Энцыклапедыя юнага натураліста  Віктар Кажура

Энцыклапедыя юнага натураліста

Віктар Кажура
Выдавец: Народная асвета
Памер: 143с.
Мінск 2022
62.55 МБ
Карась залаты
(русск. Карась золотой)
3 галавой залез у гразъ
I забыўся на абед,
У яме спщъ зімой карась — Там ратуецца ад бед.
Цела залатога карася высокае, сціснутае з бакоў, за што яго яшчэ называюць карасём круглым, бо даўжыня цела перавышае вышыню ўсяго ў 1,2—2 разы. Спіна цёмная або цёмна-карычневая, з зеленаватым адценнем, бакі цёмна-залацістыя (за што і атрымаў назву), а жывот светлы.
Жыве карась у забалочаных вадаёмах са стаячай вадой або ў зарастаючых азёрах з ілістым грунтам. Не любіць чыстых рэк з пясчаным дном і хуткім цячэннем.
Карась вельмі жыццеўстойлівы ў самых складаных умовах. 3 надыходам халадоў ён закопваецца ў іл і ўсю зіму праводзіць без корму і без руху. Нават калі вадаём прамярзае, то карась не гіне, а з надыходам цёплых дзён, як поўнасцю растае лёд, а тэмпература вады павышаецца, аднаўляе свае сілы. Для гэтага палюе на дробных рачкоў, лічынак, зрэдку корміцца водарасцямі і рэшткамі воднай расліннасці.
Карась — рыба-дамасед: ён рэдка пакідае абжытыя мясціны і адпраўляецца ў далёкія вандроўкі.
на
Куніца
(русск. Куница)
Навіну нясе сарока — Балбатуха белабока: Хоищъ, птаства, весяліцца — Домік ваш знайшла куніца.
Куніца рухавая і вельмі прыгожая жывёла: футра бураватага колеру пушыстае, мяккае і густое. А ўздоўж горла да пярэдніх лап цягнецца светла-жоўтая пляма. Хвост доўгі, пушысты. Селіцца ў яловых лясах, дзе многа старых дуплаватых дрэў. Звер не мае пастаяннага гнязда, таму і адпачывае ў розных дуплах ці ў вавёрчыных гайнах. На паляванне часцей выходзіць ноччу. Тэ­ты драпежнік звычайна палюе на мышэй, вавёрак, вожыкаў, птушак, але можа спажываць розныя плады, ягады і птушыныя яйцы (добра лазіць па дрэвах).
Даўжыня цела куніцы каля 50 сантыметраў, маса 1,5 кілаграма.
Цікава, што назва хорвацкай грашовай адзінкі «куна» паходзіць ад одной з даграшовых адзінак — шкуркі куніцы. А яшчэ відарыс куніцы сустракаецца на гербах многіх гарадоў Расіі (Уфа, Курган, Шадрынск). 	
Лань
(русск. Лань)
Прыпыніся ранкам звонкім Ды хутчэй на поле глянь: Нібы з ветрам у абгонкі, Грацыёзна мчыцца лань.
Гэтых жывёл можна зблытаць з аленямі: у самцоў ланяў такія ж вялікія, разгалістыя рогі. Аднак ёсць і адрозненні: цёмна-бурае тулава меншага памеру і не
Куніца. Лань. Лімонніца
такое стройнае. А яшчэ — светлыя плямы па спіне і баках. Самкі і дзіцяняты ланяў трымаюцца статкам, самцы — паасобку пераважна ў лісцевых ці змешаных лясах. «Рацыён» ланяў даволі разнастайны: трава, кусты, маладыя парасткі дрэў, кара, ягады. У іх многа ворагаў-драпежнікаў: ваўкі, рысі, лісы.
Раней сустрэць лань у беларускіх лясах было звычайнай справай. Потым іх колькасць рэзка скарацілася. Зараз у нашых мясцінах адраджаюць папуляцыю гэтых прыгожых жывёл — ланей.
Лімонніца
(русск. Лимонница)
Як на конкурсе якім Выступав модніца, Так уборам залатым Хваліцца лімонніца.
Яшчэ толькі сышоў пасля зімы снег, яшчэ трава не паспела зазелянець і не паспелі распусціцца кветкіпершынцы, а гэтыя матылькі-модніцы ўжо хваляцца сваімі светла-жоўтымі, жаўтавата-белымі ці белаватазялёнымі ўборамі. Таму лімонніц і называюць самымі раннімі матылькамі. А яшчэ — доўгажыхарамі сярод
Вусень і кукалка лімонніцы
матылёў, бо жывуць яны аж 10 месяцаў. I не баяцца зімовых маразоў ды сцюжаў: схаваюцца пад кару дрэва, на гарышча ці ў падвал, а то нават заляцяць у хату — і перазімуюць дзе ў куточку.
А вясной з яец, якія адклала самка, з'яўляюцца ярказялёныя вусені. Часцей за ўсё іх можна ўбачыць у лесе на крушыне (таму гэтага матылька яшчэ называюць крушынніцай). Потым вусені ператвараюцца ў дарослых матылькоў, якія лятаюць да самых халадоў.
		
Яімонніца, у адрозненне ад копусніцы, не прыносіць шкоды человеку, бо корміцца пероважно крушынай.
	 	
Лось
(русск. Лось)
Не сняшыцъ, ідзе паважна: Лесу цар — не менш, нябосъ, I нясе карону важна Гэты мощны, горды лось.
Лось — адна з самых буйных жывёл на Беларусі. Маса самцоў дасягае 500 кілаграмаў. Лосі адрозніваюцца
Лось. Мыш
высокім ростам, доўгімі нагамі, моцным тулавам, якое пакрыта жорсткай поўсцю цёмна-шэрага колеру. Верх­няя губа намнога даўжэйшая за ніжнюю.
Самцы «носяць» рогі-лапаты і бараду-«завушніцу». Сустрэць ласёў можна часцей за ўсё ў сасонніках, бярэзніках, дзе жывёлы кормяцца маладымі раслінамі, карой лісцевых дрэў і кустоў, хвояй, імхамі, лішайнікамі, грыбамі, а таксама на палетках азімых культур.
(( 	 	
Жывуць невялікімі статкамі па 3—5 асобін (ласіхі з дзіцянятамі). Лосі-самцы часцей за ўсё трымаюцца асобна. Іх самымі небяспечнымі ворагамі з'яўляюцца ваўкі.
	J
Мыш
(русск. Мышь)
Зіма на полі шчыравала — Дыван пуховы разаслала. Навокал тут спакой і ціш, I спіць у цёплай норцы мыш.
Ці ведаеце вы, што ў нашых краях сустракаюцца розныя віды мышэй: дамавая, лясная, палявая, жаўтагорлая.
Мыш дамавая з даўніх часоў пасяляецца побач з чалавекам і прыносіць яму шкоду, знішчаючы і засмечваючы прадукты харчавання. Жыве ў складах, гумнах, летам — на палях і агародах.
Мышы з'яўляюцца разносчыкамі хвароб як сярод жывёл, так і сярод людзей. Хаця выглядаюць зусім бяскрыўдна: маленькі шэры звярок з доўгім тонкім хвастом (хвост можа быць роўны даўжыні тулава). 	 				
Альбіносы (белыя дамавыя мышы) выкарыстоўваюцца ў якасці лабораторных жывёл. ^==2=================^
м
Мядзведзь
(русск. Медведь)
На малінавай паляне
Смакату знайшоў ад рання, А цяпер ідзе ледзь-ледзь Між бяроз стары мядзведзь.
Буры мядзведзь самы буйны (даўжыня цела больш за 2 метры, маса — да 350 кілаграмаў) драпежнік у Беларусі, хаця сустракаецца даволі рэдка. Яго бурае футра густое і калматае.
Для жылля мядзведзь выбірае мясціны, недаступныя чалавеку. Там рыхтуе бярлогу, каб на ўсю зіму залегчы ў спячку. Мядзведзей, якія ў спячку не залягаюць, называюць «бадзягамі».
Усёедны звер. Корм самы разнастайны: можа нападаць на дзікіх і нават свойскіх жывёл, карміцца маладымі парасткамі дрэў, жалудамі, зялёным аўсом, любіць ягады, асабліва маліны. Але больш за ўсё яму
падабаецца мёд. Таму мядзведзь часам спусташае гнёзды дзікіх і вуллі свойскіх пчол.
Медзведзяняты (звычайна іх 1—2) на раджа юцца зімой масай 500 грамаў. Трымаюцца каля мядзведзіцы да 2 гадоў. Ворагам мядзведзя з'яўляецца воўк. 	
Буры мядзведзь занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Неабходныя меры аховы — стварэнне заказнікаў.
VS 	-		-		-
Мядзянка
(русск. Медянка)
— Гляньце, дзіва: каля ганка
Медна-шэрая мядзянка
У клубок скруцілася — Мусіць, заблудзілася.
Назву гэта невялікая, але даволі масіўная змяя атрымала за сваю афарбоўку: скура бліскучая, гладкая, бруха пакрытае лускавінкамі колеру медзі, што найбольш прыметна ў промнях сонца. Вочы чырванаватыя. У даўніну людзі верылі, што мядзянкі валодаюць магічнымі здольнасцямі і могуць нашкодзіць чалавеку. Аднак моцна памыляліся, бо небяспечная змяя толькі для халаднакроўных паўзуноў, на якіх палюе. А вось чалавеку шкоды не прыносіць. Хаця можа і ўкусіць, калі яе моцна напужаць. Толькі ўкус гэты не ядавіты, таму яго месца дастаткова апрацаваць антысептыкам.
Жыве мядзянка звычайна ў хвойных або ліставых лясах, сярод дрэў і кустоў.

Сустракаецца мядзянка ў нашых мясцінах вельмі рэдка, тому занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Vs				 	
Норка
(русск. Норка)
Неяк летнім ясным днём Сярод жаб пайшла гаворка, Што ў суседні вадаём Заплыла з сям’ёю норка.
Норка — драпежны звер, што жыве ўздоўж берагоў невялікіх рэк і ручаёў у норах, якія сама і капае, а таксама займае пакінутыя бабровыя хаткі. Зімой трымаецца каля палонак і іншых незамерзлых месцаў. Звычайна корміцца мышамі, жабамі, ракамі, дробнай рыбай.
Карычневая бліскучая поўсць норкі густая і мае незвычайную асаблівасць: яна застаецца сухой, калі звярок нядоўгі час прабудзе ў вадзе. Плаваць і ныраць жывёле дапамагаюць невялікія перапонкі паміж паль­цам! ног.
Актыўная ўвечары і ноччу. Самай жа адметнай знешняй прыметай норкі з'яўляецца белая пляма на вузкай мордачцы, якая закрывае падбародак, верх­нюю і ніжнюю губы. Выразныя чорныя вочы нагадваюць пацеркі. А галоўная паляўнічая зброя норкі — вострыя зубы.
Палёўка
(русск. Полёвка)
Што за спрытны там звярок Па іржышчы — шмыг ды скок?
Гэта корм збірае лоўка Для сваёй сям’і палёўка.
Палёўку можна назваць «сястрой» звычайнай мышы. Але тэты звярок мае і пэўныя адрозненні: вушы і хвост у яе карацейшыя, а колер — буравата-шэры. Да таго ж
Норка. Палёўка. Пчала
палёўка вельмі добра плавае. Жыве ў норках на лугах, палянах, у садах. Зімой хаваецца ў стагах сена, саломы і нават у жыллі чалавека.
Корміцца маладымі парасткамі зерневых культур, зернем, ягадамі, карой дрэў. Пашкоджвае ўраджай, чым прыносіць значныя страты гаспадарцы чалавека. Можа быць і разносчыцай хвароб. Актыўная на змярканні і ноччу.
Пчала
(русск. Пчела)
Не кранай пчалу рукой — У яе характер свой: Сцеражыся яе джала, Каб бяда не нанаткала.
Пчала — усім вядомая нястомная працаўніца. Яна дае чалавеку мёд, пчаліны воск, пропаліс, пчаліны яд, пяргу, матачнае малачко. Яе прыметны (чаргаванне жоўта-аранжавых і чорных палосак) убор відаць здалёк. А калі прыгледзецца ўважлівей, то можна заўважыць, што дельца яе пакрыта валаскамі, якія і ахоўваюць, і дапамагаюць распазнаваць пахі.
Хабаток пчалы служыць для збору нектару і адчування яго смаку. 	 	
Пчаяа вызначаецца неверагоднай працавітасцю:
за дзень можа абляцець да 7 тысяч кветак, а за ўсё жыццё — да 200 тысяч.
vs			-			—	У)
Звычайна пчолы жывуць сем'ямі (ад 10 да 50 тысяч асобін) у вуллях, якія ім майструе чалавек. Яны грамадскія насякомыя. Аднак у такіх вялікіх сем'ях існуе ідэальны парадак, бо кожная пчала ведае сваё месца: валадарыць у вуллі пчала-матка, або царыца, ёй дапа­магаюць рабочыя пчолы, якія збіраюць нектар і пылок,
перапрацоўваюць нектар у мёд, а пылок — у пяргу; пчолы-разведчыцы шукаюць кветкавыя паляны; пчолы-фуражыры прыносяць корм; пчолы-вартаўнікі ахоўваюць вуллі ад «набегаў» ворагаў. А вось трутні... Яны патрэбны для таго, каб з'явілася новае патомства. I больш ніякай карысці на прыносяць. Таму восенню трутней выганяюць з вулля.
Расамаха
(русск. Росомаха)
Нават воўк — трат ліхі — Дасць у спрэчцы з ёю маху, I ўцякае праз імхі, Як сустрэне расамаху.