Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
а, прытым на гграцягу доўгага часу. А пасля параўнаць іх з сонечнай цыклічнасцю:
— I вы лёгка ўпэўніцеся, наколькі моцны ўплыў Сонца.
Сашу засталося запытацца:
— Няўжо ўсё так проста?
На гэта Канстанцін Эдуардавіч заўважыў:
— Проста, ды не так, як вам здаецца. А наколькі проста і як складана — самі пераканаецеся.
Развіталіся яны сябрамі. Цыялкоўскі запрасіў Сашу пастаянна заходзіць і падарыў яму добры дзесятак сваіх брашур, на якіх пакінуў свае аўтографы.
504
Пісьмо Канстанціна Цыялкоўскага А. Чыжэўскаму
3 наведвання гэтага сціплага дома ў Калузе, з блізкага знаёмства з Цыялкоўскім і пачалася для Аляксандра Чыжэўскага дарога ў вялікую навуку, якая пазней прывяла яго да сусветных адкрыццяў, дазволіла яму стаць заснавальнікам новай навукі — геліабіялогіі, што існуе на сумежжы геаграфіі, астраноміі, кліматалогіі, гідралогіі і іншых. А сумесная праца з Канстанцінам Эдуардавічам так многа дала, што на працягу ўсяго жыцця Аляксандр Леанідавіч з удзячнасцю і гірыязнасцю ўспамінаў свайго галоўнага Настаўніка, a значна пазней расказаў пра яго ў аб’ёмным томе ўспамінаў «На беразе Сусвету. Гады дружбы з Цыялкоўскім». Пачынаецца ж кніга згадкамі менавіта пра ўражанні ад той памятнай лекцыі Цыялкоўскага ў вучылішчы і першай гаворкі з ім самнасам.
Гэта кніга Вялікага Вучня пра Вялікага Настаўніка. Гэта кніга пра космас і людзей, якія імкнуцца спасцігнуць яго таямніцы, а самі не адпраўляюцца ў далёкія падарожжы, а толькі рыхтуюць глебу для іншых, каму выпадзе такі адказны абавязак і пачэсны гонар. Гэта кніга пра нязведанае.
505
I ўвесь жыццёвы шлях Чыжэўскага быў няўмольным, настойлівым крокам па вечнай дарозе пазнання, адкрыццяў, пошуку. Прагай іх прасякнуты і працы Аляксандра Леанідавіча «Рэха сонечных бур», «Зямля ў абдымках Сонца», «Геліятараксія», «Эпідэмічныя катастрофы і перыядычная дзейнасць Сонца» і іншыя.
Космас пастаянна прысутнічае і ў вершах Чыжэўскага — а ён да ўсяго з’яўляўся выдатным паэтам.
He абыдзены гэтыя дасягненні і ў жывапісных работах Аляксандра Леанідавіча, а набыткі і тут у яго надзіва значныя.
За што б ні браўся Чыжэўскі, рабіў вельмі таленавіта. I на ўсё яго хапала, і да ўсяго цягнула, і ва ўсім меў вялікі поспех. Нездарма на Міжнародным кангрэсе па біялагічнай фізіцы і біялагічнай касмалогіі, які праходзіў у НьюЙорку ў 1939 годзе, Чыжэўскага назвалі чалавекам, які «ўвасабляе для тых, хто жыве ў XX стагоддзі, манументальную асобу Леанарда да Вінчы».
Было гэтаму Леанарда да Вінчы на той час усяго сорак два гады. А з’ехаліся на кангрэс зоркі сусветнай навукі, зоркі першай велічыні. Ды перавага была аддадзена Чыжэўскаму, настолькі ўдзельнікаў уразіла шматграннасць дзейнасці Аляксандра Леанідавіча, так прыцягнула шырыня яго кругагляду, смеласць даследчыцкага пошуку.
Тады Чыжэўскі ўспрымаўся прадстаўніком Савецкага Саюза і ўсе лічылі яго рускім. Так значылася яго нацыянальнасць і ў пашпарце. Рускім называюць яго і сёння, калі, нарэшце, пачалі перавыдавацца ў Маскве многія працы Чыжэўскага. I далёка не ўсе ведаюць, што карані роду ў .Ачяксандра Леанідавіча беларускія.
Нарадзіўся Чыжэўскі 7 лютага 1897 года ў мястэчку Цеханавец колішняй Гродзенскай губерні (цяпер тэрыторыя Беластоцкага ваяводства Рэспублікі Полыпча), дзе на той час размяшчалася адна з батарэй 4й артылерыйскай брыгады, у якой служыў у званні капітана яго бацька Леанід Васільевіч.
Леанід Чыжэўскі ў 1881 годзе скончыў Александраўскае ваеннае вучылішча. Ваенным быў па прызванні, у чым пераканалі далейшыя падзеі. Чыжэўскістарэйшы ў гады першай сусветнай вайны камандаваў артылерыйскім дывізіёнам, а пазней артылерыйскай
506
Аляксандр Чыжэўскі ў маладосці
брыгадай на ПаўднёваЗаходнім фронце. Пасля рэвалюцыі падтрымаў савецкуіо ўладу, даслужыўся да генерал маёра. У 1928 годзе, за год да смерці, быў удастоены ганаровага звання Героя Працы. Праявіў сябе і як вынаходнік: сканструяваў спецыяльны камандзірскі вугламер, пры дапамозе якога можна весці стральбу з закрытых пазіцый і ажыццяўляць паралельны, так званы веерны агонь па праціўніку. Праўда, першынства гэтага вынаходніцтва належыць японцам, і ўпершыню яны прымянілі вугламер у час рускаяпон
507
скай вайны 1904—1905 гадоў. Аднак укараненне распрацоўкі Чыжэўскага дазволіла зрабіць сапраўдны пераварот у артылерыйскай справе і пасля гэтага вугламер паўсюдна быў узяты на ўзбраенне.
He менш праславіўся ў ратных справах і дзед Леаніда Васільевіча, прадзед Аляксандра. Мікіта Васільевіч Чыжэўскі належаў да наіпчадкаў графа Яна Казіміра Чыжэўскага, які ў XVI стагоддзі пакінуў радзіму і пасяліўся ў Масковіі. Паходзіў ён з Вялікага княства Літоўскага. Мікіта Чыжэўскі меў моцнае здароўе, быў смелы і рашучы. Памёр у 111 гадоў, перажыўшы пяць цароў, прымаў удзел больш чым у ста бітвах і паходах і ў час іх атрымаў (рэдкі выпадак!) усе ордэны, якімі ўзнагароджвалі ваенных яго чыну. Быў 17 разоў паранены, а некалькі разоў цяжка, пасля выздараўлення зноў вяртаўся ў армейскі строй. Дарэчы, у час італьянскага паходу расійскай арміі менавіта Мікіта Чыжэўскі атрымаў 10 красавіка 1799 года ключы ад горада Брэшна для перадачы іх галоўнакамандуючаму Аляксандру Сувораву.
Маці Аляксандра Чыжэўскага Надзея Аляксандраўна была са старажытнага роду выхадцаў з Галандыі, якія пасяліліся ў Расіі ў Пятроўскую эпоху. Родавы маёнтак Надзеі Аляксандраўны Аляксандраўка знаходзіўся побач з сялом Алешні Бранскага павета. У гэтым маёнтку і прайшлі юныя гады Сашы.
Справа ў тым, што яго маці цяжка захварэла на сухоты. Леанід Васільевіч, устрывожаны здароўем жонкі, прыслухаўшыся да парадаў урачоў, павёз яе на лячэнне ў Італію, пакінуўшы сына пад наглядам сваёй маці Елізаветы Сямёнаўны Аблачынскай і сястры Вольгі Васільеўны, па мужу Леслі. На жаль, і вопытныя замежныя ўрачы не змаглі дапамагчы. Надзея Аляксандраўна пайшла з жыцця маладой і была пахавана ў італьянскім горадзе Ментане.
Праз некаторы час Леанід Чыжэўскі забраў сына з сястрой да сябе. Так пачалося для Сашы жыццё качэўніка. Давялося яму жыць і ў Бельскім павеце, і ў Серпухаве, а затым быў Парыж, дзе Леанід Васільевіч знаходзіўся ў штаце расійскага ваеннага аташэ. 3 Парыжа з сынам і сястрой ён часта наведваўся ў Ніцу, Каны. Былі і больш далёкія паездкі — у Італію, Грэцыю.
508
Аб тым, як праходзіла маленства, можна даведацца з успамінаў Аляксандра Леанідавіча, а штосьці — прачытаць у яго вершах.
Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, дзякуючы бабулі і цётцы. Нямала дала і самаадукацыя. Для паслуг Сашы была багатая хатняя бібліятэка. Леанід Васільевіч вельмі любіў кнігі, ён не з’яўляўся бібліяманам, які нясе ў дом выданні без разбору, а быў сапраўдным кнігалюбам. Бібліятэка папаўнялася з густам, набывала толькі тое, што вызначалася высокімі мастацкімі якасцямі, спрыяла пазнанню свету, лепшаму веданню гісторыі. Немалое месца займала ў ёй і паэзія, таму праз усё жыццё Аляксандр Чыжэўскі пранёс любоў да творчасці Г. Дзяржавіна, А. Пушкіна, Ю. Лермантава, Я. Баратынскага, Ф. Цютчава. Любіў таксама паэзію А. Майкава, Аляксея Канстанцінавіча Талстога.
Цікавіўся не толькі рускай літаратурай, вабіла яго і замежная. У сталым узросце, авалодаўшы некалькімі мовамі, нярэдка ў коле блізкіх і сяброў дэкламаваў на памяць у арыгінале многія творы нямецкіх і французскіх аўтараў, з тых, якія асабліва прываблівалі яго.
У маленстве захапіўся маляваннем. А калі падрос і з бацькам жыў у Францыі, пачаў асвойваць прафесійныя сакрэты гэтага віду мастацтва. У Парыжскай акадэміі жывапісу браў урокі ў Жана Надзье — вучня знакамітага Эдгара Дэга.
На раннія гады прыпадае і пачатак літаратурнай дзейнасці Чыжэўскага. Захавалася такое сведчанне Аляксандра Леанідавіча: «Пачынаючы з 1911—1912 гадоў, г. зн. у чатырнаццаці,пятнаццацігадовым узросце, я праявіў схільнасць да пісання вершаў, часта нават на шкоду іншым сваім заняткам. Гэтыя гады я заўсёды ўспамінаю з асаблівым задавальненнем. Я правёў іх, бесперапьшна і прыемна марачы і фарміруючыся духоўна. Гэта былі гады зачаравання мастацтвам: паэзіяй, жывапісам, музыкай».
Праўда, пражыўшы шмат і дасягнуўшы ў жыцці, да першых сваіх творчых памкненняў ставіўся самакрытычна, магчыма нават празмерна. Ды такі ўжо меў характар — ніколі не задавальняцца набыткамі, ці не ва ўсім сумнявацца: «Усё атрымлівалася ў мяне кепска,
509
але сама творчасць паланіла мяне, апускаючы ў салодкі стан душы, якая ўпершыню адкрывала штосьці».
Прага пазнання актывізавала жаданне хугчэй сцвердзіць сябе. Пра гэта ў пэўнай ступені можна прачытаць у яго пазнейшых паэтычных творах. Так, з паэмы «Вестуны» можна даведацца, што ў маленстве Саша Чыжэўскі вылучаўся сярод аднагодкаў не толькі раннім праяўленнем творчых задаткаў:
Я рос нзнеженным, болезненным
ребенком...
Я чувствовал, как нзменення
в погоде
Влняют на меня с неодолнмой снлой.
Але ж якраз пэўныя фізічныя недахопы, як сведчыць практыка, нярэдка спрыяюць лепшаму духоўнаму развіццю чалавека, яго таленту. А тут яшчэ спрыяльньш абставіны для гарманічнага росквіту:
...Отроком зоркнм бредя по
музеям Европы, С робкой украдкой я страстью
смотрел я на вашн Дмвные формы, богннн антнчного
мнра...
(«Увасабленне»)
I паэзія, і жывапіс, і музыка не перашкаджалі яшчэ аднаму захапленню Чыжэўскага. 3 юнага ўзросту яго вабіла астраномія. I не таму, што «чувствовал, как мзмененмя в прнроде» аказваюць уплыў на настрой, здароўе. А паколькі гадаваўся хлапчуком кемлівым, дапытлівым, ва ўсім хацеў разабрацца, высветліць, як уздзейнічаюць на чалавека працэсы, што адбываюцца ў космасе, як сказваецца на яго паводзінах, характары тое нябачнае, вечна загадкавае, якое там, у неабсяжнай вышыні, жыве па сваіх законах.
«Касмічнае прыцягненне» не пакідала Чыжэўскага з юных гадоў. «Астраноміяй»,— успамінаў Аляксандр Леанідавіч,— я стаў пылка цікавіцца яшчэ ў 1906 годзе, г. зн. з дзесяці гадоў, а ў 1907 годзе ўжо напісаў «Папулярную касмаграфію па Клену, Фламарыёну і іншых» — «працу»... якая захавалася ў маім архіве па сённяшні дзень».
510
3 тых гадоў бярэ пачатак і гэта: «Зоркі і Сонца заўсёды ўяўляліся мне... страшнымі целамі, пільная цікаўнасць да якіх не паменшала і цяпер...»
Колькі гэты перыяд значыў для далейшага жыцця Чыжэўскага, відаць ужо з таго, што ў сваіх успамінах Аляксандр Леанідавіч звяртаўся да яго неадноцчы. Штосьці ўдакладняў, a то