• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    і даваў яму больш разгорнутыя характарыстыкі. У прыватнасці, важна прызнанне: «Калі я цяпер рэтраспектыўна праглядаю ўсё сваё жыццё, я бачу, што асноўныя магістралі яго былі закладзены ўжо ў раннім маленстве і выразна выявілі сябе да дзевятага ці дзесятага года жыцця. Я прагна глытаў усё, што адкрывалася майму позірку, што станавілася даступна слыху і абаянню. Няма такой рэчы, з’явы ці падзеі, якія б не пакінулі ва мне следу. Я не ведаў, што такое “прайсці міма”».
    3 гадоў маленства «масток» перакідваецца ў сталы ўзрост, калі многае дасягнута і можна рабіць пэўныя падагульненні: «Я не ведаў і не ведаю, што такое абыякавасць, пагарда ці нейтралітэт. Гэтых паняццяў для мяне не існавала. Няма для мяне і іншага стану: спакою. Мая стыхія — вялікі неспакой, трывога... Так, я ніколі не ведаў задавальнення. Што б ні з’явілася зпад майго пяра, майго пэндзля, у маіх лабараторыях, магло мяне задаволіць толькі на гадзіну ці на дзень. Затым пачуццё прыкрасці і незадаволенасці закрадвалася ў маё сэрца».
    Стан зразумелы, менавіта так паводзяць сябе натуры пасапраўднаму творчыя, актыўныя, прагныя дзелавітасці і дзейнасці. Аднак пры гэтым атрымліваецца палка з двума канцамі. Самабічаванне, празмерная патрабавальнасць да магчымых вынікаў таго, што робіш ці. прынамсі, збіраешся рабіць, нярэдка прыводзіць да парушэння душэўнага пастаянства. З’яўляецца жаданне чарговы раз разабрацца «ў сабе», а гэта прыводзіць да празмернай траты маральных і духоўных сіл: «Незадаволенасць — страшны стан! Хоць яшчэ большы стан — гэта сумненні ў сваіх сілах, у сваіх магчымасцях, у сваіх здольнасцях, у выбраным шляху. I гэты стан мне добра знаёмы».
    Праз падобныя вынрабаванні Чыжэўскі прайшоў і ў юным ўзросце, і ў сталым. Але калі на парозе сталасці сумненні і ваганні з’яўляліся вынікам пошуку найлеп
    511
    ніага i найбольш плённага прыкладання ўласных сіл, усебаковага раскрыцця прыродных дадзеных, з надыходам сталасці яны набылі іншыя якасці. Сумняваўся і вагаўся чалавек, які шмат дасягнуў, але адначасова ён разумеў, што ў яго паранейшаму засталіся нявыкарыстанымі вялікія патэнцыяльныя магчымасці. I ён хацеў, ён спяшаўся як мага лепш, з большай карысцю як для сябе, так і для грамадства раскрыць іх.
    Важна аднак, што сумненні і ваганні не перашкаджалі ні на крок збочваць з выбранага шляху. Да пастаўленай мэты ён ішоў мэтанакіравана, усвядомлена і паслядоўна, а калі ў чымсьці і губляў арыенціры, якія знаходзіліся наперадзе, то не надоўга. Выконваючы параду Цыялкоўскага заняцца вывучэннем статыстычных дадзеных, якія тычацца цыклічнай дзейнасці Сонца і яе ўплыву на ўсё жывое, ён узяўся за асэнсаванне найбагацейшага матэрыялу, які сустракаўся ў розных крыніцах, прытым у вельмі старажытных. У прыватнасці, у рукі Чыжэўскага трапілі дадзеныя, якія адносіліся яшчэ да 500 года да н. э.
    Аднак гэта было крыху пазней, тады ж, у 1915 годзе, ён зрабіў свой першы даклад, дзе абгрунтаваў высновы, паводле якіх рэзкія змены ў паводзінах людзей звязаны з працэсамі на Сонцы, а калі канкрэтней — наяўнасцю ці адсутнасцю на ім плям.
    Такая скіраванасць навуковых даследаванняў не перашкаджала Аляксандру Леанідавічу вучыцца ў Маскоўскім археалагічным інстытуце і ў 1917 годзе абараніць магістарскую дысертацыю «Руская паэзія XVIII стагоддзя». Адначасова ён вучыўся і ў Маскоўскім камерцыйным інстытуце, які скончыў годам пазней. A яшчэ займаўся на фізікаматэматычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага інстытута, студэнтам якога з’яўляўся з 1915 па 1919 год.
    Скончыўшы гэты факультэт, з універсітэтам не развітаўся і да 1922 года вучыўся на медыцынскім факультэце. Сваім чалавекам быў і на гісторыкафілалагічным факультэце, дзе ў 1918 годзе паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю «Эпідэмічныя катастрофы і перыядычная дзейнасць Сонца».
    Праз некалькі гадоў свае вывады ў гэтым кірунку абагульніў, сістэматызаваў, і яны склалі змест манаграфіі «Фізічныя фактары гістарьгчнага працэсу», якую
    512
    ў 1924 годзе выгтусціла выдавецтва Калужскага Губпаліграфа. Яе з’яўленне, праўда, асаблівай радасці Чыжэўскаму не прынесла. Ішлі першыя гады савецкай улады, паўсюдна панавала марксісцкае вучэнне, пад усё падводзілася матэрыяльная база, ва ўсім імкнуліся карыстацца класавым падыходам, а тут аўтар многае спрабуе растлумачыць не праяўленнем волі чалавека, а яго залежнасцю ад незямных сіл. Прытым у масавым маштабе. Атрымлівалася (і гэта на самой справе так!), што гістарычны працэс, наступальны рух чалавецтва па шляху да прагрэсу як бы «карэкціруецца» касмічнымі фактарамі.
    Тады Аляксандр Леанідавіч яшчэ не ведаў, што гэтымі распрацоўкамі набліжаецца да самага важнага свайго навуковага адкрыцця. Хоць наперадзе чакаліся і іншыя, але менавіта адкрыццё Чыжэўскім уплыву сонечнай актыўнасці на гістарьгчны працэс стала сапраўдным пераваротам у навуцы дваццатага стагоддзя.
    ГІаколькі ў навуцы так было ці не ва ўсе часы, a тым больш ва ўмовах наступу камуністычнай ідэалогіі, яму давялося неаднойчы даказваць правільнасць сваіх меркаванняў і вывадаў. I рабілася гэта з той прынцыповасцю, аб’ектыўнасцю і сумленнасцю, на якія заўсёды быў здатны.
    Падставы для гэтага ўзніклі адразу пасля выхаду манаграфіі. У перыёдыцы з’явіліся водгукі, аўтары якіх сустрэлі адкрыццё Аляксандра Леанідавіча ў «іптыкі». Давялося свайго малодшага калегу абараняць Цыялкоўскаму. Чыжэўскі, даючы адпор нядобразыч ліўцам, вырашыў крыху «змякчыць» акцэнты. У тым жа 1924 годзе ён пісаў на старонках калужскай газеты «Коммуна»: «Зразумела, не трэба перабольшваць факты і няправільна іх трактаваць. Сонца не вырашае ні грамадскіх, ні эканамічных пытанняў, але ў біялагічнае жыццё планеты яно, безумоўна, умешваецца вельмі актыўна».
    Наколькі такое ўмяшанне істотнае, стала вядома пасля таіо, як Аляксандр Леанідавіч у тыя ж 20я гады абгрунтаваў і распрацаваў так званую тэорыю геліятараксіі (ад грэч. «гелія» — Сонца, «тараксіа» — узбунтоўваю). Паводле яе (а тэарэтычныя развагі былі падмацаваны шматлікімі прыкладамі), у выніку сонечнай актыўнасці на чалавека ўздзейнічаюць розныя
    17 Зак. 3396
    513
    фактары, сярод якіх асабліва моцны ўплыў геліяфізічных. Яны закранаюць псіхіку не асобных індывідаў, a калектывы людзей. Больш таго — пад іх уздзеянне падпадала жыццё цэлых рэгіёнаў. А гэта вядзе да таго, што ўзнікаюць змены ў грамадскапалітычнай абстаноўцы. У выніку актывізуецца сацыяльная напружанасць у грамадстве, павялічваецца колькасць незадаволеных існуючым ладам. Энергія, што з’явілася ў сувязі з працэсамі на Сонцы, патрабуе свайго хутчэйшага выхаду. Назіраюцца масавыя выступленні, абурэнні. I наадварот, наступаюць перыяды, калі народ пасіўнічае, сярод яго пануе апатыя і абыякавасць да ўсяго.
    Трэба быць справядлівым: пра гэта (відаць, інтуітыўна) здагадваўся Уладзімір Ленін. Прынамсі, падводзячы вынікі першай рускай рэвалюцыі, што пацярпела, як вядома, паражэнне, ён пісаў: «...Мы партыя, якая вядзе масы да сацыялізму (выдзелена ім.— A. М.), зусім не такая, якая ідзе за кожным паваротам настрою ці ўпадку настрою народных мас. Усе с.д. партыі перажывалі часамі апатыю мас... але ніколі вытрыманыя рэвалюцыйныя с.д. не паддаюцца кожнаму павароту настрою мас».
    3 гэтага прызнання відавочна, што нельга не прымаць пад увагу заканамерных прыродных працэсаў. Толькі добра зразумеўшы іх, можна прадухіліць некаторыя негатыўныя моманты, а нешта і выкарыстаць з карысцю для сябе.
    Значна пазней, калі набыў навуковы вопыт, Чыжэўскі канстатаваў, што пульсы Сусвету напаўняюць «калыску жыцця», а сама Зямля «звязана» з тым жа Сонцам, Месяцам, іншымі планетамі: «...I знешні воблік Зямлі, і жыццё, што напаўняе яго, з’яўляюцца вынікам творчага ўздзеяння касмічных сіл. А таму і пабудова зямной абалонкі, яе фізікахімія і біясфера з’яўляюцца праяўленнем пабудовы механікі Сусвету, a не выпадковай гульнёй мясцовых сіл».
    Гэтая паяднанасць Зямлі і Космасу, нашага жыцця і таго, якое (а ў гэтым Чыжэўскі оыў перакананы) існуе недзе ў глыбінях Космасу, неаднаразова станавіліся тэмай гаворак Аляксандра Леанідавіча з Цыялкоўскім. I тут ён заўсёды знаходзіў са сваім настаўнікам паразуменне і агульнасць поглядаў. Абодва — Цыял
    514
    коўскі і Чыжэўскі — былі людзьмі з берагоў Сусвету і абодвум было блізка тое, што Аляксандр Леанідавіч выказаў у вершы «Тоеснасць свету» яшчэ ў 1919 годзе:
    Смотрн на Солнце, мвлый друг!
    Твой глаз смыкается с лучамн, Бегуіцнмн что день над намв: Ты ввдншь огнеметный круг!
    Заметь моріцнны на Луне, Что всель онв однообразны, йль между нммн есть н разны: Скажн: высокн лн онн?
    Так, в бесконечностн мнров
    Есть жнзнь, есть зверн, гады, людв, У конх бьется сердце в грудв...
    За это спорнть я готов!
    О, целый мнр грядет нз тьмы — Непостнжвм, но познаваем, й еслн мыслят марснане, Так онн мыслят, как в мы.
    Для нас, для ннх — одвн чертог — Торжественный, закономерный, Н в бесконечностн безмерной Еднный снрой, едвный Бог!..
    Тэкст верша захоўваецца ў асабістым архіве Л. Галаванава, публікуецца паводле яго прадмовы да кнігі А. Чыжэўскага «На беразе Сусвету. Гады дружбы з Цыялкоўскім» (М., 1995).
    Паэзія ніколі не адпускала ад сябе Чыжэўскага, асабліва ў гады юнацтва. I касмічныя матывы ў ёй займалі галоўнае месца. У гэтым лёгка ўпэўніцца, калі пазнаёміцца з яго кнігай «Вершы», выпушчанай маскоўскім выдавецтвам «Современнмк» у 1988 годзе.
    Сонца Аляксандр Леанідавіч называў «цудоўнейшым, дзяржаўным свяцілам», а сябе — «сонцапаклоннікам». I як у навуковых працах, у паэтычных творах нязменна звяртаўся да сваіх вялікіх папярэднікаў, якія ў розныя эпохі кідалі позірк у нязведанае, імкнучыся спасцігнуць яго сакрэты і адкрыць таямніцы. Сярод герояў вершаў Чыжэўскага — Сакрат, Гіпакрат, Плі
    515
    ній Старэйшы, Лабачэўскі, Мендзялееў... I, канечне ж, Галілей, які, як вядома, яшчэ ў 1611 годзе пачаў вывучаць цёмныя плямы на Сонцы і сваімі даследаваннямі паклаў пачатак перагляду традыцыйных уяўленняў аб гэтым свяціле.
    Наколькі блізкім з’яўляўся Галілей Чыжэўскаму відаць з верша, напісанага ў 1921 годзе:
    О, ты, узревшнй солнечные пятна С велвколепной дерзостью своей — He ведал ты, как будут мне понятны Н блнзкв твон скорбн, Галнлей!
    Да асобных постацей Аляксандр Леанідавіч звяртаўся неадна