Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
было бачна з Вялікага Арарата.
Устанавіўшы свой геліятроп, Ходзька тым самым наладзіў сувязь з Аляксандравым і Несцеравым. Іншыя члены экспедыцыі, якія ўзышлі на Вялікі Арарат разам з Ходзькам, праводзілі метэаралагічныя назіранні. Неўзабаве падаспелі геадэзічныя і геалагічныя інструменты, у тым ліку і тэадэліт. Для размяшчэння яго Іосіф Іванавіч адшукаў найбольш роўнае месца. Заставалася разгрэбсці фірн — буйназярністы, ушчыльнёны снег, што складаўся са снежных і ледзяных круп.
125
Утвараецца фірн ад непастаянства тэмпературы ў гарах. Снег часта то растае, то замярзае. А яшчэ яго верхнія слаі ціснуць на ніжнія, у выніку чаго і адбываецца крышталізацыя снегу ў зерні памерам 0,6—5 міліметраў. Шчыльнасць пры гэтым дасягае 350—840 кілаграм на квадратны метр.
Тут фірн быў дробназярністы, але трывалы. У гэтым Ходзька ўпэўніўся, калі пачаў яго раскопваць. Ды і ляжаў тоўстым пластом. Іосіф Іванавіч заглыбіўся метраў на пятнаццаць, не дасягнуўшы гранітнай асновы. Але магчымасць гатага была прадугледжана. Таму, каб стварыць для тэадэліта трывалую аснову, на патрэбным участку снег утрамбавалі, паклалі на яго загадзя ўзятыя ў экспедыцыю каменныя пліткі і палілі ўсё вадой. Мароз хоць і невялікі (крыху болып за тры градусы, а ноччу перавышаў шаснапдаць), аснова даволі хутка замерзла.
Тэадэліт стаяў трывала. Але магло пацяплець, таму для прадухілення раставання снегу пад ім, штатыў абвязалі лямцам. Паклапаціліся і аб жытле. I тут з поспехам выкарысталі снег. Выкапалі дзве глыбокія ямы, у якіх устанавілі палаткі. А каб цяплей было, «падлогу» заслалі дыванамі. У адной размясціўся Ходзька са сваімі таварышамі, у другой — салдаты.
Назаўтра, 7 жніўня, распачалі першыя вымярэнні так званых зенітных адлегласцей. Як правіла, прыступалі да гэтага раніцой, калі сонца ўзышло. У залежнасці ад надвор’я працавалі тры—чатыры гадзіны. Менавіта на працягу гэтага перыяду лепш бачыліся геадэзічныя знакі, устаноўленыя на суседніх вяршы нях.
Работы працягваліся да 12 жніўня. Гэта былі дні вялікага напружання фізічных і маральных сіл. На самаадчуванні сказвалася вышыня, разрэджанае паветра. I Іяжка дыхалася, не пераставала балець галава. Уплывалі на самаадчуванне і ваганні тэмпературы паміж днём і ноччу. А стомленасць прыводзіла да нервовасці, раздражняльнасці. Тым не менш справа рухалася і колькасць змераных зенітных адлегласцей павялічвалася, паступова дасягнуўшы 136. Яныахапілі галоўнейшыя пункты Закаўказскай трыянгуляцыі.
Працягваліся і метэаралагічныя назіранні. Рэгулярна запісвалася шчыльнасць і тэмпература паветра,
126
даныя аб атмасферным ціску. Частку гэтай работы Ходзька таксама ўзяў на сябе, бо астраном Аляксандраў захварэў і яго неўзабаве адправілі назад у Аралых.
11 жніўня стала апошнім днём у рабоце экспедыцыі на Вялікім Арараце. Удзельнікі ўзыходжання не толькі радаваліся завяршэнню работы, а і хацелі пакінуць аб сабе памяць, каб іншыя, хто прыйдзе сюды, ведалі пра першапраходцаў. Устанавілі на заходняй вяршыні Вя лікага Арарата крыж, на якім прымацавалі таблічку з надпісам: «1850 12 августа в благополучное царствованне нмператора Ннколая I прн Кавказском Наместннке князе Воронцове взошлн на Арарат начальнпк трнангуляцмн полковннк Н. Н. Ходзько, Н. В. Ханыков, П. А. Александров, А. Ф. Морнц, П. К. Услар, П. I I. Шароян н 60 ннзшнх чннов».
Спускацца было не лягчэй, а цяжэй. I таму, што ўвогуле нярэдка трапляеш у такое становішча, калі пакідаеш якуюнебудзь вяршыню, дасягнуўшы яе з цяжкасцю. Людзі былі знясілены і ледзь трымаліся на нагах, якія не хацелі слухацца іх, бо даўно распухлі. Па вяртанні ў «метэаралагічны лагер», каб зняць абутак, яго давялося разразаць. Пасля гэтага яшчэ тры гадзіны ногі трымалі ў вадзе. I толькі пасля такіх працэдур боль крыху прайшоў, і экспедыцыя на конях накіравалася ў Аралых. Але і пасля гэтага пакуты не скончыліся. Асабліва для Іосіфа Іванавіча. Ён яшчэ шэсць тыдняў лячыў ногі.
Значэнне экспедыцыі Ходзькі ў час правядзення Закаўказскай трыянгуляцыі найперш у тым, што была дакладна ўстаноўлена вышыня гары Вялікі Арарат. Як высветлілася, усе, хто вымяраў яе дагэтуль, памыляліся. Вялікі Арарат узнімаецца над узроўнем Чорнага мора на 5155 метраў, а розніца можа быць усяго 0,6 метраў у бок павелічэння ці памяншэння. Ды і іншыя назіранні дагэтуль не праводзіліся, тым больш на такіх значных вышынях. I тут Ходзька выступіў першапраходцам.
Чарговае важнае адкрыццё ён зрабіў у час поўнага сонечнага зацьмення 16 ліпеня (па старому стылю) 1851 года. Ва ўсім свеце вучоныя, паколькі падобныя з’явы адбываюцца рэдка, старанна рыхтаваліся. He засталіся ў баку і расійскія навукоўцы. У прыватнасці, гэтым займаўся Струвэ ў Пулкаўскай абсерваторыі і
127
Дэлен у горадзе Ломжэ ў Польшчы. Ходзька ж, як член Каўказскага аддзела імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства не толькі сам падрыхтаваўся да гэтай важнай падзеі, а і напісаў падрабязнейшую інструкцыю, у якой выказаў парады, як лепш праводзіць назіранні.
У дзень зацьмення з памочнікамі ўзняўся на гару Галаўдур, вяршыня якой ўзнімаецца на 3164 метра. Да Ходзькі ніхто аналагічных назіранняў на такой вышыні не праводзіў. Матэрыялы, атрыманыя Іосіфам Іванавічам, былі параўнаны з абагульненнямі Струвэ і Дэлена. Высветлілася, што агульны выгляд кароны сонца, форма і размяшчэнне пратуберанцаў аднолькавыя. Інакш кажучы, разрэджаная сонечная пляма, што пашыраецца ў напрамку да зямлі, і складаныя ўтварэнні, якія з’яўляюцца звычайна каля сонечных плям і ў навуковым ужытку маюць назву пратуберанцы, ва ўсіх вышынях мелі агульны выгляд. Тым самым абверглі гіпотэзу французскага акадэміка Фая, паводле якой згаданыя працэсы нішто іншае, як аптычны падман, які ўзнікае ў верхніх слаях атмасферы ў выніку нейкіх звышнатуральных працэсаў, якія не паддаваліся навуковаму вытлумачэнню.
I 1851 год стаў для Іосіфа Іванавіча плённым. Ён пакарыў пакрытую снегам скалістую гару Капуджых, якая ўзвышаецца на 3920 метраў. 3 яе вяршыні правёў назіранні, выкарыстоўваючы ўсе геадэзічныя пункты, што былі вызначаны ў 1850 годзе. Пасля завяршэння гэтай работы, пачынаючы ад Шышы, праехаў усю граніцу ад ракі Аракс да Талышанскіх гор, праводзячы і ў час паездкі даследаванні, што ўваходзілі ў праграмы Закаўказскай трыянгуляцыі. А яна, як і планавалася, была завершана ў 1853 годзе.
6 снежня таго ж года Ходзьку прысвоілі званне генералмаёра. Наколькі вялікае значэнне надавалася гэтай экспедыцыі, відаць ужо з таго, што да яе ўлады вярнуліся ў 1859 годзе, калі 25 жніўня Іосіф Іванавіч «за выдатнастаранную і руплівую службу па трыянгуляцыі Закаўказскага краю» быў узнагароджаны ордэнам Анны I ступені з каронай і шаблямі над ордэнам.
Але гэта сталася пазней, а з пачатку 1854 года ён узначаліў геадэзічны атрад па правядзенні тапаграфічных здымак у Азіяцкай Турцыі — на той тэрыторыі,
128
дзе знаходзіліся рускія войскі. У Тыфліс вярнуўся пасля падпісання 18 сакавіка 1856 года Парыжскага мірнага дагавора. Праз два гады Ходзьку прызначылі начальнікам адноўленага Ваеннатапаграфічнага аддзела Галоўнага штаба Каўказскай арміі.
Напрошваецца пытанне: а чаму ў такім паважаным узросце Іосіф Іванавіч не развітаўся са службай? Яму ж ужо споўнілася 56 гадоў, іншыя ваенныя і ў больш раннім узросце ішлі ў адстаўку. Сказаць, што зрабіць гэта перашкаджала любоў да справы, яшчэ не ўсё сказаць. У Ходзькі пастаянна былі вялікія матэрыяльныя выдаткі. Чалавек добры і спагадлівы, ён ніколі не мог адказаць у падтрымцы, асабліва калі гэта тычылася блізкіх людзей. Разам з ім і жонкай жылі дзве яго сястрыўдавы, адна з якіх мела чатырох малых дзяцей, і два невылечна хворыя браты. А паколькі ў Ходзькаў не было сваіх дзяцей, яны ўзялі на выхаванне з прытулку двух сірот. Калі Іосіф Іванавіч знаходзіўся на службе, то мог пражываць у «казённым доме», дарэчы, увесь час у тым, у якім і пасяліўся па прыездзе ў Тыфліс, што паляпшала сямейныя выдаткі. Але ў 1867 годзе, калі змог узяць за невялікую плату ў арэнду іншае жыллё, нарэшце напісаў рапарт аб адстаўцы.
Ішоў Ходзька на заслужаны адпачынак у званні генераллейтэнанта. Ды вайсковае начальства разумела, што веды такіх вопытных даследчыкаў заўсёды спатрэбяцца. Таму ў загадзе аб адстаўцы гаварылася, што «генераллейтэнант Іосіф Іванавіч Ходзька прызначаны быў знаходзіцца пры Каўказскай арміі з пакіданнем у Генеральным штабе».
Прысвяціўшы сябе, як і многія выдатныя людзі, цалкам адной справе, Іосіф Іванавіч разам з тым з’яўляўся чалавекам з глыбокай эрудыцыяй, з шырокім колам інтарэсаў. У прыватнасці, цікавіўся медыцынай, тэхнікай, геаграфіяй, літаратурай і нават пытаннямі вядзення сельскай гаспадаркі. Таму яго выбіралі ў розныя таварыствы, якія на той час працавалі ў Тыфлісе.
Наколькі паважалі Ходзьку, як высока цанілі яго набыткі, відаць з урачыстага пасяджэння Каўказскага аддзела Геаграфічнага таварыства, праведзенага 23 мая 1872 года ў сувязі з 50годдзем службы Іосіфа Іванавіча на карысць расійскай дзяржавы. На гэтым
5 Зак. 3396
129
пасяджэнні старшынстваваў князь Д. СвятаполкМірскі, які зачытаў прывітанне ад апекуноў Таварыства і яго Каўказскага аддзела вялікіх князёў Канстанціна і Міхаіла. Ходзьку ўручылі дыплом ганаровага члена Рускага геаграфічнага таварыства.
Успомнілі пра Іосіфа Іванавіча і яго саслужыўцы па Генеральнаму штабу, якія сабралі 384 рублі, каб Ходзька мог. па сваім жаданні, заснаваць прэмію на лепшае геаграфічнае даследаванне на Каўказе ці стыпендыю ў якойнебудзь навучальнай установе. А Каўказскі аддзел Рускага геаграфічнага таварыства ўстанавіў дзве прэміі імя Ходзькі, адпаведна па 100 і 500 рублёў за працу на тэму: «Вопыт геаграфічнага апісання Каўказа», што стымулявала б даследаванні ў падобным кірунку, бо, як не дзіўна, на той час па згаданай тэме не толькі не выйшла ніводнай кнігі, а не было нават і школьнага падручніка па геаграфіі Каўказскага краю. Самому Іосіфу Іванавічу Таварыства прысудзіла сваю вышэйшую ўзнагароду — Канстанцінаўскі медаль.
Нягледзячы на пагаршэнне здароўя, Ходзька не сядзеў без справы, пастаянна знаходзячы новы занятак. Для прыкладу, у 1873—1874 гадах, занепакоены становішчам на курорце ў Есентуках, напісаў дакладную запіску намесніку Каўказа, а ў мясцовым друку выступіў з крытыкай адміністрацыі гэтага і іншых курортаў. А па заданні Каўказскага аддзела Тэхнічнага таварыства ўвайшоў у спецыяльную камісію па вывучэнні леднікоў. Больш таго, на асобных з іх пабываў, сярод якіх быў і Дэўдаракскі, што знаходзіцца на вышыні 2296 метраў.
Назіранні, праведзеныя ў час гэтых узыходжанняў, мелі вялікае практычнае значэнне. Леднікі праз пэўныя прамежкі часу, якія не ўдавалася дакладна