Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

Энцыклапедыя юнага натураліста

Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
62.55 МБ
Хараство — ды і толькі! Грузды бываюць не толькі белыя, але і жоўтыя, і наватчорныя. Гэта ядомыя грыбы, якія часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ў засоленым выглядзе. Патрабуюць вымочвання ці адварвання. =
Грыбы на 90 % складаюцца з вады. У састаў пло­довых цел грыбоў уваходзяць бялкі, глюкоза, глікаген, вітаміны В, С, D, РР, ферменты. —	
Дажджавік
(русск. Дождевик)
Ад дажджу забег над клён, Да карэння там прынік, Бо дажджу не любіць ён, Хоць завецца дажджавік.
Тэты грыб называюць заечай бульбай, чортавай табакеркай, воўчым тытунём ці порхаўкай. Расце на лугах, на пашах, у лясах і нават у парках і скверах. Мае даволі незвычайны выгляд: круглая, як шар, белая
3
галоўка з шыпікамі паступова пераходзіць у тоўстую ножку. Калі грыб пастарэе, яго белая мякаць становіцца зеленавата-жоўтай або аліўкава-карычневай. Трапіць пад нагу высахлы грыб — і цэлае воблака зеленаватакарычневага дыму ўзаўецца ўверх. 	
Грыб валодае лекавымі ўласцівасцямі. 3 сушаных дажджавікоў гатуюць настойкі для лячэння печані, скуры, вывядзення цяжкіх металаў. Каб спыніць кроў і суцішыць боль, дастаткова разламаць малады грыб і прыклосці яго да ранкі. Дажджавікі — ядомыя грыбы, але ўжываюць часцей за ўсё маладыя экзэмпляры.
			-——J'
Зялёнка
(русск. Зеленка)
Верасень рупліва Лес наведаў гонкі, Глянуў клапатліва, Ці растуць зялёнкі.
Цікавы тэты грыб: і прыгожы, і смачны — а людзі не вельмі любяць яго браць, бо лянуюцца адмываць. Так і прападае часам смакоцце.
Аднак зялёнкі не брудныя: проста любяць сухія сасновыя лясы і пясчаныя глебы. Там, амаль схаваўшыся ў зямлі, растуць і па адным, і цэлымі сем'ямі... Таму, каб прыгатаваць грыбны пачастунак, трэба добра вымыць зеленавата-жоўтыя ці нават аліўкава-карычневыя шапачкі ад наліплага пяску.
Ад другіх грыбоў зялёнка адрозніваецца тым, што не толькі ў лесе, але і ў... талерцы супу можна яе беспамылкова пазнаць: пры адварванні грыб не толькі не губляе свой колер, а становіцца яшчэ зелянейшым.
Адрозніваецца зялёнка прыемным мучным пахам. Смачная ў смажаным, салёным і марынаваным выглядзе.

Зялёнка. Казляк. Каўпак колъчаты, курка
Казляк
(русск. Козляк, решетник)
Да наго ж ужо дажыўся, Што не ўцямлю я ніяк: Хоцъ прывабным нарадзіўся, А завуць мяне — казляк.
Растуць гэтыя грыбы цэлымі сем'ямі на вільготных імшаніках у ельніках ды сасонніках. Неспрактыкаваным грыбнікам можа падацца, што гэта маслякі: такія ж слізкія жоўта-шэрыя, рыжавата-жоўтыя ці бураватыя шапачкі з трубачкамі знізу. Аднак плеўка з іх амаль не здымаецца. Ножкі ў казлякоў пад колер шапачкі ці трошкі святлейшыя. Людзі кажуць, што гэтыя грыбы «касалапыя»: часта стаяць яны на сагнутых ножках, скрыўленых ля самай зямлі.
Казляк — ядомы грыб, але рэкардсмен па чарвівасці. Нават, калі ножка на зрэзе чыстая, шапачку трэба разрэзаць і праверыць — яна можа быць чарвівай.
3 высушаных казяякоў атрымліеаюць духмяную грыбную муку для запраўкі мясных, рысавых страў і соусаў.
Vs 	-■		   —
Каўпак колъчаты, курка
(русск. Колпак кольчатый, курочка)
Што за дзіва, што за цуд?
Занытае, хто ні гляне. I адкуль іх столькі тут, Ку рак на иаляне?
Афіцыйная назва грыба тлумачыцца проста: верхняя частка — шапачка — нагадвае каўпак, а на ножцы маецца белае кольца. Вось і атрымліваецца — каўпак кольчаты. Але чаму яшчэ і курка?
Народ вельмі ашчадна ставіцца да слова і невыпадкова выбірае адпаведныя назвы. Так атрымалася і з каўпаком кольчатым, смак якога нагадвае курынае мяса. Ці, можа, вялікая сям'я гэтых жаўтаватых, розных па памеры, грыбоў нагадвае курыную сям'ю, калі маціквактуха вывела дзетак-куранятак на прагулку?
Як бы то ні было, але ў нас гэтыя грыбы ў пашане. Растуць яны з ліпеня па кастрычнік у сасновых лясах сярод імхоў, на глебе з верхавым торфам і ў ельніках на кіслай глебе. Тут іх — толькі паспявай зразаць! Аднак памятайце, што растуць яны часам далекавата адзін ад аднаго. Таму не забывайце аглядацца.
Пазнаць курку, або курачку, даволі лёгка: шапачка бывае жоўтая ці светла-карычневая і быццам прысыпана светлым пылком. Пад ёй — пласцінкі. Ножка жаўтаватая, роўная, да 12 сантыметраў у вышыню і дыяметрам да 3 сантыметраў. Пад каўпаком ёсць кольца-плеўка. 		 	
Каўпак кольчаты валодае лекавымі ўласцівасцямі: патоўчаныя сухія грыбы змешваюць з мёдам, салам і атрымліваюць лячэбны кампрэс.
Vs		 		-	—		-	—			
Аісічка
(русск. Лисичка)
Нелъга тут не падзівіцца -
Мох у лесе залаціцца: Як манеткі невялічкі, Дол усьталі лісічкі.
Гэта самыя раннія з летніх грыбоў. Растуць з пачатку лета і да восені ў бярозавых, хваёвых або змешаных лясах. Яны заўсёды навідавоку, бо цэлымі сем'ямі разбягаюцца па зялёным моху ці лясной траве. А якое хараство! Суцэльныя ножкі, тонкія ўнізе, паступова
Лісічка. Лось
пераходзяць у ярка-рыжыя або жоўтыя шапачкі, падобныя да лейкі ці крохкай вазачкі. Мякаць грыба белая, шчыльная з прыемным пахам і смакам.
3-за жоўта-рыжай афарбоўкі гэтыя пласціністыя грыбы носяць імя лясной хітрухі. А яшчэ яны адметныя тым, што амаль ніколі не бываюць чарвівымі.
Лісічка — добра вядомы ядомы грыб, які ўтрымлівае вітаміны РР, трупы В і мікраэлементы (цынк, медзь). & 	
Лісічкі валодаюць проціпухліннымі ўласцівасцямі і здольныя без шкоды для арганізма пазбаўляць чалавека ад паразітаў. 		
Лось
(русск. Саркодон)
— Што, унучак, нрыныніўся Ды на цуда задзівіўся?
Не чакай, грыбы нясі, Што завуцъ у нас ласі.
Са жніўня да лістапада ў хваёвых лясах сустракаюцца грыбы, якія маюць «жывёльную» назву. Бураватым ці чорна-бурым колерам яны падобны да акрасу згаданай жывёлы. Шапачка, пакрытая, нібы чарапіцай, завостранымі лускавінкамі, немаленькая: можа быць да 20 сантыметраў у дыяметры. Знізу на ёй — пласцінкі. Ножка, афарбаваная пад колер грыба, таксама даволі доўгая — да 8 сантыметраў. Мякаць гаркаватая на смак, бруднавата-шэрая, шчыльная з незвычайным вострым смакам. Лось — малавядомы ўмоўна-ядомы грыб, прычым спажываюцца толькі маладыя экзэмпляры ў сушаным ці смажаным выглядзе.
/? 										-— 
Вучоныя налічылі на Зямлі больш за мільён відаў грыбоў. У гэты лік уваходзяць дрожджы, губы, чайны грыб і іншыя.
	-		 -Ў
м
Масля к
(русск. Масленок)
Шапачкі рудзенькія, Слізкія бакі: Гэта маладзенькія Франты-маслякі.
Грыбы гэтыя растуць вялікімі сем'ямі ў маладых сасновых лясах, на ўзлесках, у хвойных зарасніках да позняй восені. Сустракаюцца і ў сухім бары, і ў лішайнікавым сасняку, і на месцах пажараў. Вельмі любяць святло. У сырое ці дажджлівае надвор'е трубчастая шапачка бывае слізкай, масляністай, часта аблепленай ігліцай. Па гэтай прычыне, верагодна, і назвалі яго масляком. Хаця ёсць і другая версія: сваім колерам грыб нагадвае сметанковае масла — такі ж жаўтаваты. А вось калі надвор'е сухое, то і шапачка масляка бліскучая, шаўкавістая, жаўтавата-карычневабурая. Ніжняя частка грыба светла-жоўтая. Краі шапачкі злучаны з ножкай даволі шчыльнай плеўкай, якая з цягам часу разрываецца і ўтварае вакол ножкі кольца.
Маслякі — вельмі карысныя і смачныя грыбы. Грыбнікі кажуць, што іх мякаць, якая не цямнее на месцы злому, мае смак і пах яблыка.
—	 	 —
Калі вы збіраецеся смажыць або марынаваць маслякі, то не забудзьце зняць скурку. А калі збіраецеся сушыць, то скурку здымаць не абавязкова. Вось так!
—			 	 J)
Масляк. Махавік. Мухамор
Махавік
(русск. Моховик)
Глянь, ад нас грыбок схаваўся:
У зялёны мох забраўся I да лісціка прынік Жоўта-буры махавік.
У нашых краях сустракаецца шмат розных махавікоў: стракаты, жоўта-буры, зялёны, чырвоны. Па афарбоўцы тэты грыб часта блытаюць з казляком і называюць балотавікам. А па форме — з падасінавікам. Растуць махавікі вялікімі сем'ямі на імшаніках, у вільготных сасновых лясах або на пясчанай лясной глебе. Па адным сустракаюцца рэдка. Шапачка ў гэтага грыба выпуклая, знізу — трубчастая, ножка — бледна-жоўтая, з бураватым адценнем. Мякаць жаўтаватая, на зрэзе пачынае сінець — гэта асноўнае адрозненне махавікоў. Да гэтай сям'і належыць і ўсім вядомы польскі грыб.
	— 	===^
Махавікі — ядомыя грыбы з характэрным, прием­ным грыбным смаком. 1х сможоць, сушаць, марынуюць, сояяць. 	 			
Мухамор
(русск. Мухомор)
Шайку ў крапінкі надзеў, Падмануцъ нас захацеў. — Я ўнрыгожу гэты бор, — Кажа хітра мухамор.
Гэтыя часцей за ўсё ярка-чырвоныя з белымі крапінкамі грыбы ад пачатку лета і да позняй восені ўпрыгожваюць нашы лясы. Звычайна яны растуць сем'ямі. Людзі кажуць, што ні адзін грыб не можа параўнацца з чырвоным мухаморам сваім хараством.
Мухамор пантэрны
Толькі трэба памятаць і быць вельмі асцярожнымі: лясныя прыгажуны — вельмі ядавітыя. Калі дажджы пазмываюць белыя крапінкі з іх шапачак, то грыбы вельмі лёгка пераблытаць з чырвонымі сыраежкамі, якія таксама пласціністыя. Каб не памыліцца, варта памятаць, што сыраежкі не маюць на ножцы каўнерыка-кольца.
f	""		
Здаўна вядомыя таксічныя ўласцівасці настою мухомора для носякомых. Але ўстаноўлена і тое, што ласі лечацца гэтымі грыбомі.
Трэба памятаць, што мухамор пантэрны вельмі ядавіты грыб! 	 	
Падасінавік, чырвонагаловік
(русск. Подосиновик)
Там, дзе гай шуміць зялёны, Між ствалоў асінавых, Капялюш надзеў чырвоны Яркі падасінавік.
Іх можна сустрэць не толькі пад асінамі, але і пад бярозамі, і пад соснамі ды елкамі, і на палянах ды на ўзлесках. Здалёк відаць іх яркія шапачкі: чырвоныя і цёмна-чырвоныя — у асінніках, бела-ружовыя — у сырых барах, шэрыя — у таполевых зарасніках, аранжавыя, жоўта-чырвоныя ці бура-жоўтыя — у змешаных лясах.
Чым жа яшчэ адрозніваецца трубчасты падасінавік ад іншых грыбоў, акрамя чырвонай шапачкі, — яго ножка на зрэзе сінее і нават чарнее.
Кажуць, што па сваіх смакавых якасцях падасінавік займае другое месца пасля баравіка. Яго смажаць, марынуюць, сушаць і соляць. Каб паменшыць пацямненне, перад прыгатаеаннем еытрымліваюць у еадзе з лімоннай кіслатой.
Падасінавік, чырвонагаловік. Падзялёнка, радоўка шэрая. Парасонік стракаты
Падзялёнка, радоўка шэрая
(русск. Подзелёнка, рядовка серая)
Адны сцвярджаюць: «Падзялёнкі Забеглі ў гонкія сасонкі».
Другія кажуць: «Не, галоўкі Схавалі там у мох радоўкі».
Можна сказаць, што падзялёнкі — родныя сёстры зялёнак, бо, як і тыя, сустракаюцца ў вялікіх сасновых барах з верасня і растуць да першых замаразкаў. Ёсць і другая назва, якая паходзіць адтаго, што грыбы растуць радамі. I зялёнкі, і падзялёнкі належаць да радовак.