Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
ускладзеныя на яго сваімі гаспадарамі. Уеллеслей змог загадзя выведаць, што зімой 1877 года магчымы пераход войск пад камандаваннем Гуркі праз Балканы, аб чым, зразумела, паспяшаўся паведаміць у Лондан. Ваеннае міністэрства зрэагавала на ўсё так: «Палкоўнік... відаць, не ведае таго, аб чым ён гаворыць. Балканы ніколі не былі і не могуць быць пераадолены зімой».
I яшчэ... Аўстрыйскі ўрад, будучы незадаволеным поспехамі Расіі ў вайне з Турцыяй, вырашыў увесці свае войскі ў Боснію і Герцагавіну. Аднак ажыццяўленне гэтага намеру адклаў да вясны. Па той жа прьяіыне: маўляў зімой пераадолець Балканы немагчыма, а таму якойнебудзь новай пагрозы з боку рускіх не можа існаваць.
Гурка ж і даказаў магчымасць немагчымага...
Наперадзе знаходзілася Сафія. Для авалодання ёю генерал узяў з сабой атрад у 15 тысяч чалавек, будучы ўпэўненым, што такой колькасці дастаткова, каб разграміць туркаў, якія не чакалі з’яўлення рускіх. I не памыліўся. Мала таго — туркі пакінулі Сафію без бою.
4 студзеня 1878 года ў дзесяць гадзін раніцы першай у яе ўступіла казацкая брыгада, а за ёй і атрад генерала Рауха на чале з Гуркам. Насельніцтва радасна вітала вызваліцеляў з турэцкай няволі. У якасці трафеяў было ўзята 200 тысяч скрынак з патронамі, каля 400 тысяч пудоў мукі, крупы і іншы правіянт. Іосіф Уладзіміравіч, акрылены перамогай, звярнуўся да салдат і афіцэраў, што звычайна любіў рабіць тады, калі тое, дзеля чаго было прыкладзена шмат сіл, ажыццяўлялася: «Пройдуць гады, і нашы нашчадкі, наведваючы гэтыя далёкія землі, скажуць з гонарам і ўрачыстасцю: тут прайшлі рускія войскі і ўваскрэсілі славу сувораўскіх і румянцаўскіх цудабагатыроў».
А ўваскрэсіў гэту славу (і не толькі ўваскрэсіў яе, а і памножыў) найперш сын беларускай зямлі, у далейшым генералфельдмаршал Гурка.
273
...РамейкіГуркі — даўні шляхецкі род, што належыць да герба «Гурка». Пачынальнікам яго гісторыкі лічаць Гурку (інакш Гурыя) Алёхнавіча Рамейку, які ў 1539 годзе з’яўляўся намеснікам смаленскім. Нашчадкі гэтага Гуркі, хоць, магчыма, і спадчыннікі яго брата Яўстафія, жылі ў Віцебскім ваяводстве. 3 цягам часу імя Гурка ператварылася ў прозвішча.
Праўнук ГуркіРамейкі Андрэй, які нарадзіўся каля 1600 года, у 1654—1667 гадах, калі ішла вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, трапіў да рускіх у палон і памёр у Маскве. Яго старэйшы сын Даніла застаўся там жыць. Захаваліся звесткі, што адзіная ўнучка Данілы Ганна Міхайлаўна ў 1723 годзе выйшла замуж за князя Іллю Андрэевіча Друцкага Саколінскага. I хоць род князёў Друцкіх сам па сабе даўні, Ілля Андрэевіч вырашыў дадаць да свайго прозвішча РамейкаГурка. Гэтая лінія, як устанавілі даследчыкі, згасла ў XIX стагоддзі.
Знакамітыя ж людзі пайшлі па лініі, што бярэ пачатак ад малодшага сына Андрэя ДруцкагаСаколінскага Іосіфа. Менавіта ён застаўся жыць на Беларусі. Яго нашчадкі пасля падзелу Рэчы Паспалітай узялі расійскае падданства. Адзін з іх Іосіф Уладзіміравіч (1782—21.12.1857) атрымаў званне генераллейтэнанта, у 1845 годзе стаў сенатарам. Яго сын Уладзімір Іосіфавіч (1795—24.01.1852) з 1810 года служыў у Сямёнаўскім палку, удзельнічаў у Айчыннай вайне 1812 года і ў замежных паходах рускай арміі ў 1813м. 3 1821 года знаходзіўся на службе ў Галоўным штабе, у 1825 годзе яго прызначылі начальнікам штаба 5га корпуса. У час паўстання дзекабрыстаў павінен быў арыштаваць генералгубернатара Масквы, але гэты план так і не ўдалося ажыццявіць.
Трапіў пад следства, аднак, паколькі асаблівых улік не было, не толькі адпусцілі на волю, гэта не паўплывала на яго далейшую вайсковую кар’еру. Быў начальнікам штаба грэнадзёрскага корпуса, начальнікам 11й пяхотнай дывізіі, начальнікам войск на Каўказскай лініі, закладваў Узвіжанскую крэпасць у Чачні, з’яўляўся начальнікам штаба Асобнага каўказскага корпуса, а з 1851 года — начальнікам усіх рэзервовых і запасных войск. Даслужыўся да звання генерала ад інфантэрыі.
274
Людзі такога высокага рангу мелі ў Расіі шмат уладанняў. РамейкіГуркі — не выключэнне. Але больш за іншыя Уладзіміру Іосіфавічу падабаўся родавы маёнтак, размешчаны ў лутавіне ракі Друці, непадалёку ад вёскі Бурнееўка, а гэта паміж Скуратамі і Сурнаўкай цяперашняга Круглянскага раёна. У ім Гурка бавіў вольны час, там падоўгу жыла яго сям’я.
28 ліпеня 1828 года ў Бурнееўцы і нарадзіўся ў сям’і Гуркаў сын, якому, як і дзеду, далі імя Іосіф. Маленства хлапчука праходзіла сярод вясковай прыроды, маляўнічых друцкіх краявідаў.
Прыемныя ўражанні аб жыцці ў бацькоўскім маёнтку Іосіф Уладзіміравіч пранёс праз усё жыццё. A запомнілася яму шмат. I сяброўства з сялянскімі дзецьмі, якіх не цураўся. I гадзіны, праведзеныя за кнігамі ў багатай біоліятэцы, да якіх дома ўсе ставіліся з пашанай. I, вядома ж, тыя вечары, калі маці, іншыя блізкія людзі, расказвалі яму пра род РамейкаўГуркаў, лепшыя прадстаўнікі якога самааддана служылі Айчыне, заваявалі сабе славу на ратных палях.
Бацькі не рабілі вялікага сакрэту з таго, што ім хацелася б, каб сын прадоўжыў гэтыя даўнія і добрыя сямейныя традыцыі. Ды і сам Іосіф марыў аб вайсковай службе. I атмасфера ў бацькоўскім доме спрыяла гэтаму. Здавалася, подых даўніх падзей, гаркавы прысмак пораху адчуваліся ці не на кожным кроку. На сценах віселі аб’ёмныя батальныя палотны. Як рэліквіі зберагаліся старыя мундзіры і розны вайсковы рыштунак. I, канечне ж, старая зброя, што нямала пабачыла на сваім вяку і якою Гуркі грамілі ў розны час ворага. А ў бібліятэцы знаходзілася шмат кніг, што таксама ўзнаўлялі розныя старонкі гісторыі.
Калі ўзнікла пытанне аб атрыманні грунтоўнай адукацыі (першапачатковыя веды назапасіў у хатніх умовах), жаданне бацькоў і сына супала. Ваенную кар’еру Іосіф пачаў з Пажаскага корпуса. На той час гэты корпус з’яўляўся спецыялізаванай сярэдняй ваеннанавучальнай установай закрытага тыпу і рыхтаваў юнакоў, бацькі якіх мелі дваранскія званні, для ваеннай і дзяржаўнай службы, а найбольш таленавітыя выпускнікі ў будучым станавіліся афіцэрамі гвардыі.
Вучобу Гурка скончыў у 1846 годзе і, атрымаўшы званне карнета (да 1884 года яно адпавядала чыну
275
прапаршчыка), быў накіраваны ў лейбгвардыю яго Вялікасці полк. У 1849 і 1856 гадах малады афіцэр выказваў жаданне прыняць удзел у баявых дзеяннях — тады, як вядома, ішла Крымская вайна. Нават перайшоў з кавалерыі ў пяхоту, мяркуючы, што ў гэтых войсках можа прынесці Айчыне большую карысць. Адаптацыю ў новай ролі праходзіў ва Узорным пяхотным палку (адбылося гэта з павышэннем звання з ротмістра да маёра), але, калі атрымаў неабходныя навыкі і быў пераведзены ў Чарнігаўскі пяхотны полк, вайна скончылася. Заставалася вярнуцца туды, дзе мог найлепшым чынам праявіць свае веды.
Іосіф Уладзіміравіч стаў камандзірам эскадрона ў Гвардзейскім гусарскім палку. У хуткім часе яго коннікі, дзякуючы пастаянным трэніроўкам, набылі такую высокую прафесійную вывучку і ваеннае майстэрства, што калі аднойчы Аляксандр II вырашыў бліжэй пазнаёміцца з гэтым палком, у паказных занятках прымаў удзел і эскадрон пад камандаваннем Гуркі. Імператар застаўся вельмі задаволены майстэрствам коннікаў і выказаў жаданне бліжэй пазнаёміцца з іх камандзірам.
Гутарка працягвалася нядоўга, але яна пакінула ў душы Іосіфа Уладзіміравіча глыбокі след. Упершыню Гурка атрымаў магчымасць выказаць свой погляд аб ролі ў баявых дзеяннях кавалерыі і пяхоты.
Аляксандр II, відаць, ужо чуў крыху пра гэтыя меркаванні, бо не паспеў Іосіф Уладзіміравіч падысці да галоўнага, як той прамовіў:
— Ведаю, ведаю... Кажаце: жыць з кавалерыяй, a паміраць з пяхотай?
Гурка сумеўся, пачуўшы такое. Падумалася — знайшліся ж ахвотнікі перайначыць яго словы. Як быццам і «папраўка» маленькая, але наколькі сутнасць мяняе. Падумалася і іншае: а ці трэба штосьці ўдакладняць Аляксандру II? Няхай і паміраць з пяхотай... Усё адно атрымліваецца — паміраць, каб перамагаць. Яно дык так, але...
Паглядзеў.прама ў вочы імператару:
— Жыць з кавалерыяй, а перамагаць з пяхотай... Такое маё правіла...
I, каб падкрэсліць, наколькі гэтая выснова для яго істотная і важная, дадаў:
276
— Аднаго хацелася б, каб змог даказаць гэта ўсім сваім жыццём.
Аляксандр II застаўся задаволены гутаркай з Гуркам не менш, чым выступленнямі яго кавалерыстаў. Загадаў надаць Іосіфу Уладзіміравічу чын флігельад’ютанта.
У 1861 годзе Гурка ўжо — палкоўнік, а яшчэ праз год быў пераведзены ў світу цара, у якой да 1866 года з’яўляўся флігельад’ютантам, выконваючы адміністратыўныя даручэнні з правядзеннем сялянскай рэформы.
Прыбліжанасць Гуркі да імператара, яго аўтарытэт, хуткі рух па службе пасвойму ацанілі. Сумнавядомае III жандармскае аддзяленне захацела атрымаць падтрымку Іосіфа Уладзіміравіча ў такой «далікатнай» справе, як патаемны нагляд за неблаганадзейнымі. Палкоўнік Гурка павінен быў стаць звычайным даносчыкам. Падобная прапанова яго абурыла, тым больш ён палічыў сябе да таго абражаным, што не мог і не хацеў маўчаць. Справа з вярбоўкай чарговага агента атрымала шырокую пагалоску. У вышэйшых сталічных колах толькі і пагаворвалі, як адзін з палкоўнікаў, які ўваходзіць у царскую світу, падаў у адстаўку зза таго, што III аддзяленне прапанавала яму стаць даносчыкам.
Адстаўку, праўда, не прынялі. Але гэта сутнасць не мяняла. Тое, што здарылася з Гуркам, пацвярджэнне таму, наколькі ў Расіі былі страчаны элементарныя нормы прыстойнасці, таму, што сумленныя, прынцыповыя людзі былі ва ўсе часы і, як ні збфалася сістэма падпарадкаваць іх сабе, яны з гонарам выходзілі з любой сітуацыі.
На ўчынак Гуркі адгукнуўся ў сваім «Колоколе» Аляксандр Герцан, напісаўшы: «Аксельбанты флігельад’ютанта Гуркі — сімвал доблесці і гонару». Тыя ж, хто знаходзіўся пры царскім двары, за рэдкім выключэннем даўно забыліся пра такія святыя паняцці. I цяпер, калі прагучала герцанаўская ацэнка ўчынка Іосіфа Уладзіміравіча, яны ўхапіліся за гэтую фразу, спрабуючы ёю «калупнуць» Гурку. За яго спіной чуліся здзеклівыя ўсмешкі. Інакш і быць не магло. Там, дзе панавалі хцівасць, двудушша, подкуп, Іосіф Уладзіміравіч са сваёй сумленнасцю выглядаў белай варонай у чужой зграі.
277
Аднак і пры двары знайшліся людзі, якім прыйшла ся па духу яго прынцыповасць, таму і не трапіў у апалу. Праўда, настойваў, каб са світы адкамандзіравалі. Нарэшце пайшлі насустрач, і ў 1866 годзе Гурка прыняў камандаванне 4м гусарскім Марыупальскім палком. На новай пасадзе паказаў сябе ініцыятыўным камандзірам, шмат зрабіў для павышэння баявой падрыхтоўкі і хутка атрымаў званне генералмаёра. Палком Гурка камандаваў на працягу трох гадоў, пасля чаго Іосіфа Уладзіміравіча перавялі ў сталіцу, даручылі ўзначаліць лейбгвард