Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
лоўскі, таксама пераўтваральнік песень, які выхаваў на іх цэлае пакаленне, кампазітар да вершаў Дзяржавіна, пазней да трагедый Озерава, старэйшы супернік Агінскага ў паланезах, артыст у шматграннай кампазіцыі, капельмайстар і «Дырэктар музыкі»; за ім некалькі палякаў...»
«Дырэктарам музыкі», праўда, Казлоўскі стане пазней, пра што яіпчэ будзе сказана. У дадзеным выпадку П. Бяссонаў крыху памыляецца. Пасля лепшага знаёмства Восіп Антонавіч атрымае ад Нарышкіна запрашэнне пасяліцца бясплатна ў яго доме, ад якога, канечне, не адмовіцца. I яшчэ больш акунецца ў атмасферу святочнасці, той паэзіі, якая дае знаць аб сабе, калі сустракаіоцца людзі, пасапраўднаму ўлюбёныя ў мастацтва, у дадзеным выпадку — у музыку, песню.
У доме Нарышкіна кожны з запрошаных знаходзіў занятак па душы. Наведваліся сюды і прыдворныя кампазітары, італьянцы па паходжанню Сарці і Паізіэлла, рускія выканаўцывіртуозы, у тым ліку і знакаміты тады Іван Хандошкін. Знаходзілася месца і народным спевакам. Адпаведна і праграма канцэртаў мела разнастайны характар. Гучалі французскія рамансы і італьянскія арыі, іх змянялі камерныя творы для арфы, скрыпкі і фартэпіяна, а пасля выконваліся аркестровыя паланезы. А найчасцей — народная музыка, якую Нарышкін вельмі любіў і добра разумеў. I не абмяжоўваўся слуханнем толькі запрошаных выканаўцаў. Гулянні арганізоўваліся ля дома і часта доўжыліся да світання.
Весялілася «чэрнь», весяліўся, спяваў, жартаваў і Восіп Антонавіч. Ахвотна кідаўся ў скокі, адразу становячыся сваім сярод просталюдзінаў. Але больш любіў спяваць у сяброўскім коле. I свае песні, і народныя. Першай жа выканаўцай твораў самога Казлоўскага была Марыя Львоўна — дачка Нарышкіна, пазней
76
жонка князя Ксаверыя Любамірскага, вядомая спявачкааматарка. Валодаючы цудоўным голасам, не менш нудоўна грала на арфе. Акрамя таго прыцягвала да сябе ўвагу прыгажосцю і вытанчанасцю густаў.
Гэта Марыю Львоўну Дзяржавін пад імем Яўтэрны — «красавнцы с очамн голубымн» апеў у сваім вершы «Яўтэрна». Яна ж называецца і ў вершы Дзяржавіна «Анакрэон ля печкі».
Случнлось Анакреону
Мармю посешать; Меж нвмн Купндону, Как бабочке летать.
Аднак, калі «арфу... Марня звончатую взяла н в струны золотые свой голос мздала», «божок крылатый» мусіў змірыцца, што ён бяссільны перад яе хараством:
Анакреон у печкн Вздохнул тогда сндя. «Как бабочка от свечкн, Сгорю,— сказал,— н я>>.
Ёсць меркаванні, што Казлоўскі, як і іншыя, быў у захапленні ад дачкі Нарышкіна, і некаторыя са сваіх «Расійскіх песень» пісаў для яе.
Сустрэчы ў Нарышкіных яшчэ больш умацавалі сяброўскія адносіны Восіпа Антонавіча з Дзяржавіным, які ў вершы «На смерць Нарышкіна» (1799) пісаў:
Увы,— вот тот чертог, Где зодчества, убранства вкус Велм всех зрнтелей в восторг, Н где под сладкнм пеньем музы Козловского пленялм звукн.
Неўзабаве пасля смерці бацькі, у тым жа 1799 годзе, яго сын Аляксандр Львовіч быў прызначаны галоўным дырэктарам «над відовішчамі і музыкай». Знайшлося месца і Казлоўскаму. Праўда, спачатку была пасада не «дырэктара музыкі», а інспектара музыкі ў дырэкцыі прыдворных тэатраў. Дырэктарам ён стаўтолькі ў 1803 годзе. Апошняя пасада ўскладала немалыя абавязкі. Восіп Антонавіч кіраваў асабовым складам усіх аркестраў, праводзіў рэпетыцыі і дырыжыраваў у час прыдворных свят, вёў назіранні за так званай нотнай канторай, праводзіў падрыхтоўку аркестравых музыкантаў з выхаванцаў школы пры дырэкцыі.
77
Так працягвалася да 1819 года, але здарылася няшчасце — Казлоўскага паралізавала. He прайпілі бясследна нагрузкі, якія наваліліся на яго, калі заняў гэтую турботную пасаду. Ды, нягледзячы на цяжкую хваробу, ён паранейшаму нямала пісаў, у тым ліку для афіцыйных свят. Калі акрыяў, знаходзіў час займацца выдавецкай дзейнасцю. Галоўную ўвагу ўдзяляў свайму колішняму вучню Міхалу Клеафасу Агінскаму. He толькі клапаціўся, каб творы Агінскага своечасова пабачылі свет, а і падтрымліваў з ім цесныя сувязі. Наведваўся да Агінскага ў маёнтак Залессе, дзе любіў успомніць маладосць, памузыцыраваць з гаспадаром і яго дачкой.
Жыла ў сэрцы Казлоўскага цяга да Беларусі. Таму не толькі ў Залессі бываў, а і ў іншых мясцінах. Некаторы час жыў у Гарадзішчы, пад Мінскам, дзе ў маёнтку вядомага мецэната Л. Рыкіцкага даваў урокі Каралю Ельскаму, які пазней стаў кампазітарам, удзельнічаў у хатніх канцэртах. Успомніў родныя мясціны: паехаў у Прапойск, дзе кіраваў хорам і аркестрам графа Мурамцава.
У набытку Казлоўскага не толькі «Расійскія песні» і паланезгімн «Гром победы, раздавайся!», якія прынеслі яму вядомасць, а і многія іншыя творы. Яны сведчаць, што ў яго асобе спалучаліся талент і пошук.
Казлоўскі стаяў ля вытокаў такога новага для рускай музыкі жанру, якім на той час з’яўляўся рэквіем. Сімптаматычна тое, што свой рэквіем, заказаны дваром, ён напісаў у 1798 годзе ў сувязі з смерцю апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Гэты Рэквіем трэба ўспрыняць як і даніну Восіпа Антонавіча сваёй Радзіме, з якой на доўгія гады ён быў разлучаны, але якую заўсёды любіў. Таму ў гэтым творы матывы смутку, жальбы маюць дваякі сэнс. На першым плане, як і задумвалася, боль ад канкрэтнай страты, але разам з тым гэта і туга па тым, што са смерцю Панятоўскага сышла з гістарычнай арэны вялікая дзяржава.
Заслуга Казлоўскага і ў тым, што жанры, развітыя ў музыцы краін Заходняй Еўропы, ён паспяхова пераносіў на русдую глебу, а паколькі Беларусь знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі, і на беларускую таксама. А значыць, рабіў уклад у развіццё беларускай
78
Малюнак Альбрэхта Адама. Залессе. 1812 г.
Тытульны ліст музычнага выдання паводле трагедыі У. Озерава «Фінгал»
музыкі, з якой яго нельга выкрасліць, як і таго ж Міхала Клеафаса Агінскага, Станіслава Манюшку, Напалеона Орду і іншых, хто працаваў на сумежжы некалькіх культур.
Далучыўся Восіп Антонавіч і да меладрамы. Пер шынцам у гэтым кірунку ў яго стала трагедыя «Эдып у Афінах», аўтарам лібрэта якой з’яўляўся У. Озераў.
80
3 тым жа У. Озеравым у 1805 годзе ён напісаў і «Фінгал». У гэтым жанры была створана трагедыя «Цар Эдып» (лібрэта А. Грузінцава). Паклаў Казлоўскі на музыку і трагедыю Ж. Расіна ў перакладзе П. Каценіна «Эсфір».
Менш прыцягваў увагу Восіпа Антонавіча оперны жанр. Тым не менш і тут ён меў пэўныя напрацоўкі. Назва гераічнай оперы «На ўзяцце Ізмаіла» гаворыць сама за сябе. Яна была хутчэй за ўсё напісана па заказу графа Шарамецьева на тэкст ГІаўла Пацёмкіна, родзіча ПацёмкінаТаўрычаскага і пастаўлена ў Астанкіна 22 ліпеня 1795 года. На жаль, партытура не захавалася.
На сцэнах дамашніх тэатраў набылі жыццё і камічныя оперы Казлоўскага «Нованароджаны» і «Воленька». Першая з іх створана паводле тэксту невядомага аўтара на французскай мове, другая — на тэкст вядомага аматара музыкі і музычнага пісьменніка А. БеласельскагаБелацаркоўскага. Музыка гэтых твораў таксама не дайшла, але ў рукапісных зборніках Восіпа Антонавіча, якія засталіся пасля яго смерці, захаваліся асобныя арыі.
Музыка Казлоўскага сёння мала гучыць, хоць даследчыкі і называюць яго аднадушна класікам музычнага мастацтва даглінкаўскай пары, пачынальнікам героікадраматычнага кірунку ў рускай музыцы. Як кажуць, іншыя песні прыдумала жыццё. Калі якому яго твору і пашанцавала, дык паланезугімну «Гром победы, раздавайся!». ГІачатакяго, праўда, дапоўнены, хоць і ў духу арыгінала, і мадэрнізаваны, гучыць у сцэне балю знакамітай оперы Пятра Чайкоўскага «Пікавая дама».
Аднак верыцца: яшчэ шмат чаго з напісанага гэтым выдатным кампазітарам вернецца з небыцця. Тым больш, што ёсць у нас рупліўцы, якія вельмі шмат робяць дзеля гэтага.
СУВЯЗНЫ ПАМІЖ ФІЛАМАТАМІ I ДЗЕКАБРЫСТАМІ
МІХАЛ РУКЕВІЧ
Сувязь паміж філаматамі і дзекабрыстамі, а ці была яна?
На ўвазе маюцца не прамыя стасункі, бо дакументальна даказаных кантактаў паміж філаматамі і дзекабрыстамі не існавала, як і не было нічога падобнага наміж імі і прадаўжальнікамі філамацкай справы філарэтамі. Міхал Рукевіч ніколі не выязджаў ні ў СанктПецярбург, ні ў Маскву ці іншыя цэнтры дзекабрысцкага руху, каб, атрымаўшы канкрэтнае заданне ад сяброўфіламатаў, перадаць неабходныя звесткі братам па духу. Ды і яны, калі выпрацоўвалі планы пабудовы новага грамадства, звяржэння манархіі, і не здагадваліся, што ў Вільні ёсць чалавек, які, не задумваючыся, гатовы стаць пад іх штандары, каб сумесна змагацца супраць царызму і, больш таго, падобную магчымасць успрыме як найвялікшы гонар.
Асноўная прычына гэтай «нестыкоўкі» ў тым, што філаматы, як і філарэты, пачалі дзейнасць крыху раней, чым дзекабрысты, а да ўсяго яны прыцягвалі ў свае шэрагі ў асноўным студэнтаў Віленскага універсітэта, рэдка выходзілі на іншыя гарады, асабліва тыя, што знаходзіліся ад Вільні далёка. Тым не менш Рукевіча назваць такім сувязным падставы ёсць. Ён, да каго з вялікай павагай ставіўся Адам Міцкевіч і каго вельмі высока цаніў, што засведчыў 11 лістапада 1819 года ў лісце да філамата Францішка Малеўскага:
82
«Рукевіча я вельмі хвалю... Шчыры і вельмі здольны» — у далёкай Сібіры, у чыцінскім астрозе, куды пазней яго адправілі адбываць катаргу, сустрэў гэткую ж спагаду і разуменне з боку дзекабрыстаў.
Сведчанне таму — «Запіскі княгіні Марыі Мікалаеўны Валконскай», выдадзеныя ў СанктПецярбургу ў 1914 годзе. Валконская, якая, як вядома, стала добраахвотнай выгнанніцай, паехаўшы, як і іншыя жонкі дзекабрыстаў, услед за мужам, у цяжкіх умовах хутка і лёгка навучылася распазнаваць людзей. А яе першае ўражанне ад сустрэчы з Рукевічам такое: «Паступова прыбывалі астатнія выгнаннікі і ўладкоўваліся ў турме. Прывезлі двух палякаў, з якіх адзін, М. Рукевіч, прымушаў нас шмат смяяцца над сваімі чыста сармацкімі выхадкамі. Ледзь паспеў ён увайсці ў астрог, насупраць дома Александрыны, як стаў каля агароджы і з сентыментальным выглядам (і з моцным польскім акцэнтам) заспяваў стары французскі раманс. Ён не быў ні малады, ні прыгожы, гэты намер спяваць французскі раманс, не ведаючы мовы, нас вельмі насмяшыў».
Да гэтай згадкі, праўда, неабходны некаторыя ўдакладненні. Александрынай сябры па няшчасці звалі Аляксандру Рыгораўну Мураўёву (у дзявоцтве графіню Чарнышову). Улады дазволілі Мураўёвай жыць у доме казака якраз насупраць адной з трох турмаў, у якіх жылі дзекабрысты. Турмы былі акружаны высокім частаколам і знадворку не бачылася, што робіцца за ім. А вось з дахавага акна двор тур