Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
.
У Дрысе Пальмбахі жылі на млыне ў дзеда. Хоць і маленькім быў Сашка, ды прыгожыя мясціны не маглі не вабіць яго. А да ўсяго бацькі (Адольф Аляксандравіч і пазней, калі ў сям’і было ўжо шасцёра сыноў, больш за іншых любіў яго) як маглі далучалі хлопчыка да прыроды, расказвалі яму пра птушак, звьвікі жывёл, напаміналі, каб болей часу праводзіў на вольным паветры. У Віцебску ж загадзя паклапаціліся аб пашырэнні яго кругагляду. Многаму ў гэтым спрыяла багатая хатняя бібліятэка, дзе было шмат рознай літаратуры, у тым ліку і па музыцы, тэатры, якімі захапляліся Алена Дзмітрыеўна і Адольф Аляксандравіч.
Дома часта ладзіліся спектаклі, і калі дзеці падраслі, то ролі знайшліся кожнаму. А пакуль выхаваннем Сашы і яго брата займалася бабуля Міхаліна Феліксаўна. Бацька Сашы не мог пахваліцца здароўем — у яго была хвароба спіннога мозгу. Ды і Сапіа, у адрозненне ад сваіх аднагодкаў, рос кволым, таму ў 1904— 1905 гадах Адольфа Аляксандравіча з сынам накіравалі ў Сарэнта ў Італію. Дарога туды і назад пакінула ў душы хлопчыка шмат багатых уражанняў. Ехалі праз Германію, Францьпо. Неспяшаліся, а ў вялікіх гарадах затрымліваліся, каб наведаць тэатры, музеі, у якіх знаёміліся з творамі выдатных майстроў мінулага і сучасных мастакоў. Другі раз Саша накіруецца за мяжу з маці, у 1914 годзе, за год да заканчэння Віцебскай мужчынскай гімназіі, у якую паступіў у 1906м.
Уражанні аб гадах вучобы Аляксандр Адольфавіч пакінуў у аўтабіяграфіі, у якой знайшліся прыязныя словы роднаму гораду і ў непрыглядным святле паўстае атмасфера, што панавала ў ім, і тым больш у гэтай навучальнай установе:
529
«Віцебск — жывапісны горад сярод халмоў на Заходняй Дзвіне — там, дзе ў яе ўпадае Віцьба. У гэты час Віцебск быў палітычна апальным горадам з раз’юшанымі ўраднікамі і хроснымі хадамі.
Гімназія апраўдвала назву казённай: у суботу і ў нядзелю вучняў канваіравалі ў царкву строем, па камандзе.
У старэйшых класах славеснікам пры мне быў выхадзец з народа Васіль Дзмітрыевіч Багатыроў. Гімназісцкая арыстакратыя глядзела на яго коса».
Тут жа і сведчанні аб тагачасных захапленнях: «Для пазакласных літаратурных чытанняў я выбраў па парадзе маці даклад аб Герцане: маці Алена Дзмітрыеўна дапамагала мне рыхтавацца да гэтага даклада. Разам з бацькам Адольфам Аляксандравічам яна ўдзельнічала ў самадзейным тэатры».
Каб сын лепш вучыўся, для яго, як і для іншых дзяцей, якія паспелі падрасці, нанялі рэпетытара. Ён дапамагаў ім лепш авалодаць замежнымі мовамі, далучыцца да музыкі, навучыцца маляваць. Шмат зрабіла для хлоггчыка і Алена Дзмітрыеўна, якая ў Віцебску працавала выкладчыцай замежных моў. У юнацкім узросце прыйшло да Пальмбаха і захапленне, якое ў далейшым вызначыла яго жыццёвы шлях. На той час у Віцебску жыў вядомы цюрколаг і арабіст Пацалуеўскі. Бацькі пазнаёмілі Аляксандра з ім. Пацалуеўскі, заўважыўшы цікавасць юнака да навукі, пачаў знаёміць яго з усходняй філасофіяй і філалогіяй. Вучань аказаўся вартым настаўніка, многае хапаў на ляту.
Канікулы ж праводзіў звычайна з братамі ў дзеда ў вёсцы. А праз некаторы час, параіўшыся з жонкай, Адольф Аляксандравіч вырашыў прыдбаць у сельскай мясцовасці ўласнае жытло. Купілі невялікі хутар Муравейнікі, што застаўся без гаспадара, на месцы якога пабудавалі дачу. Наколькі вабнымі з’яўляліся краявіды непадалёку ад Дрысы, але тамашнія мясціны нават іх пераўзыходзілі ў прыгажосці. Дачу браў у абдымкі хваёвы лес, а побач знаходзілася вялікае возера. Кожным ранкам вясной і летам будзілі шчэбетам птушкі,
530
а калі надыходзіў вечар, яны таксама падавалі галасы, каб нагадаць, што настаў час адпачынку.
У гэтым вабным кутку, на жаль, Пальмбахі пражылі толькі тры гады. Ноччу здарылася няшчасце. Раптоўна лопнула труба ад катла, якім абаграваўся будынак. Кацёл знаходзіўся на гарышчы, усе моцна спалі, пра небяспеку не здагадваліся. Прачнуліся ад дыму, што лез у вочы, і гарачыні — наўкола шугаў агонь. На шчасце, першымі апамяталіся дарослыя. Яны, нядоўга думаючы, хапалі дзяцей, заварочвалі ў коўдры і, з цяжкасцю прабіваючыся праз полымя, выносілі іх на двор.
Уратавалі. Але ад дачы і следу не засталося: толькі абвугленыя галавешкі ды кавалкі абгарэлага металу. Спачатку жылі ў Віцебску, а затым паехалі ў Лёзна, дзе Адольф Аляксандравіч працягваў займацца ўрачэбнай практыкай. Аднак перажыванні не прайшлі для яго бясследна. Здароўе рэзка пагоршылася. Як мог, трымаўся, робячы сабе абязбольваючыя ўколы. Разумеў, што трэба паставіць дзяцей на ногі. Ды не асіліў немач: з бацькам Аляксандр развітаўся ў 1916 годзе.
Для сям’і пачаўся цяжкі час. Мала, што яна страціла кармільца. Першая сусветная вайна, якая прынесла голад, холад, няўпэўненасць у заўтрашнім дні. Алена Дзмітрыеўна старалася неяк звесці канцы з канцамі. Ды ўдавалася гэта цяжка. Дзеці, разумеючы, як нялёгка маці, імкнуліся не быць нахлебнікамі. Аляксандр не ў апошнюю чаргу. I хоць скончыў гімназію з залатым медалём, усведамляючы, што цяпер не да вучобы, уладкаваўся рахункаводам, каб сям’і была хоць якая падтрымка.
У многім спадзяваліся на ўласныя сілы і яго браты. Нібы прадчувалі, што за дзвюма бедамі — пажарам, смерцю бацькі — немінуча прыйдзе і трэцяя, таму ў хуткім часе разляцеліся па свеце, як птушкі. Праўда, птушкі з падрэзанымі крыламі. I неўзабаве Яўген загіне. У Мікалая і Русціка, праўда, будзе шчаслівейшы лёс. Першы вывучыцца на ўрача, другі стане лётчыкам.
Аляксандр жа вырашыў усётакі паступіць у Палітэхнічны інстытут у Пецярбургу. Было гэта летам 1915 года. Калі зайшоў у аўдыторыю, дзе засядала экзаме
531
нацыйная камісія, яго хацелі адправіць назад. Быў паўраздзеты і ў такіх лахманах, што не верылася, каб гэты бадзяга мог прэтэндаваць на званне студэнта. Потым здзівіліся, што ў яго такая высокая падрыхтоўка.
Доўга правучыцца ў інстытуце не давялося: у жніўні 1915 года залічылі студэнтам, а праз некаторы час мабілізавалі ў армію. Аляксандр Адольфавіч належаў да людзей, якія былі неабыякавымі да палітычных павеваў свайго часу. У арміі зблізіўся з тымі, хто выступаў за паражэнне царскага ўраду, змагаўся, каб улада перайшла ў рукі народа. I хоць быў камандзірам узвода, ад радавых сябе не аддзяляў. Асабліва пасля лютаўскай, а потым і Кастрычніцкай рэвалюцыі. У артылерыйскім дывізіёне, у якім служыў, прымаў удзел у рабоце чырвонаармейскага клуба, праводзіў заняткі з малапісьменнымі, a то і зусім непісьменнымі салдатамі.
He пакідаў мары аб вышэйшай адукацыі і ў 1918 годзе здаў экстэрнам на выдатна экзамены за курс археалагічнага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, якое знаходзілася ў Віцебску. У арміі чытаў салдатам лекцыі па рускай літаратуры, уступіў ва Усерасійскі саюз паэтаў. Стаў членам гэтай грамадскай арганізацыі невыпадкова: не толькі захапляўся паэзіяй, а і пісаў вершы.
У красавіку 1921 года зняўшы афіцэрскі шынель, Аляксандр Адольфавіч мусіў задумацца, дзе прыкласці сілы ў мірны час. Паехаў у Лёзна. Там засталіся знаёмыя, якія дапамаглі ўладкавацца настаўнікам. У вольны ж ад работы час ставіў з вучнямі і выкладчыкамі спектаклі, у тым ліку і музычныя. Працягваў пісаць вершы, лепшыя з якіх прапаноўваў у друк, і іх даволі ахвотна друкавалі.
Але ў Лёзна жыў нядоўга. Разумеў, што ў правінцыі, прытым у такой глухой, наўрад ці ўдасца рэалізаваць свае магчымасці. Таму восенню 1922 года накіраваўся ў Маскву, дзе ўзначаліў школу № 20 Хамоўніцкага раёна. Займаўся не толькі педагагічнай працай. Выхаваны ў маленстве і юнацтве на лепшых узорах рускай і сусветнай літаратуры, ён, як і іншыя
532
выкладчыкі, якія палюбілі яе, разумеў, што дзецям нестае сучасных кніг, якія б праўдзіва знаёмілі з жыццём, расказвалі б пра іх справы. Трывожыла і тое, што калі да рэвалюцыі толькі ў сталіцы выходзіла некалькі дзіцячых часопісаў, то цяпер пра гэты важны сродак у выхаванні падрастаючага пакалення забылі.
Пальмбах, знайшоўшы аднадумцаў, увайшоў у ініцыятыўную групу настаўнікаў па стварэнні новых дзіцячых часопісаў. Намаганні не прайшлі марна. У адпаведных інстанцыях прапанову ўхвалілі і падтрымалі, а ў выніку з’явіліся новыя выданні. Сам Аляксандр Адольфавіч з 1924 па 1930 год быў членам рэдкалегіі часопіса для падлеткаў «Юные стронтелн» і добра вядомага па сённяшні дзень часопіса «Мурзнлка».
Можна сказаць, што Аляксандр Адольфавіч стаяў і ля вытокаў новай дзіцячай літаратуры, садзейнічаў яе нараджэнню і самасцвярджэнню. I працягваў займацца творчасцю. Пісаў не толькі вершы, а і апавяданні, супрацоўнічаў з рэдакцыяй «Рабочей газеты». I, відаць, думаў заняцца літаратурай усур’ёз, бо паступіў вольным слухачом на Вышэйшыя літаратурнамастацкія курсы.
Паспяховай для Пальмбаха стала праца ў 1925/26 навучальным годзе выкладчыкам, а потым дацэнтам кафедры мовы ў Камуністычным універсітэце працоўных Усходу. Менавіта тут Аляксандр Адольфавіч пазнаёміўся са студэнтамі, а пазней з вядомымі дзеячамі тувінскай культуры і навукі С. Токам, ШагдырСюрунам, Седзіпаол Танавым... I ўпершыню даведаўся нямала цікавага пра жыццё гэтага народа. Адначасова — і іншых, што насяляюць Усход. Праўда, пра іх пісалася шмат, але цяпер, калі інтарэс узмацніўся, захацелася глыбей спазнаць іх звычаі, вывучыць літаратуру, мастацтва.
Новае захапленне прывяло да таго, што Пальмбах напісаў шэраг апавяданняў з жыцця Кітая і Камбоджы, а ў цэлым пра Індакітай — аповесць «У краіне вялікіх рэк». Ішоў тым жа шляхам , што і Янка Маўр у беларускай літаратуры. Як і Маўр, Аляксандр Адольфавіч у гэтых экзатычных краінах не бываў ніколі, але
533
быў чалавекам глыбока эрудыраваным, начытаным, a гэта дазваляла яму расказваць пра падзеі далёкія і блізкія так пераканаўча і захоплена, быццам і сам з’яўляўся іх удзельнікам.
Ведаў, аднак, і тое, што пра Кітай, пра Камбоджу, ды і пра Індакітай як вялікі рэгіён на планеце, могуць паведаць і іншыя, у нечым нават больш пераканаўча, бо ў тых мясцінах шмат жылі ці падарожнічалі. Тува ж, як усё больш пераконваўся з расказаў сваіх маладых сяброўстудэнтаў, сапраўдная terraincognita, што патрабуе асабліва ўважлівага стаўлення да сябе. А там непачаты край работы. I каб Тува стала цывілізаваным кутком, трэба спачатку адукаваць народ. I выйсце не толькі ў тым, каб таленавітыя прадстаўнікі яго вучыліся ў лепшых вышэйшых навучальных установах — гэта паўкроку да вырашэння праблемы. Зразумела, усе яны, атрымаўшы дыпломы, змогуць нямала зрабіць у сябе на радзіме. Але, каб зерне дало ўсхо