• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    разова. Так, у 1912 годзе ён напісаў верш «Гіпакрату», але праз тры гады зноў звярнуўся да гэтага твора, зрабіў пэўныя ўдакладненні, каб лепей і даходлівей выказаць галоўную думку:
    Мы детн Космоса. Н наш роднмый дом Так спаян обіцностью в
    неразрывно прочен, Что чувствуем себя мы
    слнтымв в одном, Что в каждой точке мнр —
    весь мнр сосредоточен...
    Прыгадае гэты свой твор Чыжэўскі і праз тры дзесяткі гадоў. У цяжкіх складаных абставінах успомніць, калі арыштаваны па ілжывым даносе ў студзені 1942 года будзе адбываць пакаранне (працягвалася яно дзесяць гадоў). I пры гэтым успаміне паяднаюцца радкі аб узвывіаным, узнёслым, рамантычным і шэрым, будзённым, калі не ведаеш, ці ўдасца выжыць, выстаяць. Паэзія і проза будуць суседнічаць. Чыжэўскі напіша аб «стнхнях нзменчнвых под кровом постоянства», згадае аб «взапмодействмн стмхнй между собой» і тут вымушаны будзе канстатаваць: «5.1.43. холад, +5 у камеры, вецер пранізвае наскрозь. Страшна дрыжым. Кіпню не даюць».
    3 юнацтва панавалі ў яго сэрцы паэзія, жывапіс, музыка і, канечне ж, навука. У душы заставаўся паэтам, але жыў не аднымі вершамі. Правільней, не толькі ўласнай творчасцю. I ў гэтым пераканала кніга «Акадэмія паэзіі. Праект», што з’явілася ў Калузе ў 1918 годзе.
    516
    Шэрая, абгортачная папера. Гэткая ж і на вокладцы, з тэксту на якой можна даведацца, што выданне ажыццёўлена культурнаасветнай камісіяй Калужскіх пяхотных курсаў і ўвесь збор ад яго паступіць «на ўмацаванне сродкаў камісіі». He цяжка здагадацца, што паспрыяў выхаду зборніка бацька Чыжэўскага, які, як вядома, тады быў начальнікам гэтых курсаў.
    Прыкладна ў той жа час у Калузе пабачылі свет і дзве кнігі паэзіі Чыжэўскага. Першая — «Вершы» выйшла ў 1915 годзе, другая — «Сшытак вершаў. 1914— 1918» — у 1919 годзе. Яна таксама мае падзагаловак: «Выданне культурнаасветнай камісіі Калужскіх камандных курсаў».
    «Акадэмія паэзіі» — выданне унікальнае. Наўрад ці можна знайсці яшчэ такую кнігу, у якой былі бы паяднаны развагі аб шляху, пройдзеным паэзіяй, з канкрэтнымі прапановамі, як зрабіць лепш, каб яна стала набыткам шырокіх народных мас. Чыжэўскі ў цяжкі час, калі наўкола панавалі голад, разруха, дбаў аб адукацыі народа.
    У пачатку ён рабіў невялікі экскурс, прасочваючы шляхі развіцця паэзіі, пачынаючы ад антычнасці. Разважаў і аб лёсе рускай паэзіі, яе месцы ў духоўным жыцці, задумваўся, чаму яна карыстаецца ўсё меншай папулярнасцю. Адну з прычын бачыў у тым, што многія аўтары, імкнучыся быць больш арыгінальнымі, шмат эксперыментуюць, а таму напісанае простаму чалавеку становіцца незразумелым. Другую — у адсутнасці спрыяльных умоў для з’яўлення цікавых твораў. А яны народзяцца тады, калі дзяржава стане зацікаўленай у гэтым, таму і заклікаў «рускае грамадства і ўсіх, каму дарага паэзія, прыступіць да справы стварэння Акадэміі паэзіі — цэнтра паэтычнага, мастацкага і культурнага жыцця Расіі».
    Развагі Чыжэўскага ў многім адпавядаюць часу. Яны публіцыстычныя, нават поклічныя, нагадваюць прамову аратара, у якой не толькі нешта сцвярджаецца, але і задаюцца пытанні, на якія трэба даць адказ: «Якія меры трэба прыняць? Якія справы здзейсніць?
    Найвялікшая праца чакае ў будучым!..
    3 чаго пачаць?
    Складаныя задачы трэба вырашыць для стварэння новай Расіі.
    517
    Слоў — мала! Патрэбна пастаянная, упартая работа!
    Рэвалюцыя спапяліла прымхі і памылкі і, вызваленыя ад іх ланцугоў, мы бачым, да чаго павінны імкнуцца ўсёй сваёй душою.
    Трэба вучыць народ!
    Але і гэтага мала: трэба выхоўваць яго!
    Але чым і якімі сродкамі дасягнуць таго і другога?
    Калі лепшае дасягаецца навукай — ад азбукі да вышэйшага матэматычнага аналізу, другое — выключна мастацтвам.
    Таму, адначасова з выкладаннем азбукі, неабходна выкладаць мастацтва, унушаючы любоў да яго!»
    А зрабіць гэта лепей за ўсё ў спецыяльнай Акадэміі паэзіі.
    Якой уяўляў установу падобнага тыпу, можна даведацца з заключнага раздзела кнігі. Адразу відаць, што план гэты нарадзіўся ў душы паэта. Чыжэўскі рамантычнаўзнёсла гаворыць аб вобліку будучых будынкаў, якія бачыліся яму ў старажытнагрэчаскім стылі, пра Статую Паэзіі, што павінна знаходзіцца перад імі. Ен прадугледзеў усё, каб у гэтай Акадэміі быў створаны пасапраўднаму творчы, паэтычны настрой. Апісвае шырокія лесвіцы, фантаны, паркі. Расказвае, як размясціць аўдыторыі, кабінеты, бібліятэкі. «Знайшлося» месца ў Акадэміі і тэатру, і музычным залам. He прамінуў нагадаць, дзе размясціць памяшканні пад кватэры для выкладчыкаў і лектараў, а таксама для тых паэтаў, у якіх няма жылля. Значную ўвагу ўдзяліў абгрунтаванню праграм будучай навучальнай установы. У ёй пералічваюцца «прадметы гістарычныя», «прадметы тэарэтычныя і агульнаадукацыйныя», гаворыцца пра адвядзенне часу на «практычныя работы», дэталёвае вывучэнне розных моў.
    У канцы кнігі стаяла дата: студзень 1918 года. Як на той час многае ўспрымалася далёкім ад рэальнасці, аднак ці такія ўжо ўтапічныя праекты Чыжэўскага? Ці быў ён адарваным ад паўсядзённага жыцця?
    Успомнім, што ў 1920 годзе, дзякуючы намаганням Валерыя Брусава, у Маскве быў заснаваны Вышэйшы літаратурнамастацкі інстытут, які пачаў насіць яго імя. А Валерый Якаўлевіч сябраваў з Аляксандрам Леанідавічам і, вядома, пазнаёміўся з яго кнігай «Акадэмія паэзіі». Канечне, Брусаўскі інстытут — не акадэ
    518
    мія Чыжэўскага. Тым не менш... А пазней быў адчынены Літаратурны інстытут імя A. М. Горкага, таксама навучальная ўстанова, роўных якой няма ў свеце.
    Можна спрачацца, наколькі права на жыццё маюць інстытуты падобнага тыпу. Праціўнікі іх будуць нязменна сцвярджаць, што, калі чалавек не мае адпаведнага таленту, ніхто яго пісаць не навучыць. Так гэта, ды інстытут ёсць інстытут. Яго праграмы даюць магчымасць стаць усебакова падрыхтаваным, развітым, a значыць чалавекам культурным.
    Значыць, і ЧЬіжэўскі не быў утапістам. Нельга не адзначыць, што пра яго ўласныя паэтычныя творы пісалі Вяч. Іваноў, М. Валошын, П. Фларэнскі, В. Брусаў... Праўда, ацэнкі даваліся часцей у асабістых лістах Аляксандру Леанідавічу, але ад гэтага сутнасць не мяняецца. Ды і густам В. Брусава, П. Фларэнскага нельга не давяраць.
    Але, бадай, больш характэрны водгук Аляксея Мікалаевіча Талстога. Ён куды пазнейшага часу, пазначаны 1937 годам. А. Талстой не проста даў ацэнку паэзіі Чыжэўскага, ён здолеў глянуць на яе ў перспектыве. А гэта вельмі важна, калі тая ці іншая літаратурная з’ява праектуецца і на будучыню.
    Аляксей Мікалаевіч пісаў: «...Некаторыя Вашы вершы (15—20) не сугучны цалкам з нашай эпохай, яны адгалоскі мінулага, але тым больш цікавымі і значнымі яны будуць у будучым... калі можна будзе непрадузята меркаваць аб рэчах, аб якіх цяпер даводзіцца меркаваць прадузята. Сапраўднае мастацтва неўміручае, і Вашы вершы з’яўляюцца вынікам вялікай душы і вялікага мастацкага чуцця, а таму значэнне іх у рускай літаратуры вельмі вялікае... Вашы вершы, асабліва цудоўныя апісанні прыроды, уяўляюць і ў сучасны час вялікую каштоўнасць, і я жадаў бы ўбачыць іх надрукаванымі. Ніхто з сучасных паэтаў не перадае лепш за Вас найтанчэйшы настрой, выкліканы з’явамі прьіроды. 3 часоў Цютчава ў гэтай галіне — вялікі праоел. Вашы творы павінны запоўніць яго. Я не буду кранацца іншых Вашых больш чым здзіўляючых па змесце і віртуозным выкананні вершаў. 1х ацэнка можа быць дадзена толькі ў будучым».
    Сапраўды ў пейзажнай лірыцы Чыжэўскага моцны ўплыў паэзіі таго ж Цютчава, Фета, у пэўнай ступені
    519
    ён блізкі Майкаву і нават Брусаву. А гэта ж паэты, у значнасці напісанага якімі ніхто не сумняваецца. Але яны — прафесіяналы, а Чыжэўскі па сутнасці паэтаматар. Аднак які паэтаматар!
    He будзе лішнім такі больш чым красамоўны факт. Бразільская акадэмія навук, калі пра навуковыя даследаванні Чыжэўскага загаварылі ў свеце, папрасіла ў яго кароткую аўтабіяграфію. Аляксандр Леанідавіч ахвотна адгукнуўся. Паслаў не толькі свой жыццяпіс, але і назваў асноўныя навуковыя працы. А да ўсяго пазначыў зборнікі паэзіі, што выйшлі ў Калузе. Бразільцы зацікавіліся такой шырынёй інтарэсаў Чыжэўскага і ў чарговым лісце папрасілі яго даслаць некалькі с в а і х вершаў. Гэтыя творы былі перакладзены на партугальскую мову, а праз некаторы час іх уключылі ў анталогію паэзіі. Аднак памылкова не пазначылі пераклад з рускай мовы. Так у анталогіі з’явіўся «партугальскі паэт Аляксандр Чыжэўскі».
    «Сонцапаклоннікам» заставаўся Аляксандр Леанідавіч і ў сваіх жывапісных работах. А працаваў у гэтай галіне мастацтва вельмі плённа. За 50 гадоў было створана каля 2 тысяч твораў. Выкананы яны ў рознай тэхніцы. Гэта і тэмпера, і алей, і акварэль, і гуаш, і пастэль, а шэраг малюнкаў зроблены звычайным алоўкам.
    Калі браўся нешта маляваць, накідаў не рабіў. Вобразы, народжаныя аднойчы, узнаўляў па памяці. I нярэдка, калі прыходзіла натхненне, мог перарваць пачатую перад гэтым важную навуковую працу. Адчуваў сябе надзіва ўзнёсла. А ад навуковай дзейнасці да паэтычнай, a то і мастацкай пераходзіў лёгка. Нават выказваў думку, што з цягам часу чуццё мастака і розум вучонага аб’ядноўваюцца ў адзіную ўсепераможную сілу.
    Што да сюжэтаў жывапісных работ, то, як і ў паэзіі, аддаваў перавагу адлюстраванню прыроды, а таксама космасу. Любімы фон — гульня сонечных промняў у нейкіх дзіўнафантастычных спалучэннях.
    I яшчэ наконт «сонцапаклонства». Калі Аляксандр Леанідавіч ствараў для сябе кніжны экслібрыс, то нанёс на яго графічны малюнак Сонца. Ужо гэта сведчыць, наколькі Чыжэўскі яскрава ўяўляў сабе накірунак работы.
    520
    Лабараторыя аэраіонафікацыі прафесара А. Чыжэўскага. Хутар Нарчук пад Варонежам. 1932 г.
    Аднак яго «хапала» не толькі на даследаванне Сонца. 3 1922 па 1924 год працаваў кансультантам Біяфізічнага інстытута, які ўзначальваў вядомы вучоны, акадэмік П. Лазараў, з 1925га па 1931 год быў старшым навуковым супрацоўнікам Лабараторыі заапсіхалогіі Наркамата асветы РСФСР. У гэты час ён адкрыў так званы закон біялагічнага дзеяння уніпалярных арэаіонаў, пасля чаго ў 1931 годзе Савет Народных Камісараў СССР даручыў яму ўзначаліць спецыяльную Лабараторыю іонафікацыі. Каб узначаліць, яе трэба было спачатку стварыць, і Аляксандр Леанідавіч з вялікім