Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
афічныя асаблівасці Чукоткі, створана яе карта, на якой пазначаны праліў, а ў ім два астравы — якраз гэтага і не маглі дакументальна пацвердзіць папярэднікі Дзмітрыя Іванавіча.
У нас жа, у беларусаў, да яго павінна быць асаблівая пашана: Паўлуцкі з тых патомкаў беларускіх пасяленцаў, хто яскрава даказваў сваімі дзеяннямі, на што здатны беларусы, калі ім даручаюць важныя дзяржаўныя справы.
ІЯіІ^^
ПРАСЛАВІЎ УЗЯЦЦЕ ІЗМАІЛА
ВОСІП КАЗЛОЎСКІ
Таўрычаскі палац было не пазнаць. Хоць, калі быць да канца праўдзівым, не пазнаць — не тое слова. Пастаянныя наведвальнікі гэтага, без перабольшання, храма, а імі былі, зразумела, прадстаўнікі вышэйшых слаёў расійскага грамадства, даўно звыкліся з велічным убраннем яго і нічога для іх не было такога, што б падалося новым ці нечаканым. I калі б кагонебудзь з іх папрасілі расказаць, што ўяўляе сабой палац, дык яны, не надта задумваючыся, нават заплюшчыўшы вочы, маглі б па пальцах пералічыць, чым адрозніваецца ўладанне ўсемагутнага, фаварыта імператрыцы яго светласці князя ГІацёмкіна ад іншых, не менш багатых па афармленні і вабных палацаў Пецярбургу. I, канечне ж, параўнанне было б не на карысць апошніх, бо Таўрычаскі роўных сабе ў сталіцы не меў. Вядома, былі і іншыя палацы, у якіх адчуваўся смелы палёт фантазіі дойлідаў, але будаваліся яны не з такім размахам, як гэты. Нездарма сам Дзяржавін (а Гаўрыла Раманавіч быў жаданым госцем ці не на ўсіх свецкіх балях альбо іншых аналагічных мерапрыемствах, якія праводзіліся ў горадзе на Няве, таму яго наўрад ці можна было чымнебудзь здзівіць), гаворачы пра Таўрычаскі палац знайшоў словы, якіх дастаткова для разумення, што падобнае хараство напаткаць немагчыма: «Старадаўні вытанчаны густ — яго добрая якасць, яна простая, але велічная».
3 Зак. 3396
65
I сапраўды — было чым захапляцца. Ужо адной доўгай авальнай залы, якая нязменна станавілася галоўным месцам правядзення розных святаў, хапала, каб пераканацца, што ўсё тут задумвалася з разлікам на непаўторнасць, на тое пастаяннае захапленне, якое не можа не з’явіцца ў кожнага, хто завітае ў гэтыя сцены. Позірку адкрывалася нават не зала ў яе традыцыйным разуменні і ўспрыманні, а па сутнасці вялізная, нібыта вулічная плошча, размешчаная пад высокімі скляпеннямі, гэтаксама не пазбаўленымі вытанчанасці, як і сцены. Яна магла адначасова сабраць да пяці тысяч чалавек. Але яны не «губляліся» на гэтай вялікай прасторы — утульнасць дасягалася дзякуючы трыццаці шасці калонам, размешчаным уздоўж залы двума радамі, і тым самым яна падзялялася як бы на тры меншыя, аднолькавыя памерам.
Тут панавала тая атмасфера ўрачыстасці, святочнасці, калі лёгка адыходзіш ад звычайных турбот і клопатаў, бо становіцца зусім не да іх — душа лунае недзе далёка ад зямлі, ці не ў самым паднябессі. На гэтую атмасферу бестурботнасці працавала ўсё: і дзівосныя кветкі, рэдкія трапічныя расліны, размешчаныя ля сцен, і велічная панарама «Сад Эдэма», якая, у выніку ўдалай кампазіцыйнай прадуманасці і сюжэтнай скампанаванасці, выверанасці асобных дэталяў, быццам аддалялася, паўставала ў аб’ёмнай перспектыве. Той жа Дзяржавін даў гэтаму ўспрыманню такое параўнанне: «Усюды ўладарыць вясна, a мастацтва спрачаецца з хараством прыроды. Плавае дух у задавальненні».
Непаўторнасць відовішча дасягалася і піматлікімі люстрамі, што віселі пасярод залы і паміж калонамі. А яшчэ лампадамі. Сярод іх сустракаліся і белыя, але найбольш было рознакаляровых, і яны нагадвалі сабой лілеі, ружы, цюльпаны. Размешчаныя ў прасценках і ўздоўж карнізаў, яны дзеля большага эфекту падсвечваліся спецыяльнымі рэфлектарамі, схаванымі ўнутры гэтых дзівосных «кветак». Існавала (па сведчанні Дзяржавіна) цэлая сістэма «забралаў шкляных», што выклікала «вясёлкавае зіхаценне».
I ўсё ж Таўрычаскі палац было не пазнаць. 28 красавіка 1791 года Пацёмкін даваў у ім не проста чарговы баль з шэрагу тых, для правядзення якіх ён
66
пастаянна знаходзіў самыя розныя прычыны, а на ладзіў свята ў гонар перамог расійскай арміі ў рускатурэцкай вайне, а калі канкрэтней — узяцця таго «цвёрдага арэшка», якім, па прызнанні Аляксандра Суворава, з’яўлялася, здавалася б, непрыступная крэпасць Ізмаіл.
Вядома, да гэтага свята самае непасрэднае дачыненне мела і імператрыца Кацярына II. Ды, як і заўсёды ў падобных выпадках, «святлейшы» браў ініцыятыву ў свае рукі. Шмат у чым нават апярэджваў афіцыйнага, як усе яго называлі, «арганізатара забаў» пры двары графа Нарышкіна. Гэтым разам Пацёмкін тым больш пастараўся — такія падзеі рэдка надараюцца.
Прысутныя былі асабліва радасныя і ўзбуджаныя. Віншавалі адзін аднаго з перамогай, а ў купках, дзе збіралася па некалькі чалавек, панавала ажыўленне. Як заўсёды бывае ў падобных выпадках, абавязкова знаходзіліся і тыя, хто настойліва даказваў субяседнікам, як бы дзейнічаў у пэўнай сітуацыі сам, калі б мусіў прымаць канчатковае рашэнне.
Аднак пакрысе і гарачыя галовы пачыналі супакойвацца, бо надыходзіў час з’яўлення імператрыцы. Нарэшце гэты момант настаў. Менавіта ён і надаў гвяту туіо адметнасць, якой, бадай, раней не назіралася ў яго сценах. Прынамсі, сам пачатак засведчыў — такога яшчэ не было тут. I адразу Таўрычаскі стала не пазнаць.
Пры з’яўленні Кацярыны II са світай загучалі трубы — гэта падалі голас рогавы і сімфанічны аркестры. Адзін з іх размяшчаўся на хорах, другі — на спецыяльнай эстрадзе. Заігралі разам, гучна, і ўсё наўкола ажывілася, прыйшло ва ўзбуджэнне. Акустыка ў зале была цудоўнай, адначасова гучала трыста трубаў. I ад гэтай здзіўляючай ўрачыстасці, узнёсласці, здаецца, яшчэ ярчэй зазіхацелі 140 тысяч лампад і 20 тысяч свечак. А імператрыца са світай села на загадзя падрыхтаваныя месцы. He паспелі яны кранўцца крэслаў, як замест бравурнай, урачыстай музыкі пачулася больш сцішаная мелодыя, хоць і непазбаўленая ўзнёсласці. Ды ўзнёсласць яе была асаблівая — вясёлая, задушэўная. Гэта, па словах Дзяржавіна, «цудоўнейшая кадрыля, так сказаць, складзеная з юных грацый, з маладых паўбагоў і герояў, адкрыла
67
баль польскім танцам». Але афіцыйнае адкрыццё сталася праз некалькі хвілін, калі на змену кадрылі прыйшоў паланез.
Паланезы ў Таўрычаскім палацы выконваліся неаднойчы, бо гэты танец пры імператарскім двары любілі. Ды паланез, які аркестры выконвалі цяпер, пераважная большасць прысутных дагэтуль не чулі. Як адразу высветлілася, пра новую мелодыю ведалі толькі самі выканаўцы і найбольш прыбліжаныя да двара людзі, бо ледзь пачулася яна, як у цэнтр залы выйшлі 24 пары «самых вядомых і цудоўных жонак, дзяўчат і юнакоў».
Услед за імі ў гэтым паланезе закружыліся іншыя пары. Танцавалі наследнік з жонкай, вялікія князі і князёўны, прадстаўнікі выіпэйшай знаці. Танцавалі не толькі грацыёзна, ведаючы толк у танцах і валодаючы высокім выканаўчым майстэрствам, а і захоплена, бо музыка, як не маглі не адчуць, была не толькі танцавальнай. У паланезе прысутнічалі і элементы гімну.
Гімну ў гонар перамогі. Гімну ў гонар узяцця Ізмаіла.
А што гэта менавіта гімн, а не звычайны паланез, дакладна ведалі ў зале толькі двое. I Пацёмкіна, і Нарышкіна, ды і іншых, хто загадзя пазнаёміўся са сцэнарыем свята, жанр твора не цікавіў. Для іх галоўнае было ў тым, каб пачатак балю стаў як мага больш урачыстым і цалкам адпавядаў задуманаму. Астатняе — тыя дробязі, на якія не варта звяртаць увагі.
Інакш меркавалі стваральнікі паланезагімна, якія ўклалі ў яго не толькі свой талент, але і душу, бо пісалі яго — адзін вершы, а друі і музыку — з тым асаблівым натхненнем, якое бывае найбольш вялікім тады, калі не проста нараджаецца чарговы твор, а пры напісанні якога прысутнічае заканамерны гонар ад перамогі над моцным і каварным ворагам, а таму і пра свае пачуцці хочацца паведаць так праўдзіва, каб гэты настрой перадаўся ўсім, хто лічыць сябе сапраўдным сынам Айчыны і захапляецца яе перамогамі.
Аўтарам верша «Гром победы, раздавайся!» з’яўляўся Дзяржавін. Музыку ж напісаў Восіп Казлоўскі. Цяпер, калі грацыёзна кружыліся ў танцы пары, яны стаялі побач і, назіраючы за прысутнымі, па тварах здагадваліся, што новы твор імі быў прыняты належ
68
ным чынам. Ды і Кацярына II, па ўсім відаць, засталася задаволена пачаткам свята. Таму Дзяржавін з Казлоўскім і былі такімі ўзбуджанымі, а Восіп Антонавіч, як гэта нярэдка бывае з кампазітарамі, у такт музыкі дырыжыраваў. У яго душы, тым больш у душы Дзяржавіна, гучалі і словы гэтага твора:
Гром победы, раздавайся, Веселнся, храбрый рос! Звучной славой украшайся: Магомета ты потрес.
He здагадваліся, што ў хуткім часе гэты паланез стане афіцыйным дзяржаўным гімнам Расіі.
...Пра Гаўрылу Дзяржавіна можна прачытаць пават у падручніках па рускай літаратуры для сярэдняй школы. Вядома, няхай і менш — пра Восіпа Казлоўскага. Праўда, найперш у Расіі, да яго творчасці пастаянна звяртаюцца гісторыкі музыкі. Тое ж самае можна сказаць і пра польскіх даследчыкаў. На Беларусі ж пра Восіпа Антонавіча пасапраўднаму загаварылі нядаўна, хоць, здавалася б, грэшна «аддаваць» такія таленты іншым народам, паколькі з нашай зямлёй звязаны асноўныя старонкі біяграфіі Казлоўскага, a сам ён ніколі не адмаўляў свайго беларускага паходжання. Ведалі пра гэта і яго сучаснікі.
Родам Восіп Антонавіч з былога хутара Казлоўскі непадалёку ад колішняга Прапойска, што належаў некалі да Мсціслаўскага ваяводства (цяпер Слаўгарадскі раён). Нарадзіўся ў 1757 годзе. Імя Восіп, а паруску Осмп, калінікалі можна сустрэць у некаторых нотных выданнях, дзе змешчаны і яго творы. Даследчыкі, праўда, называлі Казлоўскага і Іосіфам, і Юзафам, і Язэпам — гледзячы да якой музычнай культуры прыпісвалі яго творчасць — да рускай ці да польскай.
Цікавасць да музыкі хлапчук праявіў з маленства. Магчыма, гэтыя яго здольнасці і не былі б рана заўважаны, калі б дзядзькам Восіпа не з’яўляўся Васіль Трутоўскі, на той час адзін з самых вядомых гуслістаў у Расіі. Дзядзька вырашыў, што будзе лепш, як мага хутчэй сцвердзіць талент пляменніка. А паколькі Восіп меў прыемны голас, ужо ў сем гадоў Трутоўскі адвёз яго ў Варшаву і аддаў вучыцца ў капэлу пры касцёле Святога Яна.
69
Восіп Казлоўскі
Некаторыя даследчыкі аднак сцвярджаюць, што адбылося гэта ў 1768 годзе. У прыватнасці, такой думкі прытрымліваецца В. Бабровіч — аўтар персаналіі пра Казлоўскага ў «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі».
Як праходзіла вучоба, звестак не захавалася, йднак няма сумнення, што паспяхова, бо Ка