Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
обрына. Амаль ноччу накіраваўся ў далейшую дарогу, якая пачалася для яго ў Варшаве. А раніцой бьіў на станцыі Малдавіды. Першай станцыі Мінскай губерні. I адразу дыхнула жыватворным беларускім паветрам. Менавіта беларускім. I на чарговым прыпынку Павел Міхайлавіч гэтае адчуванне паспяшаўся занесці ў падарожны дзённік, які вёў з самай Варшавы. Так і запісаў: «Почтн ночью уехал нз Кобряна, а на другой день утром очутнлся в Молдавндах — станцнн Мннской губерннн н, следовательно, на граннце белорусского края. На меня пахнуло жнвнтельным белорусскнм воздухом». Паруску перадаў гэтае ўражанне, бо, на жаль, у чым неаднаразова прызнаваўся сабе, свабодна пісаць пабеларуску не мог. А размаўляць, хоць і з цяжкасцю, калі ласка...
Неблагое веданне мясцовай гаворкі асабліва спатрэбілася, калі дабраўся да Сіняўкі, ці, як яе называлі тады, Сеняўкі. У гэтым мястэчку сыходзілася некалькі трактаў — брэсцкі, пінскі, слуцкі і нясвіжскі і праходзіла своеасаблівая мяжа (канечне, у тагачасным pa
222
зуменні) паміж Палессем і Беларуссю. Таму ля паштовай станцыі з ранку да позняга вечара збіралася шмат народу. Пераважалі прыезджыя, але хапала і мясцовых — з тых, каму цікава было пагутарыць з незнаёмым чалавекам.
Так атрымалася і па прыездзе Шпілеўскага. I хоць наваколля ўжо кранулася надвячэрняя прахалода, a сонца паволі збіралася на спачын, змог перакінуцца некалькімі словамі з мужыкамі, што тоўпіліся паблізу. Гэтай нядоўгай, у некалькі хвілін гаворкі, хапіла, каб з’явіўся той узнёслы, паэтычны настрой, калі не пра блізкі сон думаецца. Шпілеўскі вырашыў прагуляцца. Ды не па мястэчку — не такім і вялікім, яго можна было хутка перасячы ўздоўж і ўпоперак, а па нясвіжскім тракце, па якім і збіраўся назаўтра прадоўжыць сваё падарожжа.
Сонечны шар ужо зліваўся з гарызонтам, кранаўся вершалін бяроз і хвояў, якіх шмат расло ў ваколіцах. Лёгкі ветрык асвяжаў твар. Хацелася ісці доўга і доўта. I па цяністым гаі, у які спачатку збочыў, і па брукаванцы, з усіх бакоў акружанай дрэвамі,— ля самай дарогі пачынаўся некрануты лес.
Ідучы па брукаванцы, нават атрымліваў больш задавальнення, бо насустрач трапляліся местачкоўцы. Яны з цікаўнасцю пазіралі на новага чалавека, віталіся: сяляне з пачцівасцю і павагай, якінебудзь мясцовы панок — з пачувдём гонару. Але і тыя, і другія абавязкова перакідваліся колькімі словамі. I не толькі паміж сабой, а ўступалі ў гаворку і са Шпілеўскім. Нярэдка пытаючыся, размаўлялі пра звыклае ў падобных выпадках: пра надвор’е, калі Павел Міхайлавіч пытаўся ў іх, які ўраджай чакаецца, а сёйтой і на долю скардзіўся, заўважыўшы, што прыезджы пан распытваецца пра іх жыццёбыццё шчыра, прыязна.
Шпілеўскі, калі б не позні час, іугарыў бы доўга. Але разумеў, што і адпачыць трэба. бо на Клецк збіраўся адправіцца на досвітку.
Аднак перш чым вяртацца на паштовую станцыю, збочыў крыху ў бок ад тракту, падшукаў сярод хвояў даволі высокі і роўны пянёк, на якім можна зручна сядзець. Дастаў з кішэні блакнот, які заўсёды насіў з сабой, аловак. Прысеў на пянёк і таропка пачаў занатоўваць уражанні, якія атрымаў, пазнаёміўшыся з
223
мясцовым людам. Адначасова вылівалася ў прачулыя радкі і тое, над чым задумваўся неаднойчы,— што жыло ў душы і сэрцы, не давала спакою падчас трывожнага роздуму аб лёсе Бацькаўшчыны, якую любіў і служэнню якой прысвяціў сваё жыццё.
Пісаў таропка, бо разумеў, калі ў галаве так цесна і свабодна думкам, іх трэба занатаваць як мага хугчэй, інакш многае, a то і галоўнае, можа забыцца. Эмацыянальны ўсплёск патрабуе той аддушыны, якой цяпер і станавіліся старонкі дзённіка.
Шпілеўскі спавядаўся.
I перад самім сабой, і перад тымі, хто пазней з яго развагамі пазнаёміцца ў друку, а пасля вяртання з падарожжа па Беларусі, ён збіраўся напісаць нарысы: «По дороге мне встречалнсь знакомые лмца н костюмы, слышался родной белорусскнй язык, который... счастлнвое время!.. некогда, в годы младенчества н детства, раздавался в ушах монх, когда добрая старушканяня убаюкнвала меня фантастнческнмн сказкамн о шапочкеневнднмке, о заклятых князьях н княжнах, о бабеягекостяной ноге...»
Пісаць, паклаўшы блакнот на калені, было нязручна, рука хутка стамлялася. Але і спяшацца трэба было. I таму, каб не згубіць нітку разваг... Ды і вечар набліжаўся:
«В годы детства я н не воображал, что некогда, лет через двадцать, буду нзучать нлн, вернее, доучмвать родной свой язык н для этого путешествовать по тем самым местам, которые так дорогн для меня воспомннаннямн о счастлнвом прошедшем. Теперь настала для меня пора употребнть с пользой младенческое знакомство с этнм древнерусскнм языком, на котором говорнлн главные племена славянорусскпе: крнвнчн н дреговнчн н на котором пнсалн на Русн многне акты іі договоры, даже Лнтовскнй Статут. Прнгоднлнсь н сказкіі, слышанные в детстве, н прнбауткн, н пословпцы. н разные поверья о духах, колдунах, чародеях н страшнлшцах некогда язычествовавшего русского народа. To, над чем прежде у нас смеялнсь н счнталн не более как услажденнем лакейскнх н девпчыіх в помеіцыіх хуторах, то теперь обраіцает вннманне ученого русского мнра, за то теперь взялнсь серьезно н разумно в ученых кабпнетах п на кафедрах...»
224
Ад нязручнага сядзення забалела спіна. Прыўзняўся, пастаяў, прайшоўся, удыхаючы свежае і ад гэтай свежасці нейкае церпкае паветра.
He, лепей давесці развагі да канца. Калі хораша пішацца, не трэба хаваць блакнот.
Зноў лацвей уладкаваўся на пяньку: «Н не днво! Белорусскнй язык, предання, поверья н сказкн белорусцев стоят того: белорусскнй язык так самостоятелен, так характернстнчен в археологмческом н фнлологнческом отношеннях, преданья, поверья н сказкн его так орнгннальны, до того нсполнены первобытной, древней поэзнн славянорусской, что прн настояіцем направленнм н развнтші у нас фнлологнн н археологнн становнтся необходнмым нсследовать н нзыскать главный прнтон древней русской славяніцнны н познакомнться отчетлнво с родоначальнымн ее элементамн, сохраннвшнммся в Белорусснн: нзучая белорусскнй язык, преданпя, поверья н сказкн, мы нзучаем язык, поверья іі веровання свонх предков».
Павел Міхайлавіч паклаў блакнот у кішэню і з усведамленнем своечасова зробленай важнай справы заспяшаўся назад у мястэчка, дзе, быў упэўнены, яго ўжо чакае загадзя заказаны вазок з тройкай. Але неспадзявана выезд давялося адкласці...
He паспеў увайсці ў Сіняўку, як убачыў, што з вялікай гары на ўсёй хуткасці нясецца вазок. Рамізнік, відаць, задрамаў ці не надаваў увагі небяспецы, якая можа падсцерагаць у гэтым месцы.
«Быць бядзе»,— толькі і паспеў падумаць Павел Міхайлавіч.
Як у ваду глядзеў. Лейцы выпалі з рук рамізніка, ён не паспеў своечасова падхапіць іх і... Коні заблыталіся ў лейцах. Адзін з усяго разгону ўпаў, пацягнуўшы за собой і іншых. Вазок перакуліўся. Пачуліся жаночыя крыкі.
Шпілеўскі з усіх сіл кінуўся ратаваць пасажыраў. Імі аказаліся пані сярэдніх гадоў са сваёй горнічнай, трыма маленькімі дочкамі і гувернанткай. Калі тыя прыйшлі ў сябе, разгаварыўся з пані, высветлілася, што яна — дачка аднаго вядомага рускага вучонага і жонка палкоўніка, з якім Шпілеўскі пазнаёміўся ў Варшаве. Жанчына адчувала сябе блага, ад нервовага стрэсу паднялася тэмпература. I Павел Міхайлавіч
8 Зак. 3396
225
вырашыў застацца ў Сіняўцы да раніцы, каб даведацца, як будзе адчуваць сябе новая знаёмая.
Раніцой яны. знайшлі яшчэ большае паразуменне. Як высветлілася, бацькі гэтай пані добра знаёмы з бацькамі Шпілеўскага, а родная сястра гувернанткі жыла ў Пецярбургу ў тым жа доме, што і яго родзічы. Пасля гэтага Павел Міхайлавіч выезд адклаў яшчэ на суткі, але і назаўтра не развітаўся з гэтым мястэчкам, сустрэча з якім пакінула столькі прыемных уражанняў. Ды і як мог паехаць, калі на гэты дзень якраз прыпала свята, аб пачатку якога аб’явілі званы мясцовай царквы і багаслужэнне ў ёй, а праз некаторы час галоўная плопіча Сіняўкі запоўнілася радасным людам.
Ад рознакаляровых апратак ажно мільгацела ў вачах. Шпілеўскаму было прыемна прайсціся сярод адпачываючых. Услухоўваўся ў такую любую і дарагую яму гаворку, спыняўся ля купкі мужыкоў ці моладзі. Яны сустракалі яго, як добра знаёмага. Запрашалі выпіць кілішак гарэлкі, частавалі святочнымі пірагамі. Але самае цікавае чакалася наперадзе, калі пачалося народнае гулянне. 3 частушкамі, песнямі, танцамі. Атрымалася відовішча, якое не часта пабачыш. I Павел Міхайлавіч стараўся ўсё запомніць, нічога не прапусціць.
Гэтае жаданне ўзрасло, як убачыў, што хлопцы і дзяўчаты пачалі выконваць нейкі новы, яму дагэтуль невядомы танец. Па дзве пары сталі адзін аднаму насустрач, пакланіліся. А пасля дзяўчаты, трасучыся ўсім целам, размахваючы рукамі, прыўзняўшыся на пятках, сталі рабіць розныя жэсты і паплылі насустрач юнакам. А тыя, у сваю чаргу, дробненька перабіралі нагамі, пазіраючы зпад каптуроў, сваіх галаўных убораў, на сябровак, якія, ніоы павы, рухаліся ім насустрач. Калі дзве супрацьлеглыя пары сыходзіліся, яны пляскалі адзін аднаму над вухам далонямі, a потым, прытопваючы нагамі, па адзіночцы разыходзіліся ў бакі і прыгаворвалі: «Вух я ! Ды вух я!» А праз некаторы час пары зноў збіраліся разам і, пераплёўшы свае рукі, рабілі кругі то ў адзін, то ў другі бок, а затым кожная паасобку хавалася ў натоўпе зацікаўленых гледачоў.
Шпілеўскі, уражаны танцам, запытаўся ў жанчын, якія стаялі поруч:
— Скажыце, калі ласка, як ён называецца?
226
— To пацяруха, панок!
— Пацяруха?
— Пацяруха, паночак, пацяруха.
Уразіла Паўла Міхайлавіча і «Мяцеліца», так называўся яшчэ адзін танец, які ён упершыню ўбачыў у Сіняўцы. Зацікавіла, што гэты танец абавязкова выконваюць дзяўчыны — не дзве, не чатыры, а менавіта тры, якія, узяўшыся за рукі, то хутка кружыліся, нібы ў вальсе, то рабілі марудныя кругі, як бы адварочваючыся адна ад адной, a то, кожная паасобку, праносіліся ўздоўж і ўпоперак пляцоўкі. Пры гэтым спявалі:
Як пайшоў жа наш каваль 3 каваліхаю на баль, Да марудна ж ён ідзе, Дай дарожкі не найдзе;
He пашоў жа там, дзе брод, Да палез ён там, дзе лёд;
Ён няборджы на хаду: Ззябіў жонку на ляду! Бадай таго каваля Мяцеліца замяла, Што ён яе маладу Ды змарозіў на ляду.
He толькі Шпілеўскаму падабалася народнае гулянне, а і яго новым знаёмым. Ад таго, што поруч з ім знаходзіліся жанчыны, яшчэ прыемней станавілася на душы. Ён назіраў за танцамі, слухаў песні і кідаў кампліменты. I яшчэ больш адпачываў душой.
Пакідалі плошчу на змярканні. Для пані з яе спадарожнікамі знайшоўся вазок, на якім яны і паеха