Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

Энцыклапедыя юнага натураліста

Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
62.55 МБ
f—	-	-	 —	
Раней зімовае футра гарнастая выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання адзення багатых людзей.
		   J
Глушэц
(русск. Глухарь)
Шчэ пад снегам сніць паляна,
Шчэ між дрэў зіма начуе, А глушэц-фарсун ад рана Шчыра-радасна такуе.
Ці праўду кажуць: глушэц атрымаў назву за тое, што нічога не чуе? Што ён — сапраўды глухі? Знаўцы сцвярджаюць, што гэта так: калі вясною глушэц песнямі кліча сваю сяброўку (такуе), то нічога не заўважае навокал — і становіцца лёгкай здабычай. Аднак у
Глухарка
астатні час гэта вельмі асцярожная і чуйная птушка, якая, дзеля сваёй бяспекі, начуе на галінах дрэў, а ўдзень спускаецца на зямлю і хаваецца сярод лясной расліннасці.
Корміцца пупышкамі дрэў, лісцем і кветкамі, маладымі парасткамі, а таксама жалудамі і ягадамі. Можна часам бачыць, што глушэц глытае невялікія каменьчыкі. Аказваецца, гэта трэба для таго, каб у страўніку лягчэй ператраўлівалася ежа.
Глушца лічаць адной з самых вялікіх лясных птушак: даўжыня цела самцоў дасягае аднаго (і нават больш) метра, маса — каля 7 кілаграмаў. Ды і размах крылаў — амаль 1,5 метра. Самкі значна меншыя.
Адметная асаблівасць глушца — своеасаблівая барада з пер'я, якая расце пад дзюбай. Акрамя гэтага, птушка выдзяляецца і кідкай афарбоўкай: галава і хвост — чорнага колеру, цела — цёмна-шэрае, крылы — бураватыя, грудзі — бліскучага цёмна-зялёнага адцення. А яшчэ — прыгожыя ярка-чырвоныя бровы. Калі ж глушэц такуе, то распускае свой падобны да веера акруглы хвост.
Зімою глушцы часам начуюць у гурбах. Для гэтага «пікіруюць» з вышыні, зарываючыся даволі глыбока ў снег. У такіх сховах падчас вялікіх маразоў птушкі могуць знаходзіцца да 3 сутак.
Глушэц такуе
Верабей даманы (самец)
Дамавы верабей
(русск. Домовой воробей)
Пад страхою верабей Змайстраваў кватэру: Звіў гняздзечка для дзяцей Забіяка шэры.
Вераб’іха
Вось «партрэт» гэтай птушкі: у самца галава шэрая, горла і пляма на грудзях чорныя. Спіна і крылы карычневыя, на крылах светлыя палоскі. Ніз цела шэры ці брудна-белы. Самка і маладняк крыху святлейшыя: зверху яны карычнева-шэрыя, знізу — бруднаватабелыя ці шэрыя. Пазналі? Канешне, гэта — вераб'і. Стайкамі яны трымаюцца каля жылля чалавека, за што і атрымалі назву — вераб'і дамавыя. 1х гучнае, быццам на кірмашы, «ціў-ціў» чуваць здалёк. Здаецца, зляцеліся птушкі з усёй акругі, каб абмеркаваць свае пытанні.
Селяцца дамавыя вераб'і звычайна пад стрэхамі будынкаў, у шчылінах, у дуплах дрэў і нават займаюць пустыя шпакоўні (з-за чаго вясною бываюць сур'ёзныя сутычкі са шпакамі). А асобныя смельчакі знаходзяць прытулак у бакавых сценках бусліных гнёздаў.
Кормяцца вераб'і часцей за ўсё расліннай ежай: зернем, насеннем, ягадамі, а таксама рэшткамі ежы чалавека.
Дарэчы, вераб'і — вельмі клапатлівыя бацькі: маленькіх птушанятак даглядаюць і верабей, і вераб'іха, якія па чарзе саграваюць дзетак і прыносяць ім смачны корм.
f			 	
У нашых мясцінах жыве і крыху драбнейшы паяявы верабей, які часцей сустракаецца ў гаях, поймавых дубровах, на ўскраінах весах.
Vs		—-	—
Даманы верабей. Джгір, ёрш. Дзік, дзікая свіння
Джгір, ёрш
(русск. Ёрш обыкновенный)
Адплывай, шчупак-задзіра, Не чапай малога джгіра: Ён у гневе, быццам вожык, Пакалоць балюча можа.
Жыве джгір да 12 гадоў. За тэты час вырастае да 20 сантыметраў. А вось маса ў яго невялікая: каля 150 грамаў. Афарбоўкай рыба не вельмі выдзяляецца сярод іншых: цёмна-шэрая, з мноствам невялікіх цёмных плямак на верхняй палове цела, спінным і хваставым плаўніках. Спіна звычайна шэра-зялёная, з невыразнымі бурымі плямамі, бакі жаўтаватыя, жывот белаваты.
Часцей за ўсё джгіра можна сустрэць там, дзе цячэнне запаволенае, ля абрывістых берагоў, у ямах з вірамі. Джгір рэдка пакідае для вандровак сваё месцажыхарства. А выцягнуты з вады, бароніцца і ператвараецца ў страшыдлу: моцна раздзімае так званыя шчокі, узброеныя вострымі зубцамі, растапырвае плаўнікі, хвост згінае набок — сапраўды нагадвае шар з калючкамі, які абыходзяць стараной нават галодныя рачныя драпежнікі.
Дзік, дзікая свіння
(русск. Дикий кабан)
У іх касматыя бакі I насы, як пятакі, У іх загнутыя іклы, Пазнаёмцеся — дзікі.
Глянуўшы на дзіка, адразу ўбачыш нос — рыла з пятачком, доўгія іклы і маленькія вочкі. Шчацінне ў яго жорсткае, бурага колеру. Жыве звер у статку, звы­чайна ў сырых ці забалочаных лясах, бо вельмі любіць «гразевыя ванны». Кормам яму служаць расліны, іх
плады і карані, чарвякі і лічынкі насякомых, а таксама мышападобныя грызуны, жабы і змеі. Восенню, калі паспявае ўраджай, статак наведваецца на палі і выкопвае бульбу ды моркву, а таксама з задавальненнем корміцца аўсом і лубінам. 			—			
Даўжыня цела дзіка да 140 сантыметраў, маса — 100—150 кілаграмаў. 	 		
Жаба сажалкавая
Жаба
ўрусск. Лягушка)
Мусіць, лёс у іх такі — Голенькія лапкі.
Па балоце напрасткі Паскакалі жабкі.
Сустрэць жаб часцей за ўсё можна ў азёрах, старыцах, вільготных, забалочаных лясах, радзей — у садах і парках. У нашых мясцінах сустракаюцца жабы азёрная, вострамордая, сажалкавая і іншыя.
Спінка ў жабы сажалкавай ярка-зялёная, брушка — брудна-белае з дробнымі плямкамі. Корміцца насякомымі, у вадзе — маляўкамі рыб. Патомства выводзіцца вясной з ікрынак, якія жабы адкладваюць на водныя расліны. 3 ікры выходзяць апалонікі. Жабы зімуюць на дне вадаёмаў, зрэдку на сушы.
Жаба. Жэрах. Заяц
Жэрах
(русск. Жерех)
У азёрным княстве — жах, Хоць сканы адтулъ на бераг, Бо нагнаў на плотак страх Ненасытны злосны жэрах.
Цікава палюе гэта рыба: на вялікай хуткасці ўразаецца ў стайку дробных рыбак, моцна б'е хвастом па вадзе, глушачы здабычу, хапае яе, часцей з галавы. Корміцца печкурамі, плоткамі, яльцамі. На паляванне выходзіць звычайна раніцай, а на начлег апускаецца на дно. Селіцца жэрах на раўнінных участках рэк з павольным цячэннем, дзе дастаткова корму. А вось хуткае цячэнне і халодная вада яму не даспадобы. Жэрах — рыбаадзіночка, толькі на зімоўку збіваецца ў стайкі.
Выглядае даволі фарсіста: спіна шырокая, сіне-шэрага колеру, бакі з блакітным адценнем, жывот белы. Плаўнікі чырванаватыя ў асновы і шэрыя ў канцы. Маса каля 2 кілаграмаў, але сустракаюцца экземпля­ры па 10—12 кілаграмаў.
Заяц
(русск. Заяц)
На паляне зранку свята —
Колькі удалых малайцоў: Матч-рэванш ідзе заўзята Між камандамі зайцоў.
Адгадайце загадку: «Летам шэры, зімой белы». Адгадалі? Цяпер вы ведаеце, пра каго пойдзе гутарка? У гэтага звярка доўгія вушы, пярэднія ногі намнога карацейшыя за заднія. Ратуючыся ад небяспекі, ён блытае сляды, прабягае па іх некалькі разоў, а потым рэзка скача далёка ўбок. Летам корміцца расліннай ежай, зімой — карой і маладымі парасткамі дрэў,
3
Заяц-бяляк
Заяц-русак
асабліва асіны, бярозы, дуба, яблыні і грушы. Шукаць корм часцей выходзіць ноччу, а ўдзень адпачывае ў лежбішчы пад кустом. Цікава, што спаць ён кладзецца галавой да сваіх слядоў, каб зараней убачыць ворага. А іх даволі многа: воўк, рысь, ліса і нават драпежныя птушкі. Таму і кажуць: «Баязлівы, як ...».
У нашых краях сустракаюцца заяц-бяляк (зімой поўсць у яго белага колеру) і заяц-русак, які на працягу ўсяго года карычневата-шэры (маса да 6 кілаграмаў).
Зубр
(русск. Зубр)
Эх, раздолле дык раздолле! Аж гудзе ўсё наваколле, Бо ад раніцы ў бары Сілай хваляцца зубры.
Яго называюць «царом пушчы», бо гэта самая вялікая жывёла ў лясах Беларусь Выглядае зубр даволі
Зубр. Кажан
ўнушальна: поўсць карычнева-бурая, тулава высокае (каля 1,8 метра) і доўгае (да 3 метраў), у дарослых на спіне выдзяляецца горб, а на магутнай шыі доўгія валасы, вельмі падобныя на бараду; на вочы навісае густы чуб. Маса самца да 800 кілаграмаў, самкі значна меншыя — да 500 кілаграмаў. Але найперш увагу прыцягваюць чорныя рогі, доўгія і загнутыя.
Кормяцца травой, лісцем, карой і маладымі парасткамі ліпы, дуба, граба, ясеня. Часцей за ўсё гэтых жывёл можна сустрэць у Белавежскай пушчы. Трымаюцца статкамі па 20 асобін. Кіруе ў статку самка. Жывуць зубры 25—30 гадоў. 		 	
Еўрапейскі зубр занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
	 — 			
Кажан
(русск. Кожан)
Слёзна скардзіцца сініца:
— Зноў не выспімся, сястрыца: Зноў трывожыць будуцъ сны Цёмнай начну кажаны.
У нас на Беларусі гэтых звяркоў з сямейства лятучых мышей можна сустрэць усюды. Але вельмі рэдка, бо яны вылятаюць пасля заходу сонца і палююць цэлую ноч. Звычайная ежа кажаноў — матылі, жукі даўганосікі, хрушчы. Кажаны пакрытыя мяккай густой карычневай поўсцю. У іх вузкія крылы, якія спрыяюць хуткім манеўрам у час імклівага палёту.
Жывуць калоніямі (да 50 асобін), самцы і самкі асобна. Удзень кажаны хаваюцца пад карнізамі, стаўнямі, за драўлянай ашалёўкай хат, а таксама ў дуплах дрэў.
Зімуюць у падвалах, склепах. Для некаторых характэрныя асеннія міграцыі ў паўднёвыя раёны.
Лічынкі камара
Камар звычайны
(русск. Комар обыкновенный)
Зранку ў лесе, у бары
Правяць балъ свой камары. Галасок у іх піскучы, Носік — колюча-сысучы.
Камар, мусіць, самае нелюбімае насякомае, якое не толькі раздражняе чалавека сваім нудным бесперапынным піскам, але і даволі балюча «кусае». Аднак ці ведаеце вы, што кусаюць толькі самкі камара, а самцы — даволі бяскрыўдныя: яны кормяцца кветкавым нектарам.
У камара тонкае цела жоўтага, шэрага ці карычневага колеру, доўгія ногі, вузкія празрыстыя крылы.
I яшчэ адзін цікавы факт з «біяграфіі»; дзяцінства і маладосць камар праводзіць у вадзе, куды самка адкладвае яйцы, з якіх выходзяць лічынкі — корм для рыб. А вось дарослае жыццё камара праходзіць у паветры, тут ён можа пражыць да 120 дзён.
f
Камары не толькі вельмі надакучлівыя насякомыя, яны яшчэ з'яўляюцца пераносчыкамі ўзбуджальнікаў хеароб жывёл і чалавека. Пазбягайце ўкусаў камароў! 		 .
Капусніца, капусная бялянка
(русск. Капустница, капустная белянка)
Ой, бяда-бяда ў гародзе — Матылькі-капусніцы: Ураждаю моцна шкодзяць Гэтыя распусніцы!
Якое хараство на градках! Быццам белыя кветачкі выраслі на маладых качанчыках капусты. Але чаму не радуецца гаспадыня? Чаму спяшаецца хутчэй пазбавіцца ад гэтага хараства? Накрыць нечым капусту?
Камар звычайны. Капусніца, капусная бялянка. Карась залаты
Аказваецца, гэтыя белакрылыя насякомыя (а крылы ў іх сапраўды белыя, толькі чорныя кончыкі і пасярэдзіне дзве чорныя крапінкі) могуць дарэшты знішчыць пасевы капусты. Праўда, не яны самі, а іх дзеткі-вусені, якія нараджаюцца з яец, што адкладвае капусніца. Адна самка можа адкласці іх да 250. А за год у капусніцы выводзяцца два пакаленні. Вось вам і адказ, чаму гаспадыня не рада гэтым прыгожым матылькам.