• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
     ўстанавіць, спаўзалі і перакрывалі ВаеннаГрузінскую дарогу. Ходзька распрацаваў спецыяльную праграму пастаянных назіранняў за імі.
    У 1875 годзе Іосіф Іванавіч яшчэ ездзіў на міжнародны геаграфічны кангрэс у Парыж. На жаль, Тыфліс ён пакінуў апошні раз. Здароўе зусім пагоршылася. Дала знаць напружаная разумовая праца. Яшчэ і раней урачы заўважылі ў Ходзькі скляроз сасудаў мозгу. Цяпер негатыўныя вынікі яго павялічыліся. Ды і сам
    130
    Іосіф Іванавіч разумеў, што жыць яму засталося не так шмат. А таму спяшаўся завяршыць незавершанае. Парадкаваў рукапісы, прыводзячы іх да ладу. А гэта таксама патрабавала немалоіа разумовага напружання, а ў выніку — параліч.
    He стала Ходзькі 21 лютага 1881 года. Пахавалі яго на тыфліскіх рымскакаталіцкіх Петрапаўлаўскіх могілках. Развітацца з выдатным даследчыкам Каўказскага краю прыйшлі афіцэры, прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі. Каўказскі ж аддзел ушанаваў яго памяць спецыяльным пасяджэннем, у час якога, у прыватнасці, адзначалася: «Смерць перарвала дні старэйшага дзеяча па каўказазнаўству, старэйшага наіпага члена, незабыўнага Іосіфа Іванавіча Ходзькі. Паважаны стары непарыўна звязаў сваё імя з краем, для якога ён папрацаваў сорак гадоў, і з нашым аддзелам, у рабоце якога ён прымаў непасрэдны ўдзел з самага пачатку яго існавання».
    §©]§lII^^
    БЕЛЫ КОНЬ НА ЛУЗЕ
    ВАЛЕНЦІЙ ВАНЬКОВІЧ
    Прачнуўшыся, Ваньковіч доўга не мог прыйсці ў сябе. Аніяк не верылася, што ўсё, нядаўна пабачанае ім, адбылося не ў сапраўднасці, а ў сне. Белы конь з распушчанай грывай, які так уразіў сваім незямным хараством, здавалася, паранейшаму пасецца недзе паблізу — дастаткова падысці да акна, шырока расчыніць яго створкі, высунуць як мага больш галаву, для раўнавагі моцна абапёршыся рукамі на падаконнік, і зноў удасца пабачыць гэтага дзівоснага скакуна, які паволі, але ўпэўнена перастаўляючы ногі, марудна ходзіць па лузе, прагавіта скубе мяккую траву, pasnopas адрываецца ад яе, трасе грывай, нібы спрабуе адагнаць назойлівых мошак, хоць мошак якраз і няма, а перашкаджаюць яму валасы, што доўгімі пасмамі рассыпаліся ў розныя бакі і часам нават закрываюць вочы.
    He толькі сам конь запомніўся Валенцію, а і луг. Раўнюткі, без ніводнага кусціка, ніводнай купіны, ён слаўся шырокім, без канцакраю, дываном, быў аксамітным, такім, якім бывае тады, калі трава пасля першага ўкосу паспявае падрасці, становіцца надзіва сакаўная, мурожная. I калі конь асцярожна ступаў, яна не ўтоптвалася ў зямлю, а толькі злёгку прыгіналася, каб неўзабаве, выслабаніўшыся зпад яго капытоў, хутка выпрастацца і, як і дагэтуль, пры лёгкім павеве ветрыку прабегчы шаўкавістай хваляй.
    132
    Спалучэнне гэтых двух колераў — белага каня і зялёнай аксамітавай травы, вельмі ўдала гарманіравала. Аднак да месца быў і трэці, блакітны. Колер неба над галавой... А на небе не толькі ні хмурынкі, а і нават бялюткія кучаравыя воблачкі зніклі, расталі ў бязмежнай сінечы.
    Ваньковіч заплюшчыў вочы. Закрыў іх з адзіным жаданнем, каб усё паўтарылася зноўку, але малюнак, які так усхваляваў і ўразіў, знік бясследна, не хацеў вяртацца, як ні напружваў Валенцій памяць, як ні сіліўся ўзнавіць яго, зноў зрабіць рэальнасцю. А так хацелася яшчэ раз апынуцца на гэтым лузе, падысці да белага, без ніводнай крапінкі каня. Ен, канечне, адразу пазнае цябе, паверне ў твой бок галаву, уважліва паглядзіць разумнымі, праніклівымі вачыма, у якіх, здаецца, у самай глыбіні адбіваецца блакіт неба, і будзе чакаць, калі падыдзеш бліжэй. 1 тады можна прыхінуцца да яго галавы шчакой, ніколькі не баючыся, бо конь свойскі, даўно знаёмы табе — яшчэ з гадоў маленства. Пасля трэба стаяць ціха, маўкліва, не жадаючы ні аб чым думаць. А думкі ўсё адно пачнуць віраваць, не будуць даваць спакою. I ад гэтага стане яшчэ больш усцешна і так хораша, што немагчыма перадаць словамі радасць гэтага адчування, гэтага яднання з блізкай табе і дарагой істотай. Яго неабходна перажыць, унутрана асіліць.
    Непрыкметна Валенцій зноў заснуў. А колькі праспаў яшчэ, не ведаў, бо, як прачнуўся першы раз, перарваўшы сон, ад якога было так прыемна і радасна, на гадзіннік не паглядзеў. He зірнуў і цяпер, аднак па іншай ужо прычыне — рабіць гэта не было патрэбы. I так зразумела, што дзень даўно пачаўся. Пробліскі святла праз фіранкі не працэджваліся кволымі, ледзь заўважнымі палосамі, як гэта звьгчайна бывае на самым досвітку, калі сонца толькі ўзыходзіць на небакраі і яшчэ не ўпэўненае ў сабе, а распаўзліся па падлозе, адбіваючыся на сценах.
    Толькі цяпер пераканаўся ва ўсёй выразнасці і паўнаце, што і белы конь, і зялёны лугдыван паўсталі перад ім у сне. I як кожнаму, каму раптоўна прыснілася нешта нечаканае, яму захацелася разабрацца, што і да чаго. I, як пераважная большасць, Ваньковіч быў упэўнены, што нішто само па сабе не ўзнікае і не
    133
    з’яўляецца, на ўсё ёсць нейкая, да канца не вытлумачаная, a то і проста незразумелая прычына. А паколькі, у адрозненне ад многіх, ён меў схільнасць да містыцызму, дык цяпер, як і неаднойчы ў падобных выпадках, шукаў у пабачаным сне тую першапрычыну, зразумеўшы і ўсвядоміўшы сэнс якой, абавязкова (а што абавязкова, ён ніколькі не сумняваўся), можна знайсці адказ на тое, што трывожыць. Праўда, як ні спрабаваў высветліць яго, нічога не мог прыпомніць, што выклікала б менавіта гэтыя, а не інакшыя асацыяцыі. Якраз нішто і не трывожыла. Hi цяпер раніцой, ні тым больш перад гэтай ноччу, якая падарыла такі сон.
    Відаць, не ў трывозе справа. Конь на лузе — як гэта ён не ўцяміў яшчэ, што луг не абыякі, а менавіта той, з гадоў маленства, якія прайшлі ў Сляпянцы, за некалькі вёрстаў ад Мінска — вяртанне да таго, што з гадамі пачынае забывацца, але ніколі, ні пры якіх абставінах, не можа выветрыцца з памяці цалкам, бо ў глыбіні яе прапісалася раз і назаўсёды. А ў Сляпянцы Валенцію падабалася зранку, калі на зямлі і над зямлёй папуюць цішыня і спакой, пакінуўшы сядзібу, пайсці на луг, паляжаць у густой траве, узіраючыся ў неба, назіраючы, як воддаль сяляне заняты сваёй звыклай працай. Ты ж не знаходзіш ніякага занятку, застаецца толькі гэта — любавацца хараством наваколля і думаць, думаць...
    I ўсё ж, чаму менавіта гэтая, а не іншая згадка абудзіла сёння памяць? А таму, мабыць, што перад гэтым у яго майстэрню завіталі тыя, каго Ваньковіч даўно шанаваў і сяброўствам з кім ганарыўся. Як і яны, у сваю чаргу, не праміналі выпадку наведацца да яго, бо яднала ўсіх іх блізкасць душ, захопленасць мастацтвам. I няважна, што працавалі яны ў розных галінах яго. Галоўнае, заўсёды знаходзілі паразуменне.
    Так было і ўчора, калі госці прыехалі нечакана. I не спадзяваўся іх пабачыць, а яны тут як тут. Усёй кампаніяй. I Пувікін, і Вяземскі... Узрадавала, што ў гэтым гурце знаходзіўся і Малеўскі. 3 Францішкам ён зблізіўся праз Міцкевіча, бо Малеўскі з’яўляўся сябрам Адама па гуртку філаматаў. Шкада толькі, што не было поруч Міцкевіча. Затое радасць прынесла з’яўленне Шыманоўскіх — маці і дачкі. У Шыманоўскіх ён і сам часта бываў. Заўсёды наведваўся да іх з вялікай
    134
    ахвотай, бо іх кватэра ператварылася ў салон, дзе пастаянна збіраліся пісьменнікі, мастакі, вучоныя. I, вядома ж, музыканты, бо сама гаспадыня была вядомай піяністкай і кампазітарам. Марыю Шыманоўскую добра ведалі ў Польшчы, сваёй яна хутка стала і ў сталіцы. А яе дачку Гелену адразу ўпадабаў Малеўскі. 1 ўжо ні для каго не заставалася сакрэтам, што яны хутка пажэняцца. Праз некаторы час так і атрымалася.
    Падштурхнулі ж Шыманоўскіх да наведвання яго майстэрні на Васільеўскім востраве Вяземскі і Пушкін. Узяўшы з сабой Малеўскага, а той згаджаўся на любую магчымасць яшчэ раз пабачыць Гелену, утрох спачатку завіталі да ІПыманоўскіх. А пасля Аляксандр Сяргеевіч нагадаў, што нядаўна Ваньковіч завяршыў парныя партрэты яго і Міцкевіча. I тут жа загарэўся жаданнем паказаць гэтыя партрэты Шыманоўскім. Шыманоўскія згадзіліся. Так і апынуліся нечаканыя, але жаданыя госці ў яго майстэрні.
    Першым увайшоў Пушкін, ведучы за сабой астатніх. Нязменна вясёлы, энергічны, з жартамі, якія нярэдка знаходзіліся на мяжы прыстойнасці, а часам і выходзілі за яе, ён распараджаўся ў майстэрні, як у сваім доме. Калі б хтонебудзь не ведаў, мог бы падумаць, што тут Аляксандр Сяргеевіч гаспадар, а не Ваньковіч. Ды Валенцій такой упэўненасці Пушкіна не пакрыўдзіўся, як і ўвогуле не крыўдзіўся, калі заў важаў за Пушкіным штосьці падобнае. Толькі прамовіў, запытальнаўважліва ўзіраючыся яму ў вочы:
    — Няйначай не проста так завіталі?
    Ведаў, ад такой цікаўнасці не пакрыўдзяцца.
    Пушкін як чакаў гэтага запытання:
    — Невыпадкова, Валенцій, невыпадкова.
    I, апярэджваючы чарговае пытанне, дадаў:
    — Паказвай хутчэй нашы з Адамам партрэты.
    Ваньковічу і самому хацелася пазнаёміць з імі сяброў. Ды не кожнага паасобку, а ўсіх разам. Аднак усё неяк не выпадала. Цяпер узрадаваўся падобнай магчымасці:
    — Канечне, канечне.
    Галантна махнуў рукой, запрашаючы першымі Шыманоўскіх:
    — Калі ласка, сюды...
    135
    Павёў за сабой у адзін з кутоў майстэрні. Услед за Шыманоўскімі накіраваліся і іншыя. А Ваньковіч, падышоўшы да сцяны, адхінуў накідку.
    Партрэты, напісаныя алейнымі фарбамі, былі ў поўны рост.
    Першымі прыйшлі ў захапленне жанчыны.
    — Якое падабенства! — ледзь не запляскала ў далоні Гелена.
    Яе маці была больш стрыманая, але і яна не прамінула, каб сказаць колькі добрых слоў:
    — Рада за цябе, Валенцій. Ды і сам ведаеш, што мне ўсе твае работы падабаюцца.
    Сваё даводзілі Вяземскі і Малеўскі, кідаў рэплікі Пушкін — Аляксандр Сяргеевіч і тут не абыходзіўся без жартаў:
    — Падабенства — не тое слова... Партрэты нават лепшыя за арыгіналы.
    Усміхнулася Гелена:
    — Ну і скажаш...
    А Пушкіну, што нібы з гуся вада:
    — Пасля гатага хоць памірай. Усё адно ёсць упэўненасць, што адбітак застанецца.
    Ваньковічу прыемна было ўсё гэта слухаць, хоць лавіў сябе на думцы, што такой высокай ацэнкі і чакаў.
    Разумеў — партрэты ўдаліся. Бадай, не ў алошнюю чаргу таму, піто пісаў блізкіх сабе людзей. Хоць нават не ў гэтым прычына. Перш чым узяцца за пэндзаль, старанна абдумаў кампазіцыйнае вырашэнне партрэтаў. I, як высветлілася, знайшоў. Спрацавала тое, што здагадаўся Міцкевіча і Пушкіна падаць у рамантьвіным стылі, ужо гэтым падкрэсліўшы і накірунак іх творчасці, не п