• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    злоўскі ў хуткім часе звярнуў на сябе ўвагу. Знатны саноўнік Вялікага княства Літоўскага Андрэй Агінскі, шукаючы настаўніка музыкі для сваіх дзяцей Юзэфы і Міхала Клеафаса, адхіліў многія прапановы і спыніў свой выбар на шаснаццацігадовым Восіпу.
    70
    У 1773 годзе Казлоўскі пераехаў у маёнтак Агінскіх Гузаў, які знаходзіўся недалёка ад Варшавы, дзе жыў да 1778 года. 3 дзяцей асаблівую здатнасць да музыкі праявіў Міхал Клеафас. Разам са сваім таленавітым вучнем Восіп Антонавіч нярэдка выязджаў у Слонім, які на той час, як вядома, з’яўляўся рэзідэнцыяй сваяка Агінскіх, знакамітага мецэната Міхала Казіміра. У гэтым горадзе над Шчарай, нягледзячы на вялікую аддаленасць ад культурных цэнтраў, дзякуючы намаганням яго ўладальніка, віравала музычнае і тэатральнае жыццё. He толькі на карысць Міхалу Клеафасу, а і самому Казлоўскаму пайшло знаёмства з выступленнямі мясцовай капэлы, слава пра якуіо разышлася далёка ад Слоніма, а таксама са спектаклямі, пастаўленымі мясцовым тэатрам.
    Відаць, да гэтага перыяду і адносіцца пачатак актыўнай музычнай дзейнасці Восіпа Антонавіча. Ён пакуль не сачыняў уласных твораў, аднак праявіў сябе як выдатны музыка. Інакш нельга растлумачыць тое, што Пацёмкін, бываючы на Беларусі, найперш звярнуў увагу на Казлоўскага і ўзяў яго з сабой у сталіцу.
    Пераезд у Пецярбург адбыўся недзе ў пачатку 1780х гадоў. Залічаны ў світу Пацёмкіна, Казлоўскі не аказаўся ў баку і ад ратных спраў і нават на дзесяць гадоў (з 1786га па 1796ы) звязаў лёс з арміяй, прымаў удзел у рускатурэцкай вайне і асадзе Ачакава, даслужыўся да звання маёра. Але шмат жыў у Пецярбургу, дзе часта сустракаўся з Трутоўскім, які, служачы пры імператарскім двары гусляром, актыўна займаўся апрацоўкай народных песень. Хутчэй за ўсё ён заахвоціў да гэтай працы і пляменніка. А ўжо ад запісу музычнага фальклору Казлоўскі хутка перайшоў да напісання ўласных твораў.
    Першая песня і паланез Казлоўскага з’явіліся недзе каля 1790 года. На карысць такому сцверджанню сведчыць тое, што менавіта ў 1790 годзе вядомы кампазітар і піяніст Эрнест Ванкура, які працаваў у Шклове пры тэатры Зорыча. а пераехаўшы ў сталіцу, займаў у прыдворных музычных колах высокія пасады, змясціў ва ўласным выданні «Журнале для дам>> песню і паланез Восіпа Антонавіча. Ва ўсякім разе, гэта першыя, вядомыя на сённяшні дзень яго апублікаваныя творы.
    71
    Апрацоўкі Казлоўскім народных песень, датаваныя прыкладна гэтым часам, можна знайсці ў зборніках Трутоўскага. Але то быў пачатак, сапраўдную ж вядомасць Восіпу Антонавічу прынёс паланезгімн «Гром победы, раздавайся!». Гэтым творам адкрываецца і зборнік «Паланезы, кадрылі і хоры, выкананыя на свяце, дадзеным яго светласцю князем Пацёмкіным 28 красавіка 1791>>. Гэта з’яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем, наколькі хутка заняў Казлоўскі сваю нііпу ў тагачаснай музычнай культуры.
    У некалькіх словах трэба сказаць аб стане жанру паланеза ў канцы XVIII стагоддзя. На жаль, ён, хоць і знайшоў пэўнае адлюстраванне ў творчасці I. С. Баха, але пакуль належнага развіцця не атрымаў, сфера яго ўжывання была вельмі вузкай. Куды большага поспеху дасягнуў Міхал Клеафас Атінскі, у паланезах якога загучала туга па страчанай радзіме.
    Казлоўскі надаў паланезу новае гучанне, ўзмацніў у ім гераічны, пафасны пачатак. Пісаў ён і лірычныя паланезы, у якіх панаваў элегічны настрой, а само ўспрыняцце свята — у дадзеным выпадку свята душы — было некалькі прыглушаным. Такія паланезы даследчыкі (у тым ліку і сучасныя, як В. Дадзіёмава) схільны лічыць нават мініяцюрнымі музычнымі п’есамі.
    Увогуле, пра паланезы Казлоўскага можна гаварыць шмат, боз 1791 па 1818 год ён напісаў іх ажно 70! Аднак гэта справа спецыялістаў, а каб засведчыць, наколькі ў гэтым жанры ён стаў першапраходцам, дастаткова і тых ацэнак, што былі зроблены вышэй. Але пачынаў Казлоўскі, як ужо гаварылася, не з паланезаў, а з апрацовак народных песень, а ўжо ад іх перайшоў і да ўласных твораў, напісаных у гэтым самым папулярным і любімым народам жанры. А ў выніку нарадзіўся цэлы цыкл «Расійскай песні» з 28 твораў, які спрыяў фарміраванню рускага раманса, a калі дакладней — «раманса ў песнях».
    Песні Казлоўскі пісаў на вершы многіх аўтараў, у тым ліку і Г. Дзяржавіна, на словы якога стварыў і некалькі харавых паланезаў. 3 песень жа вялікай папулярнасцю карысталіся «Еслн б ты была на свете», «Ты велншьмнеравнодушным...». I, канечне ж, «Пчелка». Музыказнаўца В. Левашова гэтаму твору В. Каз
    72
    лоўскага і Г. Дзяржавіна дала такую высокую ацэнку: «...прыгожая, скерцыёзная музыка «ўсмешлівай» паэзіі дзяржавінскіх вершаў дазваляе перадаць вобраз юнай, квітнеючай дзяўчыны ў той лёгкай і вытанчанай мелодыі, што лёгка пераходзіць у хуткі вальс».
    Сапраўды — чароўнасць узаемная: верша і музыкі, бо яны абодва маюць у аснове фальклорную традыцыю:
    Пчелка златая!
    Что ты жужжншь? Все вокруг летая, Прочь не летншь? Млн ты любншь Лнзу мою?
    Пчелка златая!
    Что ты жужжншь?
    Слышу вздыхая, Мне говорншь: <К меду прнлнпнув, С ннм н умру».
    А мёд гэты — прыгожая, маладая Ліза, пра якую ў другой страфе, што стаіць паміж прыведзенымі вышэй першай і трэцяй, заключнай, гаворыцца так:
    Соты ль душнсты
    В желтых власах, Розы ль огннсты В алых устах, Сахар лн белый Грудь у нее?
    Невыпадкова «Пчелку» з задавальненнем пелі не толькі ў арыстакратычных колах. Яна стала адной з самых любімых народнабытавых песень у простага люду. Дайшла і да вёскі, дзе гучала ў крыху змененым, адаптаваным, больш простым варыянце. Аднак, як відаць з некралога на смерць Казлоўскага, змеіпчанага ў газеце «Московскне новостн» (1831, № 21), куды большую папулярнасць набылі творы Восіпа Антонавіча на вершы іншага паэта: «Цэлыя пакаленні спявалі і спяваюць многія песні Казлоўскага, песні, створаныя на словы НеледзінскагаМялецкага».
    73
    Ю. НеледзінскіМялецкі (1752—1828), чыё імя сёння, на жаль, забыта, увайшоў у гісторыю рускай паэзіі як таленавіты майстар лірычнай песні, які наблізіў яе да народных традыцый. У сваіх творах ён часта выкарыстоўваў размоўную лексіку, многія вершы нараджаліся экспромтам. Вершы НеледзінскагаМялецкага тагачасныя кампазітары ахвотна выкарыстоўвалі не толькі ў песнях, а і ў харавых паланезах. Казлоўскі не ў апошнюю чаргу, што з’яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем высокага эстэтычнага густу Восіпа Антонавіча, бо паэзію НеледзінскагаМялецкага высока цаніў нават Аляксандр Пушкін, а Канстанцін Мацюшкаў так сказаў пра яго творчасць: «Напоўненыя страсцю песні НеледзінскагаМялецкага прынеслі карысць мове вершаванай, сфарміравалі яе, ачысцілі, сцвердзілі».
    I не без удзелу Казлоўскага, які паклаў на музыку вершы НеледзінскагаМялецкага «Выйду я на реченьку», <<Ох, тошно мне на чужой стороне», яны вельмі хутка сталі сваімі ў самым розным асяроддзі, быццам існавалі даўно. Гэта не магло не выклікаць увагі да Казлоўскага з боку распаўсюджвальнікаў музычных твораў, нотных зборнікаў. Яны лічылі за гонар, калі Восіп Антонавіч даваў ім першым свае новыя творы.
    Папулярны пецярбургскі часопіс «Магазмн обіцеполезных знаннй» у верасні 1795 года змясціў такую аб’яву: «Мы маем шчасце атрымаць ад самога пана маёра Казлоўскага цудоўныя і гэткія слаўныя яго музычныя творы, з дазволам іх надрукаваць. Гэты аматар музыкі сваімі творамі зрабіўся стваральнікам новага роду Расійскіх песень, якія па агульным меркаванні ўсёй музычнай публікі з’яўляюцца вельмі цудоўнымі, пераўзыходзяць большасць Французскіх, Нямецкіх і Англійскіх песень і ні ў чым не ўступаюць Італьянскім. Ужо меў ён у гэтым родзе шмат удалых пераймальнікаў. Мы ўсцешаны, іпто нельга нам надаць большай вартасці свайму магазіну, як змяшчаць у ім час ад часу гэтыя непаўторныя песні. Ужо ў 8ай кніжцы мы гэта зрабілі, не аб’явіўшы імя стваральніка. Такім чынам будзем працягваць да канца цяперашняга года і надалей спадзяемся выдаць увесь збор гэтых песень, якіх вельмі шмат».
    «Аматар музыкі» ў дачыненні да Казлоўскага ў гэтай абвестцы сказана невыпадкова. Восіп Антонавіч свае
    74
    творы амаль заўсёды падпісваў «amateur». Відаць, такім чынам хацеў падкрэсліць, што музыка — не асноўны яго занятак, і таму займаецца ёй толькі ў вольны час. Гэтакім чынам, няхай і ўскосна, нагадваў аб сваім дваранскім паходжанні, аб тым, што меў званне стацкага саветніка. Як вядома, і пазней многія вядомыя людзі так адмяжоўваліся ад сваёй творчай дзейнасці.
    ЦІ не найбольш характэрны прыклад з цудоўным рускім паэтамлірыкам Афанасіем Фетам. Маючы вялікую вядомасць як творца, ён, тым не менш, ці не ўсё жыццё дабіваўся графскага звання Шэншын, паколькі быў пазашлюбна народжаным дзіцем. Урэшце рэшт атрымаў яго. Але хто ведае сёння графа Шэншына? Імя ж цудоўнейшага паэта Фета наслыху ў многіх сапраўдных аматараў паэзіі. Тое ж тычыцца і саветніка Казлоўскага. А як кампазітар ён, кажучы яго словамі, і аматар, варты добрай памЯці.
    Ды гэта невялічкае адступленне. Казлоўскі пісаў шмат і плённа. Па сведчанні музыказнаўцы П. Грачова, «з усіх рускіх кампазітараў таго часу толькі ён змог падняцца да патрыятычнага пафасу Дзяржавіна, толькі яму ўдалося выказаць трывогу Озерава, перадаць выкрывальныя матывы Катэніна». А гэта на карысць таму, што Казлоўскі быў кампазітарам шматбаковых творчых інтарэсаў. Але ён, як і той жа паэт НеледзінскіМялецкі, усё ж вельмі шмат рабіў па развіцці ў музыцы той плыні, што звязана з музычным фальклорам.
    Нельга не прывесці выказванне яшчэ аднаго даследчыка М. Трубіцына: «Казлоўскага можна назваць адным з першых музычных этнографаў у дакладным сэнсе: капельмайстар пры Кацярыне, ён між іншым блукаў сярод народа, па харчэўнях і кабаках, прыслухоўваўся да народных песень, на плошчах лавіў мужыкоў і баб, прымушаючы іх спяваць ля вазоў ці каля гандлёвых крам».
    Ды і шмат дало Казлоўскаму збліжэнне з вядомым пецярбургскім вяльможам Нарышкіным, які праславіўся тым, што любіў наладжваць у сваім доме шматлікія музьвіныя вечары і імпрэзы. На іх запрашаліся як прадстаўнікі вышэйшых слаёў, так і музыканты, спевакі, кампазітары. Наконт гэтага П. Бяссонаў па
    75
    кінуў і такую згадку: «3 Пацёмкіным з’яўляліся ў доме перадавыя людзі гатай справы (маюцца на ўвазе музыкі.— A. М.), якія ператвараліся ў хатніх людзей і сяброў: вывезены князем прыдворны гусліст В. Трутоўскі, найпершы збіральнік Вялікарускіх песень, перакладчык іх на ноты, сам Маларос і з малароскімі песнямі, выведзены князем у людзі. Беларус Ка