Энцыклапедыя юнага натураліста
Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
Колькі часу прайшло, вярнуўся адзін з сыноў у хату, бо вельмі захацеў есці. Аж бачыць: стаіць маці, апранаецца і горка плача. Узяла кажушок, накінула на плечы — а ён шэрым пер'ем пакрыўся. Узяла жалезны напарстак, а ён птушынаю дзюбаю абярнуўся. А драўляная лапата, на якой маці хлеб у печ саджала, стала птушыным хвастом. Узмахнула маці рукамі, якія ператварыліся ў крылы, і зязюляй вылецела з хаты.
Спужаўся сын, пабег да братоў. Разам кінуліся яны за птушкай, прасілі вярнуцца. Ды позна было.
— Ку-ку, ку-ку. Не трэба клапаціцца пра мяне, не трэба мяне клікаць. Мне цяпер так добра, што і без вас пражыву.
Але праз некаторы час, калі крыўда на дзяцей прайшла, горка заплакала зязюля. I там, куды ўпалі яе слёзы, выраслі кветкі. Зязюліны слёзкі.
Імшарніца
(русск. Подбел)
Змрочны лес. Нясмела крочыць раніца, 3 купіны на купіну ступае.
Зацвітае ў змроку тым імшарніца — Яркімі ліхтарыкамі ззяе.
Беларусы назвалі расліну імшарніцай за тое, што яна расце ў забалочаных хвойных лясах і на саміх балотах. У Расіі гэту расліну называюць падбел, бо лісце яе быццам падбеленае: зверху зялёнае, а знізу з серабрыста-блакітным налётам.
Цвіце ў маі-чэрвені. Кветачкі нагадваюць ружовыя званочкі. Імшарніцу называюць яшчэ андрамедай. Ведаеце чаму? Пра гэта і раскажа старажытнагрэчаская легенда.
Прыгажуня Андрамеда павінна была разлічвацца за ганарлівасць сваёй маці Касіяпеі. Дзяўчыну, прыкаваўшы да скалы, прынеслі ў ахвяру мэрскому змею. Аднак мужны Персей, убачыўшы хараство зняволенай, згадзіўся пайсці на бой і перамагчы пачвару. Толькі папрасіў, каб Андрамеда стала яго жонкай. Атрымаўшы згоду, герой забіў змея.
У памяць пра подзвіг багіня Афіна ўзняла маладых на неба, каб сёння мы маглі дзівіцца на сузор'і Персея і Андрамеды.
Так атрымалася, што сузор'е Андрамеды якраз указвае на мясціны, дзе звычайна расце імшарніца.
- —
Народныя лекары настоем гэтай расліны прамываюць хворым раны, лечаць суставы, а свежым лісцем зажыўляюць язвы. Але трэба ведаць, што імшарніца ўтрымлівае і ядавітыя рэчывы. Ужываць гэтую расліну трэба толькі пад контролем урача.
L J
Імшарніца. Ірга. Казялец
Ірга
(русск. Ирга)
Для варэння, для камиоту,
Для начынкі ў пірагі — На кустах іх шмат ля плоту, Смачных ягадак іргі.
Ірга — сапраўдная «еўрапейка», вядомая з XVI стагоддзя. Спачатку яе пачалі разводзіць у Англіі, а потым
расліна разышлася па ўсім свеце. Паважаюць яе за вясеннюю прыгажосць у час цвіцення, за незвычайную асеннюю афарбоўку, за марозаўстойлівасць і штогадовую ўраджайнасць. Вялікі дзякуй скажуць вам за пасаджаныя кусты іргі птушкі.
3 ягад іргі можна прыгатаваць варэнне, пасцілу, жэле, кампоты, кісялі. Ужыванне іргі карыснае пры ломкасці сасудаў, авітамінозе, захворваннях сэрца.
Ізюм з іргі
Ягады перабіраем, прамываем, падсушваем на сонцы, затым раскладваем у скрыначкі, засцеленыя паперай. Кожны новы слой перасыпаем цукровай пудрай. Самы верхні рад прикрываем марляй, на якую пакладзём дошчачку з невялікім грузам. Пачакаем, пакуль ягады падсохнуць. Вось і ўсё. Смачна есці!
Казялец
(русск. Лютик)
Дзенъ гарачы. Сонца. Лета. Казяльцы — па лузе ўсім. Толькі людзі для букетаў Не збіраюць іх зусім.
Такая прыгожая кветка: зялёная сукеначка, залаты вяночак на галаве, стройная, на тоненькай ножцы — а людзі стараюцца абыходзіць яе. Чаму?
Вы, напэўна, чулі гісторыю няшчаснага кахання Рамэа і Джульеты. А ці ведаеце, што яна з'явілася дзякуючы вядомаму англійскаму батаніку Джэрарду, які захапляўся развядзеннем казяльцоў і расказаў Уільяму Шэкспіру, аўтару п'есы, пра ўласцівасці гэтай расліны. Людзі даўно заўважылі, што казялец ядавіты. Але Джэрард сцвярджаў: «Яд расліны не шкодзіць чалавеку, а можа быць і карысным, варта толькі ўмела прыгатаваць лекі».
Шэкспір запомніў словы батаніка і выкарыстаў іх у сваім творы: Джульета, шукаючы дапамогі, звярнулася да аптэкара Ларэнца. Атрымаўшы зелле, дзяўчына выпіла яго і заснула глыбокім сном. А родныя падумалі, што яна памерла...
Вядома шмат розных відаў казяльцоў, многія — дэкаратыўныя, якія ўпрыгожваюць нашы сады.
Каліна
(русск. Калина)
Даставайце, рыбакі, сваё начынне!
Вас язі чакаюць і ліні, Бо пара: красуюць на каліне Кветкі белых ў майскай цішыні.
Аднаму падасца, што не ягады, а каштоўныя камяні-самацветы ззяюць на галінках. Другі ўсклікне: «Ды гэта ж кропелькі-іскры раскаленага ў гарачым полымі жалеза застылі сярод зялёных лістоў». А трэці, убачыўшы ярка-чырвоныя гронкі, спакойна скажа: «Ну вось, і каліна паспела». I пройдзе міма. Як быццам не ведае, што гэта дрэва трох пор года — квецень вясны, зелень лета, ягады восені. I што нашы далёкія продкі, калі хацелі расказаць пра дзявочае хараство, параўноўвалі дзяўчыну з расцвіўшай калінай.
Каліна. Касач
Вось так! I што ў вёснах (ці чулі?) на дэсерт падавалі... калінавую кашу. Казалі — смаката!
Ды і сёння на кухні з калінай — раздолле! Хочаш, гатуй варэнне, хочаш — мармелад, хочаш — пасцілу, хочаш — кісель... Як фантазія падкажа...
Ягады каліны багатыя на карацін і мінеральныя рэчывы. Вітаміну С у іх больш за цытрусавыя: лімоны, апельсіны. Таму першы сродак пры прастудных захворваннях — гарачая гарбата з калінай. Вельмі карысны для чалавека калінавы море.
Каліна ў мёдзе
Гронкі каліны (200 г) добра прамываем і старанна прасушваем. Потым на вадзяной лазні расплаўляем 200 г мёду. Гронкі ягад апускаем у мёд і абсушваем на
лісце пергаменту. Вось і ўсё. Смачна есці!
Касач
(русск. Ирис)
Светлы месяц нраплыў уначы
1 спавіў лёгкім вэлюмам травы. А ля возера — глянь! — касачы Шэичуцъ месяцу казкі-забавы.
Расказваюць, што маладая дзяўчына чакала свайго каханага, які паплыў рыбачыць і доўга не вяртаўся. «Няўжо ён заблудзіўся, няўжо згубіў шлях да роднага дому?» — падумала яна і горка-горка заплакала. Буйныя гарачыя слязінкі каціліся па шчоках. А там, дзе яны ўпалі на зямлю, прараслі яркія кветкі. I гарэлі, быццам агні маяка, каб каханы ўбачыў бераг і хутчэй вярнуўся дадому.
У касача, што расце ля вады, кветкі ярка-жоўтыя. Але мы часта бачым гэтыя расліны ў садах і парках — вучоныя вывелі шмат дэкаратыўных сартоў з кветкамі ўсіх колераў вясёлкі.
Адвар з карэнішчаў касача выкарыстоўваюць для паласкання горла і пры лячэнні зубнога болю, а таксама ў касметалогіі для прыгатавання духоў.
А вось некаторыя даследчыкі нават сцвярджаюць, что лёгкі, прыемны водар касачоў здымае стрэс і стомленасць.
/f — —
Касач сібірскі і касач бязлісты занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
— Jy
Кураслеп
(русск. Ветреница)
— Глянь, матуля, белы снег
Зноў укрыў даліны.
— Не, дачушка, кураслеп Выткаў палатніны.
Кураслеп адным з першых зацвітае вясной у нашых лясах — і палянкі робяцца снежна-белымі. Прыгажосць неверагодная!
Гэту расліну яшчэ называюць «дачкою вятроў». Бо, калі тыя нават ледзь-ледзь дыхнуць, кветкі пачынаюць рухацца: пялёсткі дрыжаць, быццам вялікія белыя матылі махаюць крыламі. I ніяк не могуць узляцець. Такі цуд у лесе!
А куры ад гэтай кветкі, нягледзячы на назву, зусім не слепнуць. Наадварот, кураслеп валодае незвычайнай здольнасцю: калі адчуваеце, што стаміліся вашы вочы, на працягу дзесяці хвілін паглядзіце на кветачкі — і стома пройдзе.
— - - ■■■ —
Кураслеп лясны — рэдкая ў нашых лясах расліна з буйнымі кееткамі, тому яна занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Vs —
Кураслеп. Ландыш
Ландыш
(русск. Ландыш)
Пад наміткай майскай ночкі Зоркі ў небе разгуляліся.
Белых ландышаў званочкі У траве ім адазваліся.
Звініць ад птушыных спеваў лес, у такт мелодый гайдаюцца вершаліны дрэў. Толькі...
Заціхаюць песні, а лясныя артысты пачынаюць прыслухоўвацца. Вось яно што! Чыстым-чыстым галасочкам-звонам прывітаў вясну серабрысты ландыш. I яна заўважыла кветачку, пяшчотна пагладзіла сонечным промнікам. Узрадаваўся, расцвіў ад радасці маленькі ландыш. Быццам далоньку, усыпаную каралямі, працягнуў насустрач красуні зялёны лісцік з белымі кветачкамі.
Але нядоўгім было яго шчасце, бо вясна паспяшалася далей.
Засумаваў ландыш, затужыў. Ніжэй сталі згінацца зялёныя сцяблінкі з кветачкамі. Праз некаторы час на месцы белых званочкаў з'явіліся чырвоныя ягадкі. Але і яны пачалі ападаць, усыпаючы дол...
У многіх народаў белыя пахучыя кветкі ландыша сімвалізуюць самыя ўзвышаныя пачуцці: чысціню, пяшчоту, вернасць і любоў, а чырвоныя ягадкі — смутак па страчаным. —
У нашых лясах ландыш цвіце ў маі і чэрвені. Таму яго наеуковая назва ландыш майскі. З'яўляецца каштоўнай лекавай раслінай (сардэчны, абязбольвальны, процізапаленчы сродак). Але трэба памятаць, што чырвоныя ягады ландыша ядавітыя.
За тое, што кветка мае прывабны водар, яе широка выкарыстоўваюць у парфумернай вытворчасці ў якасці араматызатара. .
Лілея кучаравая
Лілея
(русск. Лилия)
/ самы хмурны дзень святлее,
I думкі сумныя знікаюць, Як снежна-белыя лілеі Пялёсткі горда раскрываюць.
Колькі колераў, колькі адценняў мае гэта прыгажуня! Белы, жоўты, чырвоны, чырвоны з крапінкамі, як тыграва скура (таму і называюць гэты від «тыгровая лілея»). А гордая пастава?! А ўвенчаная дзівоснай прыгажосці каронай галоўка?! Сапраўдная каралева!!!
Невыпадкова лілея ў далёкай старажытнасці лічылася адной з найпрыгажэйшых кветак, якую шанавалі і егіпцяне, і французы, і германцы, і русічы.
Але найбольшую павагу выказаў кветцы персідскі цар Кір, які жыў за 5 стагоддзяў да нашай эры. Сталіцу сваёй дзяржавы ён назваў Сузы, што значыць «горад лілей». I нават ушанаваў гэтыя прыгожыя кветкі ў гербе горада.
А старажытныя вучоныя-алхімікі былі перакананы, што кветкі лілеі дапамагаюць ператвараць звычайныя металы ў золата. Ці атрымалася ў іх гэта ператварэнне, невядома.
Сёння кветку часцей за ўсё выкарыстоўваюць у парфумернай вытворчасці, бо лічаць, што яе водар здольны пазбаўляць чалавека ад стрэсу. А разнастайнасць колераў і форм дэкаратыўных лілей, якія ўпрыгожваюць нашы сады, здзіўляюць і ўражваюць!
f 1
У нашых лясах сустракаецца лілея кучаравая, або царскія кучары. За тое, што гэта лілея рэдкая ў нашых мясцінах і за прыгожыя ружовыя кветкі, яе занеслі ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. vs ■ -
Лілея. Лотацъ. Мак
Лотацъ