Энцыклапедыя юнага натураліста
Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
(русск. Калужница)
Змрочна ў лесе на балоце, Звер і той згубіў тут сцежку... Толькі лотацъ падарыла Лесу сонейкаву ўсмешку.
Вясна. Сонца прыгравае — растае снег, вада залівае лагчыны, заходзіць на берагі. Тут і можна палюбавацца жоўта-залацістымі кветкамі лотаці, якая ў сырых, вільготных мясцінах цвіце 2—3 тыдні. А калі вада спадае і наваколле падсыхае, кветкі знікаюць.
Вучоныя адзначаюць у расліны цікавую і рэдкую асаблівасць: яе падводныя лісцікі чырванаватыя, на доўгай нітачцы-ножцы, а на паверхні — цёмна-зялёныя, бліскучыя, прырослыя да сцябла. I зацвітае лотаць толькі на дзясяты год пасля прарастання.
Для чалавека гэта расліна ядавітая. А вось дзікія жывёлы: бабры, ласі, алені — спажываюць лотаць з задавальненнем.
Лотаць — лекавая расліна, якая валодае процізапаленчымі і болесуцішальнымі ўласцівасцямі, але ўжываць адвары з яе можно толькі под контролем урачо.
,
Мак
(русск. Мак)
Ці выткаў дзіўны хто сувой
Ды разаслаў па ўсёй зямлі?
Ці гэта макі зацвілі
Нябачнай казачнай красой?
Стварыў Бог зямлю, пасяліў на ёй чалавека, звяроў, птушак ды розныя расліны. Прыгожа стала навокал. Але толькі ўдзень, бо ноччу ўсё гэта хараство пакрывалася
м
цёмным полагам. Ноч паспрабавала асвятліць такую прыгажосць зоркамі, але марна. Тады Бог наслаў сон і сненні. I ўсе прынялі іх з радасцю.
Праходзіў час, людзі станавіліся сквапнымі і жорсткімі. А Бог не мог да іх падступіцца. У адчаі ўваткнуў ён у зямлю свой чароўны посах. I той ажыў, пусціў карэнне, зазелянеў і ператварыўся ў мак. Вось такая легенда.
На самай справе мак — звычайная для нашых мясцін расліна, вядомая са старажытных часоў. Макавае семя заўсёды выкарыстоўвалася пры выпечцы булак і кулічоў. Мак снатворны служыць крыніцай абязбольвальных лекавых сродкаў.
Сёння шмат сартоў маку людзі выкарыстоўваюць як дэкаратыўнае ўпрыгожанне клумбаў.
Пірог з макам (без мукі)
У кавамолцы здрабняем 120 г макавага зерня. Узбіваем
2 бялкі са сталовай лыжкай цукру. У іншай пасудзіне перацераем 50 г сметан ко вага масла са сталовай лыжкай цукру, ваніллю І 2 жаўткамі. Дадаем мак, перамешваем і па крысе ўводзім пенку бялкоў. Змяшчаем у форму і выпякаем паўгадзіны пры 180 °C. Вось і ўсё. Смачна есці!
V- -
Мацяр душка
(русск. Душица)
3 вулляў пчолы вылятаюць, Руиныя НЯСПЛЮШКІ — Вабным пахам іх вітаюць Кветкі мацярдушкі.
Тэту кветку ведаюць у многіх краінах свету: і ў Еўропе, і ў Азіі, і каля Міжземнага мора. Расце сабе, непрыметная на першы погляд. Але варта толькі дакрануцца да яе — і казачны водар напоўніць наваколле. Можа, па гэтай прычыне і існуе вялікая колькасць легенд
пра мацярдушку. Мы ўспомнім толькі адну, але вельмі старажытную.
Збіраўся кіпрскі цар на важную сустрэчу. Таму павінен быў мець адпаведны выгляд: і знешнасць прыстойную, і вопратку каштоўную, і нават пах незвычайны. Усё было падрыхтавана, засталіся толькі духі. Цар загадаў падаць любімыя. Але здарылася няшчасце: флакон выслізнуў з рук слугі і разбіўся. Ад страху юнак страціў прытомнасць, упаў — і ператварыўся ў кусцік кветак з водарам тых самых духоў.
У народзе гэту расліну называюць таксама душанка, пчалалюб, бабіна душыца. Мацярдушка — вельмі каштоўная лекавая і кулінарная расліна.
Яе настой выкарыстоўваюць як сродак ад бяссонніцы, трывожнасці, дрэннага настрою. Таксама дапамагае яна і пры кашлі.
Зеляніна мацярдушкі ўжываецца пры засолцы і кансерваванні агуркоў і таматаў. Гаспадыні дабаўляюць яе ў блюды з агародніны і мяса. Эфірны алей расліны ідзе на араматызацыю мыла. У Італіі мацярдушку (арыгана) вельмі любяць усе кулінары. vs - ' - -
Мята
ўрусск. Мята)
Вабны водар на двары — Зацвітае мята.
Пчолаў рой гудзе ўгары — Прыляцеў на ўзятак.
А ці чулі вы такую гісторыю? Пакахала дзяўчына Мента юнака з беднага роду. Аднак яе бацькі забаранілі маладым сустракацца. Толькі закаханыя, парушыўшы бацькоўскую забарону, усё ж таемна прыходзілі на спатканне. Аднойчы, ап'янелы незвычайным водарам каханай, хлопец заснуў. I ў гэты момант злыя людзі
разлучылі юнака і дзяўчыну. Прыгажуню Менту забралі ў лясное царства, а хлопца кінулі ў глыбокую раку. Калі пра тое даведалася дзяўчына, то горка заплакала ды кінулася ў тую ж раку. А там, дзе падалі слёзы Менты, узыходзілі загадкавыя расліны з бледна-фіялетавымі кветачкамі і прывабным пахам.
У гонар Менты людзі назвалі кветку мятай.
У Беларусі сустракаюцца розныя віды мяты: водная, даўгалістая і палявая. Ды яшчэ некалькі вырошчваюцца для харчовай прамысловасці.
/? —
Мята — вядомая лекавая, эфіра-алейная, харчовая расліна. Свежае і сушанае лісце ўжываецца як прыправа. Адвар мяты супакойвае, падымае апетыт, знімае галаўны боль. Ментол, які знаходзіцца ў мяце, уваходзіць у састаў лековых сродкаў ад насмарку, алоўкаў ад мігрэні, а таксама валідолу.
Цікава, але мята можа ўратаваць ад камарыных укусаў. Варта толькі злёгку нацерці адкрытыя часткі цела яе лісцікамі — / камары пачнуць уцякаць ад вас.
- У
Наготкі, календула
(русск. Ноготки, календула)
Калі на душэўнасць забудуцца людзі, То шчасця, спагады ніколі не будзе...
Ды ў зайздрасці чорнай век дужа кароткі — Пра светлыя справы нам шэпчуць наготкі.
У народзе гэтую кветку называюць нявестай лета, залатой кветкай, кветкай сонца, сонцаваротам. А яшчэ — сонечным цыферблатам: яна раскрывае свае пялёсткі з усходам сонца, нібы «паведамляе» пра пачатак дня, а закрывае пасля заходу.
Наготкі служаць і дакладным прыродным барометрам: калі кветкі не раскрываюцца да 7 гадзін раніцы, то чакай дажджу або навальніцы.
Наготкі, календула. Нарцыс
А вось як народная легенда расказвае пра паходжанне назвы кветкі.
Нарадзіўся ў беднай сям'і хлопчык. Рос ён кволым і хваравітым. За гэта прыдумалі хлопцу мянушку — Заморак. 3 дзяцінства любіў ён збіраць травы і кветкі, а калі падрос, навучыўся з іх дапамогай лячыць людзей. I з блізкіх, і з далёкіх вёсак прыходзілі да Заморака хворыя.
Але яго славе пазайздросціла злая варажбітка. На свята пачаставала яна хлопца атручаным віном. Сабраўшы апошнія сілы, ён прашаптаў: «Пасля смерці пазногаць з маёй рукі закапайце пад акном варажбіткі». Так і зрабілі. Вырасла на тым месцы залацістая кветка, якую назвалі наготкі.
А навуковая назва наготкаў — календула. Гэта каштоўная лекавая і дэкаратыўная расліна. Лечыць календула ад хвароб сэрца, страўніка, печані, дапамагае загойваць раны, а свежы сок расліны выкарыстоўваюць супраць укусаў пчол і камароў.
- — J)
Нарцыс
(русск. Нарцисс)
Зачараваны дзіўнаю красой, Бядак-Нарцыс схіліўся над вадой Рашыць загадку ён не можа:
Хто там са дна глядзіцца гожа?
Бачылі вы гэту прыгожую, але, здаецца, халодную кветку? Чулі яе прыемны водар? Радаваліся яе з'яўленню на клумбе пасля працяглай зімы?
Вось якую даўнюю легенду захавала людская памяць.
Маладая багіня прыроды пакахала прыгожага хлопца Нарцыса. Але ён не звяртаў на дзяўчыну ніякай увагі. Тая ад безнадзейнага кахання гасла, нікла і ператварылася ў рэха. Але перад тым наслала праклён на
Нарцыса: «Няхай і табе не адкажа ўзаемнасцю той, каго ты палюбіш».
Неяк спякотным днём Нарцыс схіліўся над возерам, каб наталіць смагу, і ў люстэрку вады ўбачыў сябе. Ніколі раней не даводзілася яму бачыць такога хараства. Таму і не дзіўна, што Нарцыс закахаўся. Кожны дзень з усходам сонца прыходзіў ён да ракі, глядзеўся ў ваду і нават хацеў абняць адлюстраванне. Але ўсе намаганні былі марнымі.
Хлопец не мог ні есці, ні спаць і ўрэшце бясследна знік. А на тым месцы, дзе юнака бачылі апошні раз, узышла прыгожая белая кветка...
Прыгожая кветка, прыгожая легенда. Аднак памятайце, што вялікі букет нарцысаў у пакоі можа выклікаць галавакружэнне — такі моцны ў іх водар. & -
У дэкаратыўным садоводстве зараз выкарыстоўваюць коля 2 тысяч сортоў нарцысаў самых разнастойных форм / колераў.
Незабудка
ўрусск. Незабудка)
Здаўна так вялося, што з бацъкавай хаты У свет выпраўляліся хлопцы, дзяўчаты.
Каб дзівы-спакусы ім памяць не скралі 3 сабой незабудкі бацькі ім давалі.
Сёння жыхары многіх краін ладзяць святы ў гонар гэтай маленькай сінявокай кветачкі, хаця радзімай незабудкі лічацца Сярэдняя Еўропа і Амерыка. Але чаму незабудка?
Было так. Стварыў Бог зямлю і ўсё, што ёсць на ёй, ды пачаў надзяляць імёнамі. Дайшла чарга да кветак. Кожная атрымала сваю назву. А яшчэ наказ: «Добра запомніце імя сваё!» Але не паспеў Гасподзь сказаць
гэта, як убачыў, што са слязамі на вачах вярнулася да яго маленькая кветачка і сумна прамовіла: «Госпадзі, я забыла імя сваё». I Бог, глянуўшы на гаротніцу, ласкава прамовіў: «Не забудзь мяне, незабудка!»
Незабудка — сімвал кахання, напамін пра тых, каго ўжо няма побач з намі, але ёсць у нашых сэрцах.
— —
Сёння незабудкамі ўпрыгожваюць клумбы, складаюць з іх букеты і цэлыя кампозіцыі. Выведзены сарты з белымі, ружовымі і цёмна-сінімі кветкамі.
Vs —
Парэчкі
(русск. Смородина)
Кажуць людзі, каля рэчкі Пасяліліся парэчкі.
Я ж да рэчкі не найду — У агародзе іх знайду.
Усе ведаюць гэтыя ягадныя кусты — парэчкі. I ведаюць таксама, што іх ягады бываюць розных колераў — чорнага, чырвонага і жаўтавата-белага.
Ужо ў XI стагоддзі ў манастырскіх садах Старажытнай Русі можна было сустрэць чорныя парэчкі. А сёння яны выспяваюць нават за Палярным кругам. Медыкі параўноўваюць лячэнне парэчкамі з курортным аздараўленнем. Такі «гонар» ягады атрымалі за свае ўласцівасці, бо ў іх — цэлая кладоўка вітамінаў.
Чорныя парэчкі можна есці сырымі ці рыхтаваць з іх джэмы, варэнне, пасцілу. А ўмеліцы-гаспадыні нават выкарыстоўваюць свежае ці сушанае лісце парэчак падчас засолкі агуркоў, капусты, грыбоў, заварвання гарбаты.
У чорных парэчак ёсць «сястрычкі» — чырвоныя і белыя парэчкі. Яны і адрозніваюцца, і дапаўняюць адны другіх. Калі ў чорных шмат вітаміну С, то ў чырвоных —
вітаміну А. Па іншых якасцях чырвоныя парэчкі таксама пераўзыходзяць сваіх «сястрычак». Узяць хаця б сок: з чырвоных парэчак яго атрымліваюць значна больш, чым з чорных. I тэты сок — каштоўны прадукт, які дадаюць нават у дзіцячае харчаванне. Белыя парэчкі менш кіслыя, чым чырвоныя, прыемныя на смак і больш падыходзяць вашым бабулям і дзядулям, бо паніжаюць згусальнасць крыві.