Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

Энцыклапедыя юнага натураліста

Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
62.55 МБ
Хоць звярок выглядае прыгожа і прывабна, аднак трэба памятаць: ён даволі злосны і смелы. Ратуючыся ад небяспекі (а ворагамі яго з'яўляюцца гарнастаі, ласкі, лісы), часцей за ўсё кідаецца на ўцёкі. Калі ўцячы не ўдаецца, то становіцца на заднія лапы, надзімае зашчочныя мяшкі і рэзка свішча.
Хамя к. Хахуля. Шчупак
Хахуля
(русск. Выхухоль)
У затоцы летнім раннем
Плёскае чысцюля:
Вымывае там старанна Футрачка хахуля.
Хахуля жыве на Зямлі ўжо (нават цяжка паверыць!) каля 30 мільёнаў гадоў. Раней сустракалася на тэрыторыі Беларусі. Зараз лічыцца зніклай. Мае дзіўны знешні выгляд: сама невялікая, але з доўгім пляскатым хвастом, які нагадвае кіль. Паміж пальцамі задніх ног плавальныя перапонкі. Незвычайна выглядае мордачка жывёлы: галава заканчваецца доўгім рухавым хабатком, на канцы якога знаходзяцца ноздры.
Футра на спіне цёмнае, буравата-шэрае, а на горле, грудзях і жываце — серабрыста-белае. Паўводная жывёла, жыве ў норах з выхадам пад вадой, якія капае ў ціхіх, зарослых вадаёмах з невысокімі сухімі берагамі. Корміцца малюскамі, дробнымі вадзянымі жукамі, чарвякамі, п'яўкамі, а таксама воднымі раслінамі. 			
Хахуля звычайная занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь у спіс відаў, якія зніклі з тэрыторыі нашай краіны за апошнія 400 гадоў. 	 ■
Шчупак
(русск. Щука)
Драбяза на дне ракі Пахавалася ізноў, Бо ніраты-шчупакі Выйшлі з-пад карчоў.
Рыбакі расказваюць, што лавілі вялікіх шчупакоў: іх даўжыня дасягала 1,5 метра, а маса 35 кілаграмаў.
Аднак такія гіганты цяпер сустракаюцца рэдка. Хаця жыве рыба 20, а часам і больш гадоў. Селіцца ў ціхай вадзе пад карчамі і падводнымі пнямі, у ямах, адкуль выходзіць толькі на паляванне.
Шчупак вельмі пражэрлівы: можа з'есці ў 10 разоў больш за ўласную масу. А корміцца звычайна рыбамі, ракамі, жабамі і нават качанятамі. Часам здабыча дасягае каля паловы даўжыні і масы самога драпежніка. Акрамя іклаў, якімі ён хапае здабычу, у шчупака на нёбе і языку ёсць зубы, якія дапамагаюць глытаць ежу.
У шчупака доўгае, падобнае да стралы цела, плямістае, у цёмных папярэчных палосках. У залежнасці ад месцажыхарства яно можа быць шэра-зеленаватым, шэра-жаўтаватым або шэра-бураватым. С узростам афарбоўка рыбы цямнее. 				
Шчупак — важны аб'ект аматарскага рыбалоўства
і рыбаразвядзення.
Шыншыла
(русск. Шиншилла)
У бары паміж звяроў Нечаканы слух пайшоў: — футра новае пашыла Наша модніца-шыншыла.
Гэтых невялікіх (маса да 1 кілаграма) грызуноў у дзікай прыродзе засталося вельмі мала. Таму людзі пачалі разводзіць шыншыл і трымаць іх дома.
Знешне звяркі падобныя да буйной вавёркі, але перамяшчаюцца як зайцы — невялікімі скачкамі. У іх вялікія вушы, цёмныя вочы, пушысты доўгі хвост. Кормяцца расліннай ежай і насякомымі. Характар у іх вельмі ласкавы, яны амаль ніколі не кусаюцца. Найбольш актыўныя раніцай і ўвечары. У шыншыл вельмі цэннае футра.
Шыншыла. Шэршань. Язь
Шэршанъ
(русск. Шершень)
Грозны шэршанъ вострыцъ джала
Ды гудзе-гудзе, сярдзіты: — Каб бяда не напаткала, Дом мой леней абыдзі ты.
Сапраўды, калі гаварыць пра джала шэршня, то не лішнім будзе напомніць, што, у адрозненне ад пчалінага, яно гладкае. Таму шэршань можа джаліць і некалькі разоў. А каб не трапіць пад тэты «ўкол», трэба ведаць, што:
•	шэршань адносіцца да сямейства грамадскіх восаў;
•	таму ён падобны да сваей «сястрычкі», аднак намнога большы (можа быць да 3 сантыметраў даўжынёй);
•	афарбоўку мае рыжую або чырванавата-бурую з чорнымі палоскамі;
•	жыве сям'ёй;
•	жыллё робіць у дуплах дрэў, драўляных пабудовах і нават у вуллях пчол;
•	корміцца нектарам і пылком кветак, грызе садавіну і... кару маладых дрэў, асабліва ясеняў.
Язъ
(русск. Язь)
Падымае іл ды гразъ, Плешчацца старанна — Гэта снрытны вёрткі язь Так ирымае ванну.
Язь — рыба вельмі хітрая і асцярожная. Таму выбірае глыбокія рэкі з ціхім цячэннем, дзе ёсць гліністае заглеенае дно. Селіцца ў ямах або пад навіслымі над вадой кустамі. Ноччу выходзіць на водмелі і ў зараснікі чароту.
Корміцца звычайна воднымі насякомымі, чарвякамі, жукамі, водарасцямі. А дарослы язь — нават дробнай рыбай. Даўжыня цела язя дасягае 60 сантыметраў, маса каля 5 кілаграмаў.
Мае даволі прыгожую афарбоўку: цемнаватую, з залацістым адценнем. Спіна і верхняя частка бакоў цёмна-сінія, ніжняя — белаватая. Аднак асабліва прывабна язь выглядае вясной: на сонцы ён становіцца то серабрыстым, то залацістым, то амаль чорным. А плаўнікі набываюць чырванаваты колер.
Янот-паласкун
(русск. Енот-подоскун)
Ледзь расплюшчыць вочы ранне, А ў яго кіпіць работа: I мыццё, і паласканне — Справы важных ў янота.
Цікава, што, упаляваўшы здабычу, янот-паласкун спачатку палошча яе ў вадзе, а потым есць (за што і атрымаў мянушку вялікага чысцёхі). Корміцца ён самай разнастайнай ежай: ягадамі рабіны, жалудамі, жукамі, жабамі, мышамі. «Далікатэсам» для янота з'яўляюцца рачныя ракі.
На выгляд жывёла даволі «фотагенічная»: шэрабурае футра з цёмным адценнем; на мордачцы — чорная паласа, падобная да маскі; губы, бакі морды і падбароддзе белыя; на пушыстым хвасце чорныя або бурыя кольцы. Жыве ў старых мяшаных лясах з дуплістымі дрэвамі і вадаёмамі. Селіцца ў дуплах. Актыўны ў прыцемках і ноччу. Добра лазіць па дрэвах, плавае. Зімой упадае ў спячку.
/f			-		
Янотаў разводзяць у зверагаспадарках, бо ў іх каштоўнае футра.
			     -	-		 чУ
Змест
Дарагія юныя натуралісты!
. з
Абляпіха 	 6
Агрэст 	 7
Ажыны 	 8
Алыча 	 9
Астра	10
Барбарыс	11
Барвенак 	12
Брусніцы 	13
Буякі 	14
Бэз 	15
Бяссмертнік, цмен 	16
Валошкі, васількі 	—
Венерын чаравічак 	18
Верас	19
Вішня 	20
Гарлачык 	21
Гваздзік	23
Глог 	24
Дзівасіл 	25
Дзьмухавец 	26
Журавельнік, герань 	27
Журавіны	28
Жывакост 	29
Жэньшэнь 	30
Званочак 	32
Зверабой, святаяннік	33
Зуброўка	34
Зязюліны слёзкі	—
Імшарніца 	36
Ірга	37
Казялец 	—
Каліна 	38
Касач	39
Кураслеп 	40
Ландыш	41
Лілея 	42
Аотаць 	43
Мак	—
Мацярдушка 	44
Мята 	45
Наготкі, календула	46
Нарцыс	47
Незабудка 	48
Парэчкі 	49
Пералеска 	50
Півоня	51
Пярэсна 	52
Рабіна	53
Рамонак 	54
Расіца 	55
Ружа 	56
Сліва	57
Сон-трава 	—
Стакротка, маргарытка	59
Суніцы 	60
Трыпутнік	60
Фіялка 	61
Флёкс 	63
Хрызантэма 	64
Цынія	65
Цюльпан	66
Чарніцы	67
Чартапалох 	68
Чарэшня	69
Чыстацел 	70
Шпажнік 	—
Шыпшына 	72
Эдэльвейс 	73
Абабак, падбярозавік, бабка	76
Апенька восеньская	77
Баравік, белы грыб 	78
Бледная паганка 	79
Валуй 	80
Ваўнянка 	 —
Гаркуха 	81
Гнаявік 	82
Грузд 	83
Дажджавік 	—
Зялёнка 	84
Казляк 	85
Каўпак кольчаты, курка 	 —
Лісічка 	86
Лось	87
Масляк	88
Махавік 	89
Мухамор 	—
Падасінавік, чырвонагаловік .... 90
Падзялёнка, радоўка шэрая	91
Парасонік стракаты 	—
Рыжык 	92
Смаржок 	93
Страчок 	 —
Сыраежка	94
Хрушч, губа авечая 	95
Чага 	96
Шампіньён 	97
07 wa	i ў
Акунь 	100
Алень 	101
Андатра, мускусны пацук 	102
Аса	 —
Бабёр 	103
Барсук	104
Бусел 	 —
Вавёрка 	106
Воўк	 —
Вугор еўрапейскі	107
Вуж 	108
Вушатая сава 	109
Гарнастай 	110
Глушэц 	 —
Дамавы верабей 	112
Джгір, ёрш 	113
Дзік, дзікая свіння 	 —
Жаба	114
Жэрах 	115
Заяц 	 —
Зубр	116
Кажан	117
Камар звычайны 	118
Капусніца, капусная бялянка ... —
Карась залаты 	119
Куніца 	120
Аань 	 —
Лімонніца 	121
Лось	122
ёсць с&ае ъаспш
Мыш	123
Мядзведзь	124
Мядзянка	125
Норка	126
Палёўка 	 —
Пчала 	127
Расамаха 	128
Рысь	129
Сом	130
Соня 	 —
Страказа	131
Суслік 	132
Тарпан 	133
Тхор	134
Удод 	 —
Уклейка, верхаводка 	 135
Хамяк	136
Хахуля	137
Шчупак 	 —
Шыншыла 	138
Шэршань 	139
Язь 	 —
Янот-паласкун 	140
Навукова-папулярнае выданне
Школьная энцыклапедыя Кажура Віктар Віктаравіч
ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
ЮНАГА НАТУРАЛІСТА
© ЕН[
Заг. рэдакцыі Г. А. Бабаева. Рэдактар А. У. Ліцвіновіч.
Мастак А. Г. Дашкевіч. Мастацкі рэдактар А. А. Жданоўская. Тэхнічнае рэдагаванне і камп'ютарная вёрстка Г. А. Дудко, В. I. Улазнюк. Карэктары В. С. Казіцкая, А. П. Тхір, Г. В. Алешка.
Падпісана да друку 27.06.2022. Фармат 60 х 9078Папера мелаваная. Друк афсетны. Умоўн. друк. арк. 18,0.
Ул.-выд. арк. 11,5. Тыраж 1000 экз. Заказ 226.
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Народная асвета» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/2 ад 08.07.2013.
Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 10.09.2018. Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, Мінск, Рэспубліка Беларусь.