Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
кажуць, на калёсах. А за дватры гады да гэтай паездкі пабываў на Сахаліне, атрымаў шмат уражанняў, якія пераканалі, што дома нічога не выседзіш. А так і для сябе карысць атрымаеш, і іншым дапамагчы зможаш.
Месцам нараджэння Аўгусціновіча энцыклапедычныя даведнікі звычайна называюць Віленскую губерню, годам — 1809ы. Аднак Г. Каханоўскі прытрымліваўся думкі, што карані Тамаша Мацвеевіча трэба шукаць на тэрыторыі цяперашняга Мядзельскага раёна. Прынамсі, у ваколіцах мястэчка Крывічы часта сустракаецца прозвішча Аўгусціновіч. Магчыма, пошукі і далі б жаданы плён, але, як вядома, Генадзь Аляксандравіч заўчасна пайшоў з жыцця
Аўгусціновіч нарадзіўся ў сям’і «вольнага селяніна». Але воля добра, калі падмацоўваецца хоць якім дастаткам. Апошняга ў Тамашовага бацькі Мацвея Аўгусціновіча, на жаль, не было. Таму сыну давялося з вялікай цяжкасцю праторваць сваю сцяжыну да ведаў. Але Тамапі быў настойлівым. Скончыў Свіслацкуто гімназію, пасля якой паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта. Заканчваў ужо Віленскую медыкахірургічную акадэмію, як вядома, у 1832 годзе, за тры гады да атрымання Аўгусціновічам вышэйшай адукацыі, улады зачынілі універсітэт. Прычына празаічная: не адна сотня студэнтаў прыняла ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў.
Для Тамаша вялікай розніцы не было — універсітэт ці акадэмія, галоўнае — мог вучыцца па любімай спецыяльнасці. А наколькі старанна авалодваў ведамі, сведчыць тое, што вучобу завяршыў з залатым медалём і паказаў вялікую цікавасць да навуковай дзейнасці, паспеўшы нават напісаць і выдаць дапаможнік для студэнтаў.
Але выпускнікі ваеннай акадэміі, няхай і хірургічнай, не маглі распараджацца сваім лёсам. Толькі б працягваць навуковую працу, а Аўгусціновічу не на адзін дзесятак гадоў была наканавана ваенная служба. Нічога не заставалася, як прыняць гэты выклік лёсу.
176
Толькі калі выйшаў у адстаўку, змог займацца тым, да чаго ляжала душа.
Працуючы ў Палтаўскай, а потым Курскай і Пермскай губернях, Тамаш Мацвеевіч пачаў збіраць лекавыя расліны, прэпараты з якіх выкарыстоўваў у лячэбнай практыцы. I не беспаспяхова. На Аўгусціновіча звярнуліўвагу ў сталіцы і ў пачатку 1871 года перавялі ў Пецяроург, дзе, як неўзабаве даведаўся, стваралася спецыяльная камісія на востраў Сахалін для вывучэння умоў, у якіх знаходзяцца катаржане. Для яе патрабаваліся і медыкі. Аўгусціновічу пашчасціла трапіць у склад гэтай камісіі.
Паездка заняла два гады. Як праходзіла яна, якія ўражанні дала, Аўгусціновіч па вяртанні ў 1874 годзе расказаў у падарожным нарысе «Жыццё рускіх і інародцаў на востраве Сахалін», апублікаваным у часопісе «Всемнрный путешественннк» (№ 2).
У пачатку нарыса Тамаш Мацвеевіч засведчыў, што не абмеікаваў сябе толькі выкананнем задач, непасрэдна звязаных з экспедыцыяй: «...займаючыся пастаянна прыродазнаўчымі навукамі, я таксама паставіў сабе мэтай вывучэнне царства прыроды, асабліва ў галіне батанікі».
А працаваў ён у гэтым кірунку паспяхова — сабраў 20 тысяч экзэмпляраў раслін, многія з якіх належалі да рэдкіх відаў, а асобныя на еўрапейскай тэрыторыі Расіі і зусім не сустракаліся. У прыватнасці, знайвюў жалезную лістоўніцу, трапіў у зараснікі бамбука, якія былі вышэй росту чалавека, бачыў гіганцкую папа раць...
Усе гэтыя сведчанні з цікавасцю былі сустрэты чытачамі, звярнулі на іх увагу і навукоўцы. Дарэчы, на зробленае Аўгусціновічам у час гэтай паездкі, што працягвалася дзевяць месяцаў, спасылаецца ў сваёй знакамітай кнізе «Востраў Сахалін» і А. Чэхаў. Але вартасць нарыса «Жыццё рускіх і інародцаў...» не толькі (і нават не столькі!) у важным прыродазнаўчым матэрыяле, уведзеным у шырокі ўжытак.
Як відаць з назвы твора, і як таго вымагалі задачы экспедыцыі, галоўным для Аўгусціновіча было раска заць пра жыццё людзей у катаржных умовах, а таксама паведаміць пра быт, звычкі карэннага населыііцтва. 3 гэтым ён справіўся не менш паспяхова.
177
Нарыс — гэта як бы энцыклапедыя пра Сахалін і сахалінцаў. I цяпер, калі ёсць <<Востраў Сахалін» Чэхава, не кажучы пра многія іншыя кнігі, напісанае Аўгусціновічам не страціла сваёй вартасці. Таму і не страціла, што Тамаш Мацвеевіч аб убачаным расказваў не як звычайны фіксатар падзей і з’яў, а шчыра, заклапочана, з імкненнем як мага лепш зразумець і аб’ектыўна перадаць і жыццё самога вострава, і лёс яго насельнікаў.
Шмат увагі Аўгусціновіч удзяліў порту Дуэ, ці як яго яшчэ называлі — Дуі, размешчанаму < на мысе той жа назвы ў сярэдняй частцы вострава». Паблізу ад порта знаходзіліся багатыя запасы каменнага вугалю, што выкарыстоўваўся як паліва для параходаў. На здабычы яго працавала каля 500 катаржан, а сярод іх 50 жанчын, а таксама 10 жонак ссыльных, якія добраахвотна паехалі сюды з дзёцьмі за мужамі. А ўсё насельніцтва порта складала прыкладна 800 чалавек.
Цяжкая, паднявольная праца ў першую чаргу была наканавана ссыльным. Сярод іх у найбольш жудасных умовах знаходзіліся тыя, каго адносілі да катэгорыі першага разраду. Яны працавалі ў рудніку пад строгім наглядам і з кандаламі на нагах. Тыя ж, хто ў вачах начальства лічыўся менш небяспечным, займаліся валкай лесу. Дрэвы ссякалі ці спільвалі ў гарах, адтуль бярвенні спускалі на край вострава, далей, знаходзячыся па пояс у вадзе (а работы не спыняліся і ў кастрычніку, калі яна станавілася ўжо ледзяной), сплаўлялі іх па Татарскім праліве, каб потым па сушы дацягнуць да месца, дзе нешта будавалася.
Знаходзіліся на востраве, як называе іх Аўгусціновіч, земляробчыя фермы — і ў самым пбрце, і непадалёку ад яго ў слабадзе Аляксандраўка. На іх працавалі катаржане першага разраду, якія перад гэтым адбылі свой тэрмін, а таксама тыя з другога разраду, хто начальствам заахвочваўся за добрую працу.
I гэтак з дня ў дзень, нават у нядзельныя дні працавалі. Праўда, тады ўсяго да 12 гадзін дня, а затым усіх накіроўвалі ў лазню. Цалкам нерабочых было толькі некалькі дзён: «адзін дзень у свята Новага года, два дні ў светлае Хрыстова Уваскрэшанне, адзін дзень св. Тройцы і ў асабліва ўрачыстыя дні».
178
Катаржане мусілі мірыцца з такімі парадкамі, бо ніякага выйсця не заставалася. Нават пры жаданні не было куды ўцячы, таму на падобны ўчынак адважваліся вельмі рэдка. I то праз некаторы час вярталіся самі, ці лавілі іх і прывозілі гілякі (ніўхі). He намнога ў лепшым становішчы знаходзіліся і тыя, хто добраахвотна прыехаў на Сахалін працаваць. Хіба што былі свабоднымі.
Аўгусціновіч, перадаючы агульную атмасферу на востраве, дасягае той пераканаўчасці і выразнасці, якая не выклікае аніякага сумнення, што ён валодаў літаратурнымі задаткамі: «Жыццё на пасту (маецца на ўвазе порт.— A. М.) Дуэ ў вышэйшай ступені манатоннае і сумнае, выклікае часам маркоту, якая ўзмацняецца яшч.э больш пры нязвыклых гуках рынды і амаль пастаянным бразганні кандалоў. Нішто не можа адрозніць тут марудна ідучых гадзін свабоднага часу ад звычайных заняткаў. Куды ні кінеш позіркам, вочы нязменна спыняюцца ці на змрочных гарах, што глядзяць на нас непрыветліва, ці слізгаюць па паверхні мора, якое пастаянна здаецца незадаволеным, раззлаваным, а часам нават і пеніцца быццам ад ярасці».
Адзінае месца, дзе можна было хоць неяк адпачыць — прычал, але і там хвалі, нібыта былі незадаволеныя чалавекам, кожны раз імкнуліся яго абдаць вадой з ног да галавы. Ад прычала і пачыналася галоўная вуліца порта, калі яе можна было назваць вуліцай. Змрочнасці надавала тое, што многія знаходзілі свой вечны спачын тут, далёка ад роднага кута: «Ббльш за ўсё наводзіць на чалавека нуду выгляд сопкі, што размеіпчана амаль пасярод паста і схілы якой усыпаны магіламі. Яна, высунуўшыся значна вышэй хрыбтоў, якія акружаюць яе, сваёй канічнай галавою пастаянна глядзіць удалечыню мора, быццам чакаючы долю прызначаных ахвяр, якіх рана ці позна прыкрые жорсткім сваім пакрывалам у іх непрабудным сне!»
Але гэта, канечне ж, уражанні чалавека прыезжага і яны, безумоўна, былі блізкія думкам, што прыходзілі ў галаву ўсім, хто апынуўся за тысячы кіламетраў ад сваіх мясцін, найчасцей не па ўласнай волі. Мясцовае ж насельніцтва падобнай нуды не перажывала. Яно жыло на сваёй зямлі, на сваёй радзіме, а радзіма —
179
заўсёды самая лепшая, якімі бы суровымі не з’яўляліся ўмовы.
Аўгусціновіч, як і ўсе падарожнікі, якія, пабываўшы тут, пакінулі пасля сябе запісы, шмат увагі надаў расказу пра жыццё карэннага насельніцтва. Нарыс цікавы найперш тымі месцамі, дзе аўтар выступае першапраходцам. У прыватнасці, пазнавальныя запісы аб племені «айна» (у перакладзе — чалавек), якое жыло ў паўднёвай частцы Сахаліна, так званай «Аніве». Другая назва гэтага племені — аінцы. Яны сяліліся на берагах вострава, а таксама ўнутры яго каля вялікіх рэк. Некалі аінцы былі свабоднымі, але каля ста гадоў назад да прыезду Аўгусціновіча трапілі ў залежнасць ад японцаў, якія пачалі іх бязлітасна эксплуатаваць.
Тамаш Мацвеевіч падрабязна апісаў знешні выгляд прадстаўнікоў гэтага племені. Аінцы былі сярэдняга целаскладу, з акругленым, даволі правільным, са смуглявым адценнем, тварам. Скулы на ім вылучаліся менш, чым у гілякоў і арочаў. Аўгусціновіч нават прыйшоў да думкі, што аінцы па сваім выглядзе стаялі бліжэй да еўрапейскай, чым да мангольскай расы. Да ўсяго мужчыны мелі густую і доўгую бараду.
Жытло аінцаў адрознівалася сваёй арыгінальнасцю. Юрты ставіліся чатырохкутнай формы. Для гэтага забівалі ў зямлю чатыры жэрдкі, прамежкі паміж якімі спляталі з асакі, пакідаючы адтуліны для вокнаў. Асаку выкарыстоўвалі і для страхі, а вось падлогу рабілі драўлянай. Каміна ў юртах не было, але агонь пасярэдзіне падтрымліваўся ўвесь дзень. Дым выходзіў праз адтуліну ў столі і праз уваходныя дзверы. У юртах знаходзіліся нары, пакрытыя цыноўкамі з сухой крапівы.
Асноўныя абавязкі ў аінцаў, у тым ліку і паляванне, ускладаліся на плечы жанчын. Яны, на думку Аўгусціновіча, былі непрыгожымі — малога росту, валасы кароткія, пастрыжаныя ў кружок, але добрымі гаспадынямі і падтрымлівалі ў жытле належнуіо чысціню. Мужчыны ж галоўным чынам займаліся рыбнай лоўляй, рабілі коп’і, шаблі для палявання. I мужчыны, і жанчыны любілі тытунь і віно, але жылі між сабой у згодзе. Была ў іх і свая рэлігія: «...пакланяюцц