Энцыклапедыя юнага натураліста
Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
= л \
Хуткае варэнне «Сямейка»
Паўкілаграма чырвоных і паўкілаграма чорных парэчак старанна прамываем, абсушваем і засыпаем 1 кг цукру. Усё гэта перамешваем да таго часу, пакуль цукар не стане мокрым ад соку. Затым ставім каструлю на модны агонь і даводзім да кіпення. Бесперапынна памешваючы, варым 3 хвіліны. Атрыманую масу праціраем праз сіта. Вось і ўсё. Смачна есці!
Пералеска
(русск. Перелеска, печеночница)
Ледзь сонца адагрэе ўзлескі
I жаўранкі ў блакіце адзавуцца, Ліловыя красулі пералескі Вясне-красе прыветліва ўсміхнуцца.
Даўно тое было, калі цяжка жылося чалавеку сярод прыроды: то дажджы зальюць, то снягі засыплюць, то маразы з пячор не пускаюць, то спёка дыхаць не дае. А так хацелася цеплыні лагоднага сонца. Аднак...
Бабуля-Зіма са сваімі прыслугачамі Сцюжай і Сіверам вырашылі не пускаць на зямлю Вясну. Спужалася ўсё навокал, задрыжала, панікла. Адна толькі пералеска ўзняла галоўку і раскрыла свае лілова-сіняватыя пялёсткі. Заўважыла Сонца тэту смелую кветку, аблашчыла промнямі. А потым адагрэла зямлю і расчыніла Вясне дзверы.
Пералеска пачынае цвісці ў нашых мясцінах адной з першых, — і паляны ў лесе робяцца сінімі, як неба. А лісты кветкі застаюцца зялёнымі ўсю зіму і зімуюць пад снегам. Беражыце гэты цуд прыроды!
Сёння людзі з дапамогай гэтай расліны лечаць хворобы сэрца, крыві, суставаў, упрыгожваюць імі сады, клумбы, газоны.
Існуюць дэкаратыўныя сарты з жоўтымі, ружовымі, белымі, зялёнымі махровымі і простымі кветкамі.
Півоня
(русск. Пион)
Завуць півоню нелюдзімаю: — Павагі да другіх не мае!.. Ды кожны год красою дзіўнаю Яна на радасць расцвітае.
Нельга прайсці міма і не заўважыць яркую пышную кветку, якая, нібы казачны ліхтар, асвятляе клумбу і незвычайна пахне. Гэта — півоня. Здаўна (а кветцы больш за 2 тысячы гадоў) прыцягвала яна людскую ўвагу. Напрыклад, у Кітаі падоранай півоняй выказваюць добрыя пажаданні, а весь у Індыі кветку лічаць сімвалам нязграбнасці і недарэчнай ганарлівасці.
Зараз у свеце вырошчваецца больш за 5 тысяч сартоў півоні самых разнастайных форм і афарбовак.
Таму і апавяданняў пра півоню складзена нямала: добрых і не зусім.
У адной старажытнагрэчаскай легендзе расказваецца пра ўрача Пеона, які лячыў людзей настоямі і адварамі траў. Аднойчы ён дапамог богу падземнага царства Плутону, якога параніў Геркулес. Калі пра гэта дачуўся настаўнік Пеона Эскулап, то ад зайздрасці вырашыў атруціць таленавітага вучня. Аднак удзячны Плутон ператварыў юнака ў прыгожую кветку.
51
Півоня выкарыстоўваецца сёння ў першую чаргу як дэкаратыўная расліна, а яшчэ і ў медыцыне: яе настоямі (толькі па рэкамендацыі ўрача!) супакойваюць нервовую сістэму. Парфумеры прымяняюць півоневыя аддушкі ў касметычнай прадукцыі.
J .. %
Варэнне з пялёсткаў півоні
У сонечнае надвор'е збіраем свежыя пялёсткі півоні і змяшчаем у каструлю. Выціскаем на пялёсткі сок лімона і надзіраем цэдру. Насыпаем крыху цукру і перамешваем, каб півоня пусціла сок. Гатуем цукровы сіроп, заліваем пялёсткі і даводзім да кіпення. Вось і ўсё. Смачна есці!
Пярэсна
(русск. Купальница)
Сонца шчодра нрыгравае, Горды дуб раснравіў йлечы...
Глянь — пярэсна зацвітае Майскай раніцай у лесе.
Дзіўная гэта кветка і вельмі прыгожая. Зацвітае толыкі на дзявяты год пасля прарастання. I цвіце, пакуль на дубе не адрастуць маладыя лісточкі ды не стануць зацяняць сонца.
А быў час, калі яна ледзь не знікла, бо людзі бяздумна зрывалі прыгожыя кветкі і вялікімі букетамі прыносілі дадому. Сёння расліна занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Пра пярэсну людзі расказваюць такую легенду. Маладая прыгожая русалка пакахала вясёлага пастуха Аляксея. Але ён не адказваў узаемнасцю. Ад няшчаснага кахання дзяўчына і ператварылася ў жоўтую кветку, якая расце на сырых лясных палянах ды прырэчных лугах.
Цэняць пярэсну за тое, што яна, рана зацвітаючы (у маі або ў чэрвені), дае са сваіх кветак багата нектару, з якога пчолы атрымліваюць мёд. ў-
У медыцыне пярэсна выкарыстоўваецца як процізапаленчы сродак. Але трэба памятаць, што карэнішчы расліны ядавітыя. Выведзены шматлікія дэкаратыўныя сарты пярэсны з мохрыстымі кветкамі.
Рабіна
ўрусск. Рябина)
Калі асенняю парой На рабіне ягад многа, Будзе сёлетняй зімой Снежная дарога.
Зімні марозны ранак. Сонца толькі-толькі паднялося над вёскай. А на рабіне каля хаты ўжо даўно віруе жыццё. Сям'я сінічак, пералятаючы з галінкі на галінку, частуецца ягадамі. Птушкі часам сварацца за лепшае месца. Але дарма. Ягад хопіць на ўсіх. Вунь колькі іх — ад цяжкіх гронак аж згінаюцца тонкія галінкі і ягады асыпаюцца на зямлю. Там імі ласуюцца мышы, вожыкі. Любяць рабіну ласі і нават мядзведзі. А вясной на белых кветках шмат пчол — рабіна вельмі добры меданос.
I сярод людзей гэта расліна ў пашане: вунь колькі песень пра яе складзена, а пісьменнікі, каб расказаць пра хараство дзяўчат — гераінь сваіх твораў — параўноўваюць іх з расцвіўшай рабінай.
Ды і гаспадыні не мінаюць гэтыя ягады, гатуюць розныя далікатэсы: пасцілу, мармелад, кампоты, варэнне, кісялі, марынуюць ці мочаць. Ёсць у рабіны і лекавыя ўласцівасці. Свежы сок паляпшае работу страўніка, а настой кветак — патагонны і адхарквальны
сродак. Лісце рабіны валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі — у ім доўга захоўваюцца, напрыклад, агуркі.
„ %
Рабіна ў цукры
Спачатку гатуем сіроп. Для гэтага шклянку цукру (200 г) распусцім у гарачай вадзе (200 г). Затым гронкі з ягадамі акунаем у сіроп і прысыпаем дробна прасеяным цукрам. Потым усё гэта хараство прасушваем спачатку ў духоўцы, пасля — на свежым паветры. Вось і ўсё. Смачна есці!
V ■
Рамонак
(русск. Ромашка)
Рамонкі — сонейкавы дзеткі -
Глядзяць так здзіўлена-шчасліва: Прыволле, рэчка, луг, і кветкі, I аблачынак белых дзіва.
Нівянік
Раней тэту кветку за знешні выгляд называл!... пупаўкамі, бо ў цэнтры, пасярод белых пялёсткаў, узвышаўся жоўты «пупок». А рамонкам кветка стала нядаўна, некалькі стагоддзяў таму, калі знахары-траўнікі пачалі выкарыстоўваць расліну, што называлася «раманавай травой», «раманавай кветкай», «раманам».
Рамонак яшчэ можна назваць «вандроўнікам з далёкай Амерыкі, які знайшоў другую радзіму». За сваё хараство сотню гадоў таму ён лічыўся нават рэдкасцю, на якую ў батанічных садах прыходзілі падзівіцца наведвальнікі. Але кветка вельмі хутка распаўсюдзілася і стала адной з самых любімых, бо, гадаючы на ёй, многія хацелі ведаць будучыню.
Кажуць, у даўнія часы рамонкі служылі парасонамі для маленькіх палявых гномаў. Калі пачынаўся дождж, гномікі хаваліся пад імі або, сарваўшы кветку, смела крочылі пад вадзянымі струменямі і заставаліся сухімі.
У Беларусі можна сустрэць розныя рамонкі: нівянік з вялікімі кветкамі, рамонкі пахучы і непахучы і самы важны — рамонак аптэчны.
// " \\
Адвары з рамонка аптэчнага выкарыстоўваюць пры запаленні горла, як патогонны, вяжучы і антысептычны сродак, у касметыцы. Букеты рамонка пахучага, развешаныя ў кладоўках, адганяюць мышэй.
Рамонак аптэчны
Расіца
(русск. Росянка)
Горка плачуць камары, Аж звініць вадзіца: У балоце на зары Вырасла расіца.
Фантазія чалавека ніколі не мела граніц. Пра што толькі нашы продкі не складалі легенды?! Тут і дракон, і цуда-юда, і ваўкалак... I нават дрэвы-людаеды. Аж страшна! Адно радуе, што гэта — усяго толькі міфы.
Але, пагадзіцеся, большасць неверагодных паданняў мае сваю перадгісторыю. Ды і ў царстве кветак на самай справе ёсць свае драпежнікі. Узяць хаця б расіцу. Чарльз Дарвін казаў пра яе: «Незвычайная расліна ці, лепей, надзвычай дасціпная жывёла». Вось так!
Сама па сабе расіца вельмі маленькая, але здольная жывіцца невялікімі насякомымі. Варта якому-небудзь камарыку сесці на яе лісцік, як той скручваецца «ў кулачок» і сціскае здабычу. Дні праз 2—3 камарыка нестае — расіца яго ператраўлівае і зноў разгортвае лісток — «выходзіць на паляванне».
zf
Нягледзячы на такі «драпежны» характар, расіца шырока выкарыстоўваецца ў медыцыне, бо валодае потагоннымі, адхарквальнымі і антысептычнымі ўласцівасцямі. vs — - - ■
Ружа
(русск. Роза)
Каралеваю між кветак — Роўных ёй няма нідзе! — Зацвіла ў пачатку лета Дзіва-ружа на градзе.
Расказваюць, што жыхары Старажытнага Рыма, людзі смелыя і ваяўнічыя, былі ўпэўнены: ружы пасяляюць у сэрцах мужнасць і бясстрашнасць. Таму замест моцных шоламаў надзявалі на воінаў вянкі з ружаў, а на шчытах малявалі гэту кветку. Калі ж рымляне вярталіся пераможцамі, тады на іх галовы таксама ўскладалі вянкі з ружаў, а дарогу пасыпалі ружовымі пялёсткамі. Так кветка стала сімвалам перамогі.
Яшчэ ружа з'яўлялася сімвалам маўчання, захавання тайны. Для гэтага над сталамі ў дамах вешалі галінку, якая азначала: усё сказанае пад ружай застанецца тайнай. Адсюль і пайшоў выраз: «Я сказаў пад ружай».
3 далёкай-далёкай старажытнасці дайшлі да нашых дзён і запісы пра ўнікальныя лекавыя ўласцівасці ружы. Але гэта больш тычыцца яе дзікарослага продка — шыпшыны (с. 72). Галоўная роля ружы сёння — гэта ўпрыгожванне садоў і паркаў. Ружа — царыца кветак!
— - - -
У свеце незлічоная колькасць відаў і сартоў руж: чайныя і чайна-гібрыдныя, французскія, паліянтавыя, шатландскія, рэмантантныя, фларыбунда, мініяцюрныя і іншыя. Уявіць сад без руж немагчыма!
Ружа. Сліва. Сон-трава
Сліва
(русск. Слива)
Як царэўна, ганарліва 3-пад ліста глядзіцца сліва. 1 ўся важная такая — Шчокі моцна надзімае.
Вучоныя лічаць, што чалавецтва пачало вырошчваць слівы амаль 3 тысячы гадоў таму. У той час іх ужо шырока выкарыстоўвалі ў Егіпце і ўжывалі не толькі сырымі, але і ў выглядзе розных страў.
Плады слівы маюць розныя памеры і афарбоўку: яны бываюць жоўтыя, сінія, фіялетавыя з васковым налётам. У іх шмат вітамінаў і караціну.
Сёння сліва — надзвычай распаўсюджаная расліна, якая налічвае больш за 35 відаў, з якіх можна прыгатаваць стравы на любы смак і густ: слівы сушаныя, мочаныя, марынаваныя, кампоты, кісялі, варэнне, джэмы, пюрэ, жале, мармелад, канфіцюр, салата... Хіба ўсё пералічыш?!
Салата са слівамі
Дробна пакрышаныя 6 сліў і нарэзаныя невялікімі кубікамі 3 кавалкі кавуна ссыпаем у міску. Дадаем карыцу і мёд, старанна перамешваем. Вось і ўсё. Смачна есці!
Сон-трава