• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    Грэчаская граматыка» пабачыла свет.
    Яшчэ ва універсітэце Касовіч зацікавіўся санскрытам — мовай старажытнай і сярэдневяковай індыйскай філасофіі, навукі, мастацкай літаратуры. Але, паколькі хапала і іншых захапленняў, а ў сутках толькі
    211
    дваццаць чатыры гадзіны, санскрыту не заўсёды адводзіў столькі часу, колькі хацелася. Час з’явіўся ў Цвяры, асабліва пасля таго, як былі завершаны клопаты з «Грэчаскай граматыкай».
    Сказаць, што Касовіч пачынаў на пустым месцы, паграшыць ісцінай. Яшчэ ў 1811 годзе ў Пецярбургу вядомы лінгвіст Ф. Адэлунг выдаў брашуру «Пра падабенства санскрыцкай мовы з рускай». 3 гэтай працай Каятан Андрэевіч не мог не быць знаёмым. He мог не ведаць ён і пра тое, што ў 1836 годзе ў сталіцы некалькі лекцый пра санскрыцкую мову прачытаў вучоны з Германіі Ленц — аб гэтым прыездзе з’явілася нават паведамленне ў перыядычным друку. Ужо былі і першыя пераклады ўрыўкаў са старажытнаіндыйскіх паэм «Махабхарата» і «Рамаяна». Але гэта быў толькі пачатак, які патрабаваў працягу, асабліва, калі прыняць пад увагу той факт, што ў Расіі з кожным годам расла цікавасць да Індыі і яе народа. Працяг жа можа даць хуткія вынікі, калі знойдзецца нехта адзін, хто пачне гэтым займацца не толькі ў хвіліны найбольшага натхнення, а рэгулярна, сістэматычна.
    Такім чалавекам і стаў Касовіч. Услед за Адалунгам ён вырашыў глыбей высветліць санскрыцкія карані рускай мовы. Гэтай праблеме прысвяціў спецыяльную брашуру, асобныя экзэмпляры якой паслаў вядомым вучоным, якіх цікавілі пытанні параўнальнага мовазнаўства. Адначасова вывучаў арабскую мову і нават узяўся за старажытнаіранскую, так званую «Авесты». У працы дапамагалі кнігі, што выпісваў зза мяжы. Але разумеў, што для лепшага авалодання і гэтымі і іншымі мовамі (у планах была і яўрэйская, да якой таксама неўзабаве падступіўся), неабходна і адпаведная творчая атмасфера. А такога паветра ў Цвяры яму не ставала. Марыў аб вяртанні ў Маскву, але гэтае жаданне пакуль толькі марай і заставалася. Нарэшце дабіўся дазволу на перавод у Другую маскоўскую гімназію, у якой таксама стаў выкладаць грэчаскую мову.
    На асаблівую падтрымку і не разлічваў, але і падумаць не мог, што да яго памкненняў улады паставяцца гэтак абыякава. Найперш у Міністэрстве асветы дзейнічалі па прынцыпу: малады, навуковых рэгалій не мае, таму ніякай падтрымкі. А што гэтае няпісанае
    212
    правіла ў дачыненні да яго цвёрда выконваецца, пераканаўся ў 1847 годзе, калі звярнуўся ў міністэрства з просьбай адкамандзіраваць з навуковымі мэтамі за мяжу. Міністр, на жаль, адмовіў. He атрымала ўхвалы і прапанова Касовіча аб адкрыцці ва універсітэце кафедры параўнальнай філалогіі.
    Іншы пасля ўсяго склаў бы рукі. Іншы, ды не Касовіч. Ён ужо не ўяўляў сабе жыцця без санскрыту, а значыць, і без старажытнаіндыйскай літаратуры. I працаваў не ў пісьмовы стол. Знайшліся выданні, якія пачалі ахвотна прадстаўляць яму свае старонкі. A прыклад паказаў часопіс «Москвнтяннн». У 1844 годзе ў перакладзе Касовіча апублікаваў апавяданне «Сунд і Упесунд» з сусветнавядомай «Махабхараты». Дарэчы, друкавацца Каятан Андрэевіч пачаў яшчэ ў студэнцкія гады ў газеце «Молва». Але ва ўвесь голас пра яго загаварылі, бадай, пасля таго, як чытача з Касовічам пазнаёміў часопіс «Современннк». Адбылося гэта ў 1846 годзе. Каятана Андрэевіча «Современннк» назваў «маладым чалавекам з незвьгчайнымі здольнасцямі і незвычайнай навуковай дзейнасцю», падкрэслівалася яго схільнасць «да вывучэння мноства замежных моў» і адзначалася, што гэта «міжволі нараджае... здзіўленне і нават пачуццё нейкай зайздрасці».
    У 1848 годзе асобнай кнігай было выдадзена старажытнаіндыйскае «Сказанне пра Дгруву», перад гэтым чытачы пазнаёміліся з рускамоўным варыянтам санскрыцкай драмы Крышны Місры «Радасць светлай думкі», а ў 1849 годзе з’явілася «Васантазема, старажытнаіндыйская драма». Да Касовіча ў Расіі гэтыя і іншыя творы не перакладаліся.
    He забыў Каятан Андрэевіч і пра набыткі ў галіне эліністыкі. Паранейшаму карысталася папулярнасцю яго «Грэчаская граматыка», якая вытрымала чатыры выданні. Да яе Касовіч падрыхтаваў хрэстаматыю з твораў грэчаскай літаратуры. Калі справа была завершана, змог цалкам аддацца яіпчэ адной сваёй важнай задуме — стварэнню «Грэчаскарускага слоўніка». Патрабавалася выканаць вялікі аб’ём работы, таму ў сааўтары ўзяў брата Ігнація.
    Ігнацій Андрэевіч скончыў у свой час Галоўную духоўную семінарыю Віленскага універсітэта, атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 1830—1832 гадах быў
    213
    прыкамандзіраваны да Пецярбургскага універсітэта, у якім удасканальваў веды па лацінскай і грэчаскай мовах. Быў прафесарам грэчаскай мовы і царкоўнага красамоўства ў беларускай грэкалацінскай семінарыі ў Жыровічах, працаваў выкладчыкам у Крымскай, Смаленскай, Маскоўскай гімназіях. У апошняй да 1849 года. А ў гэты час знаходзіўся тут і Каятан Андрэевіч.
    «Грэчаскарускі слоўнік» братоў Касовічаў выйшаў у двух тамах у 1847 годзе.
    Яшчэ колькі слоў пра Ігнація Касовіча. Ён таксама пакінуў значны след у гісторыі. 3 1849 года быў інспектарам у гімназіях, пасля выкладчыкам. У 1870 годзе за навуковую працу «Лірычная паэзія Гарацыя» ў Кіеўскім універсітэце атрымаў ступень доктара рымскай славеснасці, быў прызначаны штатным дацэнтам грэчаскай славеснасці Варшаўскага універсітэта, дзе праз два гады стаў прафесарам. Надрукаваў таксама такія навуковыя працы, як «Разважанні аб важнасці грэчаскай мовы», «Грэчаскі дзеяслоў у сваім развіцці», «Рымскія старажытнасці», «Гісторыя рымскай літаратуры» і іншыя. Памёр 15 кастрычніка 1878 года і пахаваны ў Варшаве.
    Паваротным у лёсе Каятана Касовіча стаў 1850 год, калі змог памяняць Маскву на сталіцу, пачаў працаваць у Публічнай бібліятэцы ў Пецярбургу, а праз некалькі гадоў узначаліў аддзел усходніх кніг і рукапісаў.
    Аб зробленым ім на гэтай пасадзе можна даведацца з кнігі «Імператарская публічная бібліятэка за 100 гадоў», выпушчанай у СанктПецярбургу ў 1914 годзе. Касовічам быў складзены каталог на дзве тысячы назваў друкаваных усходніх тэкстаў і знойдзена невядомае арабскае Евангелле, датаванае 1708 годам. Акрамя таго, ён падрыхтаваў крытыкабібліяграфічны агляд старажытных і ўвогуле іншамоўных тэкстаў, што ў той ці іншай ступені тычыліся расійскай гісторыі. У гэтым аглядзе шмат унікальных выданняў, што звязаны з Расіяй у пятроўскую эпоху.
    Праца ў Публічнай бібліятэцы нарэшце адкрыла перад Касовічам магчымасць для паездкі за мяжу, аб чым ён марыў столькі гадоў. У 1851 годзе Каятан Андрэевіч накіраваўся ў Лондан, дзе, як устанавіў
    214
    паводле архіўных дакументаў першы і галоўны бібліёграф Касовіча на Беларусі Ісідар Бас, павінен быў з дапамогай англійскіх санскрытолагаў расшыфраваць «вялікую колькасць рукапісаў, напісаных на розных індыйскіх дыялектах», якія знаходзіліся ў фондах Публічнай бібліятэкі. У задачу Касовіча ўваходзіла таксама «пазнаёміцца з работай англійскіх бібліятэк і сабраць звесткі пра крыніцы>>, якія б «маглі прынесці карысць айчыннай навуцы>>.
    Паездку дазволілі, а прафінансаваць «забыліся». Паехаў за свой кошт. Праўда, пазней, улічваючы яго просьбу аб цяжкім матэрыяльным становішчы, выдзелілі крыху англійскіх грошай.
    Камандзіроўка планавалася на два месяцы, а заняла цэлых шэсць. I гэта не віна Каятана Андрэевіча, а яго вялікая патрабавальнасць да даручанай справы. Як высветліў, у Англіі няма спецыялістаў, якія б ведалі санскрыцкія гаворкі. Хацеў ужо шукаць іх у іншых краінах, як нечакана выйшаў на прафесара Кентэрберыйскай акадэміі Рэйнгольда Роста.
    Пасля Лондана пабываў у Парыжы, дзе набыў у мясцовых букіністаў рэдкія кнігі пра Расію, пра якія дагэтуль навукоўцы не ведалі.
    У 1874 годзе былі паездкі ў Германію, Францыю. Касовіча туды накіраваў савет Пецярбургскага універсітэта. Каятан Андрэевіч павінен быў набрацца вопыту ў замежных калег як лепш вывучаць параўнальнае мовазнаўства. На гэты ж год прыпала і куды важнейшая прапанова, якая прыйшла ад Расійскай акадэміі навук. Касовічу даручылі скласці «Санскрыцкарускі слоўнік».
    А гэта якраз адпавядала і яго асабістым інтарэсам, бо, яшчэ жывучы ў Маскве, пачаў збіраць матэрыялы для падобнага выдання. Праўда, паколькі ставала і іншых клопатаў, а згаданая праца, як ён разумеў, аб’ёмная, патрабуе немалых высілкаў, праз некаторы час адклаў яе, заняўшыся больш пільнымі справамі. Цяпер ужо і можна было ажыццявіць тое, пра што марыў. За работу, як і заўсёды, узяўся з ахвотай і вялікай апантанасцю, што заўсёды назіралася за ім, калі ведаў — турботы хутка прынясуць жаданы вынік.
    Наколькі захоплена працаваў, відаць хоць бы па тым, што ў красавіку таго ж 1854 года скончыў падбор
    215
    слоў на літару «А». I з ранейшым натхненнем працаваў далей.
    У Акадэміі, калі пазнаёміліся з першымі вынікамі, работу ўхвалілі. У час абмеркавання прадстаўленых матэрыялаў з’явілася нямала станоўчых водгукаў. Высокай думкі аб будучым слоўніку прытрымліваўся і вядомы філолаг і палеограф Іван Сразнеўскі, з якім Касовіч часта кансультаваўся, калі ўзнікалі якіянебудзь спрэчныя моманты ці патрабавалася супаставіць некалькі варыянтаў думак, каб знайсці адзіны прыймальны і правільны варыянт.
    Прымаючы пад увагу практычную каштоўнасць слоўніка, вырашылі друкаваць яго часткамі ў «йзвестнях отделення» Акадэміі навук па меры паступлення ў рэдакцыю чарговых матэрыялаў. Публікацыі працягваліся з 1854 па 1856 год. У тым жа 1856 годзе «Санскрытарускі слоўнік» Касовіча выйшаў і асобнай кнігай. Праўда, не да канца завершаны. На жаль, невядома на якой прычыне ў далейшым гэтая справа так і не была даведзена да канца.
    Касовіч разумеў, што таму, хто возьмевда за вывучэнне санскрыту, спатрэбяцца розныя матэрыялы па згаданай тэме. Хоць слоўнік і добрая падмога, але яго мала. Для лепшага засваення мовы важна супаставіць пераклад, выкананы з арыгіналам іншымі, каб атрымаць уласнае ўяўленне аб тым, наколькі ў перастварэнні той ці іншы твор старажытнаіндыйскай літаратуры захаваў сваю адметнасць.
    Менавіта для гэтага Каятан Андрэевіч пераклаў яшчэ адзін урывак з трохтомнага калькуцкага выдання «Махабхараты» — «Легенду пра паляўнічага і пару галубоў». Выданне яе атрымалася унікальным ва ўсіх адносінах — нібы аб’ядналіся разам хрэстаматыя, падручнік і слоўнік. А атрымалася так у выніку