• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    нца верасня да лістапада рабіў астранамічнае вызначэнне пунктаў у Дагестане і Каспійскай вобласці.
    Па вяртанні ў Тыфліс яго і заспела распараджэнне імператара аб размежаванні зямель Каўказскага краю: вызначэнне структуры іх, абмер асобных участкаў. Дзеля гэтага стварылі спецыяльную камісію, старшынёй якой прызначылі Ходзьку. Разумеючы адказ
    120
    насць даручанай работы, ён сур’ёзна паставіўся да яе падрыхтоўкі. Разумеў, не абысціся без спецялістаў. A іх якраз і не хапала. Таму на першых жа пасяджэннях камісіі паставіў пытанне аб стварэнні ў Тыфлісе школы каўказскіх землямераў. Турбавала Ходзьку і адсутнасць неабходных інструментаў і абсталявання. Тое, што прапанавалі яму, даўно састарэла.
    Прапанову Іосіфа Іванавіча падтрымалі, і хутка адбыўся першы выпуск мясцовых землямераў. Адукацыю набылі 150 чалавек. Сам жа Ходзька ў снежні быў камандзіраваны ў Пулкаўскую астранамічную абсерваторыю, вучоныя якой паспяхова авалодвалі новымі метадамі ў галіне геадэзіі. Як некалі ў Віленскім універсітэце, старанна ўзяўся за ўдасканаленне сваіх ведаў. He забываў і аб своечасовым набыцці інструментаў і абсталявання. Ваеннатапаграфічнае дэпо, куды звярнуўся раней з запытам, ўсё гэта закупіла за мяжой.
    Можна было прыступаць да работы, але яе давялося перанесці на няпэўны час, бо ўзмацніліся баявыя дзеянні і стала не да землеўпарадкавання. Але граф М. Варанцоў, які ўвесну 1845 года стаў камандуючым, усё ж вырашыў прыступіць да Закаўказскай трыянгуляцыі, як афіцыйна падавалася гэтая праграма. Аднак, паколькі дазвол на правядзенне яе быў атрыманы ад Мікалая I яшчэ ў 1842 годзе, вырашыў атрымаць у імператара пацвярджэнне папярэдняга рашэння.
    Пакуль вялася перапіска Тыфліса са сталіцай, Варанцоў у чэрвені 1845 года з вялікім атрадам накіраваўся ў Андзію, а затым далей у чачэнскія лясы і дайшоў да аула Дарго, дзе знаходзілася новая рэзідэнцыя Шаміля. Паселішча было цалкам знішчана, але гэта каштавала атраду Варанцова вялікіх страт. Таму, калі і можна гаварыць аб перамозе, дык яна Пірава. Шаміль жа, нягледзячы на няўдачу, змог даказаць. што ён паранейшаму можа з поспехам супрацьстаяць рускім. Гэта яшчэ больш узняло яго аўтарытэт сярод горцаў.
    Пасля такой «перамогі» Варанцову нічога не заставалася, як рыхтавацца да новых сутыкненняў. Па яго загадзе ў пачатку 1846 года прыступілі да ўзвядзення ўмацаванняў і станіц. Атрады ішлі ў глыбіню чачэнскіх лясоў, пракладваючы шырокія просекі. У адным з такіх
    121
    атрадаў у чэрвені 1846 года апынуўся Ходзька. I хоць ён быў загартаваны ў баях, але тое, што было раней, не ішло ні ў якае параўнанне з цяперашняй сітуацыяй. Чачэнцы і іншыя горцы са здзіўляючай рашучасцю перашкаджалі будаваць умацаванні, нападалі на сёлы, у якіх жылі казакі.
    Асабліва цяжка даводзілася ў Малой Чачні. Жорсткія баі неаднаразова адбываліся каля Ачхоеўскага ўмацавання, на пераправах ля рэк Фартанга і Натхон. Але калі летам яшчэ можна было трываць, дык з надыходам восені пачалося такое, што можна параўнаць хіба са знаходжаннем у пекле. Мала таго, што чачэнцы не давалі спакою днём, яны ўзмацнілі начныя напады.
    На поўдні, як вядома, так хутка змяркаецца, надвячорку па сутнасці няма, адразу настае ноч. Але ж улетку ночы кароткія. Цяпер, восенню, яны сталі даўжэйшымі. Акрамя таго, пачаліся частыя дажджы. Неспрыяльныя прыродныя ўмовы і выкарыстоўвалі горцы. Чарговы напад звычайна пачынаўся позняй ноччу, калі вартавыя стаміліся, а таму ў іх менела пільнасці. ІІадбіраліся да рускіх невялікімі групамі і ў розных месцах. Калі вартавыя паспявалі заўважыць іх, адразу раздаваліся выстралы ў адказ, грамавымі раскатамі аглушалі наваколле гарматы.
    3 першымі ж выстраламі наўкола станавілася светла, як днём. Гэта тыя, хто знаходзіўся каля спецыяльных бочак са смалой, падпальваў іх, каб можна было лепш адбіваць атакі. Увесь гарызонт асвятляўся барвовачырвонымі сполахамі. Разам з усімі падхопліваўся і браўся за зброю Ходзька, падначальваючыся загадам камандзіраў, якія падымалі ў бой так званыя «лятучыя каманды», створаныя для дзеянняў у такіх непрадказальных выпадках.
    Калі чарговая атака была адбіта і ў палатцы ніяк не браў сон, Іосіф Іванавіч міжволі вяртаўся ў думках на радзіму. He мог не вяртацца менавіта ў гэты час. У памяці ажывалі малюнкі маленства.
    Увачавідкі бачыў сябе падлеткам, калі жнівеньскай ноччу, на самым схіле лета, часта прачынаўся ад падобных сполахаў на небе. Праўда, яны не былі барвовачырвоныя. Тады цемру разразалі пісягі маланак, раскаціста адгукаўся ўверсе гром і нечакана
    122
    святло ахоплівала ўвесь небакрай. Яно нібыта пульсавала, з кожным чарговым ударам грому разрывалася на часткі і ад гэтага ў пакоі станавілася то светла, як днём, то па сценах бегалі нейкія пачварныя фігуры. Юзіку і страшна было і брала над усім верх цікаўнасць. Хацелася даведацца, а чаму так адбываецца менавіта ў гэты час. I не ў бацькоў пытаўся, а знайшоў адказ у кнігах, прыгадаўшы пра вераб’іныя ночы.
    Цяпер іншыя ночы, каўказскія. Яны хоць і небяспечныя, не адштурхоўваюць ад сябе. He таму, што звыкся з усім — да такога не прывыкнеш. Прьгчына ў іншым. Так пабудаваны ўжо чалавек, што пастаянна знаходзіцца на мяжы, якая падзяляе жыццё і смерць. I дзякуючы волі сваёй, вынослівасці, a то і шчасліваму збегу абставін здатны не ступаць туды, дзе ратунку няма. I гэтае балансаванне ўратоўвае яго. Дзякуючы яму адбываецца пастаяннае ўзыходжанне. I да новых жыццёвых вяршынь, і да новых адкрыццяў. Узыходжанне, каб аддаліць тое непазбежнае, што абавязкова чакае наперадзе кожнага.
    У Тыфліс Ходзька вярнуўся 2 лістапада 1846 года і даведаўся, што Мікалай I пацвердзіў першапачатковы дазвол на правядзенне Закаўказскай трыянгуляцыі. Меркавалася работы пачаць з надыходам вясны 1847 года, а завяршыць праз шэсць гадоў.
    Іосіфу Іванавічу 9 лютага 1847 года прысвоілі званне палкоўніка.
    Да ажыццяўлення трыянгуляцыі падыходзілі паэтапна. А падказваў як і што рабіць Ходзька. Паступова — у 1847, 1848 і ў 1849 гадах — праводзіліся даследаванні па змяненні зямной рэфракцыі, інакш кажучы, скрыўлення сонечных прамянёў, калі яны нраходзяць праз рознае асяроддзе. Рэфракцыя дапамагае ў тапаграфічных і геадэзічных работах.
    Упершыню для гэтай мэты Ходзька выкарыстаў усе найбольш высокія горы Закаўказзя, уключаючы Вялікі Арарат. Было ўстаноўлена 122 назіральныя пункты. Назіранні праводзіліся з больш нізкіх станцый на высокія. Пагрэшнасці ў вымярэнні вышыні вагаліся ў межах 6,1 метра ці 20 футаў — у бок памяншэння альбо павелічэння, а да гэтага такой дакладнасці ніхто не дасягаў. Але Іосіф Іванавіч не задаволіўся. Каб быць яшчэ больш упэўненым у правільнасці ацэнак, выра
    123
    шыў правесці назіранні ў зваротным кірунку — з больш высокіх станцый на нізкія. Для гэтага і падыходзіла гара Вялікі Арарат, узыходжанне на якуіо Ходзька запланаваў на жнівень 1850 года.
    Для гэтага стварылі пад яго кіраўніцтвам спецыяльную экспедыцыю. У яе ўвайшлі вядомы арыенталіст М. Ханыкаў, дырэктар Тыфліскай фізічнай абсерваторыі А. Морыц, знакаміты даследчык каўказскагорскіх моў палкоўнік Генеральнага штаба П. Услар, астраном Закаўказскай трыянгуляцыі А. Аляксандраў, тапограф Сідараў, перакладчык П. Шараян і 60 казакоў і салдат.
    У якасці зыходнага пункта выбралі сяло Аралых, дзе ў пачатку ліпеня 1850 года ўсе ўдзельнікі экспедыцыі сабраліся ў доме казацкага палкоўніка Храшчаніцкага. Вяліся падрыхтоўчыя работы, каб 19 ліпеня разбіць лагер у даліне паміж гарамі Вялікі і Малы Арарат — у маляўнічай мясцовасці на вышыні 2298 метраў над узроўнем акіяна ля ручая СардарБулак.
    У бярозавым гаі размяшчаліся два тыдні. Увесь час сюды дастаўлялі неабходныя інструменты, абсталяванне, прыборы, прадукты.
    25 ліпеня Ходзька дачакаўся мастака Байкова, з якім узышоў на Малы Арарат — адносна невысокую гару вышынёй 3914 метраў. Хацелі з яе агледзець наваколле, а Байкоў зрабіць замалёўкі. Але не пашанцавала, стаяў туман. Малы Арарат Байкоў намаляваў ужо ў лагеры, па памяці.
    Узыходжанне экспедыцыі пачалося 23 ліпеня. Рухаліся хутка, бо асаблівых перашкод не сустракалася і да вечара дасягнулі вышыні 3307 метраў. Далей пачыналася зона снягоў. Пасля начлегу ўпарадкавалі гэтую стаянку, а паколькі тыя, хто заставаўся там, павінны былі праводзіць назіранні за прыродай, назвалі яе «метэаралагічным лагерам». Экспедыцыя ў гэтым лагеры затрымалася да 1 жніўня.
    I цяпер Ходзька не спяшаўся, бо яму, як начальніку, трэба было ўсё прадумаць, каб у час узыходжання не ўзнікла чагосьці неспадзяванага, што магло б затрымаць далейшы pyx, a то і выклікаць небяспеку. Старанна абдумалі, як лепш даставіць груз. Для гэтага ўзялі з сабой у горы 5 коней і 4 «катэраў» — так у тамашніх мясцінах называлі невялікіх горных аслоў.
    124
    Для дастаўкі ўсё ж лепей падыходзілі <катэры», якія ў гарах асабліва вынослівыя.
    Так і рушылі ў дарогу — члены экспедыцыі, нагружаныя ослікі, коні, якія цягнулі чацвёра санак, і казакі. Санкі ўзялі, каб выкарыстаць іх там, дзе ні «катэры», ні коні прайсці не змогуць. Тады груз на санях пацягнуць на крутых пад’ёмах па снезе салдаты, якія павінны былі падысці пазней.
    Зранку 1 жніўня, калі пачалі ўзыходжанне, надвор’е было як на заказ. Сонечнае, бязветранае, але бліжэй да вечара падзьмуў вецер і недзе гадзін у 19 задажджылася. Лівень быў да таго моцлы, што патокі вады разам з ветрам гатовы былі змесці людзей і жывёл. Падобнай ночы ў сваім жыцці Ходзька ніколі не перажываў. Ды і іншыя члены экспедыцыі таксама. Прырода нібы выпрабоўвала ўсіх на трываласць. Небяспека загінуць не пакідала да самай раніцы. I хоць з досвіткам дождж спыніўся, вецер не сунімаўся. Ніяк не ўдавалася ўстанавіць палаткі. Зрабілі гэта толькі салдаты, якія падаспелі да канца дня.
    Так і прайшло чацвёра сутак у чаканні, пакуль прырода злітуецца, зменіць свой суровы нораў. A 6 жніўня і адбылося ўзыходжанне на Вялікі Арарат.
    ...Хацелася даўжэй палюбавацца хараством горных краявідаў, ды часу не ставала. Ходзька яшчэ раз акінуў позіркам наваколле і спыніў увагу на вяршынях АхДага і Кульпа. Яны знаходзіліся адпаведна на вышыні 3576 і 1281 метраў. А што гэта менавіта АхДага і Кульпа, памыліцца нельга было. Яшчэ да ўзыходжання на Вялікі Арарат на гэтыя вяршыні Іосіф Іванавіч паслаў прапаршчыка Аляксандрава і падпаручніка Несцерава, якія ўстанавілі там спецыяльныя прыборы — геліятропы. Святло ад іх адбівалася і