Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

Энцыклапедыя юнага натураліста

Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
62.55 МБ
t	—		
Верас, акрамя сваёй прыгажосці, вядомы тым, што пчолы бяруць з яго нектар і робяць верасовы мёд. I мёд гэты вельмі карысны. А горбата, прыгатаваная з высушаных галінак верасу, дапомагое лячыць інфекцыйныя захворванні.
vs	.			J
Вішня
(русск. Вишня)
Вішні лісцікі-далонькі падстаўляюць Над вясёлку — дожджыку чакаюць. На зялёны ліст дажджынкі ўпалі Вішні дыяментамі заззялі.
Радзімай вішань лічаць Чарнаморскае ўзбярэжжа, адкуль яны трапілі спачатку ў Рым, а потым распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе.
Ужо ў III стагоддзі да нашай эры ўрач Сіфініус называў вішні каштоўнай лекавай раслінай. Пазней, у 1569 годзе, у Германіі быў выдадзены медыцынскі зборнік «Сад здароўя», у якім вішням адводзілася цэлая глава. У нас вішні з'явіліся даўно і адразу сталі аднымі з самых
Вішня. Гарлачык
любімых садовых дрэў, бо іх ягады вельмі багатыя на вітаміны, антацыяны, арганічныя кіслоты, мінералы.
Руплівыя гаспадыні з вішань рыхтуюць кампоты, варэнне, сіроп, сушаць ягады і нават марынуюць. А хто не любіць варэнікі з вішнямі?
Варэнікі з вішнямі
Паўкілаграма прасеянай мукі высыпаем у міску. У сярэдзіне мукі робім ямку, у якую разбіваем 2 яйцы і крыху падсольваем. Дадаем шклянку вады і размешваем, пакуль у місцы не ўтворыцца густое цеста, якое б не ліпла да рук. Тонка раскачваем цеста і формай выразаем круглячкі. У сярэдзіну круглячкоў раскладваем вішні без костачак і акуратна сціскаем краі, каб не разляпіліся. Падрыхтаваныя варэнікі апускаем у кіпень і варым да ўсплыцця (5—7 хвілін). Каб задавальненне было яшчэ большым, варэнікі падаем са смятанай. Вось і ўсё. Смачна есці!
Гарлачык
(русск. Кувшинка)
3 глыбіні ўсплываюць — раніцу чакаюць, Залатымі вочкамі навакол глядзяць.
Белыя гарлачыкі сонейка вітаюць — Жамчугамі-нерламі на вадзе гараць.
Раніца. Ціхая і спакойная. Hi адна хваля не прабяжыць па азёрнай гладзі. Толькі шматкі туману, як казачныя прывіды, спяшаюцца схавацца ад першых промняў сонца. I раптам...
Дзіва дзіўнае! 3 яшчэ цёмнай ад начнога змроку глыбіні нясмела паказваюцца галоўкі-бутоны. Сонейка прыгравае — і бутоны раскрываюцца, з'яўляючы нам кветку чароўнай красы. Ды гэта ж гарлачык! Да чаго падобны ён на сапраўдны гарлачык, што стаіць на стале.
Дэкаратыўны ружовы гарлачык
Хочаце — верце, не хочаце — не верце, але ў далёкай старажытнасці пра гарлачык расказвалі такую гісторыю.
Калі шумяць першыя веснавыя дажджы, зямля ажывае: распускаецца лісце на дрэвах, зелянее трава, яркімі вочкамі глядзяць на свет пералескі. А кроплі, падаючы на рэкі і азёры, будзяць ад сну ракавінкіжамчужніцы. Падымаючыся на паверхню, тыя раскрываюць свае перламутравыя палавінкі і ловяць дажджавыя кроплі. Злавіўшы хоць адну, ракавінкі зноў хаваюцца, дзе ў падводнай цемры ператвараюць кроплю ў каштоўны жэмчуг. Так і нараджаюцца гарлачыкі.
Яшчэ кажуць, што гэта кветка дае сілы, каб адолець ворага, абараніць сябе ад розных напасцяў. Але можа і загубіць таго, хто шукае яе з нядобрымі по­мыслам!.
Лісце, кветкі, карэнішча гарлачыка выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Прыгатаваныя з іх лекавыя сродкі дапамагаюць пазбавіцца ад захворванняў нырак, страўніка, печані, паніжаюць артэрыяльны ціск. 		--	 	 	
Гарлачык белы занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ахоўвайце гэту вельмі прыгожую расліну нашых вадаёмаў!
			—	 J
Гваздзік
Гваздзік
(русск. Гвоздика)
Быццам сотні легкакрылых матылькоў Поле ўкрылі з ранішняй зарою — Гэта россыпы агністых гваздзікоў Зацвілі тут летняю парою.
Летам на лугах і лясных палянах у нашых лясах можна сустрэць гваздзіка травянку.
Ёсць у гэтай кветкі і другія назвы. Адна з іх — палявыя слёзкі.
Кажуць, у Старажытнай Грэцыі здарыўся такі выпа­дай. Багіня Артэміда вярталася з палявання. Настрой у яе быў дрэнны, бо паляванне не ўдалося. Аж тут бачыць: маленькі хлопчык-пастушок іграе на дудачцы.
— Ах ты, нягоднік! Дык гэта ты распужаў усіх звяроў і птушак! — закрычала разгневаная Артэміда.
— Не, багіня! Не! Я не вінаваты! Гукі маёй дудачкі чуюць толькі травы ды кветкі.
Не паверыла Артэміда і загадала сваім прыслужнікам пакараць хлопчыка. А калі зразумела, што несправядліва і жорстка абышлася з пастушком, было ўжо позна. Там жа, куды ўпалі кроплі крыві пастушка, выраслі трапяткія чырвоныя кветкі — гваздзікі.
Белыя, ружовыя, чырвоныя, пурпуровыя кветкі гваздзікоў былі вядомы людзям задоўга да нашай эры. Жыхары Старажытнага Егіпта імі нават муміі ўпрыгожвалі.
/?===========
Вучоныя вывелі шмат дэкаратыўных сартоў гваздзікоў. Сцвярджаюць, што іх еодар стымулюе ў чалавека выпрацоўку станоўчых эмоцый.
А як медициною сродак гваздзікі дапамагаюць лячыць горла, супыняюць зубны боль. vs	  ■■■				
Гваздзік травянка
Глог
(русск. Боярышник)
Глянь, карысці колькі многа
Ад куста ляснога глогу: Дасцъ ён ягад на лячэнне, А на фарбу дасцъ карэнне.
Прыгожая гэта расліна, моцная і недаступная. Як нашы дзяўчаты-славянкі, што гатовы былі ахвяраваць жыццём, але не скарыцца перад чужынцамі-ворагамі.
У даўнія часы жыла ў вёсцы дзяўчына, станавітая ды прыгожая. На шчасце бацькам і радасць вяскоўцам. Любіла яна збіраць кветкі ды травы і сплятаць з іх вянкі ці складаць прыгожыя букеты. I абавязкова ў кожны вянок і ў кожны букецік уплятала галінку глогу. А потым дзялілася імі з сяброўкамі-суседкамі.
Толькі не адным вяскоўцам падабалася дзяўчына. Заўважыў яе хараство і захопнік-татарын, унук Чынгісхана, будучы Бату-хан. Але на ўсе яго заляцанні дзяўчына адказвала адмовай.
Аднойчы хан высачыў прыгажуню і пайшоў следам за ёю. Ды не спужалася дзяўчына, прыхінулася да дрэўца глогу ды выхапіла кінжал. Толькі гэта не спыніла татарына. Тады дзяўчына ўдарыла сябе кінжалам у сэрца і ўпала ля дрэўца.
Глог. Дзівасіл
3 таго часу на жаночай вопратцы славянак і на галаўных уборах у арнаменце заўсёды прысутнічалі кветкі, ягады, лісцікі глогу...
Сёння глог славіцца тым, што яго настоямі лечаць (ды і здаўна лячылі) хваробы сэрца. Плады глогу ядомыя, а сухія, перамолатыя на муку, надаюць хлебу прыемны пах. Адвары з ягад замяняюць гарбату і каву.
е % Цукеркі з глогу
3 вымытых ягад (1 кг) робім пюрэ. Дадаем 400 г цукру і 100 г крухмалу, старанна перамешваем. Атрыманую масу раскладваем на кухонныя дошкі, разраўніваем і наразаем прамавугольнікамі, ромбамі ці квадратамі (як каму падабаецца), абсыпаем цукровай пудрай і пакідаем высыхаць. Вось і ўсё. Смачна есці! 				
Дзівасіл
(русск. Девясил)
Дзіва-трава — дзівасіл, Ад сонца ў яго — дзевяць сіл. Людзям здаўна памагае — Хворым здароўе вяртае.
Зараснікі дзівасілу маленькаму дзіцяці, калі яно акажацца там, могуць падацца непралазнай пушчай з высачэзнымі раслінамі. А жоўтыя ці аранжавыя галовы-кветкі — падобнымі на мноства сонейкаў.
Каб дзіцятка не пужалася, раскажу адну гісторыю. Нават прапрадзеды не памятаюць той час, пра які пойдзе гаворка.
У дружнай і шчаслівай сям'і нарадзіўся сыночак. Радасці мамы і тэты не было канца. Люлялі і пеставалі яго — не ведалі, як і чым дагадзіць маленькаму. ТольKi нядоўгім было бацькоўскае шчасце: гадалка напрарочыла, што бацька памрэ, калі дакранецца да сына.
Каб не здарылася ліхога, бацька з'ехаў у далёкую краіну, а навіны яму прыносілі ганцы. Неяк расказалі, што сын паранены і цяпер памірае. Знайшоў бацька лепшых дактароў і наказаў вылечыць сына. Але тыя не змаглі дапамагчы. I стары вырашыў: «Хай будзе што будзе, але я сам пайду да роднага дзіцяці». Прыйшоўшы, убачыў ён страшныя сынавы раны і горка расплакаўся. Ды здарыўся цуд: раны ад бацькавых слёз зажылі, а хлопец выздаравеў. Шчаслівы бацька ад радасці абдымаў сваё дзіця, прыціскаў да грудзей. Але...
Спраўдзілася прароцтва гадалкі: бацька памёр і стаў кветкай дзівасілу, якая і сёння дапамагае людзям, бо дзівасіл — лякарства ад дзевяці (а можа, і больш) хвароб. Ён лечыць і кашаль, і бранхіт, і захворванні страўніка і печані, і нават цукровы дыябет. I гэта — яшчэ не ўвесь пералік.
& 	
Дзівасіл — лекавая, вітамінаносная, медоносная, фарбавальная і інсекцытыдная расліна. —	 —			 --		
Дзъмухавец
(русск. Одуванчик)
Як брацікі пушыстых аблачынак, Укрылі поле шчодра дзьмухаўцы.
Ледзъ вецер дакранецца да чупрынак — Пушынкі паляцяць ва ўсе канцы.
Ледзь толькі гарэза-вецер праімчыцца летнім днём над полем, як сотні светла-шэрых парасонікаўуздымуцца ўгару і паспяшаюцца наўздагон. А хто ж пад тымі парасонікамі? Падстаўце далонь, злавіце некалькі — і самі ўбачыце, што ляцяць на парасоніках... маленькія зернейкі — насенне дзьмухаўца.
Цікавая гэта кветка. Яшчэ ад таго часу, як толькі з'явілася на зямлі.
Дзьмухавец. Журавельнік, герань
Неяк вясной, прабіўшыся з-пад зямлі, маленькі дзьмухавец нясмела зірнуў навакол і ўбачыў сонейка. Цэлы дзень кветачка не зводзіла з сонейка вачэй, падстаўляла тварык пад ласкавыя промні. Ды так ёй гэта спадабалася, што сама захацела стаць падобнай да сонца. Сонца таксама заўважыла кветачку, жартаўліва правяло промнікам па светлай галоўцы — і дзьмухавец стаў залаціста-жоўтым. Ад захаплення не ведаў нават, што рабіць. А потым вырашыў, што стане ўсюды суправаджаць старэйшага сябра.
Вы самі пераканаецеся ў гэтым, калі паназіраеце за кветачкай. Весь сонейка толькі падымаецца над далёкім лесам — а дзьмухавец ужо выцягвае жоўтую галоўку на тоненькай сцяблінцы, каб прывітаць яго. Самым поўднем сонейка стаіць высока ўгары — і кветка падымае ўгару свой тварык. А вечарам, калі свяціла хіліцца да захаду, дзьмухавец, нібы жадаючы добрай ночы, ківае сонейку галоўкай. 	— 	 	
У народной медыцыне дзьмухавец лічылі элексірам жыцця, які пазбаўляў ад бяссонніцы, паніжаў артэрыяльны ціск, дапамагаў залечваць апёкі.
А яшчэ з падсмажаных каранёў дзьмухаўцу вараць прыемны саладкаваты напой, які замяняе каву.
Журавельнік, герань
(русск. Герань)
Ах, яков казачнае ранне!
Наваколле песціцца ў расе...
Сонца выплывав на спатканне — Дзіва-журавельнік зноў цвіце.
Дзіўная гэта кветка: яна можа цвісці некалькі разоў на год. А назву «журавельнік» атрымала за тое, што плод расліны нагадвае доўгую дзюбу. Але гэта яшчэ не ўсё.
Плод журавельніку з насеннем
Дзівы працягваюцца, калі «дзюба» высыхае: у гэты час яна скручваецца і нагадвае спружыну. А потым раптоўна распрамляецца і... далёка раскідвае насенне.