• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

    Энцыклапедыя юнага натураліста

    Віктар Кажура

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 143с.
    Мінск 2022
    62.55 МБ
    А яшчэ гэтыя людзі ўзялі за звычай не зрываць кветкі, а любавацца імі жывымі: яркімі, духмянымі, пяшчотнымі. «Трэба радавацца самім і радаваць другіх, — казалі цыніі. — Не існуе чужых: усе людзі блізкія і родныя адзін аднаму на гэтай Зямлі».
    Напамінам пра мудры запавет далёкага народа засталіся нам казачныя кветкі, якія называюцца цыніі.
    Сёння садаводы з задавальненнем выкарыстоўваюць тэту кветку ў якасці дэкаратыўнага ўпрыгожання клумбаў у нашых парках і скверах. 	 	
    Цынія стала першай буйной нееткай, якая ў 2016 г. расцвіла ў апараце Veggie ў бязважкасці на борце Міжнароднай касмічнай станцыі. Але вядома, што яшчэ ў 1982 г. на арбітальнай станцыі Салют-7 дала кветачкі маленькая расліна арабидопсис. Касманаўты падарылі букецік гэтых кветачак Святлане Савіцкай, якая ў той час прыбыла на станцыю.
    
    Цюльпан
    (русск. Тюльпан)
    Трэба слухацъ душою,
    Забыцца на зайздрасць-падман, I прыйдзе само сабою
    Шчасце — кветка цюльпан.
    Вялікі мастак — Прырода. Бо ні адзін чалавек не можа перадаць на карціне таго багацця колераў і адценняў, якія падарыла вясна зацвіўшым цюльпанам. Тут і снежна-белыя, і агніста-пунсовыя, і сонечнажоўтыя, і аксамітна-фіялетавыя, і цёмна-чырвоныя, і нават чорна-ліловыя кветкі. I ў кожнай... схавана шчасце. Не верыце? Тады паслухайце адну з самых старажытных легенд пра казачную кветку.
    Расла на лузе незвычайная залаціста-жоўтая кветка. Людзі ведалі, што ў яе бутоне схавана шчасце. I кожны марыў забраць яго сабе, але ніхто не мог раскрыць бутон. Так і рос цюльпан з недасягальным шчасцем.
    Ішла неяк лугам жанчына са сваім сынам, вясёлым, гарэзлівым. Малы то адбяжыцца, то вернецца назад — усё яму цікава. Але раптам хлопчык спыніўся і здзіўлена ўсклікнуў: «Мама, мама, маленькае сонейка ў траве схавалася». Потым ціхенька падышоў да кветачкі, працягнуў ручку — і бутон раскрыўся, а шчасце ўпала
    на хлопчыкаву далоньку...
    Раскрытая дзіцячая душа, шчырае сэрца і бесклапотны смех зрабілі тое, што не ўдалося ніякай сіле.
    ft			
    Зараз вядома больш за 3 тысячы разнавіднасцей цюльпанаў самых розных форм і колераў. Гавораць, што чырвоныя цюльпаны азначаюць каханне, а фіялетавыя — вернасць. Цікава, што пялёсткі цюльпанаў ядомыя і выкарыстоўваюцца замест цыбулі.
    —	 -	
    Некалі цюльпаны былі самымі дарагімі кветкамі. Кошт адной цыбуліны ў 10 разоў пераўзыходзіў аплату
    працы рабочага ў Нідэрландах. Менавіта ў гэтай краіне цюльпаны набылі сусветную папулярнасць.
    Сёння ў народнай медыцыне алеем з пялёсткаў цюльпанаў лечаць некаторыя захворванні скуры, прымяняюць яго і ў касметалогіі.
    Чарніцы
    (русск. Черника)
    Ёсць у ягады-чарніцы
    Свой сакрэт і таямніцы: Хоць яна чарней ад ночы Добра лечыцъ любвям вочы.
    Адна з легенд расказвае, як даўным-даўно жыхароў дрымучых лясоў — гномаў — напаткала вялікае няшчасце: яны пазбавіліся свайго прыстанішча, бо людзі даведаліся пра іх багацці і сталі перакопваць зямлю ў пошуках скарбаў. Доўга блукалі гномы па лесе, пакуль, нарэшце, куст чарнічніку не пашкадаваў іх і не схаваў пад сваімі галінкамі. За дапамогу ўдзячныя гномы рассялілі чарніцы па ўсім свеце. Яны быццам бы ведалі, што чарніцы, акрамя ўсяго, вельмі карысныя — валодаюць лекавымі ўласцівасцямі: паляпшаюць зрок.
    У наш час чарніцы карыстаюцца вялікай павагай кулінараў, якія гатуюць з іх ягад кампот, гарбату, сок, сіроп, кісель, варэнне і нават цукеркі. А пірагі з чарніцамі лічацца смачнейшымі за ўсе астатнія.
    J		 %
    Сняданак з чарніцамі
    На невялічкай патэльні распускаем 3 сталовыя лыжкі мёду, на яго выкладваем трэць шклянкі ачышчаных лясных арэхаў і старанна перамешваем. Даем трохі астыць. На талеркі аднолькавымі порцыямі раскладваем палову шклянкі ёгурту, а зверху (зноў жа роўнымі порцыямі) — чарніцы і арэхі з мёдам. Вось і ўсё. Смачна есці!
    Чартапалох
    ўрусск. Чертополох)
    Як збіраліся ў дарогу Нашы прадзеды-дзяды, Колкі ліст чартапалоху Клалі ў торбачку заўжды.
    Чартапалох можна сустрэць паўсюль: у Азіі, Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы, у Еўропе і нават каля сцюдзёнай Арктыкі. Сёння налічваюць каля 120 відаў гэтай калючай расліны. Таму, напэўна, і кажуць, што чарта­палох усякую траву перарасце. За што і не любяць яго. А вось пчолам ды некаторым птушкам, напрыклад шчыглам, чартапалох падабаецца.
    Раней верылі, што гэта расліна валодае незвычайнай сілай, таму папярэджвалі: каб у дарозе абараніцца ад нячысціка ці чорта, трэба кінуць у яго калючую шышку чартапалоху. Так расліна і атрымала сваю назву: разганяе, палохае чарцей. Аднак яе кветкі вельмі любяць пчолы — збіраюць з іх многа духмянага нектару.
    Чартапалох — лекавая расліна: адварам лечаць запаленні верхніх дыхальных шляхоў, расстройствы нервовай сістэмы.
    Як не дзіўна, але некаторыя ўжываюць чартапалох: рыхтуюць салаты, супы, назапашваюць яго на зіму.
    yf		 	 	
    Чартапалох — сімвал Шатландыі, эмблема рыцараў Ордэна Чартапалоху (другі злева на малюнку).
    Чарэшня
    (русск. Черешня)
    Летнім ранкам, сонечна-квяцістым, На чарэшні верабей спявае: Звонкім голасам, пявуча-чыстым, Ён сяброў у госці запрашае.
    Як сцвярджаюць вучоныя, раней чарэшню не адрознівалі ад вішні, а называлі проста: вішня салодкая і вішня кіслая. У краінах Еўропы і зараз выкарыстоўваюцца гэтыя назвы.
    Адны даследчыкі лічаць, што чарэшня трапіла да нас дзякуючы старажытным рымлянам, якія здабылі яе ў бітвах як каштоўны трафей. А ўжо са Старажытнага Рыма расліна разышлася па ўсёй Еўропе. Другія пераконваюць: чарэшню разнеслі па Еўропе... птушкі. Каму тут верыць?
    Сёння ў свеце налічваецца каля 4 тысяч сартоў чарэшні, але іх далёкім «продкам» з'яўляецца вішня птушыная.
    Чарэшня — каштоўная пладовая культура. 3 аднаго дрэва збіраюць да 45 кілаграмаў ягад.
    Ягады чарэшні карысныя не толькі тым, што маюць прыемны салодкі смак, але і тым, што яны багатыя на вітаміны. Таму з чарэшні атрымліваюць сок, гатуюць кампоты, варэнне, джэм, павідла.
    Jr	-	ч,
    Летні напой з чарэшняй
    Ягады чарэшні (150 г) прамываем, абсушваем, выдаляем костачкі. Кладзём у блэндар. Затым 50 г аўсяных шматкоў высыпаем у глыбокую міску і заліваем 200 г падагрэтага малака. Калі шматкі набухлі, выліваем іх у блэндар. Дадаем чайную лыжку распушчанага мёду. Уключыўшы блэндар, здрабняем усю масу да аднароднага стану. Вось і ўсё. Смачна есці!
    Чыстацел
    (русск. Чистотел)
    Сонца весняю парою Усміхнулася іскрыста: У гародзе каля тына Чыстацел зацвіў фарсіста.
    Людзі даўно заўважылі: калі пачынае дзьмуць вясенні вецер, прылятаюць ластаўкі, а з іх прылётам зацвітае «ластаўчына» трава. Так называл! чыстацел. А народнае павер'е кажа, што, кал! часам птушаня слепне, маці-ластаўка корміць малое чыстацелам і вылечвае.
    Людзі лічаць «ластаўчыну» траву за пустазелле і выдаляюць з прысядзібных участкаў высокія, да 1 мет­ра, ярка-зялёныя расліны з залаціста-жоўтымі кветкамі. Аднак і тады чыстацел «пакідае пра сябе памяць»: з сарванай сцяблінкі выступае і ліпне да рук жоўтааранжавы сок. Толькі не каштуйце — ён ядавіты, вельмі горкі, а трапіць у вочы — пячэцца.
    Сёння мы ведаем тэту расліну пад назвай «чыстацел», таму што яна «чысціць», «ачышчае» цела: свежым сокам лечаць раны, выводзяць бародаўкі.
    /f	--			-	—
    Чыстацел — моцны інсектыцыдны сродак, мае і бактэрыцыдныя ўласцівасці. 3 каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу, з насення — алей.
    Vs	-	
    Шпажнік
    (русск. Гладиолус)
    Быццам рацъ на абарону краю ўстала, Выйшла строем — да пляча плячо.
    Гэта шпажніку на градцы месца мала...
    Росы ззяюць на клінках мячоў...
    У далёкай старажытнасці корань шпажніку выкарыстоўвалі як амулет-абярэг, што засцерагаў у баі і pa-
    Чыстацел. Шпажнік
    таваў ад смерці. Ды і сама назва кветкі «ваяўнічая»: меч, клінок шпагі з кропелькамі крыві. Невыпадкова, што ў Старажытным Рыме шпажнік лічыўся кветкай гладыятараў.
    А ў Паўднёвай Афрыцы існуе другая легенда.
    На невялікае паселішча напалі ворагі. Многіх забілі, многіх забралі ў палон. Але старэйшыне з некалькімі жыхарамі ўдалося ўратавацца, і яны схавалі ад захопнікаў самыя каштоўныя скарбы. Ворагі доўга шукалі, але нічога не атрымалася. I тады, каб знайсці каштоўнасці і старэйшыну, доўга здзекваліся з яго прыгажуні-дачкі. Але тая маўчала. Разгневаны важак загадаў забіць дзяўчыну на вачах у землякоў...
    Не паспеў меч да крану цца да шыі дзяўчыны, як багі ператварылі яго ў незвычайную кветку з пурпуровачырвонымі бутонамі. Убачыўшы гэты цуд, захопнікі зразумелі, што багі асуджаюць іх, і збеглі з паселішча.
    А дачка старэйшыны засталася жывою.
    Яшчэ кажуць, што букет шпажніку, пастаўлены ў доме, перадае сваю сілу гаспадарам.
    Сёння шпажнік, або гладыёлус, — адна з любімых кветак садаводаў за разнастайнасць колераў і адценняў: белых, ружовых, лілова-пурпуровых...
    t	 —.
    Шпажнік чарапіцавы занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. 	 -	-	-
    Шпажнік чаратцаъы
    I
    Шыпшына
    (русск. Шиповник)
    Есць у ягадах шыпшыны
    Для цябе ўсе вітаміны. Ты пра іх не забывай! На здароўе! Спажывай!
    Ва ўсе вякі народы свету шанавалі шыпшыну за прыгажосць ды лекавыя ўласцівасці. I складалі дзівосныя легенды, паданні пра яе.
    Жыла ў вёсцы дзяўчынка. Прыгожая была яна, але з беднай сям'і. Ішоў час, падрастала дзяўчынка — і ўсё больш прыгажэла. Многія юнакі заглядаліся на яе. Толькі дзяўчына аддала сваё сэрца маладому юнакусуседу, хлопцу прыгожаму ды адважнаму, але таксама бедняку. Тады вясковец-багацей, заляцанням якога красуня адмовіла, вырашыў сілай забраць яе да сябе. Каб не дастацца нялюбаму, уцякла дзяўчына ў лес і там...
    На месцы, дзе загінула непакорная прыгажуня, вырас зялёны куст з дзівоснымі ружовымі кветкамі, пакрыты для абароны вострымі шыпамі.
    Шыпшына — унікальная расліна — яе пялёсткі, плады, алей шырока выкарыстоўваюцца не толькі ў медыцыне для лячэння розных хвароб (цынгі, захворванняў сэрца, страўніка, печані, нырак, вачэй), але і ў кулінарыі.
    Шыпшына — кладоўка вітаміну С, якога ў ягадах больш, чым у лімоне ці антонаўках. Таму з іх гатуюць лекавыя або вітамінныя кісялі, кампоты, гарбату, сіропы, павідла, варэнне. А з падсмажаных пладоў — нават... каву з водарам ванілі.
    J		 . . 		%
    Адвар «Усе вітаміны з шыпшыны»
    Выдаляем костачкі з ягад шыпшыны і раскладваем у слоікі. Потым ставім слоікі на вадзяную лазню і даводзім да кіпення. Кіпяцім 10 хвілін, пакідаем астываць. А каб напой быў яшчэ больш карысным і смачным, можна дадаць у яго мёд. Вось і ўсё. Смачна есці!