Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

Энцыклапедыя юнага натураліста

Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
62.55 МБ
Расказваюць, што аднойчы захварэла ў сям'і дзіця. Бедныя бацькі не ведалі, што рабіць, бо ніякія лекі не дапамагалі. Але тут хтосьці ўспомніў пра старога траўніка і параіў паклікаць яго на дапамогу. Прыйшоў лекар, агледзеў хворага ды кажа бацькам:
— Знайдзіце колькі кусцікаў журавельніку і пастаўце каля галавы дзіцяці.
Падзякавалі абнадзееныя бацькі траўніку, сталі распытваць у суседзяў пра кветку і праз нейкі час прынеслі яе дадому. Паставілі каля хворага...
Раніцай дзіця прачнулася здаровым.
Здаецца, што гэтай легендзе можна паверыць, бо журавельнік (як высветлілі вучоныя) дапамагае лячыць інфекцыі, запаленне лёгкіх, паніжае тэмпературу. 	 —		 —
У Беларусі сустракаюцца некалькі відаў журавельніку: лясны, балотны, лугавы і іншыя. Выведзены і дэкаратыўныя сарты.
Журавіны цвітуць
Журавіны
(русск. Клюква)
Ступала восемь у прасторы-далі Рубінавыя страціла каралі.
Яны апалі на балоты-баравіны...
А людзі кажуцъ: «Гэта ж — журавіны».
На пачатку восені балотныя купіны ўсыпаны яркачырвонымі ягадамі. Падымеш адну — а за ёй, Hiбы рубінавыя каралі з вечназялёнымі лісцікамі на тоненькай нітачцы, цягнуцца на паўзучай сцяблінцы другія. Ды гэта ж журавіны!
Журавіны — найвялікшы скарб беларускіх балот. Позняй восенню іх нарыхтоўваюць аж да першага
Журавіны. Жывакост
снегу, а ранняй вясной, калі снег толькі-толькі пачынае сыходзіць, збіраюць і «падснежныя» ягады.
Кіслыя на смак, журавіны на працягу 9 месяцаў застаюцца свежымі і не растрачваюць свае каштоўныя карысныя ўласцівасці.
Сокі, напоі, сіропы, варэнне, жэле, мармелад, начынкі для цукерак і пірагоў, прыправы да мяса і птушкі — чаго толькі не прыдумалі кулінары з журавін?! Але, відаць, самае смачнае — гэта море.
	—% Море з журавін
Здрабняем 600 г ягад і атрыманую масу адціскаем праз марлю — вось і журавінавы сок. Рэшткі змяшчаем у каструлю, заліваем вадой (2,5 л) і даводзім да кіпення. Зноў адціскаем і ў атрыманы адвар дадаем журавінавы сок, цукар (на смак) і старанна перамешваем. Вось і ўсё. Смачна есці!
Ч 				 . .. е
Жывакост
(русск. Окопник)
Людзі назвалі траву вельмі проста, Людзі назвалі траву жывакостам, Бо ў працы нялёгкай ці ў бітвах-навалах Здароўе людское яна ратавала.
— Хіба ёсць такая трава, якой можна лячыць косці? — са здіўленнем спытаеце вы. — Косці ж лечаць толькі спецыялісты — ўрачы.
Гэта сёння мы звяртаемся да ўрачоў. А раней... Людзі знайшлі такую траву і назвалі яе — жывакост. Услухайцеся ў назву — і пачуеце адказ. У далёкай старажытнасці жывакостам лячылі расцяжэнні, болі ў спіне, выцятыя месцы і нават пераломы касцей.
Яшчэ старажытнагрэчаскі вучоны Теафраст узгадваў гэту расліну, а Авіцэна апісаў яе лекавыя ўласцівасці ў «Каноне ўрачэбнай навукі».
Жывакост — расліна вышынёй 30—100 сантыметраў, сцябло шурпатае, кветкі пурпурова-фіялетавыя.
f	—
3 лекавымі мэтамі выкарыстоўваюць карані жывакосту — у іх многа крухмалу, цукру, дубільных рэчываў. Але трэба быць асцярожнымі — карані ўтрымліваюць і ядавітыя рэчывы.
^=====================
Жэньшэнь
(русск. Женьшень)
У таёжнай пушчы непраходнай, Дзе паўзмрок ствалы хавае кедраў, Кветкай непрыметнай, але гордай Цуд-жэнъшэнь цвіце ў сховах нетраў.
3 даўніх часоў на Усходзе бытуе выказванне: «Цар лясных звяроў — тыгр, цар марскіх глыбінь — дракон, а цар лясных раслін — панцуй».
Панцуй, або жэньшэнь, называюць яшчэ «коранем жыцця», «духам зямлі», «святой травой», «царом зямных раслін», «боскай травой», «дарам бессмяротнасці», «соллю зямлі», «цудам свету». Усе гэтыя назвы расліна атрымала за ўнікальныя лекавыя ўласцівасці. Сцвярджаюць, што ўжо больш за 3 тысячы гадоў расліна дапамагае людзям: вяртае маладосць састарэлым, сілы — стомленым, здароўе — хворым.
Многа легенд складзена пра жэньшэнь.
Адна з іх расказвае, што сярод сопак, у дрымучых лясах, з даўным-даўна жылі прадстаўнікі двух родаў, якія пастаянна варагавалі між сабой. Адзін з гэтых родаў вёў пачатак ад магутнага і гордага цара звяроў — тыгра, другі — ад драпежнай і вераломнай рысі. I, напэўна, бясконцым было б варагаванне, каб аднойчы не нарадзілася ў кожным родзе па хлопчыку.
Разам раслі малыя, разам гулялі. I ніхто не заўважыў, як дзеці памірылі сваіх бацькоў.
Жэныиэнь
Толькі з часам людзі сталі заўважаць, што хлопцы ўсё болыв адрозніваюцца адзін ад аднаго. Той, хто быў з роду тыгра, рос моцным, смелым, магутным, нібы апраўдваў дадзенае яму імя — Жэнь Шэнь (чалавеккорань). Другі ж — з роду рысі — стаў прыгожым, але зайздрослівым, злосным і баязлівым.
I калі на зямлю, дзе жылі юнакі, нібы ноч, наплыла бяда — з'явіўся страшны і крыважэрны Жоўты дра­кон, — прыгажун Сон Шы-хо, здрадзіўшы свайму на­роду, перайшоў у стан ворага.
А Жэнь Шэнь не спужаўся дракона і выйшаў на смяротны паядынак. Доўгай і крывавай была бітва, толькі чалавек усё ж перамог.
Зняможаны, паранены, але радасны воін павярнуўся да сваіх суайчыннікаў. Аднак помслівы Сон Шы-хо, па-здрадніцку ўдарыў Жэнь Шэня ў спіну і забіў яго.
Горкім было развітанне народа са сваім героем...
А калі пахавалі Жэнь Шэня, на месцы яго гібелі вырасла расліна, якой далі імя адважнага юнака.
Цікава, што корань жэньшэня па форме нагадвае фігуру чалавека. Менавіта корань расліны і выкарыстоўваецца ў медыцыне.
ft 	—			
Лекавыя прэпараты з кораня жэньшэню валодаюць танізуючымі ўласцівасцямі, павышаюць устоўлівасць арганізма чалавека да захворванняў і радыяцыі. ....
Ягады жэньшэню
Карані жэньшэню
3
Званочак раскідзісты
I
Званочак зборны
Званочак
(русск. Колокольчик)
Устав нясмела сонца над зямлёй, Мыв шчочкі ўранні белаю расой. А з травы званочак, збуджаны зарой, Сонейка вітае песняй веснавой.
Сонечны дзень. Лёгкі ветрык прабег па бяскрайнім лузе — і, здаецца, азваліся прасторы ледзь мутным крыштальным напевам. Гэта радуюцца сонцу званочкі.
Або зайдзіце пад цяністыя шаты алешніку, ляшчыны ці ліпы, каб зноў сустрэцца з яркімі кветачкамі, якія нібы асвятляюць наваколле сінімі і фіялетавымі ліхтарыкамі, абуджаюць яго пяшчотным перазвонам.
Кветкі-званочкі растуць паўсюль і вельмі падобныя да цацак-званочкаў ці тых велічных званоў, якія ўрачыста клічуць людзей на святы.
Расказваюць, што жыла ў вёсцы прыгожая дзяўчына са шчырай душой і адкрытым сэрцам. Вельмі любіла яна кветкі-званочкі і пляла з іх вянкі. Аднойчы, занятая гэтай справай, пачула дзяўчына дзіўныя гукі, што зачаравалі, паланілі яе душу. I засумавала яна... I пачала згасаць на вачах...
Але жыў у вёсцы каваль, які моцна кахаў дзяўчыну. Ён вырашыў: «Знайду я такія гукі, што будуць падобныя да гукаў неба. Каб пачула каханая. Каб хвароба пакінула яе».
Так з'явіўся на Зямлі першы званочак, зроблены рукамі чалавека.
/f				 \\
У Беларусі расце шмат розных званочкаў, але усе яны блакітных або лілоеых адценняў. Зараз людзі часта вырошчваюць на клумбах гэтыя падобныя да матылькоў, вельмі прыгожыя кветкі.
А некаторыя званочкі дапамагаюць лячыць ліхаманку, хваробы горла: здымаюць асіпласць і хрыпату. ■ 	
Званочак. Зверабой, святаяннік
Зверабой) святаяннік
(русск. Зверобой)
Ваяўнічаю травой Называюць зверабой.
Толькі ён не ліхадзей — Лечыць ён здаўна людзей.
Беларусь! называюць тэту расліну святаяннікам. Аднак многім яна вядома пад іншай назвай — зве­рабой. Толькі не варта пужацца: кветка не забівае, а, наадварот, вылечвае. Праўда, жывёла, калі пакаштуе зверабой сонечным днём, можа сур'ёзна захварэць. Ды такое рэдка бывае.
А вось у народзе існавала павер'е, што гэта расліна дапамагае пры 99 хваробах. Таму і казалі: «Як без мукі нельга спячы хлеб, так і без зверабою нельга лячыць многія хваробы». Таму і лічылі кветку чароўнай.
Але яе выкарыстоўвалі не толькі для лячэння. Адварам зверабою фарбавалі тканіну ў прыгожыя чырвоны, рыжы ці фіялетавы колеры...
Толькі чаму — святаяннік? Лічылася, што гэта кветка зацвітае на дзень святога Яна. Таму і святаяннік.
zf 	 -	
Зверабой — старажытная яекавая расяіна. Яе трава ваяодае баяьзамічным пахам, гаркаватая на смак, адвар і настой з яе — вяжучы / процізапаленчы сродак.
Vs		
Зверабой чатырохкрылы занесены
ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь
Зуброўка
(русск. Зубровка)
Зубр выводзіць на паляны
Статак свой — сваю сям’ю. Там зуброўкі пах духмяны Поўніць соладка зямлю.
Зуброўка духмяная — знешне звычайная траўка падобная да пырніку — вельмі пашырана ў свеце: расце ў Еўропе, у Азіі, у Амерыцы. Таму і назваў мае вельмі многа.
Старажытныя грэкі называлі яе «святой», «падараванай багамі», «прыемнай багам», «свяшчэннай», «боскай». Тыя, хто размаўляў па-англійску, — «салодкай травой». I адны, і другія вылучалі галоўную якасць расліны — неверагодна прыемны пах.
А беларусы, рускія і палякі далі гэтай расліне іншую назву — «зуброўка». Бо траву гэту, як расказваюць, вельмі любяць уладары пушчаў — зубры.
re— 		 		-	-	
Зуброўку выкарыстоўваюць і ў харчовай прамыслоеасці (уваходзіць у састаў прыпраў і лікёраў), / ў касметалогіі (у выгяядзе масок для валасоў), і ў медицине (адвар павышае апетыт).
-			...	ё)
Зязюліны слёзкі
(русск. Ятрышник пятнистый, кукушкины слёзки)
Плача зязюлька з ранку да вечара,
Словы балючыя ў неба ўзлятаюць:
— Чаму ж маё шчасце чорным расквечана? Чаму ж мае слёзкі ў лузе ўзрастаюць?
Людзі даўно заўважылі чорныя крапінкі на лістах і кветачках гэтай расліны і падумалі, што гэта зязюліны слёзы. А пасля і кветку сталі так называць. Але хіба
Зуброўка. Зязюліны слёзкі
зязюля плача, раняючы слёзы? Яна ж кукуе. Толькі ў народзе лічаць інакш.
Так даўно тое было, што і імёны пазабываліся. Засталося толькі апавяданне пра маці і трох яе сыноў. Бедная была тая жанчына, але, працуючы з самага ранку да позняй ночы, старалася як-небудзь дапамагчы дзеткам. Бо спадзявалася: вырастуць хлопцы — стануць аб ёй клапаціцца. А сыны, пакуль маці была на працы, дзень пры дні гулялі-забаўляліся. I не думалі дапамагаць.
Аднойчы, вярнуўшыся дадому халодным дажджлівым вечарам, жанчына занемагла, захварэла. Просіць яна сыноў:
— Дзеткі, дайце мне вады напіцца, а то ў горле так перасохла, што гаварыць балюча. Ды і холадна вельмі, сагрэцца не магу. Запаліце печ, абагрэйце хату.
— Не ведаем мы, дзе вядро падзелася, — адказалі сыны. — Ды і печ не ўмеем паліць.
Адказаўшы так, пабеглі на вуліцу, дзе ўжо чакалі сябры. Маці засталася адна...