• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    ы з Дзявочай вежай, а сярод яго дзейных асоб настаўнік Зулькарнейна (Аляксандр Вялікі), мудры Арыстоцель (Арысту), яго вучань Платон (Эльфатун). Асноўны сюжэт
    164
    трымаецца на сутыкненні дабра і зла, а калі канкрэтней — розуму і мудрасці, вераломнасці і хітрасці. Носьбітам періпых якасцей у творы выступае Арыстоцель, другіх — Платон.
    У нарысах даўніна суседнічае з сучаснасцю. 3 захапленнем расказаў Ходзька нра шасцігадовага хлопчыка Джаміля, які з рознай нагоды ствараў «даволі прыстойныя вершы» пра азербайджанскіх вогнепаклоннікаў, якія жылі ў Баку, і іх багатую бібліятэку, што была спалена ў 1826 годзе ў час вайны Персіі з Расіяй. Нарысы прывабліваюць і сваёй паэтычнасцю. Гэта відаць ужо з апісання Баку: «Выгляд з мора даволі прыгожы. Горад гэты размяшчаецца на схіле гары ля самага берага; здалёку здаецца велізарнай лесвіцай. Дамы без дахаў (відаць, Ходзька меў на ўвазе тое, што дахі ў бакінскіх дамах былі палогія.— A. М.), усе амаль аднаго памеру, стаяць адзін над адным вышэй і вышэй. Спераду відаць Дзявочая вежа, якая яшчэ добра захавалася, ззаду відаць разваліны Бакінскіх ханаў... Вышэй цягнуцца чырванаватыя горы, на якіх няма ніякай расліннасці,— а над гэтым раскінута яснае неба».
    Ходзька прывёў звесткі аб насельніцтве горада — 5 тысяч чалавек, назваў колькасць у ім дамоў — 1200. Даволі падрабязна апісаў асобныя завулкі і вуліцы. Расказваючы пра быт жыхароў, захапляўся іх майстэрствам. Адначасова здзіўляўся, што сярод «прыстойных людзей» шмат невукаў, якія не надаюць значэння помнікам, «вартых павагі нашчадкаў». Пад «прыстойнымі людзьмі» хутчэй за ўсё меў на ўвазе бакінскіх арыстакратаў, а пад невукамі тых, у каго была нізкая эстэтычная культура, а ў большасці выпадкаў яны аб ёй не мелі ніякага ўяўлення.
    У Персіі Ходзька пражыў больш як адзінаццаць гадоў. Прызначаны перакладчыкам яшчэ 1 студзеня 1830 года, займаў гэтую пасаду з 26 сакавіка 1832 года пры рускім консульстве ў Тэбрызе. 3 13 лістапада 1833 года з’яўляўся ў гэтым жа горадзе сакратаром генеральнага консульства, а з 14 жніўня 1834 года стаў консулам у Рэшце — адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гілян.
    Гэта дазваляла шмат падарожнічаць, глыбока вывучаць гісторыю Персіі, яе звычаі, традыцыі народа,
    165
    яго мову, культуру, фальклор. Ходзьку цікавіла не толькі жыццё іранцаў, а і іншых народаў, якія жылі ў гэтым раёне, у тым ліку і ў раёнах, прылягаючых да Каспійскага прыбярэжжа. Для знаёмства з імі выкарыстоўваў як службовыя паездкі, так і навуковыя.
    Ініцыятарам правядзення апошніх найчасцей выступаў сам. Любіў заязджаць углыб краіны, куды не траплялі еўрапейцы. Яшчэ ў 1833 годзе наведаў правінцыю Харасан, што знаходзілася далёка ад Тэгерана, у наступным годзе паездку туды паўтарыў. У 1836 годзе пабываў у правінцыі Мазандаран — таксама іранскай глыбінцы.
    Па Ірану і Туркменіі падарожнічаў і вядомы геадэзіст Іван Бларамберг. Пазнаёміўшыся з Іванам Фёдаравічам у Тэгеране, Ходзька падтрымлівае з ім цесныя сувязі. Збліжала іх агульнасць інтарэсаў. Бларамберг таксама не абмяжоўваўся выкананнем службовых абавязкаў. 3 задавальненнем дзяліліся адзін з адным атрыманымі ў час паездак матэрыяламі. У іх найбольш быў зацікаўлены Бларамберг, які назапашваў звесткі для «Статыстычнага апісання Персіі...».
    «Апісанне...» было апублікавана куды пазней, у 1853 годзе («Запнскн русского Географнческого обіцества», кн. 7), бо для сістэматызацыі матэрыялаў патрабавалася шмат часу. У гэтай працы Бларамберг згадваў, што Ходзька часта з’яўляўся першапраходцам.
    У прыватнасці, Іван Фёдаравіч пісаў: «Апісанне дарогі, якая вядзе з Нішапура ўздоўж паўднёвых межаў Харасанкскана Курдыстана да Шаруда, зробленае ў 1834 годзе A. I. Ходзькам, нашым консулам у горадзе Рэшце», і тут жа ў зносцы паведамляў: «Толькі англічанін Фразер наведваў ваколіцы Нішапура і бурштынавыя руды ў 1822 годзе; але ні адзін еўрапеец, акрамя Ходзькі, не праходзіў вышэй названы шлях». У сваіх жа «Успамінах» Бларамберг прыгадваў, наколькі Ходзька «дасканала ведаў літаратуру гэтай краіны, сабраў шмат рукапісаў». Важна і тое, што Ходзька выступіў першапраходцам у галіне даследавання, як сведчыць В. Грыцкевіч, моў «іранскай групы, якія дасюль не вывучаліся: талышскай, гілянскай і мазандаранскай». Звярнуў ён увагу і «на сулейманійскі дыялект курдскай мовы».
    166
    Звольніўся Ходзька з дыпламатычнай службы ў 1841 годзе, перад гэтым адпачыўшы ў Грэцыі і Італіі. Перасяліўся ў Парыж, дзе на той час жыў Міцкевіч. Разам з ім выдаваў «Трыбуну пародаў», газету, інтэрнацыянальную па сваім змесце і па коле аўтараў, што групаваліся вакол яе, а імі з’яўляліся эмігранты з розных краін. У Парыжы Ходзька напаткаў і асабістае шчасце — ажаніўся са сваёй зямлячкай Геленай Юндзіл.
    У 1842 годзе ў Лондане выйшла яго кніга, дакладная назва якой у перакладзе на беларускую мову гучыць так — «Узоры народнай паэзіі Персіі, у прыгодах і імправізацыях Кёраглы, разбойніка — вандроўнага спевака Паўночнай Персіі, і ў песнях народаў, якія насяляюць берагі Каспійскага мора. сабраных вусна і перакладзеных з філалагічнымі і гістарычнымі заўвагамі Аляксандрам Ходзькам».
    Дзякуючы В. Грыцкевічу можна атрымаць і поўнае ўяўленне аб гэтай кнізе: «Яна складаецца з наступных раздзелаў: 1. Прадмова. 2. Уводзіны да «Кёраглы». 3. Прыгоды і імправізацыі Кёраглы. 4. Народныя песні астраханскіх татараў. 5. Тры песні калмыкаў. 6. Туркменскія песні. 7. Песні персідскіх цюркаў. 8. Персідскія песні. 9. Песні гілянцаў і г. д. 10. Песні руюбарскіх горцаў. 11. Песні талышоў. 12. Песні мазандаранцаў. 13. Узоры тэкстаў. 14. Дзевяць персідскіх песень, аранжыраваных для фартэпіяна Анатолем Контскім».
    А паколькі кніга з’явілася на англійскай мове, трэба было дасканала ведаць і гэт\то мову. Кніга, як відаць, цікавая ва ўсіх адносінах. Аднак асабліва трэба адзначыць, што Ходзька, па сведчанні таго ж В. Грыцкевіча, «адным з першых ажыццявіў, хоць, можа, недасканалыя, пераклады туркменскай і азербайджанскай паэзіі».
    Да паэзіі гэтых народаў ён праяўляў цікавасць і пазней. Дзякуючы Аляксандру Іванавічу, на англійскай і французскай мове толькі туркменскіх вершаў і песень было апублікавана дванаццаць. У тым ліку чатыры творы класікаў туркменскай літаратуры — тры вершы Махтумкулі і адзін Кемінэ. Ходзька напісаў і кароткую біяграфію Махтумкулі, а самога яго назваў геніяльным і выдатным чалавекам.
    167
    Адным з вершаў Махтумкулі ў перакладзе Ходзькі зацікавіўся Бларамберг і змясціў яго ў сваім рускім перастварэнні ў «Статыстычным аглядзе Персіі». Няхай гэта і празаічны пераклад, але ён дае ўяўленне аб твсрчасці класіка туркменскай літаратуры. Верш называецца «Мудрыя меркаванні»: «Нмамы: дервншн, кадн (суддзі.— Н. Б.), бедные і богатые! Путн счастья весьма нзвнлнсты. Молнтва без веры не есть нстннный путь! Льстнть — безумство! Подумайте об этом, друзья мон! Что есть тело наше? — Каравансарай, клетка? Что есть душа наша? Сокол с завязаннымн глазамн. Вдохновенье — нстннный герой, жертвуюіцнй жнзнью своею Богу. Нстннный человек — подаюіцнй подаяння бедному. Накормнть голодного стонт путешествня к Мекке. Наружность, которой молодость так горднтся, стареет н желтеет, нос нзгнбается, губы высыхают. Я, Мехдумкулн, я презнраю жнзнь... Продолжнтельность мнра только 5 дней. Стонт лн для одного дня прнпасать на 100 лет? Подумайте об этом, друзья мон!».
    I тут жа Бларамберг прыходзіў да заканамернай высновы: «Народ, які спявае такія песні, не можа быць зусім цёмным». Адначасова па гэтым творы можна меркаваць і аб высокім мастацкім гусце Ходзькі, які для перакладу выбіраў лепшае з іншых літаратур.
    Вялікая заслуга Аляксандра Іванавіча і ў прапагандзе эпасу многіх народаў Усходу «Кёраглы». Ходзьку пашчасціла запісаць трынаццаць яго меджлісаў, ці інакш кажучы, раздзелаў з вуснаў азербайджанскага ашуга Садыха. Ашугі, як вядома, не дэкламуіоць творы, а спяваюць іх. Аднак, як прызнаваўся Ходзька, яны тлумачаць слухачам (хутчэй за ўсё іншаземцам.— A. М.), дзе заканчваецца адна песня і пачынаецца наступная.
    Як жа добра трэба было ведаць азербайджанскую мову, каб спасцігнуць сэнс праспяванага. I якой памяццю валодаць, каб пасля ўсё гэта — ды на чужой мове! — занатаваць. Але Ходзька валодаў і такім веданнем, і такой памяццю.
    Да свайго англамоўнага перакладу ён зрабіў каментарый, у якім паведаміў, што Кёраглы — туркменскі воін, які выступае абаронцам бедных і прыніжаных. I параўноўваў яго са знакамітым Робінам Гудам. Гэтым
    168
    эпасам, дзякуючы яго публікацыі ў кнізе «Узоры народнай паэзіі Персіі...», зацікавіліся не толькі ў Англіі, а і ў іншых краінах. Пад назвай «Прыгоды і імправізацыі Кёраглы» ён двойчы выходзіў у перакладзе на французскую мову. Адзін з перакладаў ажыццявіла Жорж Санд. У Тыфлісе з’явіўся рускамоўны пераклад, аўтар якога С. Пен.
    Пафранцузску загучалі і некаторыя творы з іншых раздзелаў кнігі Ходзькі. He засталася незаўважанай і яго «Граматыка персідскай мовы», першае выданне якой з’явілася ў Парыжы ў 1852 годзе, а ў 1883 годзе там жа была перавыдадзена.
    Ходзька публікаваўся шмат, і зпад яго пяра з’яўляліся працы рознага зместу. Спецыяльна для французскіх салдат, якія ў Крымскай вайне 1853—1856 гадоў змагаліся на баку турак, ён склаў падручнік турэцкай мовы. Тэатралы, дзякуючы Ходзьку, пашырылі ўяўленне аб гэтым відзе мастацтва, пасля з’яўлення складзенай ім кнігі драматургіі «Персідскі тэатр». Выходзілі таксама працы па этнаграфіі, фальклору, рэлігіі розных усходніх народаў. Сярод апошніх і перакладзеныя на французскую мову запіскі іранскага пасла ў Францыі МірзыМахамедАліхана, якія пад назвай «Адзінабожжа нахабітаў, растлумачанае імі самімі» выйшлі ў 1848 годзе. Да запісак Ходзька напісаў каментарый.
    Нямала зрабіў Ходзька і для папулярызацыі славянскіх моў, фальклору, калі ў 1857—1883 гадах працаваў прафесарам славянскіх літаратур універсітэта Калеж дэ Франс. Ён жа шмат перакладаў са славянскіх моў на ўсходнія, запісваў успаміны Міцкевіча і дапамагаў выдаваць іх. Акрамя таго, падтрымліваў сувязі з такімі вядомымі дзеячамі, як А. Кіркор, браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы і іншыя.
    3 1857 года па 1869ы кантраляваў навучанне ў Парыжы сарака двух фанскіх студэнтаў, а гэта таксама сведчыць, што інтарэс да ўсходазнаўства ў яго ніколі не памяншаўся. Хоць і ўдавалася далёка не ўсё. He атрымалася ў Ходзькі з заняццем у 1857 годзе і вакантнага месца выкладчыка персідскай мовы ў Школе усходніх моў. Прьпына, канечне ж, не ў ступені падрыхтоўкі Аляксандра Іванавіча. Ва ўсе часы вяліся закулісныя гульні, і перамагалі не заўсёды лепшыя.
    169
    Лёс наканаваў яму доў