• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    ішаны голас Ханыкава, які, здаецца, звяртаўся да Морыца (хоць да каго ён звяртаўся, не так і важна), перасільваючы дрымоту, захацеў высветліць, што гэта непакоіць іх, калі яшчэ дзень не пачаўся. А пачуў, дык сон як рукой зняло.
    Ханыкаў шаптаў:
    — А, здаецца, дождж сцішыўся?
    Іосіфа Іванавіча ўжо не цікавіла, што адказаў Морыц.
    Праціраючы заспаныя вочы, ледзь паспеўшы сказаць таварышам «Добрай раніцы!», ён пачаў прабірацца да выхаду з палаткі.
    — Іосіф Іванавіч! — зацікавіўся Ханыкаў.— Куды гэта вы спяшаецеся?! Здаецца, надвор’е ўсталёўваецца.
    А таму і спяшаўся, каб на свае вочы пабачыць, што непагадзь мінулася. Рашуча, каб хутчэй задаволіць нецярпенне, адкрыў полаг палаткі.
    Дождж і сапраўды перастаў. Світанак паспеў разліцца шчодрым святлом па наваколлі. Усё паўстала ў новым святле. Там, дзе нядаўна віселі свінцовыя хмары, не адважваючыся злезці з пікаў гор і, як здавалася ўвечары, гатовы былі затрымацца там надоўга, панаваў густы туман, які на вачах распаўзаўся ўніз: спачатку захопліваў у свае абдымкі схілы гор, потым ахутваў
    110
    рэдкія дрэвы, што невядома адкуль узяліся там і, упарта трымаючыся карэннямі за камяністую глебу, вялі барацьбу за выжыванне; каб, апусціўшыся да кустоў, якія раслі значна ніжэй, ці не ля самай падэшвы гор, у лічаныя хвіліны накрыць павалокай усю мясцовасць.
    Па меры таго, як ён спускаўся, вяршыні гор бачыліся ўсё выразней — як бы прарасталі на вачах скрозь гушчыню туману, і гэта было найлепшым пацвярджэннем, што днём чакаецца пагодлівае надвор’е, а сонца, якому за дажджлівыя, слотныя дні надакучыла заставацца без работы, шчодрымі промнямі пастараецца разагнаць туман, абагрэць і горы, і дрэвы, і людзей, якія зняверыліся ў доўгім чаканні яго. He чакаючы пакуль павалока знікне, Ходзька загадаў Ханыкаву падабраць двух найбольш надзейных казакоў.
    Ханыкаў здагадаўся пра намер Іосіфа Іванавіча самому падняцця на купал вяршыні Вялікага Арарата, пакарэнне якой і было ў бліжэйшых планах экспедыцыі, а кепскае надвор’е перапыніла ўзыходжанне, прымусіўшы спыніцца ля самай зоны снягоў. Адно здзівіла, чаму Ходзька бярэ так мала памочнікаў. A той, відаць, здагадаўся, пра што думае Ханыкаў, таму, каб не з’явілася пытанняў, загадзя растлумачыў:
    — Асноўныя геадэзічныя інструменты і ўдвух падымуць. Ды і сам, што лягчэй, вазьму.
    Пасля гэтых слоў усміхнуўся.
    Усміхнуўся і Ханыкаў.
    Абодва цудоўна разумелі, што гэтае «лягчэй» сказана для прыліку. Ходзька не толькі ніколі не даваў сабе палёгкі, але часта паказваў прыклад іншым, як не трэба цурацца любой работы, нават такой, якая ў твае непасрэдныя абавязкі не ўваходзіць. Таму, калі ўзнікала патрэба, многае рабіў сам.
    — Управяцца, дык управяцца...
    Ханыкаў заспяшаўся да другой палаткі, што знаходзілася ў некалькіх метрах. Там размясціліся казакі, якія суправаджалі экспедыцыю. Многія з іх таксама прачнуліся з самым усходам сонца і цяпер радаваліся, піто нарэшце распагодзілася. Калі даведаліся, што акурат на сёння запланавана ўзыходжанне разам з Ходзькам на Вялікі Арарат, жадаючых пайсці знайшлося шмат. У Ханыкава адпала патрэба загадваць.
    111
    Засталося толькі з добраахвотнікаў выбраць тых, хто быў фізічна мацнейшым.
    Выбар спыніў на двух казаках — невысокіх, але, як бачылася па іх нязмушаных паводзінах сярод сяброў, рухавых, увішных. Такія стануць добрымі памочнікамі. Казакі, здагадаўшыся, што Ханыкаў запросіць менавіта іх, апярэдзілі яго:
    — 3 вялікім задавальненнем.
    Ім самім хацелася хутчэй апынуцца на Вялікім Арараце.
    — Тады за мной, Ходзька ўсё растлумачыць.
    Усе гэтыя чацвёра сутак, пакуль ліў дождж, лагер экспедыцыі знаходзіўся на ўзроўні 5034 метраў над узроўнем Чорнага мора. Вышыня ж Вялікага Арарата, паводле даследаванняў, праведзеных раней геадэзістам Г. Паротам і астраномам В. Фёдаравым, складала адпаведна 5280 і 5219,4 метра. Значыць, трэба было прайсці ўгору яіпчэ самае малое 200 метраў. А наколькі гэтая вышыня адрозніваецца ад першапачатковых, стане вядома пасля ўзыходжання. Экспедыцыі і трэба было ўстанавіць сапраўдную вышыню Вялікага Арарата, бо дадзеныя, атрыманыя ГІаротам і Фёдаравым, ставіліся пад сумненне і многімі лічыліся недакладнымі.
    Купала заходняй вяршыні Вялікага Арарата, як і меркавалася, дасягнулі без вялікіх цяжкасцей. 1 тыя метры, піто заставаліся да яго, Ходзька з казакамі пераадолелі хутка. У дзесяць гадзін раніцы, а Ходзька для пэўнасці паглядзеў на гадзіннік, былі на месцы прызначэння. Калі казакі па яго загадзе абышлі пляцоўку па акружнасці, атрымалася ўсяго 480 крокаў. Для пэўнасці і сам прайшоўся. Прыкладна столькі ж.
    Цяпер пасля ўзыходжання можна было і адпачыць. Але перш чым прысесці на рэчавыя мяшкі, акінулі позіркам наваколле.
    Перад вачыма адкрылася захапляльнае відовішча. Горы знаходзіліся, як на далоні. Амаль прама, калі глядзець на поўнач, узнімаўся велічны Алагез і яго, пакрытая снегам, вяршыня сваёй беллю надзіва кантрасна вылучалася на фоне сіняватай дымкі, што распаўзлася па ўсім наваколлі. А далей на гарызонце, калі зірнуць крыху правей, за Алагезам паўставаў Памбакскі хрыбет, за якім выступалі ініпыя вяршыні,
    112
    найчасцей безымянныя ці такія, пра якія Ходзька і яго спадарожнікі нічога не чулі. А зусім далёка — так далёка, што, каб выразней бачылася, давялося прыжмурваць вочы — сямтам прасвечваліся белыя шапкі, якія выцягваліся ў вялікі ланцуг.
    Сумнення не заставалася — гэта Галоўны Каўказскі хрыбет, які адсюль, з Вялікага Арарата, паўставаў асабліва велічна. I велічнасць найперш была ў тым, што ён недасягальны, а таму такі загадкавы.
    Іосіф Іванавіч не пытаўся ў казакоў, якое ў іх уражанне ад пабачанага, бо і тыя зачараваным позіркам акідвалі наваколле.
    Канечне, Ходзьку і дагэтуль даводзілася бываць у гарах, але ўзыходжанне на такую значную вяршыню для яго стала першым. Адсюль і асаблівая ўзнёсласць настрою. Ён не звяртаў увагі, што млявая стомленасць разліваецца па ўсім целе, цяжка дыхалася, а галаву нібыта сціскалі абручом.
    Меркаваў, што гэта ад таго, што падымаліся амаль не спыняючыся, таму і перанапружыліся. Слабасць пройдзе, сілы адновяцца, а тады — работа. Тут, у завоблачных вышынях. I зойме яна не адзін дзень. I наступныя дні, у чым Іосіф Іванавіч не сумняваўся, таксама будуць напружанымі і не менш цяжкімі. Але для яго зразумелым станавілася і іншае: тое, што наперадзе — у многім звыклае. Сёння ж у яго жыцці адбылася надзвычайная падзея. I гэты дзень ён абавязкова запомніць, назаўсёды пакіне ў памяці, як адзін з самых важных у сваім жыцці, дзень — 6 жніўня 1850 года. I роўна праз чатыры месяцы адзначыць ён сваё 50годдзе. Тады будзе магчымасць многае падсумаваць, бо паўвека для чалавека — не дробязь.
    Іосіф Ходзька родам з мястэчка Крывічы, што некалі належала да Вілейскага павета. Сама назва сведчыць аб тым, што ў тутэйшых мясцінах людзі жылі здаўна — яшчэ са старажытных часоў, калі гэтая мясцовасць была населена крывіцкімі плямёнамі. Даўнія і трывалыя карані мелі тут і Ходзькі.
    3 іх роду выйшла нямала знакамітых людзей. Найболып вядомыя на сённяшні дзень пісьменнік, грамадскі дзеяч Ян Ходзька (Барэйка) і яго сын, знакаміты ўсходазнаўца, расійскі пасол у Іране Аляксандр Ходзька. I чамусьці пры гэтым забываюць брата Аляксандра
    113
    Іосіф Ходзька
    Іосіфа. Ёсць і іншая несправядлівасць. Калі пра Яна і Аляксандра Ходзькаў шмат напісана даследчыкамі і гісторыкамікраязнаўцамі, дык пра Іосіфа Іванавіча на Беларусі амаль не згадваецца. Ды і розныя энцыклапедыі і даведнікі звычайна абмяжоўваліся такім сведчаннем: «Рускі геадэзіст і тагюграф». Але ж Ходзька такі ж «рускі», як і многія іншыя, хто нарадзіўся на беларускай зямлі, a талент свой аддаў адзінай на той
    час дзяржаве Расіі. Таму ім павінна ганарыцца Бацькаўшчына гэтаксама, як ганарыцца Янам і Аляксандрам Ходзькамі.
    Бацькі Іосіфа Ходзькі належалі да патомных, пры тым багатых дваран. I хоць сям’я была немалая — a гадавалася яшчэ двое сыноў і дзве дачкі — Ррошы на выхаванне заўсёды знаходзіліся. А каб лепш падрыхтаваць дзяцей для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, наймалі хатніх настаўнікаў. Быў такі настаўнік і ў Іосіфа. Вядома, падрыхтоўка вялася па ўсіх прадметах, але ён рана праявіў найболыпую цікавасць да трох з іх — матэматыкі, фізікі і астраноміі. Калі паўстала пытанне аб далейшай вучобе, Ходзька ў 16гадовым узросце паступіў на фізікаматэматычны факультэт Віленскага універсітэта.
    114
    Стаў студэнтам у шчаслівы для універсітэта час. Рэктарам гэтай аўтарытэтнай вышэйшай навучальнай установы з’яўляўся знакаміты астраном Ян Снядэцкі. Ды і сярод выкладчыкаў аказалася нямала людзей з імем. Ходзьку пашанцавала слухаць лекцыі вядомых прафесараў. Апошні незадоўга да гэтага вярнуўся зза мяжы. 3 найноўшымі дасягненнямі ў сусветнай навуцы Панінскі стараўся пазнаёміць сваіх выхаванцаў. Ен стаў першым, хто выкладаў геадэзію па метаду французскіх геадэзістаў Борда, Дэламора і іншых, хто тады карыстаўся ў гэтай галіне вялікім аўтарытэтам і да чыіх меркаванняў заўсёды прыслухоўваліся.
    Скончыўшы універсітэт, Ходзька пачаў рыхтавацца да здачы экзаменаў на вучоную ступень магістра фізікаматэматычных навук. I сумнявацца не даводзіцца, з яго б атрымаўся годны навуковец. Ды ў лёс Іосіфа Іванавіча нечакана ўмяшаўся выпадак.
    У Віленскай губерні заканчваліся трыянгуляцыйныя работы, якімі кіраваў вядомы геадэзіст К. Тэннер, a яму патрабаваліся супрацоўнікі для астранамічных назіранняў. Тэннер і звярнуўся да Снядэцкага з просьбай падшукаць дастойных кандыдатаў. Адным з тых, на кім спыніў выбар рэктар, і стаў Ходзька. Прапанова яму спадабалася, і 20 студзеня 1821 года Іосіфа Іванавіча залічылі калонаважатым па кватэрмейстарскай частцы. У яго абавязкі ўваходзіла таксама знаходзіцца пры здымках ЛітоўскаВіленскай губерні.
    Што такое трыянгуляцыя, Ходзька, хоць і не збіраўся прысвячаць сябе гэтай рабоце, ведаў з лекцый па астраноміі. Паходзіць гэты тэрмін ад слова «трыянгулум», што з латыні перакладаецца як трохкутнік. Трыянгуляцыя — адзін з відаў градусных вымярэнняў на паверхні зямлі. Калі сказаць пра сутнасць правядзення гатых работ, дык яна наступная: на паверхні ўтвараюць сістэму сумесных трохкутнікаў і дакладна вымяраюць у кожным з іх вуглы і бакі. А ўжо далей пры дапамозе метадаў, вядомых спецыялістам, і ажыццяўляецца пастаўленая задача.
    Ходзька пакуль спецыяліст