Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

Энцыклапедыя юнага натураліста

Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
62.55 МБ
— Чым я горшы за фіялку? Нават падобны да яе. Аднак фіялку ўсе любяць, а на мяне не звяртаюць увагі. Дапамажы мне, багіня.
— Добра, я зраблю так, што ты будзеш цвісці нават тады, калі адцвіце фіялка.
— Шчыра ўдзячны! — падзякаваў барвенак і прамовіў: — Але ў мяне ёсць яшчэ адна просьба. Зрабі так, каб мае кветачкі былі большымі за кветкі фіялкі.
На тэты раз Флора нават узлавалася, але выканала і тэту просьбу. А барвенак не супакойваўся:
— Як я буду жыць без імя? Ва ўсіх яно ёсць, а ў мяне няма. Крыўдна! Дай і мне імя, Флора.
— Ах ты, зайздроснік! Ты нават несумленным шля­хам хочаш дабіцца перавагі над сціплай фіялкай, —
Барвенак. Брусніцы
ужо раздражнёна адказала багіня. — Я выканаю тваю просьбу і дам імя. Але яно на ўсё жыццё застанецца адлюстраваннем твайго зайздроснага характару. Імя табе будзе — первінка.
Вось так і стаў барвенак-первінка пераможцам.
	■—	
Барвенак — добры лекавы сродак. Адварамі і на­стоям! з яго паніжаюць артэрыяльны ціск, залечваюць раны і высыпанні на скуры.
	 J
Кветачкі брусніц
Брусніцы
(русск. Брусника)
Першы ліст нажоўкнуў на бярозе — Восень крочыць неирыметна на дарозе, Аглядае баравіны-таямніцы: Ці наснелі там ужо брусніцы?
Падумайце, 300 гадоў — многа ці мала? Як паглядзець... А вось для брусніц многа: вучоныя высветлілі, што вечназялёныя кусцікі гэтых ягад столькі жывуць.
Тыя, хто пастаянна збірае брусніцы, заўважылі яшчэ адну асаблівасць: там, дзе растуць ягады (а гэта чарнічныя, багуновыя ці чыстыя саснякі), заўсёды знаходзяць і грыбы — баравікі, падбярозавікі, грузды.
Праз усё жыццё брусніцы прыносяць карысць чалавеку: іх можна есці сырымі і мочанымі, можна гатаваць варэнні ды кампоты.
%
«Бруснічная фантазія»
Ягады (можна ўзяць 250 г) абавязкова перабраць, вымыць і абсушыць. Затым частку высыпаць у блэндар, дадаць 500 г марожанага, 250 г ёгурту і 3 сталовыя лыжкі цукру. Здрабніць да аднароднай масы. Атрыманы прадукт разліць па шклянках і ўпрыгожыць астатнімі ягадамі. Вось і ўсё. Смачна есці! 			
Буякі
(русск. Голубика)
Быццам іней ранкам вераснёвым
Гронкам ягад выбеліў бакі —
Гэта ў хмельным моры багуновым На балотах спеюць буякі.
Хто любіць лес, абавязкова раскажа вам, што чарніцы маюць «сястрычак», якія называюцца буякі. Гэта невысокія кусцікі з блакітна-васковымі лісцікамі і шызавата-чорнымі ягадамі, падобнымі да чарніц, толькі буйнейшымі. Мякаць у ягад зялёная, а сок — светлы.
Растуць буякі па краях тарфяных балот, у мокрых барах ці багуновых сасняках. 3-за таго, што буякі суседнічаюць з багуном, які водарам сваім ап'яняе чалавека, іх яшчэ называюць «п'янічкамі».
Буякі багатыя на вітаміны і іншыя карысныя рэчывы, таму гэтыя кусцікі пачалі вырошчваць на прысядзібных участках. 3 буякоў рыхтуюць морсы, варэнне, кісялі.
	 %
Салата «Смаката для малых»
Для салаты спатрэбіцца: 1 яблык, 1 морква, 2 сталовыя лыжкі смятаны, цукар, вішні, чарніцы, парэчкі, буякі. Яблык і моркву надзіраем на дробнай тарцы, дадаем смятаны, цукру, перамешваем, а потым упрыгожваем салату ягадамі. Вось і ўсё. Смачна есці!


Бэз
(русск. Сирень)
Хмурыць свае бровы Ціхі майскі вечар — Полымем ліловым Бэз расквеціў вецце. Дзе знайсці мне словы, Каб разнёс іх вецер, Як агнём ліловым Бэз расквеціў вецце.
Ціхі вечар. На дварэ гаспадарыць май. То злёгку прабяжыць ветрыкам па вуліцы, падымаючы віхорчыкі пылу, то сцішыцца. То зашалясціць у кустах з белымі ці ліловымі кветкамі. I тады незвычайна прывабны водар разліваецца па наваколлі. Гэта цвіце бэз.
Кажуць, што кветкі яго прыйшлі да нас, калі сонца высока паднялося і сагнала снег з палёў і лугоў. Узяўшы з сабою вясёлку, яно рушыла над зямлёю. Побач ішла вясна. Вясна змешвала сонечныя промні з прем­иям! вясёлкі і рассыпала іх па зямлі. Дзе ўпадуць промні — вырастаюць рознакаляровыя кветкі дзівоснай прыгажосці. Калі ж вясна дайшла да поўначы, то ў яе засталіся толькі два колеры — белы і ліловы.
Што ж рабіць? Як і чым упрыгожыць зямлю?
Не разгубілася вясна, змяшала яна сонечныя промні з ліловым колерам і кінула на маленькія кусты, якія адразу ж пакрыліся бэзавымі кветкамі.
А што рабіць з белым колерам? Не пашкадавала яго вясна, шчодра рассыпала над зямлёю. Там, куды падаў тэты колер, вырастал! кусты белага базу.
Сёння бэз выкарыстоўваецца ў дэкаратыўным садаводстве і парфумернай вытворчасці.
Сёння ў свеце еядома амаль 2,5 тысячы сартоў бэзу з кветкамі рознага колеру, памеру і формы.
	--	  У
Буякі. Бэз
Бяссмертнік, цмен
(русск. Бессмертник, цмйн)
У шэрай світцы ранкам летнім На скрыжаванні дзвюх дарог Над сонцам грэецца бяссмертнік, Нібы за ночку ён прадрог.
3 пашанай адносіліся нашы продкі да бяссмертнікаў. Сустракаючы іх на магілах ці курганах, людзі верылі, што гэтыя кветкі валодаюць незвычайнай сілай, бо ў іх перасяляюцца душы памерлых, каб не парывалася сувязь паміж жывымі і тымі, каго ўжо няма. Таму і назву далі ім такую — бяссмертнікі.
А можа і таму, што кветкі бяссмертнікаў доўга не вянуць, застаюцца яркімі і прыгожымі, нават узімку. I на доўгія часы захоўваюць непаўторны водар лета.
Мы прызвычаіліся да гэтых кветачак і часам праходзім міма, не ведаючы нават, што бяссмертнікі могуць дапамагаць чалавеку і праганяюць моль.
А яшчэ адварам з бяссмертніку пясчанага, ці як яго яшчэ называюць цмену, можна лячыць печань і страўнік (толькі пад наглядам урача!).
Валошкі, васількі
(русск. Васильки)
Жнівеньскай раніцаю ніва Срабрыцца ў кронельках расы. Гарэза-ветрык жартаўліва За чуб цягае каласы.
Ды рантам — о, якое дзіва!
Між кронель стрэсенай расы Ўзышлі валошкі сарамліва Узорам чыстае красы.
Клапатлівы гаспадар, убачыўшы такое, спыніцца ды сур'ёзна скажа: «Зноў гэта пустазелле засмеціла
Бяссмертнік, цмен. Валошкі, васількі
поле!» А другі, вясёлы ды жыццярадасны, у захапленні ўсклікне: «Якое хараство!» I кожны будзе мець рацыю.
Працаўнікі-земляробы не любяць кветку за тое, што яна, выспяваючы разам з жытам ці пшаніцай, сваім насеннем засмечвае збожжа. Таму на наступны год валошкі зноў трапляюць у зямлю разам з зернем і зноў засмечваюць ніву.
А нашы далёкія продкі вельмі шанавалі валошку і абавязкова ўводзілі яе ў некаторыя абрады. Ды і ў другіх народаў кветка была ў пашане. Магчыма, па гэтай прычыне існуе вялікая колькасць незвычайных легенд. Вось адна з іх.
Аднойчы неба стала папракаць ніву за няўдзячнасць:
— Усё, што ёсць на зямлі, дзякуе мне. Птушкі спяваюць для мяне песні, кветкі ап'яняюць сваім водарам, лясы зачароўваюць шэптам. Адна ты застаешся няўдзячнай, хаця толькі я ратую цябе ад смагі дажджавой вадой і прымушаю выспяваць каласы.
— Я ўдзячна табе, — адказала ніва. — Кожнай вясной упрыгожваю поле пяшчотнай зелянінай руні, а восенню пакрываю яго золатам. Па-другому выказаць сваю ўдзячнасць не ўмею. Дапамажы мне, каб я пяшчотай і ласкай магла аддзячыць табе.
— Добра, — згадзілася неба. — Калі ты не можаш падняцца да мяне, то я спушчуся да цябе.
I здарылася незвычайнае: сярод збажыны выраслі дзівоснейшыя кветкі, якія сваім колерам былі падобныя да сіняга неба.
3 таго часу хлебныя каласы нават пад лёгкім подыхам ветру схіляюцца да валошак і шэпчуць ім пяшчотныя словы.
f		 	
У народной медыцыне з даўніны адеары і ностоі з валошак прымянялі подчас хворобы, як патогонны і жарапаніжальны сродак.
А яшчэ з кветак атрымлівалі сіне-блакітную фарбу. vs	■ —	 4
Венерын чаравічак
ўрусск. Венерин башмачок)
Залацісты, невялічкі, Хто згубіў тут чаравічкі? Хто красу такую кінуў? Ці знарок іх тут пакінуў? Хто спяшаўся да крынічкі і згубіў тут чаравічкі?..
Вунь вісяць, на сонцы ззяюць — Гаспадыню ўсё чакаюць.
Прапрадзеды нашых прапрадзедаў перадавалі адзін аднаму такую гісторыю.
Аднойчы багіня прыгажосці Венера хадзіла па зямлі. Шлях нялёгкі: па дарогах, палях, праз лясы ды рэкі. Прытамілася Венера, вырашыла адпачыць у цяньку. Зайшла ў лес.
Убачыўшы багіню, лес ажывіўся, каб дагадзіць прыгажуні: ярчэй заззяла сонца на небе, весялей заспявалі птушкі, кветкі разаслалі пушысты рознакаляровы дыван, а дрэвы шырэй расхінулі свае галіны, каб Венера магла схавацца ў цяні.
Прысела багіня на зямлю, зняла чаравічкі, каб даць спакой нагам, ды задрамала. А калі прачнулася, пачала хуценька збірацца ў дарогу. Але так спяшалася, што забыла свае чаравічкі ў траве.
Лес, каб захаваць памяць пра Венеру, ператварыў чаравічкі ў незвычайнай прыгажосці кветкі, а людзі занеслі дзіўную расліну ў Чырвоную кнігу.
Вельмі асця рожна (пад наглядам урача!) выкарыстоўваюць венерыны чаравічкі падчас лячэння. Настой гэтай расліны здольны супакойваць чалавека, пазбаўляць ад бяссонніцы, страху і трывогі, памяншаць галаўны боль і здымаць ацёкі.
Vs 		 	
Верас
(русск. Вереск)
Расхінае восень крылы
Над прасторамі зямлі.
Небакрай нанура-стылы
Абуджаюць жураўлі.
Туманы кажухам шэрым
Крыюць чорныя палі.
Толькі ўзлескі ружавеюць —
Верасы зноў зацвілі.
У розных народаў існуе шмат легенд пра верас. Толькі адну, самую вядомую, паслухайце. Прыйшла яна да нас з паўночнай краіны, дзе зямля неўрадлівая ды скалістая.
Стварыў Бог зямлю, насяліў яе жывёламі, упрыгожыў дрэвамі, кустамі, кветкамі. Зірнуў навокал — хараство! Але... Што гэта? Палі і узгоркі далёкай Шатландыі засталіся шэрымі ды панурымі.
— Трэба дапамагчы гэтай зямлі! — падумаў Стваральнік і звярнуўся да дуба, каб той пасяліўся на непрыветнай зямлі. Аднак дрэва адмовілася, бо палічыла, што караням цяжка будзе на скалах.
Тады Бог звярнуўся да бружмелю. Але і той не згадзіўся:
— Каму я буду дарыць сваю прыгажосць, калі зямля там галодная і негасцінная?
— Напэўна, ружа зможа ўпрыгожыць пусткі Шатландыі? — з надзеяй падумаў Бог.
Толькі і гэта ганарлівая кветка адмовілася, спаслаўшыся на бясконцыя дажджы ды халодныя вятры, ад якіх яе пяшчотныя пялёсткі могуць загінуць.
Расчараваўся Бог:
— Няхай усё застаецца па-ранейшаму, калі ніхто не згаджаецца пасяліцца тут.

Але раптам яго позірк упаў на маленькія кусты з непрыметнымі кветачкамі. Ды гэта ж верас! Узрадаваны, Бог спытаў:
— Ці не мог бы ты засяліць тэту непрыветную пустую зямлю?
— Добра, паспрабую, — адказаў верас. — Але ці апраўдаю, Божа, твае надзеі?
— Я дапамагу табе: дам сілу дуба, водар бружмелю, асалоду ружы.
I здарылася дзіва: шэрая, панурая, нежывая зямля раптам расквецілася, ажыла, апрануўшыся ў ружовы і ліловы ўбор.