закончыўшы ў ім вучобу, пачаў служыць у гвардзейскім Паўлаўскім палку.
    Займаўся тым, да чаго ляжала душа, але не пакідаў мары аб удасканаленні ваенных ведаў, таму пры першай магчымасці паступіў у Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Як і ў кадэцкім корпусе, вылучаўся сярод іншых дапытлівасцю, эрудыраванасцю, дысцыплінаванасцю. Гэта заўважыла начальства, якому імпанавала і тое, што па ўсіх прадметах Чарняеў меў глыбокія веды. Яго далейшы лёс па сутнасці быў вызначаны яшчэ ў Акадэміі. Пасля завяршэння навучання залічылі ў штат Генеральнага штаба, адкуль накіравалі ў Малавалаўскі атрад.
    3 пачаткам Крымскай вайны ў 1854 годзе Міхаіл Рыгоравіч быў пераведзены ў Крым. Пад Севастопалем паказаў, чаго варты. Як камандзір асабліва добра зарэкамендаваў сябе ў час Інкерманскай бітвы, што адбылася 24 кастрычніка 1854 года. He абышлося і без рукапашнага бою, у якім Міхаіл Рыгоравіч паказаў асабістуіо мужнасць і прыклад падначаленым. У час жа абароны Севастопаля ён знаходзіўся пры генерале Хрулёве і дзейнічаў у асноўным на Малахавым кургане. Калі ж Хрулёва параніла, перайшоў у распараджэнне адмірала Нахімава. Нахімаў даручаў маладому афіцэру самыя важныя і найчасцей небяспечныя заданні. He было выпадку, каб Чарняеў не выканаў іх, пры тым рабіў гэта заўсёды хутка.
    Чарняеву прысвоілі званне падпалкоўніка, узнагародзілі залатой шабляй, на якой быў надпіс «За храбрасць», і прызначылі начальнікам 3й пяхотнай дывізіі, якая дыслацыравалася ў Царстве Польскім. Ці не кожны ўзрадаваўся б такому павароту лёсу — не пад кулямі штодня знаходзіцца. Міхаіл Рыгоравіч зрабіў інакш. Як заўсёды, калі ўзнікала неабходнасць зрабіць выбар паміж службай мірнай і той, якая штодня
    253
    патрабуе небяспекі. Ён напісаў хадайніцтва аб пераводзе ў Арэнбург.
    Просьбу задаволілі, і Чарняеў трапіў у распараджэнне арэнбургскага губернатара А. Каценіна. Часта прымаў удзел у сутычках з невялікімі атрадамі хівінскага хана, якія пастаянна ажыццяўлялі набегі. А вось насельніцтва ў пераважнай болыпасці да рускіх ставілася добра, бачыла ў іх абаронцаў. Так атрымалася і ў 1858 годзе, калі жыхары Кунграда ўзнялі паўстанне. За дапамогай яны звярнуліся да арэнбургскага губернатара. Каценін на дапамогу паслаў атрад пад камандаваннем Чарняева.
    Разам з капітанам 2га ранга Бутаковым Міхаіл Рыгоравіч на суднах Аральскай флатыліі накіраваўся да Кунграда. Дапамога да паўстаўшых прыйшла своечасова. А праз год Чарняева перавялі на Каўказ, дзе ён увайшоў у склад дзеючай арміі, якая спрабавала прымірыць мясцовыя народы, а на самой справе сваёй прысутнасцю толькі нагнятала абстаноўку ў рэгіёне. Але як ваеннаму чалавеку яму не выпадала абмяркоўваць загады.
    Па вяртанні з Каўказа працягваў службу ў Арэнбургскім краі да 1864 года, калі яго тэрмінова выклікалі ў Пецярбург.
    У Генеральным штабе якраз распрацавалі праект правядзення ў Сярэдняй Азіі злучальнай умацаванай лініі паміж дзвюма стэпавымі лініямі — арэнбургскаю і сібірскаю. Але для паспяховага ажыццяўлення яго патрабавалася мірная абстаноўка ў згаданым рэгіёне. Для гэтага трэба было заняць некалькі населеных пунктаў, што знаходзіліся ў межах тэрыторыі. Чарняеў з яго баявым вопытам, а таксама з вопытам двухгадовага знаходжання на перадавых пазіцыях у Сярэдняй Азіі, добра падыходзіў. Міхаіла Рыгоравіча, цяпер ужо палкоўніка, і ггрызначылі начальнікам Асобага заходнесібірскага атрада, які пачалі фарміраваць у крэпасці Верны.
    На месцы Міхаіл Рыгоравіч пазнаёміўся са сваімі падначаленымі. Застаўся задаволеным як малодшымі камандзірамі, так і салдатамі. У Верным разумелі, што задача пастаўлена перад імі адказная, таму і фарміравалі атрад з лепшых людзей — абстраляных, смелых, ініцыятыўных. Гэтымі якасцямі валодаў сам Чарняеў
    254
    і цаніў іх у іншых. А на што атрад здатны, пераканаўся літаральна праз некалькі тыдняў.
    Першы баявы экзамен давялося трымаць пры заняцці крэпасці АуліеАта. Яна аказалася моцным арэшкам, і адразу падступіцца не маглі. Але свайго дамагліся. Ды, як высветлілася, куды цяжэйшы экзамен давялося вытрымаць, калі ў ліпені 1864 года атраду загадалі ўзяць горад Чымкент.
    Чарняеў ведаў, што мясцовая крэпасць лічыцца непрыступнай. Толькі не выканаць загад нельга. I адступаць не прывык. Адразу выслаў разведку, каб высветліць, якія месцы ў абаронцаў слабейшыя.
    Атрыманыя данясенні мала суцяшалі. 3 якога боку не падступіся, высозныя непрыступныя сцены. I лёгка сказаць — падыдзі, калі пільныя часавыя днём і ноччу назіраюць за подступамі. Праўда, за тым, што адбываецца наўкола, ноччу ім сачыць цяжэй. Значыць, вырашыў Чарняеў, трэба браць у саюзнікі цемру, а ў астатнім... У астатнім заставалася падумаць.
    Нездарма кажуць: хто шукае, той знаходзіць. Разведчыкам удалося захапіць аднаго з абаронцаў крэпасці. Размаўляў з ім сам Чарняеў. Распытваў пра ўсё, што магло б выклікаць хоць якуюнебудзь, няхай і невялікую цікавасць. Нават не дапытваў палоннага, размаўляў нібы з добрым знаёмым. Той, у сваю чаргу, пранікся паразуменнем да палкоўніка. А неўпрыкмет гаворка перайшла і да забяспечвання крэпасці прадуктамі. Чарняеў пацікавіўся гэтым на ўсякі выпадак, бо калі нічога не атрымаецца са штурмам, давядзецца заняцца доўгай аблогай.
    На жаль, палонны сказаў мала суцешнага:
    — Прадуктаў не на адзін месяц хопіць!
    Становішча станавілася тупіковым, а затрымлівацца ля сцен Чымкента не выпадала. Вышэйшае камандаванне прыспешвала, наперадзе знаходзіліся іншыя населеныя пункты,