• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    началенне Мікалая I. Дарэчы, пазней, у 30—40я гады Іваноў і Ягораў былі звольнены, a Шабуеў, хоць і застаўся, але ад выкладчыцкай дзейнасці яго па сутнасці адхілілі, дазволілі праводзіць толькі асобныя заняткі.
    Цяпер жа гэтая троіца рабіла ўсё магчымае, каб акадэмія заставалася творчай установай, а не ператварылася ў нешта казарменнае з адміністрацыйнымі парадкамі. Яны імкнуліся часцей бываць сярод студэнтаў, па чарзе дзяжурылі ў юасах. Праўда, у класе гістарычнага жывапісу за кожным выкладчыкам былі пастаянна замацаваны адны і тыя ж выхаванцы.
    Няведаннем асобных момантаў з жыцця Акадэміі Навасільцаў аказаў, сам таго не жадаючы, Ваньковічу добрую паслугу. У Ягораве Валенцій знайшоў такога добразычлівага, хоць і патрабавальнага выкладчыка, якім для яго падчас навучання ў Віленскай мастацкай школе быў Рустэм. Належная падтрымка, а таксама настойлівасць і прыродныя задаткі далі жаданы вынік. Ужо праз чатыры месяцы пасля пачатку вучобы за малюнак «Група з дзвюх фігур» Ваньковіч атрымаў у маі 1825 года свой першы сярэбраны медаль. 1826 год прынёс яму першы залаты медаль. Праз год — чарговая перамога: другі залаты медаль за гістарычную карціну «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева ў 968 годзе». Гэтая ж работа стала і дыпломнай. А ў
    142
    выніку Валенцію прысвоілі званне мастака і дазволілі яшчэ на працягу двух гадоў наведваць акадэмічныя класы, каб мог яшчэ больш удасканаліць прафесійнае майстэрства. А яшчэ Ваньковіч мог прэтэндаваць на замежную паездку.
    А пакуль падрабязней пра пецярбургскі перыяд у яго жыцці, тым больш, што ён стаў ці не самым плённым. Менавіта ў гэты час Ваньковіч сфарміраваўся ў мастака з ярка выражанай індывідуальнасцю, у творцу, які, ідучы сваім шляхам, не забывае і пра вялікіх папярэднікаў, належным чынам засвойваючы тое лепшае, што напісана імі. He лічыў ён лішнім вучыцца і ў сваіх сучаснікаў.
    У Ваньковіча гэта найперш праявілася ў жанры партрэта. А ўвасобіў ён воблікі тых жа Міцкевіча, Пушкіна, Шыманоўскіх, іншых, з кім даводзілася сустракацца і нават сябраваць.
    Звяртанне да вобразаў Міцкевіча і Пушкіна сведчыць, наколькі разумеў ён значнасць гэтых волатаў у гісторыі славянскай літаратуры. I, несумненна, падыходзіў да іх паступова. Але як гэта адбывалася, можна толькі здагадвацца, бо пераважная большасць партрэтаў, як гэтых людзей, так і іншых, да нас не дайшлі. Такі ж няўдзячны лёс напаткаў і парныя партрэты Міцкевіча і Пушкіна, з якімі і пазнаёміліся ў майстэрні Ваньковіча яго сябры, калі завіталі туды ў сакавіку 1828 года.
    Наконт паездкі засталіся запісы Гелены Шыманоўскай і Пятра Вяземскага. Уяўленне ж аб партрэтах можна атрымаць, зазірнуўшы ў «Запіскі» яшчэ аднаго добра знаёмага Ваньковічу — СтаніславаАпалінарыя Мараўскага, які ў свой час вучыўся ў Віленскім універсітэце, з’яўляўся членам таварыства філарэтаў і філаматаў. Урач па прафесіі, Мараўскі з 1827 года жыў у Пецяроургу, займаўся і літаратурнай дзейнасцю. A як Ваньковіч выношваў задуму, відаць па творах, што ўспрымаюцца эскізамі да болып буйных работ.
    Так, у фондах Пушкінскага музея (Расія) захоўваецца партрэт Пушкіна. Малюнак выкананы Ваньковічам італьянскім алоўкам. Паэт сядзіць на ўскрайку вадаёмафантана. Над ім вялікае дрэва. У Пушкінскім музеі захавалася і аўталітаграфія з выявай Міцкевіча, які амаль у поўны рост стаіць ля высокай скалы. На
    143
    творы пазначаны цэнзурны дазвол і памета: «Пнсан с натуры Ваньковнчемт>, рнсован нм же».
    А малюнак, на якім яшчэ адзін Пушкін, у 1886 годзе Румянцаўскаму музею перадаў сын паэта Аляксандр Аляксандравіч. Ён быў упэўнены, што гэта аўтапартрэт бацькі — не будзем забываць, што Пушкін не толькі пісаў мастацкія творы, а і маляваў. Аднак ужо тады асобныя даследчыкі сумняваліся ў аўтарстве Пушкіна, бо малюнак быў выкананы не ў характэрнай Аляксандру Сяргеевічу манеры. Ісціну ўстанавіў у 1920х гадах вядомы музеязнаўца і пушкініст М. Бяляеў. Ён ускрыў акантоўку партрэта і на зваротным баку ўбачыў накід жаночага партрэта з подпісам: «Ваньковнч'ь».
    М. Бяляеў засведчыў на старонках часопіса «Красная панорама» (1929, № 22): «Цяпер мы павінны датаваць яго ніяк не раней 1826—1827 гадоў і лічыць за падрыхтоўчы накід Ваньковіча, які быў затым ім зменены пры пісьме партрэта алеем».
    Хрэстаматыйным стаў «Партрэт Адама Міцкевіча на фоне АюДага», які ўвайшоў у гісторыю сусветнага выяўленчага мастацтва як «Міцкевіч на скале АюДаг». Пісаць гэтае палатно Ваньковіч пачаў у снежні 1827 года, а завяршыў у 1828м, каб праз год выставіць у Пецярбургу на выстаўцы Таварыства заахвочвання мастакоў. Хоць і няма асаблівай патрэбы апісваць гэты партрэт, бо рэпрадукцыі яго пастаянна змяшчаюцца ў розных выданнях, асабліва часта яны з’яўляліся ў 1998 годзе, калі адзначалася 200годдзе з дня нараджэння Міцкевіча, але нельга не сказаць пра яго, бо гэта вяршыня Ваньковіча ў жанры партрэта і ўвогуле адна з самых значных яго работ.
    Партрэт кампазіцыйны. Выдатнейшы славянскі паэт паказаны на фоне вядомай скалы ў момант найвышэйшага творчага ўздыму. Яго рамантычная душа лунае ў высях, але разам з тым Міцкевіч і зямны. Гэта падкрэсліваецца накінутай на плечы каўказскай буркай, паласатымі штанамі, якія на той час былі вельмі моднымі. Ззаду Міцкевіча ляжыць ліра.
    Да такога сюжэта Валенцій прыйшоў не адразу. Спачатку хацеў адлюстраваць Міцкевіча менш прыземленым. Нават распрацаваў кампазіцыю, на якой хацеў «апрануць» паэта ў рымскую туніку, каб яго рука прасілася б да аблокаў. Але, разважыўшы, ад такога
    144
    вырашэння кампазіцыі адмовіўся. Убачыў у гэтым нейкую тэатральнасць, чаго, як творца, не прымаў. Міцкевіч паказаны ў еднасці з пыродай — гэта Міцкевіч жывы, паўнакроўны, такі, якім быў і ў жыцці, і ў паэзіі. Такое вырашэнне Ваньковічам задумы не ўспрынялі, аднак, асобныя «закаранелыя» акадэмісты. Яны папракалі мастака за тое, што ліра, маўляў, адлюстравана па перспектыве няправільна. На іх думку, воблакі на карціне знаходзяцца вельмі нізка. Знаходзілі і некаторыя іншыя пагрэшнасці. А хто шукае, той знаходзіць. Ды ў цэлым ацэнка была высокай.
    Для прыкладу, мастак, аўтар першай біяграфіі Ваньковіча Вікенцій Смакоўскі сведчыў: «Партрэт, выкананы памайстэрску, быў шэдэўрам Ваньковіча».
    Мараўскі пісаў: «3 радасцю глядзеў я на гэты вынік работы мастаказемляка».
    Уражанне Мікалая Маліноўскага, гісторыка: «Бачыў цудоўнейшы партрэт Міцкевіча... 3 яго лучыцца здзіўляючае падабенства. Нельга знайсці нічога больш дасканалага».
    Арлоўскі ж па матывах гэтага твора зрабіў малюнак Міцкевіча. Ды і сам Ваньковіч паклапаціўся, каб партрэт не застаўся ў адзіным экземпляры. Дарэчы, ён любіў паўтараць свае работы, якія лічыў найбольш удалымі. Гэтым разам выканаў некалькі копій алеем і зрабіў літаграфію. Міцкевіч жа, у сваю чаргу, заказаў тры копіі мастаку Бержэру. А пазней з копій рабіліся новыя копіі. I, канечне ж, менш дасканалыя, чым арыгінал, але паколькі яны мелі вялікае распаўсюджванне, дык нярэдка атрымлівалася так, што сёйтой аб творчасці Ваньковіча атрымліваў недастаткова поўнае ўяўленне, бачачы толькі як бы «злепак» з яе.
    Пэўныя элементы манументальнасці, карціннасці ў партрэтах, выкананых Ваньковічам, даследчыкі схільны оачыць ва ўплыве на яго творчасць лепшых прад стаўнікоў італьянскай мастацкай школы. Падставы для гэтага дае ўжо тое, што Валенцій неаднаразова рабіў копіі з твораў Мікеланджэла, Рафаэля, Тыцыяна і іншых. Дарэчы, у гэтых сваіх схільнасцях ён не быў адзінокім. He толькі ў Расіі, а і ў іншых еўрапейскіх краінах тады існаваў як бы культ Рафаэля. Творчасцю Рафаэля захапляўся і Ягораў: «Я заўсёды лічыў прафанацыяй намер наследаваць вялікаму майстру; але
    145
    калі доўга назіраеш і захапляешся шэдэўрамі, дзе яго душа асабліва моцна выявілася, насуперак волі пранікаешся тым жа пачуццём і той жа манерай».
    Уплыў Рафаэля асабліва моцны ў партрэтах, на якіх Ваньковіч адлюстраваў сваю сям’ю — «Аўтапартрэт з сям’ёй» і «Партрэт жонкі з дзецьмі».
    «Аўтапартрэт...» прыкметны тым, што сам мастак на ім паказаны ў глыбіні, а на першым плане яго жонка з сынам Адамам, які ў сям’і Ваньковічаў стаў першынцам. Жонка прыціскае дзіця да сябе. Нішто яе — ні сам позірк, ні адзін жэст — не звязвае з яго бацькам. Але і ў «Аўтапартрэце...», і ў «Партрэце жонкі з дзецьмі», на якім ужо трое дзяцей, прысутнічае адзін і той жа, пры тым вельмі важны матьгў — культ сям’і, хатняй утульнасці, сямейнага шчасця і ўзаемаразумення.
    3	сучаснікаў жа Ваньковічу найбольш блізкім па духу быў Кіпрэнскі, творчасць якога Валенцій добра ведаў. 1 мог з яго лепшымі работамі пазнаёміцца двойчы на выстаўках — у 1824 і 1827 гадах. На апошняй — у экспазіцыі знайшлося месца «Подзвігу маладога кіяўляніпа...».
    Уяўленне аб тым, як Ваньковічу працавалася ў Пецярбургу, можна атрымаць і па яго справаздачы, накіраванай у 1827 годзе ў Віленскі універсітэт. Паколькі навучаўся за казённы кошт, гэта мусіў рабіць рэгулярна. Так званы рапарт цікавы тым, што напісаны самакрытычна. Ваньковіч глядзіць на сваю творчасць, як бы збоку, спрабуючы разабрацца, што яму ўдаецца лепш, а што горш: «...ад усіх прафесараў Акадэміі атрымліваў пахвалу за дасканалую перадачу натуры, эфектаў і за смеласць штрыха, але майму малюнку неставала сілы і чысціні, а тым самым не хапала яму стылю, які так неабходны для гістарычнага мастака, каларыт мой таксама хвалілі; такім чынам, валодаючы вартасцямі жывапісца, я не дасягаў такога ж узроўню як рысавальшчык. Каб яго дасягнуць, я вырашыў нрытрымлівацца крыху іншага метаду малявання. Знаходзячыся ў Пецярбургу, я павінен выкарыстаць (далей у тэксце неразборліва, відаць, трэба чытаць «вартасці».— A. М.) мясцовай школы, якая ў гэтым родзе мастацтва мае вялікія поспехі...».
    146
    А мо, белы конь i таму прысніўся, што, нягледзячы на ўсё, яму многага ўдалося дасягнуць, пры тым яшчэ з гадоў вучнёўства? Калі шмат хто робіць толькі першыя подступы да авалодання сакрэтамі жывапісу, у яго адразу з’явілася тое дыханне, без якога не можа абысціся ніводзін творца, які хоча застацца індывідуальнасцю.
    Думка аб гэтым Ваньковічу была прыемнай, але Валенцій адганяў яе, бо ніколі не ганяўся за славай. Спачатку хацеў. пераказаць сэнс сну сябрам, а пасля перадумаў: няйначай і яны падумаюць, што ўжо лічыць сябе геніем, які інакш, як на белым кані, у мастацтва і не ўязджае.
    Але сон не забываўся, успамінаўся часта, і паступова Ваньковіч пачаў лічыцца з ім, як з рэальнасцю, як з часткай свайго паўсядзённага жыцця. 1 калі прыга