• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    ваў яго, цяплей станавілася на сэрцы. Ажывалі даўнія малюнкі, прыпаміналася пражытае. На гэтым фоне не забывалася і тое, ад чаго ў многім залежаў яго далейшы творчы лёс. За карціну ж «Подзвіг маладога кіяўляніна...» атрымаў права на замежную паездку. Чаму ж пра гэта ў такім разе маўчаць у Акадэміі? Нібы нічога і не адбылося.
    He ведаў Ваньковіч, што Навасільцаў 31 мая 1828 года звярнуўся з лістом да Аленіна, у якім прасіў вызначыць, каго са студэнтаў, пасланых у акадэмію з Віленскай навучальнай акругі, накіраваць за мяжу. A на паездку прэтэндаваў не толькі Ваньковіч, а япічэ Смакоўскі і Канеўскі, таксама стыпендыянты акругі. На ўсіх трох сродкаў не маглі знайсці. Выбар трэба было спыніць на кімсьці адным.
    Пытанне вынеслі на абмеркаванне Савета акадэміі. Савет адразу адхіліў кандыдатуру Канеўскага, знайшоўны на тое аргументаваную прьгчыну. Канеўскі паступіў у Акадэмію толькі ў 1827 годзе і, як мастак, належным чынам пакуль не раскрыўся. Ваньковічу ж і Смакоўскаму вырашылі даць на год заданне па жывапісу, каб, пасля падвядзення вынікаў, выбраць найбольш дастойнага і прыняць канчатковае рашэнне.
    Аб гэтым 24 жніўня 1828 года паведамілі Навасільцаву. Адказу чакалі тыдзень, другі, прайшоў месяц, наступны... Ліст як у ваду кануў. Нарэшце, 4 снежня мусілі звярнуцца да Навасільцава зноў, каб атрымаць
    147
    згоду на рашэнне Савета. Навасільцаў, як высветлілася, доўга абдумваў, як быць і толькі пасля напаміну згадзіўся прадоўжыць фінансаванне вучобы Ваньковіча і Смакоўскага на год.
    Але Савет нечакана перагледзеў сваё першапачатковае рашэнне і прапанаваў прэтэндэнтам прадставіць свае лепшыя работы, выкананыя ў 1827—1828 гадах. Ад Смакоўскага былі атрыманы творы на гістарычныя тэмы, ад Ваньковіча — некалькі партрэтаў. А ў выніку Савет сам сябе паставіў у становііпча, з якога цяжка знайсці выйсце. Як вызначыць, хто з мастакоў дасягнуў большай дасканаласці, калі прадстаўлены творы рознага жанру?
    Савет ад такога творчага конкурсу адмовіўся. I прапанаваў прэтэндэнтам новы экзамен — намаляваць акт, які, як было запісана ў рашэнні, з’яўляецца «асновай усяго найпрыгажэйшага». А каб пры ацэнцы твораў не ўзнікла прадузятасці, малюнкі былі падпісаны «А» і «Б». Члены Савета не ведалі, хто за якой літарай «хаваецца».
    Ваньковіч і Смакоўскі да працы ў натурным класе прыступілі 13 лютага 1829 года. У выніку абмеркавання закончаных работ высветлілася, што пераважнай большасці членаў Савета спадабаўся малюнак, аўтар якога, як стала вядома пасля расшыфроўкі, Ваньковіч. Наперадзе для Валенція была паездка ў Рым.
    Наведванне Італіі адкрывала яму вялікія перспектывы, а калі прыняць пад увагу, як захапляўся італьянскай мастацкай школай, дык гэта тое, пра што мараць многія.
    He кажы гоп, пакуль не пераскочыш. Паездка так і не адбылася. Афіцыйна гэта сталася па той прычыне, што Віленскі універсітэт на гэты год выдаткаваў усе сродкі. У такім разе, чаму не накіравалі Ваньковіча ў Італію на наступны год?
    Відаць, прычына ў іншым. Сярод студэнтаў Акадэміі аказаліся і тыя, хто падтрымліваў сувязі з сумнавядомым III аддзяленнем, а прасцей кажучы працаваў на яго. Паступалі даносы і на нядаўніх навучэнцаў Віленскага універсітэта, якіх інакш, як «бандай філарэтаў», не называлі. I хоць нічога кампраментуючага на Ваньковіча не было, верагодна, згадвалася яго прозвішча. Пры тым паведамлялася аб тым, чаго не было і быць
    148
    не магло, але магло выклікаць да яго недавер з боку III аддзялення.
    Гэта меркаванні, але меркаванні, якія хутчэй за ўсё мелі пад сабой аснову.
    Развітаўшыся з сталічнымі сябрамі, Ваньковіч паехаў на радзіму. Зноў жа дакладна невядома, калі гэта. У адным даследчыкі сыходзяцца: не пазней 1829 года. I не таму Валенцій затрымаўся, што спадзяваўся на магчымае станоўчае вырашэнне пытання з замежнай камандзіроўкай. Разумеў: ніхто Навасільцава пераконваць не збіраецца, ды калі б і знайшліся такія дабрадзеі, якія б змаглі паўіілываць на яго, усё адно гэта нічога не дало б. Навасільцаў не прывык мяняць першапачатковыя рашэнні, тым больш, калі гэта тычылася такога прыватнага (для яго, Навасільцава, прыватнага) выпадку. Затрымка была выклікана іншай прычынай. Цяжка пакінуць горад, у якім прайшло студэнцкае юнацтва, горад, дзе знайшоў надзейных сяброў, адкуль пачалося ўпэўненае ўваходжанне ў вялікае мастацтва.
    Нарэшце сказаў Пецярбургу апошняе «бывай», хоць у душы і спадзяваўся, што, магчыма, калінебудзь давядзецца вярнуцца ў горад на Няве. I не ў якасці госця, а каб асталявацца там, пачаць працаваць у асяродку, у якім усё так хораша спрыяе мастакоўскаму настрою.
    Пасяліўся ў Сляпянцы, дзе ў хуткім часе стварыў майстэрню. Яшчэ адну майстэрню меў у Мінску. Яна месцілася ў доме, што знаходзіўся на колішняй вуліцы Валоскай на тэрыторыі Верхняга горада і належаў стрыечнаму брату Валенція Эдварду.
    Гэтая, другая майстэрня, праз некаторы час ператварылася ў сапраўдны культурны цэнтр горада. У майстэрні часта збіраліся лепшыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Мінска, у тым ліку і мастакі Ян Дамель, М. Кулеша... Знаходзілася месца музыкантам, кампазітарам, паэтам. Наведваліся і аматары прыгожага, з кім сябраваў і сам Ваньковіч, і яго акружэнне. Адкрываліся выстаўкі, праводзіліся літаратурныя вечары, на якіх гучала музыка, паэзія, узнікалі дыспуты — нярэдка спантанна, ператвараючыся ў зацікаўленае абмеркаванне праблем мастацтва і літаратуры.
    Такая атмасфера радавала Валенція. I таму, што любіў падзяліцца сваімі меркаваннямі па тых ці іншых
    149
    пытаннях, паспрачацца. Ды і па іншай прычыне: з’яўлялася магчымасць у думках вярнуцца ў Пецярбург, у «польскуіо калонію», пабываць у Шыманоўскіх... I сам наведваўся ў майстэрні мінскіх жывапісцаў, найчасцей бываў у Дамеля. А астатні час — праца. Задум хапала і спяшаўся іх ажыццявіць. A спяшацца трэба было, бо здароўем пахваліцца не мог. Сказалася і знаходжанне ў Пецярбургу з яго вільготным паветрам, сырым кліматам.
    Паранейшаму Ваньковіча вабіў партрэт. У Сляпянцы ён напісаў шэраг аўтапартрэтаў, на адным з палотнаў увасобіў бацьку. Аднак найбольш дасканалымі са створаных Ваньковічам у гэты час работ з’яўляюцца партрэты Караліны і Андрэя Тавянскіх — жонкі і мужа, з якімі Валенцій не толькі сышоўся блізка, а і пасябраваў. I на тое былі падставы.
    Яшчэ ў Пецярбургу, захапіўшыся містыцызмам, ён убачыў у Тавянскім чалавека, блізкага духам. Тавянскі быў перакананы, што грамадства можна ўдасканаліць толькі абапіраючыся на рэлігію як адзіную светапогляднуіо сістэму. Яна і здатна вырашыць гэтую высакароднуіо задачу. Адны бачылі ў Тавянскім звычайнага фанатыка, які цалкам адарваўся ад жыцця, другія прыслухоўваліся да асобных яго меркаванняў, а трэція, хоць іх было не так і шмат, падобна Ваньковічу, на Тавянскага ледзь не маліліся.
    Валенцій не мог не напісаць партрэт таго, каго абагаўляў. Яму ўдалося паказаць чалавека не толькі адукаванага, але і валявога, які, дзеля дасягнення ўласнай мэты, гатовы на ўсё. Інакшай атрымалася жонка Тавянскага Караліна. На палатне яна сядзіць ля клавесіна. Позірк вачэй уважлівы, праніклівы, цёмнаблакітны колер вачэй выклікае рамантычнае ўспрыманне гэтай жанчыны, не пазбаўленай знешняга хараства.
    Тавянскі падказаў Ваньковічу напісанне карціны «Мадонна з немаўлём». Гэты твор у свой час меў вялікі поспех, яго набылі ў Парыжы, карціна і па сённяшні дзень знаходзіцца ў Луўру.
    Мастацкай дасканаласцю вызначаюцца і мініяцюры цывільнага мінскага губернатара Сяргея Строганава. На думку гісторыка Э. Раставецкага, у гэтай рабоце відавочны рысы Рафаэля. Прытрымліваючыся прын
    150
    В. Ваньковіч. ІІартрэт А. Тавянскага. 1837 г.
    цыпаў класічнага партрэта, Ваньковіч паказаў Строганава ў той момант, калі ён абапіраецца на «Звод законаў».
    Гэта не значыць, што мастака не цікавілі простыя людзі. Ён любіў ездзіць па Міншчыне. Неяк у Смалявічах сустрэў старога, які назваўся Сопліцам. Разгаварыліся... Стары, які нічым не адрозніваўся ад звычайных сялян, аказаўся збяднелым шляхціцам. Мастак
    151
    загарэўся жаданнем намаляваць яго партрэт. Сопліца пагадзіўся. А ў выніку і з’явіўся яшчэ адзін твор Ваньковіча.
    За сталом, скрыжаваўшы рукі, сядзіць стары. Ён у звычайным халаце. А надаюць партрэту выразнасць і непаўторнасць зноў жа вочы, у якіх нібы адбітак доўгіх і нялёгкіх пражытых гадоў.
    На мінскі перыяд прыпадае і работа Валенція над вялікім гістарычным палатном «Напалеон каля вогнішча». Ваньковіч паспрабаваў пасвойму адлюстраваць падзеі Айчыннай вайны 1812 года.
    Імператар стаіць ля кастра. Па яго роздумнаму позірку адразу адчуваецца, што назаўтра раніцой пачнецца чарговы бой. Напалеон як бы ў сабе, тое, што адбываецца наўкола, яго мала цікавіць. А думкі, відаць, няпростыя. Узважвае магчымыя варыянты, гадае, ці ўдасца атрымаць чарговую перамогу.
    Адназначна сказаць, наколькі Валенцію ўдалося вырашыць гэтую тэму, нельга. Карціна так і засталася незавершанай. Работу над ёй Ваньковіч спыніў у 1834 годзе.
    I жывучы на радзіме, не парываў сувязі з Пецярбургам. He толькі перапісваўся з сябрамі, якія засталіся там, а і пасылаў у Акадэмію мастацтваў некаторыя творы. Гэта дало жаданыя вынікі. 21 верасня 1832 года агульны сход Акадэміі, разгледзеўшы некалькі партрэтаў, напісаных Ваньковічам з натуры, пастанавіў выбраць яго ў «прызначаныя акадэмікі». Той, хто атрымліваў такое званне, мог на працягу некалькіх гадоў працаваць па спецыяльнай праграме, якая ў перспектыве давала мажлівасць стаць сапраўдным акадэмікам. Канферэнцсакратар аб гэтым і напомніў Валенцію ў сваім лісце, зазначыўшы, што «калі вы пажадаеце атрымаць званне сапраўднага акадэміка, дык можаце звярнуцца з просьбай у Савет Імператарскай Акадэміі мастацтваў аб прызначэнні вам на такое званне праграмы».
    20 сакавіка 1833 года Ваньковіч паслаў адказ. Дзякуючы Савету за зацвярджэнне яго «прызначаным акадэмікам», ён сведчыў, што гады, праведзеныя ў сценах Акадэміі, назаўсёды пакінулі памяць у яго жыцці. I зазначаў, што «да двух відаў жывапісу, партрэтнага і гістарычнага; аднак, займаючыся больш
    152
    першым, жадаў бы выбраць для сябе гэты від як менш высокі і тым самым больш надзейны».
    Адказ з Акадэміі адправілі 9 мая 1833 года. У ім гаварылася, што паводле рашэння Савета Акадэміі ад 11 красавіка 1833 года Ваньковічу прапануецца напісаць сямейную сцэну ў якасці праграмы для атрымання звання сапраўднага акадэміка. Як сувязь Ваньковіча з Акадэміяй мастацтваў развівалася далей, пакуль даследчыкам не ўдалося высветліць.
    У 1839 годзе Валенцій мушаны быў пакінуць радзіму —