Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

Энцыклапедыя юнага натураліста

Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
62.55 МБ
Звычайна андатра корміцца чаротам, асокамі, тра­вой, што расце каля вадаёмаў, зрэдку малюскамі. Каштоўны пушны звярок.
Аса
(русск. Оса)
Не чапай шар пад страхою, У яго не заглядай:
Восы вылецяцъ гурмою, Стануцъ джаліць: «Ай-ай-ай...»
Ці даводзілася вам бачыць шэры, быццам з паперы зроблены шар, які часам вісіць пад страхою або на балконе? А заглядваць у яго? Лепш не рабіце гэтага і не трывожце яго жыхароў. Бо там жывуць восы — прывабна-яркія насякомыя з чорнымі і жоўтымі палоскамі па целе.
Восы — усім вядомыя насякомыя, але ў іх ёсць нешта незвычайнае. Напрыклад тое, як восы ўспрымаюць наваколле. Для гэтага ў іх прыстасаваны вочы, якія бачаць прадметы ў радыусе 280 градусаў.
Андатра, мускусны пацук. Аса. Бабёр
Дапамагаюць восам і вусікі-антэны, на якія яны арыентуюцца ў палёце, вызначаючы напрамак ветру, шырыню шчылін.
Патрывожаныя восы вельмі агрэсіўныя: яны не толькі выкарыстоўваюць для абароны джала, але і вельмі балюча кусаюцца.
Восы карысныя як апыляльнікі кветкавых раслін.
Гняздо вос
Бабёр
(русск. Бобр)
На рацэ ўзвялі плаціну, Побач — добрую хаціну. Сонца дзівіцца ўгары: — Працавітыя бабры!
Як можна без сякеры і пілы збудаваць плаціну або хатку пад жыллё? А ў баброў — атрымліваецца. Хаця самі гэтыя буравата-чорны звяры невялікія. Даўжыня цела да 1 метру, хвост 20—30 сантыметраў. Аднак даволі моцныя пярэднія зубы-разцы дапамагаюць ім хутка «спілаваць» дрэва. Цікава, што зубы ў баброў растуць усё жыццё.
Жывучы ў вадзе і каля вады, дзе многа насякомых і рыбы, бабры кормяцца выключна расліннай ежай. У іх рацыёне да 200 відаў раслін. На зіму назапашваюць пад вадой драўняны корм. Жывуць сем'ямі.
Бабровая плаціна
Барсук
(русск. Барсук)
Цэлы горад над зямлёю
Узвялі будаўнікі.
Там халоднаю зімою
Спацъ иалягуцъ барсукі.
Знешнім выглядам тэты звер нагадвае конус, пакладзены на бок: тулава, шырокае ззаду, паступова пераходзіць у вузкую доўгую мордам ку. Даўжыня це­ла каля 80 сантыметраў, маса 8—10 кілаграмаў. Барсук мае даволі стракатую афарбоўку: спіна і бакі — шэрыя, рот, шчокі і лоб — белыя, а па баках галавы цягнуцца шырокія чорныя палосы.
Корміцца чарвякамі, жукамі, жабамі, а таксама грыбамі, ягадамі, рознымі карэньчыкамі, жалудамі. Гэта прыроджаны «землякоп» і «чысцюля». Норы, выкапаныя барсуком, служаць некалькім пакаленням на працягу многіх дзесяцігоддзяў, бо захоўваюцца ў ідэальным парадку і чысціні. А двойчы на год там праводзіцца «генеральная ўборка» і «капітальны рамонт». Барсукі актыўныя ў начы. Зімой упадаюць у спячку.
(ё			
Барсук занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, vs		
Бусел
(русск. Аист)
Буслы плывуцъ у паднябессі, Суладны іх магутны ўзмах Уродны край, святочна-весні, Вядзе іскрысты Млечны шлях.
Вы добра ведаеце гэтую паважную, няспешную птушку з доўгай чырвонай дзюбай і такімі ж доўгімі чырвонымі нагамі. На спіне і канцах крылаў пер'е ў яе
Барсук. Бусел
чорнае, а астатняе — белае. Гэта даволі вялікая птушка, бо размах крылаў у палёце дасягае 2 метраў. Ды І маса немалая — да 4 кілаграмаў. Кал! бусел хвалюецца, то пачынае моцна трашчаць дзюбай — клекатаць.
Корміцца рыбай, жабамі, яшчаркамі, змеямі, мы­шам! і насякомымі. Таму пасяляецца пераважна каля неглыбокіх вадаёмаў, лугоў і палёў. А таксама каля чалавечага жылля (бусел вельмі даверлівы і не баіцца чалавека). Гняздо яго, як вялікая «шапка» (часам да 2 метраў у дыяметры і да некалькіх соцень кілаграмаў масай), размяшчаецца на дрэве, слупе, страсе ці нават на коміне хаты.
А ці ведаеце вы, што кожны год бусел пралятае каля 5 тысяч кіламетраў з далёкай Афрыкі, каб вярнуцца да роднай буслянкі?
Ёсць у белага бусла і «брат» — чорны бусел, які рэдка сустракаецца чалавеку, бо жыве ў глухіх лясах. Ён любіць адзіноту, не адлятае далёка ад гнязда. Той, каму пашчасціла сустрэцца з гэтай птушкай, мог палюбавацца бліскучым чорным з зеленаватым металічным адлівам пер'ем, белым жыватом і своеасаблівай адзнакай — чырвонымі кольцам! вакол вачэй. У адрозненне ад белага бусла чорны не толькі клякоча, але можа і ціха «прамаўляць»: «чэ-лін». 	
Чорны бусел сустракаецца вельмі рэдка, тому за­несены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. 	 	
Белыя буслы
Чорныя буслы
в
Вавёрка
(русск. Белка)
Векавечныя яліны Паразвесілі галіны. А па іх, нібыта з горкі, Спрытна коцяцца вавёркі.
Вавёрка вельмі спрытна рухаецца па ствалах дрэў як уверх, так і ўніз галавой, хутка пераскоквае па тонкіх галінках з дрэва на дрэва. У такіх «акрабатычных практыкаваннях» ёй дапамагае пушысты хвост — служыць і рулём, і парашутам. Сам звярок невялікі (маса да 400 грамаў), рыжавата-чырвонага колеру летам і шэры зімой. Селіцца часцей за ўсё ў дуплах або ў гнёздах (гайнах). Прычым у кожнай вавёркі іх некалькі.
Летам корміцца грыбамі, арэхамі, ягадамі, жалудамі, палюе на жукоў і матылёў, зімой — пупышкамі і насеннем елкі або сасны. Бывае, што на зіму нарыхтоўвае запасы: носіць у дупло арэхі ці жалуды, а грыбы развешвае на галінках дрэў. Можа хаваць арэхі ў лясным подсціле. Тонкі нюх дапамагае вавёрцы знаходзіць схаваны корм пад снегам.
Ворагі вавёркі — гарнастай, куніца, ліса, пугач, шулякі.
Воўк
(русск. Водк)
Так цікаўна зоркі сочаць, Як праз поле напрамкі Па здабычу ў пушчу крочаць Згаладалыя ваўкі.
Ваўкі лёгка прыжываюцца ў любой мясцовасці, таму і сустракаюцца і ў Еўропе, і ў Азіі, і ў Паўночнай Амерыцы. Гэта сапраўдны драпежнік, яго называюць «санітарам лесу». Жыве звычайна ў сям'і-зграі, з якой
Вавёрка. Воўк. Вугор еўрапейскі
палюе на дзікоў, ласёў, аленяў, казуль. Можа нападаць і на свойскіх жывёл.
Звер даволі буйны (даўжыня цела да 1,4 метраў, маса да 50 кілаграмаў), з доўгімі і моцнымі нагамі, пушыстай і густой поўсцю светла-шэрай або рыжаватай афарбоўкі. Вельмі моцны і вынослівы: за ноч можа праходзіць да 30 кіламетраў. Але вядомыя переходы і па 70 кіламетраў за ноч. Пры ўдалым паляванні можа за раз з'есці 10 кілаграмаў мяса.
Вугор еўрапейскі
(русск. Угорь европейский)
Сонца дзівіцца ўгары
Раніцаю летняй:
У гарох паўзуць вугры Сцежкай непрыметнай.
Вялікімі вандроўніўнікамі варта назваць гэтых незвычайных рыб. Для таго каб даць жыццё новаму пакаленню, рачныя вугры (дзе б яны не жылі), адпраўляюцца ў далёкае Саргасава мора, што ў Атлантычным акіяне. Тут яны адкладваюць ікру, а самі гінуць. 3 ікрынак з'яўляюцца шматлікія лічынкі, якія амаль 3 гады вандруюць у акіяне. За тэты час лічынкі ператвараюцца ў маленькіх празрыстых рыбак, якія, вярнуўшыся ў родныя рэкі, рассяляюцца па прэснаводных вадаёмах.
Часам, каб трапіць з аднаго вадаёма ў другі, вугры перапаўзаюць па вільготнай зямлі даволі вялікія адлегласці.
Светлы час сутак вугры праводзяць у сховах, закапаўшыся ў іл, а на паляванне выходзяць ноччу. Палююць на водных насякомых, малюскаў, ракападобных і чарвякоў. Часам — на жаб і рыбу.
У прэсных вадаёмах вугры жывуць каля 10 гадоў. За тэты час вырастаюць да 2 метраў. Ды і масу набіраюць немалую — часам да 6 кілаграмаў.
Чалавек, які раней не бачыў вугроў, пры сустрэчы з імі можа нават спужацца, бо выглядае рыба незвычайна: цела вельмі падобнае да змяінага, амаль цыліндрычнае, задняя частка сціснутая з бакоў, галава крыху пляскатая, на ёй — маленькія вочкі. Тоўстая скура пакрывае не толькі цела, але і плаўнікі.
f
Пра вугроў бытуе шмат рыбацкіх баек. Адны расказваюць, што бачылі, як ноччу вугры паўзлі на поле, каб паласавацца гарохам. Другія — што бачылі вугра, які адпачываў на яблыневым суку пасля наведвання гарохавага поля. Хто ведае, ці праўда?! 	
Вуж
(русск. Уж)
— Ну, паўзі, не бойся, вужык, Ты яшчэ малы, нядужы, Аяж на сонцы, выгравайся, Сіл жыццёвых набірайся.
Вуж — самы бясшкодны для чалавека від змей, які кусаецца вельмі рэдка. Знешне ён нагадвае невялікую вяроўку або канат, за што і атрымаў у старажытнасці такую назву. Пазнаць сапраўднага вужа можна па «жоўтых вушках» на галаве і афарбоўцы. Яна можа быць рознай: чорнай, аліўкавай, шакаладнакарычневай ці ізумрудна-зялёнай.
Жывуць вужы там, дзе ёсць вада і дзе высокая вільготнасць: каля рэк, азёр, балот і нават у вёсках. Яны добрыя плыўцы і доўгі час могуць знаходзіцца пад вадой.
На паляванне вуж выходзіць раніцай. Зрэдку — вечарам. А ўдзень грэецца на сонцы, часам нават забіраючыся на дрэвы.
Ёсць у гэтых бяскрыўдных змей і ворагі. Найперш — лісы, куніцы, норкі, буслы, каршуны.
Вуж. Вушатая сава
Вушатая сава
(русск. Ушастая сова)
Што за дзіва між галін
Днём слякотным шастае? Там кладзецца на спачын Совачка вушатая.
I хто гэта, схаваўшыся між галля, так уважліва сочыць за наваколлем, навастрыўшы вушкі? Ды гэта ж сава! Толькі сава вушатая!
Галава ў птушкі вялікая, круглая (цікава, што яна можа паварочвацца на 270 градусаў), твар таксама круглы, быццам дыск, абведзены цёмным пер'ем. Вочы жоўтыя ці аранжавыя. Вострая дзюба загнутая, што разам з такімі ж вострымі і моцнымі кіпцюрамі на нагах дазваляе ўтрымліваць здабычу. Савіныя вушкі складаюцца з пер'я бурага колеру, а ўсё цела мае мармуровую афарбоўку.
На паляванне сава звычайна вылятае вечарам або ноччу, а ўдзень адпачывае. Часцей за ўсё палюе на грызуноў, аднак не адмаўляецца ад насякомых і нават дробных птушак. Лётае ціха і бясшумна.
Знайсці вушатую саву нескладана, бо яна сустракаецца там, дзе ёсць зялёныя насаджэнні: высакастволыя лясы, кустоўе, паркі. Часам яе можна ўбачыць і каля чалавечага жылля. У час зімоўкі трымаецца невялікімі групамі — да 8—10 асобін. Размяшчаюцца разам на адным дрэве, прытуліўшыся да ствала.
Савяняты
Гарнастай
(русск. Горностай)
Снегам лес зацерушыла — Стала ўсё вакол няміла. Футра хуценька мяняй На зімоўку, гарнастай.
Летам гарнастай буравата-карычневы, з жаўтаватабелым адценнем горла, грудзей і брушка. А зімою — снежна-белы, толькі кончык хваста чорны. Жыве ў зарасніках, кустах па берагах рэк, азёр, сярод камянёў. Не любіць сухіх бароў і бярэзнікаў. Добра прыстасаваны да жыцця ў розных умовах: выдатна плавае і спрытна лазіць па дрэвах і кустах. Часцей за ўсё корміцца мышамі, мышавіднымі грызунамі і землярыйкамі, зрэдку палюе на зайцоў, птушак, яшчарак і насякомых, у тым ліку шкодных. Гэтым звярок прыносіць вялікую карысць сельскай гаспрадарцы.
Гнёзды робіць у норах, дуплах, пад сціртамі саломы.