Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

Энцыклапедыя юнага натураліста

Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
62.55 МБ
(русск. Сон-трава, прострел)
Глянь, на сонечнай палянцы
Карагод узнік жывы:
Стаўшы ў круг, плывуцъ у танцы Дзіва-кветкі сон-травы.
Калі ў канцы красавіка ці ў маі мацней прыгравае сонца, на баравых палянках з'яўляюцца серабрыста-
^ет/а.
ааы с
пушыстыя камячкі дзіўных раслін. Фіялетавыя, блакітналіловыя, сінія пухнатыя кветкі то тут, то там збіраюцца невялікімі сямейкамі. Гэта сон-трава прачынаецца. Але чаму сон-трава?
Людзі верылі, што яна навявае сон. Таму і прыдумвалі розныя небыліцы пра гэтую кветку. У адных распавядалася пра тое, як падарожнікі, трапіўшы вечарам на паляну з гэтай раслінай, ахіналіся моцным сном. Другія былі перакананы, што гэта самі кветкі, звесіўшы галоўкі, забыліся глыбокім сном. Рознае ка­зал!... Нават тое, што расліна валодае прароцкімі здольнасцямі: прадказвае тым, хто спіць, дабро і зло. Але ўсё гэта — павер'і і небыліцы.
А вось у сапраўднасці кветка дапамагае геолагам і падказвае, дзе шукаць... карысныя выкапні, асабліва рэдкія — кобальт і нікель. Такая гэта Дзіва-кветка.
Сон-трава — дэкаратыўная расліна. Вучоныя вывелі сарты з кветкамі рознага колеру: белага, цёмна-чырвонага, ліловага, ружовага.
& 	-					
За сваю прыгажосць сон-трава пакутуе ад зборшчыкаў букетаў, таму занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
У медыцыне водны экстракт сон-травы выкарыстоўваецца ў якасці моцнага бактэрыцыднага і фунгіцыднага сродку для загойвання ран і грыбковых захворванняў скуры.
	—
Стакротка, маргаритка
Стакротка, маргарытка
(русск. Маргаритка)
Далёкія зоркі агністыя Рассыпала ноч па зямлі. Стакроткі — бялюткія, чыстыя — 3 тых зорак за ноч расцвілі.
Калі назву гэтай кветкі перакласці з грэчаскай мовы на беларускую, то атрымаем прыгожае слова «жамчужына». Сапраўды, калі добра прыгледзецца, дробненькія кветачкі стакротак нагадваюць белыя або ружовыя жамчужынкі.
Даўняя легенда расказвае, як з'явіліся на зямлі гэтыя прыгожыя кветкі.
Ноч расхінула над зямлёю сваё покрыва, усыпанае яркімі зоркамі. I маленькая дзяўчынка, якая ніяк не магла заснуць, любавалася гэтымі далёкімі агеньчыкамі. А потым нечакана папрасіла: «Ночка, ночка, зрабі так, каб зоркі сталі кветкамі і я магла з імі пагуляць». Пачула ноч просьбу дзяўчынкі...
Прачнулася малая — і застыла ад здзіўлення, таму што ўвесь двор зацвіў серабрыста-белымі стакроткамі. Гэта зоркі, схаваўшыся ў кропельках расы, заіскрыліся пад промнямі ранішняга сонца. Відаць, таму гэтыя кветкі яшчэ называюць «вачамі дня».
Стакроткі цвітуць у нас з красавіка да ліпеня, а калі нечакана пахаладае... Калі пахаладае, яны зацвітаюць яшчэ раз.
ft			 ....
Выведзена шмат сартоў стакротак з ружовымі, цёмна-чырвонымі, двухколернымі, белымі, махровымі, падобнымі да пампонаў, кветкамі, якія вырошчваюцца ў нашых садах.
Vs	..	A		 				
иры с
Суніцы
(русск. Земляника)
Пакланіся нізенька зямліцы, Лісце асцярожна расхіні Бачыш, цуд: як пацеркі, суніцы Іскрамі гарацъ сярод травы.
Суніцы першымі адкрываюць ягадны сезон: ужо ў другой палове чэрвеня іх можна знайсці і ў лесе, і між кустоў, і нават на лузе.
Ягады суніц карысныя людзям любога ўзросту, асабліва дзецям, якім даюць іх з вяршкамі, цукрам, смятанай. Лічаць, што з сунічным кампотам не параўнаецца ніякі другі. Але самыя смачныя ягады гэта тыя, што вы знойдзеце самі і з'ясце прама з куста, — здаецца менавіта так пахне лета.
А ці ведаеце вы, что суніцы садовыя часта называюць клубніцамі ці трускаўкамі. Такія яны смачныя, аж за вушамі трашчыць!
Суніцы садовыя, або клубніцы
Суніцы з мала ком
Шклянку вымытых ягад пакладзём у міску і зальём шклянкай малака. На свой густ дададзім цукар. Вось і ўсё. Смачна есці!
Трыпутнік
(русск. Подорожник)
Я — трыпутнік, падарожнік, Чалавеку — ежа, лекі.
Хто ў бядзе яму паможа, Як няма нідзе аптэкі?
Ведаеце, чаму індзейцы называюць трыпутнік «сле­дам белага чалавека»? Разгадка простая. Калі еўрапейцы адкрылі амерыканскі кантынент, мясцовыя жыхары
Суніцы. Трыпутнік. Фіялка
заўважылі: там, дзе прайшоў белы чалавек, праз некаторы час з'яўлялася невядомая расліна. Яе авальныя бліскучыя лісцікі, здаецца, прыціскаюцца да самай зямлі, а над імі ўзвышаюцца дзве-тры сцяблінкі. Калі ўважліва прыгледзецца, то можна ўбачыць і маленькія кветачкі. Пазней (не паверыце!) адна расліна з гэтых кветачак можа даць да 60 тысяч зернейкаў насення. Яно не баіцца ні дажджоў, ні асенняй слоты, а, наадварот, прыліпаючы да вопраткі, абутку, капытоў і поўсці жывёл, да колаў аўтамабіляў, «захоплівае» ўсё новыя і новыя тэрыторыі. Так расліна і трапіла за акіян.
У Беларусі сустракаюцца 4 віды трыпутнікаў: вялікі, ланцэталісты, сярэдні і шурпаты.
Нягледзячы на тое што трыпутнік — пустазелле, ён шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне. Ім спыняюць крывацёкі, ачышчаюць раны, лечаць хваробы страўніка і органаў дыхания. А ў аптэцы вы знойдзеце лекі з трыпутніку — «Плантаглюцыд» і «Сок трыпутніку».
^~~^==== . ..
Маладыя лісты трыпутніку ядомыя. На Каўказе і Далёкім Усходзе з іх вараць супы і дабаўляюць у са­латы.
Vs 				-		 	
Фіялка
ўрусск. Фиалка)
Зямля прачнулася ад зімняй стыні, Зноў вестуны вясны — шпакі — ляцяць. / вачанятамі, як неба колер сіні, Фіялкі здзіўлена вакол глядзяць.
«Вясна прыйшла! Прыйшла вясна!» — радасна зазвінелі ручайкі.
«Вясна прыйшла? Прыйшла вясна? — запыталі фіялкі і, падняўшы ўгару галоўкі, здзіўлена раскрылі сінія вочы: — Яна прыйшла! Прыйшла вясна!»
За пяшчотныя кветкі незвычайнага колеру, за прывабны, ні з чым не параўнальны водар людзі палюбілі фіялкі і склалі шмат легенд.
Вось адна з іх — з далёкай Афрыкі.
Над бяскрайнімі пяскамі пустыні, над высокімі гарамі, ганяючыся за пухнатымі воблакамі, бесклапотна пралятаў Малады Вецер. А то, паклікаўшы старэйшых братоў: Бора, Мусона і Фена — гуляў з імі ў хованкі. Вельмі падабалася яму хавацца сярод блакітных кветак.
Толькі заўважыў Вецер, што не адзін ён у даліне. Часта, пабраўшыся за рукі, прыходзілі сюды хлопец і дзяўчына. Яна закахана глядзела ў вочы юнака, а ён уплятаў у косы любімай блакітныя фіялкі. Ды не маглі маладыя застацца на ўсё жыццё разам: дзяўчына была прынцэсай мясцовага племені, а хлопец — чужаком сярод яе народа.
Няўмольна набліжаўся час расстання. Шкада стала Ветру закаханых. Але што рабіць? I тады паклікаў ён старэйшых братоў ды папрасіў дапамогі...
Тысячы блакітных фіялак, быццам казачныя матылькі, падняліся ў неба, ветры падхапілі іх і разнеслі па ўсім свеце...
На ўсё жыццё захавалі юнак і дзяўчына памяць адно пра аднаго, пра свае шчаслівыя сустрэчы, а блакітныя фіялкі сталі сімвалам іх чыстага кахання.
У народнай медыцыне адварамі з фіялак лечаць кашаль, бранхіт і некаторыя іншыя захворванні. 	-			—	 —
Анюціны вочкі, або фіялка трохколерная, — адзін з відаў фіялак, якія разводзяць як дэкаратыўныя. Якіх толькі колераў анюціны вочкі не ўпрыгожваюць нашы клумбы! 	-	-			 	
Флёкс
Флёкс
ўрусск. Флокс)
Вандроўныя ў царстве Плутона старого Сцяжыну шукалі да болю ў вачах.
Ад цемры і стомы ўзрастала трывога — Ды флёксы вандроўным адзначылі шлях.
Здарылася гэта ў той час, як людзі яшчэ самі сябе абслугоўвалі: і жывёлу разводзілі, і агароды даглядалі, і хлеб пяклі, і ежу здабывалі, і вопратку шылі, і хаты будавалі. Таму шанавалі ў народзе майстроў-умельцаў і складалі пра іх незвычайныя апавяданні. Вось адно з іх.
Жыла ў вёсцы дзяўчына-прыгажуня. Але не толькі хараством славілася, а найперш — умельствам: многія вяскоўцы насілі ды хвалілі ўборы, пашытыя майстрыхай.
Быў у дзяўчыны каханы хлопец — і праз некаторы час яны збіраліся зладзіць вяселле. Але прыйшла нядобрая вестка: забралі суджанага ў салдаты. Горка плакала дзяўчына. Толькі слязамі гору не паможаш. Таму, каб адолець сваю бяду, з ранку да вечара шыла яна ўборы-заказы. Ды ўсё роўна не магла забыцца пра каханага. I так аднойчы задумалася, што незнарок укалола іголкай палец. Упала на зямлю кропелька крыві і — о, дзіва! — вырасла з яе незвычайная пунсовая кветка. Чырвоная, як кропелька дзявочай крыві, і гарачая, як яе каханне.
У перакладзе з грэчаскай мовы «флёкс» азначае «полымя», відаць, за ярка-чырвоную афарбоўку кветак.
У гэтым апавяданні гаворка пра той, першы флёкс, ад якога пайшлі розныя сарты сучасных кветак, якія зараз упрыгожваюць нашы сады і кветнікі.
// 	-	 	-		 	
У народной медицине фяёкс сібірскі выкарыстоўваецца для прафілактыкі захворванняў горла.
Хрызантэма
(русск. Хризантема)
Прывітанне светлае з восенъскай пары: Песня жураўліная растае ўгары, Іней — пералівамі ў промніках зары, Хрызантэмы белыя зацвілі ў двары.
Колькі жыў чалавек — побач з ім заўсёды былі кветкі. Яны аберагалі людское жыллё ад шкоднікаў-нячысцікаў, супакойвалі ў хвіліны расчаравання або гора, радавалі душу і вока хараством у светлыя часіны, аддавалі свае жыццядзейныя сілы і вылечвалі ад цяжкіх хвароб.
А дзякуючы маленькай хрызантэме нават з'явілася новая дзяржава. Вось як гэта было.
Расказваюць, што ў даўнія-даўнія часы правіў Кітаем самаўладны і жорсткі імператар. Даведаўся ён, што на адным востраве расце незвычайная кветка — хрызантэма. Людзі казалі, што з яе соку можна прыгатаваць напой даўгалецця. Толькі сарваць расліну мог чалавек з добрым сэрцам і чыстымі памкненнямі. Але ні імператар, ні прыбліжаныя, людзі злосныя, сквапныя і нядобрыя, не маглі гэта зрабіць.
Таму загадалі паслаць на востраў людзей бязгрэшных — юнакоў і дзяўчат. Але тыя, калі знайшлі кветку, не захацелі вяртацца да імператара і заснавалі сваю дзяржаву, якая называецца Японія.
Японцы вельмі паважаюць хрызантэму і кожную восень адзначаюць свята ў яе гонар.
3 пялёсткаў хрызантэмы ў Кітаі і Японіі гатуюць экзатычную салату.
Салата з хрызантэм
Дробна наразаем лісты або пялёсткі хрызантэм, дадаем пакрышаную цыбуліну і выціскаем сок палавіны лімона. Пасыпаем кропам і паліваем алеем. Вось і ўсё.
Смачна есці!
Ч--. ..	■	....	(Г
Хрызантэма. Цынія
Цынія
(русск. Цинния)
Першаю з касмічнае прасторы Цынія зірнула на Зямлю.
Роднымі ёй сталі ў небе зоры — Кветку нрынялі ў сваю сям’ю.
Даўным-даўно жылі на Зямлі цыніі — вясёлыя ды мудрыя людзі. Добрай традыцыяй стала для іх рабіць падарункі сабе і сваім блізкім.
Што б ні здарылася: шчаслівае ці не вельмі — цыніі абарочвалі гэта ў свята радасці і весялосці. Надыходзіла вясна — людзі з песнямі засявалі палі; летам шчыра радаваліся сонцу, цёпламу ветру, ціхаму дожджыку, кветкам; калі пачыналася восень, дружна выходзілі ўбіраць багаты плён сваёй працы; марознымі зімовымі вечарамі збіраліся разам ды расказвалі незвычайныя гісторыі. I абавязкова папярэджвалі, асабліва малых, што чужое ніколі не павінна станавіцца тваім.