Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

Энцыклапедыя юнага натураліста

Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
62.55 МБ
У цяперашні час расамаху ў нашых краях не сустрэнеш, але да XIX стагоддзя тэты звер вадзіўся ў беларускіх лясах.
Знешне расамаха нагадвае бурага мядзведзя, але меншая за яго. Вызначаецца незвычайнай сілай і спрытам. Мае магутнае, мускулістае, моцнае цела (маса да 20 кілаграмаў). Футра — і цёмна-карычневага, і чорнага, і нават светла-карычневага колеру. «Касцюм» таксама прыгожы: ад плячэй да пояса цягнуцца рыжыя палосы, на шыі і грудзях выдзяляецца светлы каўнерык, а на мордзе — такая ж светлая маска.
Назва звера ў перакладзе з лацінскай мовы абазначае «пражэрлівы, ненасытны», бо корміцца ён як дробным!, так і буйнымі жывёламі, часта і загінуўшымі, не адмаўляецца ад ягад, арэхаў і нават мёду. На паляванне выходзіць бліжэй да вечара. Частку здабычы хавае пра запас. Цікава, што зімой гэты звер пралазіць па такіх гурбах, якія іншыя звяры абмінаюць.
Расамаха — адзіночны звер. У прыродзе выконвае ролю санітара.
Расамаха. Рысь
Рысь
(русск. Рысь)
Засталося і цяпер, Як лічылася калісь: Небяспечны гэты звер, Хоць завецца кошкай рысъ.
Сваім выглядам рысь вельмі падобная да вялікай кошкі. Даўжыня цела каля 1 метра, маса 20—30 кілаграмаў. Яе асаблівымі прыметамі з'яўляюцца стаячыя вушы з кутасікамі і «бакенбарды» ў дарослых асобін. Ногі высокія, моцныя, хвост як быццам абсечаны. Футра можа быць і цёмна-шэрым, і чырвона-рыжым з невялікімі плямамі. Селіцца рысь звычайна ў глухіх, недаступных мясцінах. Удзень адпачывае, а ноччу выходзіць на паляванне. Часцей палюе з засады як на буйных (казуль, маладых аленяў і ласёў), так і на дробных жывёл (мышэй, зайцаў, а таксама на птушак). Добра лазіць па дрэвах. 	 	-
Рысь — рэдкі ў нашых мясцінах від зеяроў. Занесе­на ў Чыреоную кнігу Рэспубяікі Беларусь.
J
Сом
(русск. Сом)
Лета. Спёка. Ціш кругом.
Сонца ў хвалях грае. А стары вусаты сом Пад карчом адиачывае.
Сом — жаданая здабыча рыбакоў. Вялікая шырокая і пляскатая галава складае амаль шестую частку масіўнага голага тулава, пакрытага мяккай скурай, якая выдзяляе вялікую колькасць слізі. Вялікі рот узброены шматлікімі дробнымі, але вострымі зубамі. Маленькія вочкі як бы ссунуты да верхняй губы. Да таго ж з верхняй сківіцы звісаюць два доўгія белаватыя вусы, а з ніжняй — яшчэ чатыры, карацейшыя і жаўтаватыя. Адметны хвост — ён займае амаль палову тулава.
Афарбоўка рыбіны залежыць ад асяроддзя. Але звычайна спіна чорная, бакі чарнавата-зялёныя з аліўкавымі плямамі, жывот белы з блакітнымі крапінкамі, вочы жоўтыя з чорнымі плямкамі. 	 	
Жыве сом да 30 і больш гадоў. За гэты час ён вы­растав да 5 метраў і набірае масу да 300 кілаграмаў. vs 	-	  -
Лясная соня
Соня
(русск. Соня)
Нібыта ваўкі, завялі ветравеі
Працяглую песню ў марозным палоне. Ды толькі дарэмна пужаюць завеі — Пра лета сны бачыць маленькая соня.
У беларускіх лясах жывуць некалькі відаў гэтых незвычайных звяркоў з сямейства грызуноў: соня арешнікавая, вялікая, лясная, садовая і соня-палчок.
Лясную соню можна назваць фарсухай за яе выгляд: футра пушыстае, мяккае, буравата-шэрага колеру на спіне, а на шыі, грудзях і жываце — жаўтавата-белае. Па баках галавы, ад носа да вушэй, цягнецца чорная палоска.
Большую частку жыцця звярок праводзіць на дрэвах. Корміцца насеннем, пупышкамі і карой маладых раслін, арэхамі, жалудамі, ягадамі, насякомымі, радзей птушынымі яйцамі. Толькі чаму жывёлу назвалі соней, калі самы актыўны час для яе — ноч? А можа, таму, што ўжо з восені, калі пачынаюцца халады, яна залягае ў зімовую спячку? 3 імху будуе шарападобныя гнёзды ў кронах дрэў, у дуплах і моцна спіць да цяпла.
		 ■
Соня-палчок, арэшнікавая і садовая соні занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і падлягаюць ахове.
	—				 	
Страказа
(русск. Стрекоза)
Дзе над рэчкай нікнуць лозы, Разгуляліся стракозы: Моцна крыльцамі стракочуць, Паляцецъ за хмаркай хочуць.
У Беларусі сустракаецца каля 50 відаў стракоз: бабкі, дзедкі, каромыслы, люткі. Жывуць часцей за ўсё каля вады. Стракозы — драпежнікі, ловяць здабычу на ляту.
Легкакрылымі верталёцікамі кружаць стракозы над азёрнай гладдзю. Іх карычневыя, зялёныя, сінія крыльцы працуюць, як маленькія маторчыкі. Аднак хоць і маленькія, а даволі моцныя: некаторыя стракозы могуць лятаць хутчэй за аўтамабілі — да 140 кіламетраў у гадзіну. Ды і лятаюць даволі далёка: асобных «падарожніц» знаходзілі больш за 500 кіламетраў ад берага.
на

Адметныя гэтыя насякомыя і тым, што маюць незвычайныя, даволі вялікія вочы. Страказа адначасова бачыць, што робіцца ўверсе, і тое, што адбываецца ўнізе. Да таго ж для стракоз характэрны каляровы зрок — яны адрозніваюць жоўты, зялёны, чырвоны і аранжавы колеры.
Стракозы — старажытныя насякомыя. Першы ўспамін пра іх адзначоецца XVIII—XVII стагоддзямі да нашай эры. У японской міфалогіі стракоза лічылася ду­хам рысу, кітайскія паэты прысвячалі ёй вершы, о ў народаў Еўропы стракоз звязвалі з нячыстай сілай.
Vs				
СуСАІК
(русск. Суслик)
Цэлы горад над зямлёй Збудавалі на вякі.
У ім вядуцъ парадак свой Дамаседы-суслікі.
Суслікі — вельмі цікавыя зверы. Яны сустракаюцца каля дарог, на выганах і іншых непрыдатных землях. Большую частку жыцця праводзяць пад зямлёй, у норах. Жывуць калоніямі, але кожны з іх мае свой уласны ўчастак і ў кожнага ёсць свая «кватэра». У такіх «гарадах» пракладзены «дарогі», ёсць «назіральныя пункты», а «жыхары» строга выконваюць свае абавязкі. Пра небяспеку яны папярэджваюць адзін аднаго свістам. I на кожны выпадак — новая мелодыя. Каля нары часта стаяць «слупікам».
Кормяцца звяркі зялёнымі часткамі раслін, насеннем, карэннямі, зрэдку паядаюць мурашак і жукоў. Да зімы назапашваюць у арганізме шмат тлушчу. Зімой упадаюць у спячку, а прачынаюцца ў красавіку.
Суслікі з'яўляюцца пераносчыкамі хвароб.
Суслік. Тарпан
Тарпан
(русск. Тарпан, дикая лошадь)
Раздолле — на полі.
I траваў — дыван.
Як вецер, на волі
Імчыцца тарпан.
Тарпаны лічацца далёкімі продкамі сучаснага каня. Ды і выглядам яны вельмі падобныя, толькі значна меньшыя — вышыня ў карку да 140 сантыметраў.
Густая поўсць дазваляла тарпанам перажываць халодныя часы. Надзвычай вынослівыя і хуткія: у пошуках корму яны праходзілі многія дзясяткі кіламетраў. Да таго ж — дзікія і вельмі асцярожныя. Карміліся травой, маладымі парасткамі дрэў і кустарнікаў. Жылі табунамі.
Многія стагоддзі на тэрыторыі Беларусі на тарпанаў наладжваліся паляванні — і апошнія асобіны дажылі толькі да пачатку XIX стагоддзя. Сёння ў Налібоцкай пушчы можна ўбачыць родзічаў тарпанаў — тарпанападобных коней, праграма акліматызацыі якіх наладжана ў Беларусі.

Тхор
(русск. Хорёк)
— Эгэ-гэ! Ку-ка-рэ-ку-у-у-у! Певень будзіць сонны двор: — Годзе спацъ вам на шастку: Нонну ў хлеў прабраўся тхор.
Тхор — звычайны ў нашых мясцінах драпежны звер. Селіцца ў зарасніках каля рэк, азёр, на балотах.
Калі гэтаму звярку вельмі хочацца есці, ён можа залезці нават у хлеў і знішчыць курэй або куранят. Хаця часцей корміцца мышамі, жабамі, рыбай ці птушкамі і іх яйцамі. На паляванне выходзіць ноччу, а ўдзень адпачывае, схаваўшыся ці ў нары, ці пад сухім галлём, ці сярод камянёў. Бо ў самога таксама многа ворагаў: сабакі, лісы, буйныя драпежныя птушкі. Калі тхор даганяе здабычу або ратуецца ад ворага, ён не бяжыць, а перамяшчаецца доўгімі скачкамі. Яшчэ тхор умее добра плаваць, а вось па дрэвах лазіць з цяжкасцю. Актыўны ноччу.
t	-			--
Цікава, что тхары-аяьбіносы (з беаай поўсцю) — фуро — прыручаныя і дапамагаюць чаяавеку рэгуяяваць на падвор'і кояькасць мышей.
vs	-		 		 	 	
Удод
(русск. Удод)
Ранкам соненным удод На галінку скрытна ўзлез Ды лясны здзівіў народ — Раскусціў свой «іракез».
Птушка гэта некалькі меншая за голуба. Аднак у яе даволі імпазантны і экстравагантны выгляд: дзюба доўгая, крыху загнутая ўніз; крылы і хвост шырокія,
Тхор. Удод. Уклейка, верхаводка
чорныя з белымі крапінкамі. Цела ружавата-рыжае, жывот белы.
Але не гэта вылучае ўдода з птушынай грамады. А чуб, або хахол... Яму пазайздросціць любы моднікфрант. Распушчаны, чуб нагадвае вялікі веер з чорнымі крапінкамі. А калі «згорнецца», то складваецца ўражанне, быццам удод надзеў на галаву стракаты каўпачок.
Сустрэцца з гэтым прыгажуном можна на адкрытых мясцовасцях з невялікімі купкамі дрэў: у дуплах на ўзлесках, на высечках, у гайнах. I нават каля жылля чалавека, дзе птушка будуе сабе гняздо.
Звычайна ўдод корміцца насякомымі і іх лічынкамі, чарвякамі, а таксама дробнымі жабамі, яшчаркамі і змеямі.
Ратуючыся ад небяспекі, птушка ляціць не прама, а крутымі зігзагамі. А калі гэта не дапамагае, то выдзяляе рэчыва з вельмі непрыемным пахам. Тым самым адганяе ворагаў.
Часцей прыгажуна-ўдода можна сустрэць у паўднёвых раёнах Беларусі. А на зімоўку птушкі ляцяць у Афрыку, где гняздуецца «брат» нашага ўдода — птушка-насач.
Птушка-насач
Уклейка, верхаводка
(русск. Уклейка)
Між берагоў лясістых Рэчкі ўецца змейка. А ў прадоннях чыстых Серабрыцца ўклейка.
Гэта рухавая і бойкая рыбка вядома многім аматарам пасядзець з вудачкай каля вады. Сама невялікая (до 20 см даўжынёй), серабрыстая, мае прадаўгаватае цела. Любіць спакойныя рачныя ўчасткі.
Трымаецца вялікімі чародамі на паверхні вады. Адсюль і другая назва — верхаводка. Хаця ўклейка рыбка і дробная, але вельмі пражэрлівая: корміцца водарасцямі, мухамі, камарамі, жукамі, лічынкамі, ікрой іншых рыб. Яе злейшымі ворагамі з'яўляюцца драпежныя рыбы і каляводныя птушкі.
f 	.	1		 —
Асаблівага прамысловага значэння ўклейка не мае.
Але гаспадыні гатуюць з яе «шпроты»: 3—4 гадзіны тушаць у алеі з цыбуляй.
		-	 J
Хамяк
(русск. Хомяк)
Ураджай такі багаты На любы і густ, і смак: Проса, жытнія зярняты — Вось пацешыцца хамяк.
Чалавека, які за сталом набірае поўны рот ежы (што не вельмі прыгожа і культурна), мы часта параўноўваем з гэтым звярком. Бо і ён, калі рыхтуе запасы на зіму, носіць іх у мяшэчках за шчокамі. Хамяк непераборлівы да ежы: корміцца зялёнымі парасткамі зерневых і дзікіх раслін, семачкамі, караняплодамі, а таксама насякомымі. Засяляе межы, выганы, узлескі, трапляецца ў пасевах і садах. Жыве ў норах, дзе позняй восенню кладзецца ў зімовую спячку. На зіму назапашвае корм (до 10—15 кілаграмаў) і часта прачынаецца, каб паесці.