Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

Энцыклапедыя юнага натураліста

Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
62.55 МБ
ч
Эдэльвейс
(русск. Эдельвейс)
Дзе вяршыні горныя Воблакі кранаюць, Эдэльвейсы гордыя Ўлетку зацвітаюць.
У нас гэту кветку наўрад ці сустрэнеш, таму што расце яна высока ў гарах, куды чалавеку складана дабрацца. Але ўсё роўна людзей гэта не палохае, бо яны ўпэўнены: хто знойдзе кветку, для таго не будзе ў жыцці нічога немагчымага...
Пра эдэльвейс бытуе шмат легенд, асабліва сярод насельнікаў горных краін. Вось адна з іх.
Даўно тое было, але не забылася і не згубілася за смугою гадоў. Жыла ў альпійскім паселішчы вельмі прыгожая (а можа, і самая прыгожая) дзяўчына. Ды толькі хараство яе азмрочваў жорсткі і капрызны характар. Але многія маладыя людзі прапаноўвалі красуні руку і сэрца. Для ўсіх у дзяўчыны быў адзін адказ: «Выйду замуж толькі за таго, хто прынясе мне букецік эдэльвейсаў». Згаджаліся юнакі, ішлі на пошукі кветак — і вярталіся ні з чым. А прыгажуня ўсё настойвала на сваім...
Праз колькі гадоў спраўдзілася жаданне капрызніцы: нарэшце яна атрымала букецік эдэльвейсаў. Але...
Юнак не захацеў узяць яе за жонку, бо перад ім сядзела не прыгажуня, а састарэлая жанчына...
Эдэльвейс — расліна-сухацвет. Таму яго іншы раз называюць кветкай бессмяротнасці.
ft
У медыцыне эдэльвейс выкарыстоўваецца як сро­ден для лячэння рэўматызму, органаў дыхання і стрававання, а таксама для ўмацавання імунітэту арганізма.
L і			 			—У
Абабак, падбярозавік, бабка
(русск. Подберезовик)
Ледзь пачаўся новы дзень, А яны забеглі ў цень Ды ад сонца ўздзелі шапкі Пад бярозамі абабкі.
Аматары «ціхага палявання» назавуць вам некалькі відаў гэтых грыбоў, якія часцей за ўсё сустракаюцца ў бярозавых зарасніках. Першы расце ў сырых мясцінах сярод рэдкага бярэзніку, уздоўж дарог, на ўзлесках і палянах. У яго доўгая тонкая ножка і мяккая шэрая шапачка. Другі можна знайсці ў сухіх бярозавых пералесках. Выглядае грыб «салідна»: моцны, крамяны, на тоўстай цёмнай ножцы і ў чорна-бурай шапачцы. А трэці выбірае сырыя бярэзнікі і селіцца нават каля балот. На выгляд — не вельмі прывабны: дробны, кволы, на тонкай ножцы, у зеленавата-белай шапачцы. Абабкі — трубчастыя грыбы, гэта значыць, што пад шапачкай у іх ёсць ледзь прыметныя трубачкі.
Усе абабкі ядомыя. 3 іх можна прыгатаваць шмат смачных страў. Толькі не збірайце старыя грыбы, якія перараслі: у іх могуць змяшчацца ядавітыя рэчывы.
f			 		
Вучоныя высветлілі, што ў абабках / падасінавіках утрымліваецца вітамін Вг (тыямінў і яго ў грыбах не менш, чым у зерневых продуктах.
Абабак, падбярозавік, бабка. Апенъка восенъская
Апенъка восенъская
(русск. Опенок осенний)
Абляпілі пень старэнькі Танканогія апенькі — Як да дзеда яго ўнукі, Так і просяцца на рукі.
Знайсці гэтыя грыбы можна ў чыстых старых і маладых бярэзніках, у змешаных лясах ды на высечках. У сасняках яны не растуць, атакуюць дружныя сямейкі апенькаў бярозавыя, асінавыя, яловыя і нават дубовыя пні ці пянькі. Аднак і гэтага ім мала. Быццам верхалазы, узбіраюцца яны па ствалах даволі высока — часам на 3 метры, а потым жыцця не даюць дрэву. Маладое хварэе ад іх 3 гады і гіне, старое — да 10 гадоў. Таму ў навуцы за імі замацавалася «вайсковая» назва — armillaria mellea, грыбы-армейцы, штурмавікі лесу.
Дрэву такія «штурмы» не на карысць, а вось грыбнікам — на радасць, бо апенькі, як і лісічкі, не чапаюць грыбныя мухі — яны ніколі не бываюць чарвівыя. А яшчэ знаўцы кажуць, што самыя смачныя грыбы (пасля рыжыкаў) — смажаныя апенькі і супы з імі, а пасля рыжыкаў і груздоў — марынаваныя і засоленыя апенькі. Для гэтых грыбоў характэрны моцны грыбны пах і смак, шчыльная белая мякаць. 	 			
Каб не пераблытаць апеньку восеньскую з неядомымі грыбамі, памятайце, што на яе шапачцы ёсць лускавінкі і на ножцы плевачнае кольца. Апенька — пласціністы грыб (у яе пад шапачкай — пласцінкі). 		-						
Б
БаравіК) белы грыб
(русск. Белый гриб, боровик)
Ледзь не плачуцъ грыбнікі — Мабыць, лёс у іх такі: Пад галлё ды над сукі
Збеглі ўсе баравікі.
Баравік — самы каштоўны і карысны грыб у нашых лясах, «цар грыбоў». Яго можна смажыць, тушыць, варыць, сушыць, марынаваць, кансерваваць — заўсёды будзе смаката! Расце паўсюль: у сасновым бары, у маладым ельніку, у сухім бярэзніку, на ўзлеску, уздоўж дарог і сцяжынак. Цікава, што баравікі сябруюць з пэўнымі дрэвамі. Баравік яловы расце пад елкамі, баравік дубовы — пад дубамі. Таму і шапачкі ў іх бываюць розныя: цёмна-карычневыя, бурыя, светлыя. Але знізу ўсе яны трубчастыя. У адрозненне ад іншых грыбоў, якія падчас сушкі чарнеюць, у баравіка ніжняя частка і ножка застаюцца белымі.
Няма смачнейшага сушанага грыба за белы грыб!
г		 	
Баравікі валодаюць лекавымі ўласцівасцямі: у іх знойдзены танізуючыя і проціпухлінныя рэчывы. Ужыванне баравікоў умацоўвае імунітэт, аднаўляе сілы пасля перанесеных інфекцый. 	 —	
Баравік, белы грыб. Бледная паганка
Бледная паганка
{русск. Бледная поганка)
Хоць прывабна выглядае На паляне летнім ранкам, Ды характар злосны мае Бела-бледная паганка.
Сярод грыбоў нашых лясоў — гэта самы страшны і ядавіты грыб. Нават «хуткая дапамога» не зможа выратаваць таго, хто выпадкова пакаштуе хаця б маленькі кавалачак гэтага ляснога «гасцінца».
Каб не памыліцца і не пакласці ў кош такога шкодніка, вось яго «партрэт»: шапачка можа быць белай, шэра-белай, жаўтаватай, зеленаватай. На шапачцы — камячкі-лускавінкі белай плеўкі. Плеўкай поўнасцю закутаныя маладыя грыбы. Пласцінкі шапачкі — белыя. Ножка — таксама белая, доўгая, унізе падобная да булавы. Пад шапачкай, вакол ножкі, — плеўкакольца. Таму грыб нагадвае светлы парасон з паяском. Расце ён з чэрвеня да лістапада ў светлых лясах, на ўзлесках, лугавінах.
	-	-				
Бледная паганка вельмі падобная да шампіньёнаў, тому, каб пазбегнуць атручэння, трэба добра ведаць грыбы, пачынаць «ціхае паляванне» разам з вопытным/ грыбнікамі. А яшчэ лепш — набываць грыбы ў кроме.

Валуй
(русск. Валуй)
Піць вавёрка захацела Ля грыбка нясмела села: Сілы ў спёку падмацуй Мне вадой жывой, валуй.
Расце валуй з ліпеня да кастрычніка ў бярозавых, дубовых і сасновых лясах. Шапачка ў яго жоўта-бурая ці светла-жоўтая, бліскучая, ножка тоўстая.
Валуй — пласціністы грыб, пласцінкі ў яго жоўтабелыя. У сырое надвор'е на іх выдзяляюцца кропелькі вільгаці. Скурка з грыба амаль не здымаецца. Грыбнікі не вельмі паважліва ставяцца да валуя за гаркаваты смак і непрыемны пах сырасці, які зусім знікае ў вельмі спякотнае ці, наадварот, вельмі сырое надвор'е. Аднак прафесіяналы-кулінары кажуць, што валуі вельмі смачныя салёныя (лепш браць шапачкі маладых грыбоў і спачатку крыху іх адварваць). Акрамя таго, з іх атрымліваецца не менш смачная грыбная ікра.
/f					 	 	
Ці ведаеце вы, што грыбы — адны са старэйшых насеяьнікаў Зямяі, нават старэйшыя за дыназаўраў. Пра гэта сведчыць знаходка акамянеяага грыба, якому прыкяадна 400 міяьёнаў гадоў.
V	
Ваўнянка
(русск. Волнушка)
Вярнулася «бабіна лета» — Пяшчотай зямля сагрэта.
А ў лесе прагалы-налянкі Ўсыпалі густа ваўнянкі.
Чаму ў гэтага грыба такая незайздросная доля? I кланяюцца яму людзі з неахвотай, і ў кош кладуць
Валуй. Ваўнянка. Гаркуха
у самы апошні момант, калі другіх грыбоў няма. Хаця выглядае грыб даволі прывабна: шапачка, пушыстая па краях, знізу пласціністая, ружовага ці жоўта-ружовага колеру, з чырвонымі кругамі, якія нагадваюць «гадавыя кольцы» зрэзаных дрэў. Ножка кароткая, трохі святлейшая за шапачку. Калі яе разламаць, то з'явяцца кропелькі белага соку, горкага на смак.
Цэлыя карагоды гэтых прыгажунь можна сустрэць у бярозавых ці змешаных лясах з ліпеня па кастрычнік. Вядома, што лепшая сяброўка ваўнянкі сярод дрэў — бяроза. Там і трэба шукаць гэтыя грыбы, калі хочацца зімой смачна паесці.
Гаркуха
(русск. Горькушка)
Што, ідуць на «наляванне»
Грыбнікі яшчэ ад рання? Да зямлі схіліла вуха — Чуйна слухае гаркуха.
Чырвона-карычневая шапачка гэтага грыба сухая, шаўкавістая, з пласцінкамі знізу. Ножка невысокая, святлейшая за шапачку, ля зямлі з белаватым лямцам. З'яўляецца ў лесе вельмі рана: у сярэдзіне мая — і расце да сярэдзіны кастрычніка. Сустракаецца па адной ці цэлымі сем'ямі ў лясах, багатых вільгаццю.
Грыб ядомы, але звычайна яго не ўжываюць у ежу, бо гаркуха мае едка-горкі смак з-за малочна-белага соку. Вядомыя рэцэпты засолкі гэтых грыбоў, але яны патрабуюць працяглага вымочвання ці адварвання.
	 	
Памятайце! Ужыеаць усе грыбы дзецям да 12 годоў не рэкамендуецца. Можна толькі чайны грыб, які расце не ў зямлі, а ў слоіку. Напой з гэтага грыба праганяе смогу, дапамагае вылечваць запаленні і ўмацоўвоць імунітэт. vs					—
Гнаявік
(русск. Навозник)
На мяне ніхто не г ляне, Браць ніхто мяне не звык, — Гэтак жальбіць на иаляне Грыб-загадка — гнаявік.
Унікальны тэты грыб ужо тым, што не патрабуе далёкіх паходаў, бо адшукаць яго можна нават каля хаты, у агародзе ці ў садзе. Назва адпавядае месцу «жыхарства»: добра ўгноеныя, багатыя на перагной глебы, а таксама сметнікі або кучы кампосту. I дзіўна, што ў такіх непрывабных мясцінах вырастае снежнабелы прыгажун.
А расце ён так хутка, што ні адзін грыб (акрамя дажджавіка) не ўгоніцца за ім.
Гнаявік вядомы чалавеку ўжо больш за 300 гадоў. Аднак да сённяшняга дня канчаткова не вывучаны і выклікае нямала спрэчак. Хаця знаўцы кажуць, што грыб тэты не проста ядомы, а вельмі смачны. Прыдатнымі да ўжывання з'яўляюцца маладыя грыбы, у якіх салодкая, без соку, чыста-белая мякаць.
Цікава паназіраць, як расце грыб. Спачатку на перагноі з'яўляецца белае яйцо, потым вырастае бе­лы званочак, які ператвараецца ў шар, а ўжо з яго — белы парасон шапачкі з пласцінкамі. Краі шапачкі размякчаюцца, разрываюцца, раскалмачваюцца, і паступова адслойваюцца цямнейшыя за капялюшык лускавінкі. Не паспеў азірнуцца, і вось ужо перад намі прыгажун на доўгай ножцы.
Кароткі век у гнаевіка. Грыб хутка старэе, чарнее і расплываецца чарнільнай кляксай. Па гэтай прычыне вучоныя яшчэ называюць гнаявік «чарнільным» або «дзягцярным» грыбам. 	
Гнаявік. Грузд. Дажджавік
Грузд
(русск. Груздь)
Ты вазьмі найболыиы кош, Навастры зараней нож, Бо ў бярэзніку заўжды Знойдзеш белыя грузды.
Белы грузд
Тэты грыб — грузд — любіць пагуляць з грыбнікамі ў хованкі: залезе пад лісцікі ці ігліцу, схаваеццапрытоіцца — толькі невялікія ўзгорачкі-купінкі відаць. Адкінеш лісце — а там цэлая сям'я. I ўсе як на падбор: крамяныя, у белых шапачках з пласцінкамі, на невысокіх белых ножках. Прыгледзеўшыся, можна заўважыць светлыя кругі на паверхні. А па краях шапачак звісаюць пушыстыя махры.