Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

Энцыклапедыя юнага натураліста

Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
62.55 МБ
ОЛЛкольна^
ВІКТАР КАЖУРА	атйшкланедь^
НЦЫКЛАПЕДЫЯ
ЮНАГА НАТУРАЛІСТА
ВІКТАР КАЖУ PA
НЦЫКЛАПЕДЫЯ
ЮНАГА НАТУРАЛІСТА
Мінск «Народная асвета» 2022
УДК 085.5: [58+59] (031)
ББК 28я2
К13
Серия заснавана ў 2022 годзе
Мастак Алена Дашкевіч
Фота: А. У. Эрдман, П. А. Аычкоўскі, С. В. Зуёнак, В. А. Якубоўская; kartinki24.ru, wikigrib.ru
Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Кажура, В. В.
К13 Энцыклапедыя юнага натураліста : для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / Віктар Кажура ; мастак Алена Дашкевіч. — Мінск : Народная асвета, 2022. — 143 с.: іл. — (Школьная энцыкла­педыя).
ISBN 978-985-03-3819-8.
Кніга вядомага беларускага аўтара Віктара Кажуры працягвае серыю «Школьная энцыклапедыя». Гэта незвычайная энцыклапедыя. У кнізе чытач знойдзе шмат ілюстрацый, а таксама вершы і апісанні розных раслін, грыбоў і жывёл. Для цікаўных — рэцэпты блюд.
Адрасуецца чытачам малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама настаўнікам і бацькам.
УДК 085.5:[58+59](031)
ББК 28я2
ISBN 978-985-03-3819-8
© Кажура В. В., 2022
© Дашкевіч А. Г., ілюстрацыі, 2022
© Афармленне. УП «Народная асвета», 2022
Дарагія юныя натуралісты!
Кажуць, на карце свету Беларусь — маленькая. Можа, і так.
Але для нас яна — вялікая. Сваёй гісторыяй. Сваёй памяццю. Сваёй сучаснасцю. Сваёй будучыняй.
А яшчэ — багаццем. Азірніцеся!
На лузе — гербарый-разнатраўе, ад водару я ко га можа закружыцца галава.
Ягадныя россыпы, быццам вясёлка на зямлі, упрыгожваюць наваколле. Ды не толькі ўпрыгожваюць, а дораць чалавеку радасць і здароўе.
Грыбы летняй ці асенняй парою, схаваўшыся пад галінкі, лісце ды ігліцу, запрашаюць пагуляць з імі ў хованкі. Пры гэтым — вось хітруны! — нібы кажуць: «Пакланіся нам, чалавек, тады мы пакажамся». I ты кланяешся з удзячнасцю і радасцю, бо чым часцей кланяешся, тым паўнейшым становіцца твой кош.
У лясах і пушчах водзяцца зубры. Ды не толькі яны. У маладым сасонніку стаіліся паважныя ласі. А там з-за куста хітравата сочыць рыжы ліс, ці не пакажацца на паляне палахлівы заяц.
Рэкі і азёры віруюць ад незлічонай колькасці рыбы. Сядзеш раніцай, яшчэ да сонейка, на беразе, закінеш вудачку і думаеш: «От бы трапіла сёння такая рыбіна, якую ніколі яшчэ не лавіў!»
Усё напісанае ў кнізе — гэта імкненне пазнаёміць вас, юныя чытачы, з карысным і каштоўным прыродным багаццем нашай краіны, і жаданне падзяліцца кулінарнымі рэцэптамі ад гэтага багацця, і прапанова расказаць пра свае нечаканыя сустрэчы, знаходкі і адкрыцці на лясных сцяжынках, на аксамітных лугах, у блакітных рэках і азёрах.
Чытайце! Збірайце! Гатуйце! Запрашайце! На здароўе!
Віктар Кажура
Абляпіха
(русск. Облепиха)
Верасень прымчаў вятрамі гонкімі, Ураджай багаты аглядае, Як цяжкімі, сакаўнымі гронкамі Абляпіха залатая даспявае.
Што за гарошынкі залацістыя абляпілі галінку і нібы прыраслі да яе? Бо не відаць нават ножак, на якіх яны трымаюцца. Пазналі? Канешне, гэта — абляпіха, якая і назву сваю атрымала з-за незвычайнага выгляду.
Прыйшла абляпіха да нас з Сібіры і адразу стала папулярнай сярод садаводаў. Таму што ягадкі яе — вельмі карысныя. У іх шмат лекавага алею.
Вопытныя садоўнікі раяць збіраць абляпіху не ў верасні, калі паспявае, а тады, калі яе кране першы марозік. Каб толькі птушкі не папярэдзілі. Пасля гэтага ягады становяцца прыемна-кіславатымі і пахнуць... ананасамі. Але збіраць абляпіху вельмі складана, ягады лопаюцца паміж пальцамі. Таму вучоныя вывелі сарты з ягадамі на ножках.
	=	-	-	=Л1
Абляпіхавае варэнне
Напачатку трэба падрыхтаваць сіроп. Для гэтага ў 1 л вады, якая закіпела, усыпаем 500 г цукру, перамешваем і варым на невялікім агні да загусцення. 500 г ягад абляпіхі апускаем у сіроп. Перамешваем, і калі той закіпеў, варым 5 хвілін. Вось і ўсё. Смачна есці!
%
Абляпіха. Агрэст
Агрэст
(русск. Крыжовник)
Асцярожна, мае ўнукі! Не паранъце свае рукі, Бо агрэст калючкі мае, Хоць і смачна выглядае.
Як прывабна выглядваюць з-пад зубчатых лісточкаў ізумрудна-зялёныя, быццам воскам пакрытыя, ягады! Рука так і цягнецца сарваць іх. Але кусцік сам сябе ахоўвае: на кожнай галінцы — вострыя шыпы... Толькі вельмі ж хочацца пакаштаваць...
А вы можаце ўявіць сабе, як гэта «хочацца» не давала спакою дзецям яшчэ тысячу гадоў таму. Бо захаваліся звесткі, што агрэст пачалі вырошчваць у манастырскіх садах аж у далёкім XI стагоддзі.
Сёння гэта расліна прыжылася ў нашых садах, таму што яна мае шмат карысных уласцівасцей, як харчовых, так і лекавых. I ягады агрэсту бываюць самых розных колераў: жоўтыя, барвовыя, зялёныя.
			 	 %
Жэле «Сюрпрыз»
Паўлітра вады даводзім да кіпення, усыпаем адзін пачак сумесі для жэле, размешваем. Вымытыя і абсушаныя ягады агрэсту з адрэзанымі хвосцікамі раскладваем па формачках, а потым заліваем іх атрыманай сумессю і пакідаем у халадзільніку для застывания. Вось і ўсё. Смачна есці!
Ажыны
(русс к. Ежевика)
Ох, спякота дык спякота — Долу хіліцца лістота, Нават чорныя ажыны Паўцякалі пад галіны.
Усе ведаюць гэту расліну з пераплеценымі паміж сабой сцёбламі, пакрытымі вострымі шыпамі, быццам калючы дрот. Мала радасці пакалоць аб іх рукі. Праўда, зараз ужо выведзены культурныя сарты ажын без шыпоў, каб вырошчваць на прысядзібных участках.
Але колькі шчасця і задавальнення атрымаеш, калі збярэш вядзерца чорна-бурых ягад: яны такія смачныя і пахучыя! Да таго ж яшчэ і лекавыя: у іх шмат вітамінаў. Адварам галінак і ягад можна лячыць кашаль, больу горле.
А ці каштавалі вы ажынавы мёд? Кветкі ў ажын белыя з вялікай колькасцю тычынак з нектарам. Пчолам падабаюцца зараснікі ажын.
А гаспадыні гатуюць з ягад шмат смачных страў.
J'
Марожанае з ажынамі
У блэндар насыпаем 450 г ажын і заліваем іх ёгуртам (150 г). Усё гэта перамяшваем да аднароднай масы. Затым выкладваем у сіта, пераціраем, каб аддзяліць костачкі. У атрыманую масу додаем цукровую пудру, даліваем астатні ёгурт (300 г), яшчэ раз добра перамешваем / разліваем па формочках. А затым на 3 гадзіны ставім у маразільнік. Вось 7 ўсё. Смачна есці!
Алыча
(русск. Алыча)
Промні сонца радасна-іскрыстыя Ажывілі цуд, народжаны ўначы: Між густой лістоты залацістыя Плодзікі заззялі алычы.
Здаецца, пышнае белае воблака апусцілася вясенняй раніцай у сад. А далей — яшчэ адно. I яшчэ. Гэта зацвіла алыча, блізкая сваячка слівы. Такое хараство, што вачэй не адвесці!
Пройдзе час — і замест кветак дрэва ўпрыгожыцца ярка-залацістымі, чырвонымі ці фіялетавымі ягадамі. Пахучымі. Кісла-салодкімі на смак. Багатымі на вітаміны. Таму вельмі карыснымі.
Гаспадыні алычу паважаюць, бо з яе ўдаюцца смачныя кампоты, ліманады, варэнне, жэле. На Каўказе з алычы робяць соус Ткемалі.
J'		 %
Алычовая пасціла
У пасудзіну наліваем паўшклянкі вады, насыпаем 2 кг ягад і ставім на пліту на невялікі агонь. Праз нейкі час алыча пачне лопацца. Здымаем з пліты і праціраем цераз сіта. Да атрыманага пюрэ дадаем 1 кг цукру, зноў ставім на невялікі агонь і памешваем, пакуль яно не загусцее. Пасля тонкім слоем выкладваем пюрэ на пергамент і ставім у духоўку, каб пасціла подсохла. Тэмпература ў духоўцы павінно быць самай нізкай, а дзверцы — адчыненымі. Вось і ўсё. Смачна есці!
Астра
(русск. Астра многолетняя)
Дар нябёсаў на зямлі, Ды які багаты — Зноў блакітам зацвілі Астры каля хаты. Апранаюцъ хай палі, Снегавыя шаты Зноў ліловым зацвілі Астры каля хаты.
Восень. Хутка выпадзе снег, пачне ўладарыць мароз. Адцвілі ўсе летнія кветкі. А на дварэ зноў казка. Светлаблакітныя, малінавыя, ліловыя кветкі з залаціста-жоўтымі сярэдзінкамі вітаюць нясмелае сонца. I самі гарацьзіхацяць, нібы тыя зоркі. Таму, напэўна, у далёкія часы, гледзячы на іх, людзі і ўскліквалі ў захапленні: «Астра! Астра!» А па-беларуску: «Зорка! Зорка!»
Легенда расказвае, што, калі стаць ноччу сярод кветак і прыслухацца, можна пачуць ледзь улоўны шэпт — гэта астры размаўляюць с сястрычкамі на небе.
Астра не толькі радуе чалавека хараством кветак. Прыгатаваная па спецыяльных рэцэптах, яна дапамагае паніжаць температуру, вылечвае запаленні.
г		
Вядома бояьш за 200 разнастайных, рознакаяяровых відаў астраў, як аднагадовых так і шматгадовых. А кояькі сартоў — не пераяічыць!
vs		 J
Астра. Барбарыс
Барбарыс
(русск. Барбарис)
Май-прыгажун на зыходзе —
Прырода ва ўборы квяцістым. I воблакам жоута-нушыстым Цвіце барбарыс у агародзе.
Расліна гэта добра вядомая, хоць некаторыя з вас яе і не бачылі. Затое ў крамах з задавальненнем куплялі карамелькі з прыгожай назвай «Барбарыс». «Барбарыс» — слова з лацінскай мовы. Там яно вымаўлялася як «берберы», што значыць «мядзведжая ягада». Але пры чым тут мядзведзі?
Падчас раскопан у Егіпце былі знойдзены старажытныя кнігі — гліняныя таблічкі, напісаныя за 650 гадоў да нашай эры (гэта ж амаль 3 тысячы гадоў таму!). У іх расказвалася пра незвычайныя ягады на калючых кустах. Аўтар услаўляў барбарыс як сродак «ачышчэння крыві».
Але раней за егіпцян пра лекавыя ўласцівасці гэтай расліны даведаліся ў Індыі, калі заўважылі, што барбарыс прыносіць карысць амаль круглы год. Таму кару і лісце нарыхтоўваюць вясной, плады — летам, а корань — позняй восенню.
Сёння з барбарысу гатуюць мноства розных страў: варэнне, жэле, сокі, сіропы, кампоты. I нават прыемную кіслую прыправу да рыбы і мяса.
. %
Пачастунак «Кіслінка»
Колькі галінак барбарысу з ягадамі прамываем і кладзём у слоік. Заліваем вельмі салёнай (200 г солі на 1 л) астуджанай кіпячонай вадой так, каб яна пакрыла ўсе ягады. Даём настаяцца некалькі тыдняў. Вось і ўсё.
I Смачна есці!	I
co
Барвенак
(русск. Барвинок)
Зацвіце барвенак I навокал — свята: Для зямлі скалелай Радасці багата.
Сонейка гукае
Ён вясновым ранкам. Сілы набірае
На лясных палянках.
Вясна нясмела ступае па зямлі, нібыта баіцца застудзіць ногі на нерасталым яшчэ снезе. Аднак дзе ступіць прыгажуня — з'яўляюцца праталінкі. А ў іх — сінія кветачкі з цвёрдымі лісцікамі. Думаеце, гэта фіялкі? Памыляецеся. Хоць і падобныя яны сваім колерам, аднак імя ім — барвенак, ці первінка. «Чаму?» — спытаеце вы. А вось чаму.
Было тое яшчэ за часы Старажытнага Рыма, калі багі жылі побач з людзьмі. Аднойчы багіня Флора спусцілася на зямлю і стала пеставаць фіялку-кветку. Убачыў гэта барвенак і нават пакрыўдзіўся: