• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    гданаў прапаноўвае ідэальную, на яго думку, мадэль будучага грамадства, у якім галоўным рухаючым элементам з’яўляецца пачуццё калектывізму. Усё вырашае грамада. У гэтым Багданаў бачыў найвышэйшую справядлівасць.
    Магчыма гэта так, гледзячы з якога боку да ўсяго падысці. Для прыкладу, рашэнне аб забойстве вучонага, які выказаў думку аб заваёве Зямлі, знішчэнні ўсяго чалавецтва, дзеля завалодвання прыроднымі рэсурсамі, можна прызнаць у цэлым справядлівым. Такое жаданне, хоць і ўзнікла з найлепшых меркаванняў, злачыннае па сваёй сутнасці, а зло абавязкова павінна быць пакарана. Дык як у такім разе паставіцца да калектыўнага вырашэння пытання аб пазбаўленні жыцця састарэлых? Пра які гуманізм у дадзеным выпадку можа ісці гаворка! Няма сумнення: гэта насілле над чалавекам, над яго прыродай, і тым больш дзіўна, што на такі антыгуманны крок штурхае не хтонебудзь, a прафесійны ўрач.
    He абмінаў Багданаў і пытанняў класавай барацьбы — ён, хоць і разышоўся з бальшавікамі, ніяк не мог пазбавіцца іх асноўных лозунгаў. Але усё ж быў схільны да думкі, што класавая барацьба не абавязковая там, дзе паміж членамі грамадства існуе разуменне. Эксплуататары ў Багданава выступаюць як арганізатары вытворчасці, эксплуатуемыя ў іх традыцыйным разуменні адсутнічаюць, яны проста выканаўцы працы, якая ім падабаецца і якой яны аддаюць свае сілы.
    Як і трэба было чакаць, такі падыход не мог не абурыць Леніна. I хоць ён даваў ацэнку ўсяму раману, сумнення няма — менавіта гэты аспект выклікаў абурэнне, якое вылілася ў наступныя радкі, адрасаваныя Максіму Горкаму: «Прачытаў яго «Інжынера Мэні». Той самы махізмідэалізм, схаваны так, што ні рабочыя, ні... рэдактары «Правды» не зразумелі».
    А не «зразумеў» усё ж Ленін. He зразумеў, бо паставіўся да мастацкага твора як да палітычнага
    494
    трактата. Ды інакш ставіцца не хацеў, бо ў асобе аўтара бачыў толькі свайго ідэйнага праціўніка. 1 гэта ў той час, калі Багданаў, разышоўся з ім у поглядах, але паважаў.
    Аб узаемаадносінах Багданава і Леніна гаворыцца ў выказванні Горкага: «А. А. Багданаў, чалавек надзіва сімпатычны, мяккі і ўлюбёны ў Леніна, але крыху самазадаволены, вымушаны быў выслухоўваць даволі вострыя і цяжкія словы Уладзіміра Ільіча: «...Вы, тав. Багданаў, выказваецеся невыразна. Вы мне растлумачце ў двухтрох фразах, што дае рабочаму класу Ваша «падстаноўка» і чаму махізм — больш рэвалюцыйны за марксізм?» Багданаў спрабаваў растлумачыць, а ён гаварыў сапраўды невыразна і шматслоўна. «Кіньце,— раіў Уладзімір Ільіч. Неяк познім вечарам Уладзімір Ільіч... нявесела казаў, з глыбокім шкадаваннем: «Разумныя, таленавітыя людзі нямала зрабілі для партыі, маглі б зрабіць у дзесяць разоў больш, а не пойдуць яны з намі. He могуць. I дзесяткі, сотні такіх людзей ламаюць, калечаць гэты злачынны лад».
    Ленін і ў думцы не мог даггусціць, што нехта мае права думаць інакш, чым ён сам. А Багданаў якраз і належаў да такіх людзей. I гэта засведчыла яго аб’ёмная, у трох частках праца «Тэкталогія. Усеагульная арганізацыйная навука», надрукаваная на працягу 1913—1922 гадоў. Дарэчы, слова «тэкталогія» з грэчаскай мовы і перакладаецца як «будаўнічая навука». У гэтай працы Багданаў далёка абганяў свой час. На думку сучасных даследчыкаў, яго тэкталогія блізкая тэорыі лічбаў. Як сведчыць спецыяліст у гэтай галіне I. Сятроў, «і адна, і другая — навукі аб арганізаванасці, сістэмнасці з’яў. У A. А. Багданава, акрамя таго, ідэі тэкталогіі блізкія ідэям кібернетыкі. Яму, напрыклад, належыць заслуга ў прымяненні ўпершыню адной з асноўных ідэй кібернетыкі — ідэі зваротнай сувязі, якую ён называў «бірэгулятарам». Ён жа выкарыстоўваў у тэкталогіі ў якасці асноўнага яе метада мадэліраванне.
    А гэтыя ж ідэі, як ужо гаварылася, у нейкай ступені былі адлюстраваны раней, у рамане «Красная звезда».
    Смелы палёт фантазіі — звычайна ў людзей рамантычных, паэтаў у душы. Такім паэтам у душы і быў Багданаў. Але ён быў яшчэ і аўтарам паэтычных
    495
    твораў, сярод якіх вылучаецца паэма «Марсіянін, закінуты на Зямлю» — яшчэ адна спроба паяднаць адлегласці, зблізіць сусветы, зрабіць падарожжа ў часе і прасторы. I адначасова жаданне разабрацца ў сабе, сваіх учынках, поглядах, пачуццях. А такі паэтычны жанр дае асаблівую мажлівасць, бо лірьгчнага героя можна лёгка паяднаць — у меншай ці большай ступені — з самім сабой. Гэта Багданаў і не прамінуў зрабіць, што адчувальна ў адным з лірычных адступленняў, калі жаданне разабрацца ў жыцці прывяло да няпростага роздуму:
    Н выбор тяжелый: уйтн лн нз жнзнн, Где все оскорбляет мой взгляд, С мечтой о дальней прекрасной отчнзне, Где братство н разум царят?
    Нль жертву тоскн н мучнтельной болн Для жнзнн чужой прннестн, Той жалкой, что
    оіцупью к счастью н
    воле Стремясь не находнт путн?
    У час першай сусветнай вайны Багданаў апынуўся на фронце — урачы таксама падпадалі пад мабілізацыю. Падчас службы пазнаёміўся з многімі медыкамі, сярод якіх былі і тыя, з кім у далейшым ён звяжа сваю прафесійную дзейнасць. 3 лета 1915 года Аляксандр Аляксандравіч стаў малодшым ардынатарам 152га зводнага эвакуацыйнага шпіталя.
    Рэвалюцыю сустрэў у Маскве. На пэўны час адышоў ад медыцыны, цалкам захапіўся літаратурнапрапагандысцкай дзейнасцю, якая асабліва актывізавалася, калі пачаў працаваць у 1918 годзе ў Пралеткульце і ў Камуністычнай (нядаўняй Сацыялістычнай ) Акадэміі. У апошняй выкладаў палітычную эканомію. I ў Пралеткульце, і ў Акадэміі карыстаўся аўтарытэтам, таму і з'яўляўся членам ЦК Пралеткульта і членам прэзідыума Камуністычнай акадэміі. Як і многія ў той час, выступаў за пралетарскую культуру, адмаўляючы набыткі ў галіне літаратуры, мастацтва, створаныя дагэтуль. Кідаўся ў крайнасці, што здаралася з ім неаднойчы. Але на час рэвалюцыйных пераўтварэнняў прыпадае і ажыццяўленне даўняй мары Багданава — заняцца даследаваннямі па пераліванні крыві.
    496
    Як чалавек усебакова адукаваны, добра ведаў усю гісторыю гэтага накірунку ў сусветнай медыцыне, подступы да якога па сутнасці пачаліся ажно ў 1628 годзе, калі англійскі натураліст В. Гарвей адкрыў кровазварот. Аднак спатрэбілася шмат часу, пакуль медыкі прыступілі да даследаванняў. Першы эксперымент быў праведзены ў 1666 годзе анатомам, таксама англічанінам Р. Лоуэрам, а праз год французскі вучоны Ж. Б. Дэні ўпершыню паспяхова пераліў кроў ад жывёлы чалавеку. Здавалася б, знойдзены перспектыўны і шматабяцаючы метад.
    Але, як гэта часта бывае ў любой новай справе, услед за першымі поспехамі наступіла паласа няўдач. А таму неўзабаве з’явіўся спецыяльны дэкрэт медыцынскага факультэта Парыжскага універсітэта, які на падобных даследаваннях паставіў крыж. Забарона дзейнічала да 1819 года, пакуль англійскі вучоны Блендэль не ўзяўся за распрацоўку апарата, які стаў падмогай медыкам у час правядзення гэтай няпростай працэдуры.
    Успомнілі пра забыты метад і ў іншых краінах. У 1825 годзе поспех напаткаў нямецкага ўрача 3. Дыферэнбаха. Якраз цяжка захварэла дзіця і ніякімі лекамі не ўдавалася палепшыць яго стан. Тады Дыферэнбах вырашыў пераліць яму кроў ад бацькі і ў выніку дзіця пайшло на папраўку. У Расіі ж гэты метад першым паспяхова нрымяніў у 1832 годзе пецярбургскі ўрачакушэр В. Вольф. У далейшым, дзякуіочы падтрымцы М. Пірагова, які з’яўляўся вялікім аўтарытэтам у медыцынскім свеце, пераліванне крыві выкарыстоўвалі для лячэння ў час сербскатурэцкай і рускатурэцкай войнаў цяжкапараненых салдат і афіцэраў. Але гэта вялікага поспеху не дало, многія пацыенты памерлі.
    Некаторыя прычыны няўдач сталі вядомы значна пазней, калі ў пачатку XX стагоддзя былі адкрыты групы крыві. А яшчэ вучоныя прыйшлі да высновы, што ў прадухіленні згортвання дапамагае гідрацытрат натрыя.
    На практыцы спецыяльныя сывараткі з ім былі ўжыты ў 1919 годзе ў Ленінградзе ў клініцы сусветна вядомага хірурга С. Фёдарава. Але сам метад не быў належным чынам навукова абгрунтаваны і ў кожным выпадку часта даводзілася дзейнічаць інтуітыўна.
    497
    Тэарэтычна растлумачыць увесь механізм пералівання крыві і ўзяўся Багданаў. А каб зрабіць гэта, айчынных напрацовак было мала. Таму вырашыў звярнуцца да замежнага вопыту, выкарыстаўшы для гэтага паездку ў якасці саветніка савецкага пасольства ў 1922 годзе ў Англію.
    Па вяртанні ў 1923 годзе ў Маскву, пачаў праводзіць першыя доследы. Запрасіў для гэтага тых, каму больш давяраў і хто падзяляў яго навуковыя ідэі — урачоў С. Малалеткава, з якім пазнаёміўся яшчэ на фронце, і Д. ГудзімаЛяўковіча. Вопыты па пераліванні праводзілі спачатку на сабе ў хатніх умовах, а з 1924 года на базе прыватнай гарадской лячэбніцы.
    Умовы былі далёкія ад ідэальных. Да вопытаў трэба было прыцягнуць большую колькасць людзей. Патрабаваліся сродкі, абсталяванне, малодшы медыцынскі персанал. I вялікая колькасць урачоў, што дазволіла б праводзіць даследчыцкую работу ў шырокім маштабе. А ў выніку ў Багданава з’явілася смелая ідэя — арганізаваць спецыяльны навуковадаследчы інстытут па пераліванні крыві. Падобнай установы, пра што ён не мог не ведаць, у свеце не існавала. Але гэта яшчэ больш надавала ўпэўненасці — неабходна ісці менавіта такім шляхам.
    Праект будучага інстытута Багданаў распрацаваў да 1925 года. Цяпер неабходна было заручыцца падтрымкай тых, ад каго залежала яго ажыццяўленне. Перш чым звяртацца да наркама аховы здароўя М. А. Сямашкі, ён пазнаёміў са сваімі распрацоўкамі навукоўцаў, якія працавалі на медыцынскім факультэце Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. Ідэя іх захапіла, і ў Аляксандра Аляксандравіча адразу знайшлося нямала аднадумцаў. Пасля гэтага стала лягчэй стукацца і ў наркамаўскія дзверы.
    Сямашка даў згоду. Чарговай інстанцыяй быў ЦК нартыі. Таксама атрымаў адабрэнне. Нарэшце, 26 лютага 1926 года за подпісам старшыні Савета працы і абароны В. Куйбышава з’явілася рашэнне аб заснаванні ў Маскве Інстытута па пераліванні крыві.
    Размясціўся інстытут непадалёку ад горада, у асабняку былога купца Ігумнава. Адразу ж у новай даследчыцкай установе пачаліся інтэнсіўныя вопыты. 3 чэрвеня 1926 па кастрычнік 1927 года колькасць пералі
    498
    ванняў склала 213, да красавіка 1928га яна ўзрасла да 370. У 1927 годзе Багданаў завяршыў і сваю асноўную медыцынскую працу «Барацьба за жыццястойкасць», у якой дэталёва абгрунтаваў значэнне пералівання крыві для выжывання чалавека ў цяжкіх сітуацыях. Ён прызнаваўся: <<Шмат гадоў таму назад я пачаў займацца тым дасле